Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Галоўным рэдактарам «ЛіМу» тады быў Анатоль Вярцін- скі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан бе- ларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары - Зянон Пазьняк393 і Леанід Шмыгалёў394 - прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба «паплавок» — кароценькая прадмова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаў- стве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе «Радуга». У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы - Пішчалаўскага замку395. Пазьняк вы- глядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзясят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі.
Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. A прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах
да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю «ЛіМу» падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская «Газэта выборча», а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьсьледаваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумэнтаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы сабраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё пагарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захоп- нікамі. 3 сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыф- товага надпісу энкавэдыста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішча. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш...
Затое на месцы ямаў за кальцавой дарогай справа выгля- дала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямкі. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда кась- цей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым месцы - у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лу- кашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў.) Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ, зму- шаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьле- давана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае
ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.
Каб той сымболь неяк адзначыць на месцы, трэба было стварыць помнік ці хоць бы які знак. За тое ўзялася ад- мысловая камісія пад кіраўніцтвам народнага мастака Бела- русі В.Шаранговіча396. Але спрыяльны для таго час, відаць, быў упушчаны, набліжаўся камуністычны рэванш. Камісія і асабліва яе старшыня не знайшлі ў сабе волі выбраць зь немалой колькасьці праэктаў здатны для матэрыяльнага ўвасабленьня і канчаткова завалакіцілі справу. Нейкі знак там збудавалі паводле ініцыятывы прэзыдэнта Клінтана, якога прывёў у Курапаты лідэр апазыцыі З.Пазьняк. Той знак у выглядзе мармуровай лаўкі неаднойчы спрабавалі разьбіць, пастаўлены грамадзкасьцю крыж валілі, - рэ- жым рабіў усё, каб сьцерці зь людзкой памяці злачынства бальшавікоў. Цяпер там пракладваюць шасэйную даро- гу397, каб тое злачынства назаўжды закаціць пад асфальт.
108. БНФ
Але пакуль што ідэя справядлівасьці і асуджэньня сталін- скіх рэпрэсіяў была яшчэ моцнай, асабліва сярод нацыя- нальнай інтэлігенцыі. Паводле ініцыятывы Зянона Пазь- няка было вырашана стварыць адмысловае таварыства - Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Пасьля Пазь- няк скажа, што пра яе стварэньне, апроч яго, ведалі Дубянецкі і Быкаў, але тое не зусім так. Кастрычніцкім надвячоркам я ішоў у Чырвоны касьцёл398, як і шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу. Туды ж прыйшлі некато- рыя пісьменьнікі і мастакі - Максім Танк, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Уладзімер Калесь- нік399, Міхал Дубянецкі і шмат іншых.
Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрых- таваўся. Каб заняць месцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды папрыходзіла маса кадэбістаў у
штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прыйшоў з ЦК інструктар Бузук, які, мярку- ючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.
Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт ды- рэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком - наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: «Цьвярды харак- тар! Каб такіх болей у Беларусі».
Заля ўжо была поўная, заняў свае месцы прэзыдыюм. Кіраваць усім, здаецца, узяўся Міхал Дубянецкі, які сядзеў поруч са мной. Належала абраць кіраўнічыя органы Мар- тыралёгу, тут і ўсчаўся вэрхал. Асабліва як настала чарга абраць старшыню. Нахіліўшыся да мяне, Дубянецкі ска- заў: зараз пасыпяцца прапановы - Быкава. Ужо таго я дапусьціць ня мог і, устаўшы, запрапанаваў Пазьняка.
У залі настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, істэрычна выкрыквала зь месца сакратарка гаркаму. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падско- чыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана кры- чэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! — аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй Мартыралёгу быў абра- ны Зянон Пазьняк.
I тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу — аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя аплядысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты былі ў ярасыді, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх. Як і гісторыя Беларусі таксама. Прына*мсі, мы так меркавалі, віншуючы адзін аднаго зь перамогай.
Але тое, што адбылося ў Чырвоным касьцёле, не было аканчальнай перамогай, не было нават яе паловай. На-
заўтра мяне паклікаў старшыня Вярхоўнага Савету Г. Тара- зевіч. Увогуле зь нейкага часу мы былі ў добрых адносінах. Яіпчэ вясной я зьвяртаўся да яго з просьбай аб рэабілітацыі шмат якіх дзеячаў культуры. Перад тым на нарадзе ў ЦК мы зьвярталіся да Я.Сакалова400 наконт рэабілітацыі А. Га- руна401 і Ц. Гартнага402, але Сакалоў сказаў, што, «на жаль», няма адпаведных дакумэнтаў. Пасьля прыватным чынам я гутарыў наконт таго ж з другім сакратаром Ігруновым, але ўсё бяз вынікаў. Таразевіч сказаў: «Складзіце сьпіс і падайце мне быццам на памілаваньне». Я абзваніў усе творчыя саюзы, тэатры, кансэрваторыю - набраў 55 чала- век, аднёс у Вярхоўны Савет. I празь якія два месяцы выйшаў указ, падпісаны Таразевічам, аб рэабілітацыі ўсіх, апроч Ф.Аляхновіча403, крымінальная справа якога знахо- дзілася ў Літве, дзе ён загінуў.
Цяпер Таразевіч выглядаў дужа заклапочаным і спат- каў мяне пытаньнем: «Што гэта вы стварылі, то ж — палі- тычная партыя. Гэта падсудная справа, пракуратура па- чынае расьсьледаваньне...»
Увечары я, Пазьняк і Дубянецкі спаткаліся ў скверы. Дубянецкі прапанаваў мне ўзначаліць аргкамітэт народна- га фронту, ды я адмовіўся. Лепш бы, каб яго ўзначаліў Пазьняк, ды Пазьняк ужо задзейнічаны на Мартыралёгу. Народны фронт такім чынам заставаўся без старшыні.
Празь дзень да мяне на кватэру завіталі Васіль Якавен- ка404 з Алесем Емяльянавым405. Апошні працаваў кансуль- тантам у СП і набыў вядомасьць тым, што прызнаўся, як яго вербаваў КДБ, ды ён не пагадзіўся. Пісьменьніцкая грамадзкасьць падвергла яго астракізму, хоць было невя- дома за што: за тое, што яго вербавалі, ці за тое, што ён прызнаўся. Абодвух прывёў да мяне адзін клопат - хто стане лідэрам БНФ? Угаворвалі мяне, ды я цьвёрда адмо- віўся - я не хацеў ды і не адчуваў маральнага права на тую місію. У канцы нашай размовы я сказаў Васілю: «А чаму б табе не зрабіць тое?». Васіль сказаў, што падумае. I назаўтра якраз перад паседжаньнем аргкамітэту паведаміў, што згодны.
На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў камітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчан- ка406 і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбакадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой аргані- зацыі ня прыме?. Дзіўна было чуць гэткія словы ад майго нядаўняга сябра, які здаўна лічыўся нацыяналістам нумар адзін.407 Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі «за». Пазьняка на сходзе тады не было.
Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выба- ры, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адно- сінах лепшая за Якавенкаву. I калі я не прапанаваў Пазь- няка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое месца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная ГУЛАГу.