Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
могу ад іх жадаюць рэгулярна атрымліваць. Такая ма- раль. Нават у межах адноўленага і ўшанаванага хрысьціян- ства.
Сэвільля зь зялёнай травой газонаў у лютым і вечназялёнымі пальмамі прыемна нагадала вясну зь яе памаранцавымі дрэвамі на вуліцах, абсыпанымі жоўтымі пладамі, якія на смак выдаліся нясмачныя - горкія. Мы наведалі былую тытунёвую фабрыку, дзе колісь працавала несьмяротная Кармэн, а цяпер стаяла нязмоўчная гамана студэнтаў Сэвільскага ўнівэрсытэту. Адзін дзень пачуваўся блага, зранку на паседжаньне кангрэсу не пайшоў, ляжаў у нумары і стаўся міжвольным сьведкам, як у суседнім пакоі абшуквалі валізы майго таварыша-масквіча. Рабілі тое два нашы землякі, якія прыехалі разам з Мадрыду. Дарма было вінаваціць гішпанцаў, калі ў таго што зьнікла. А можа, і ня зьнікла - прыбавілася, што магло стацца і яшчэ горш.
Па дарозе назад у мадрыдзкім аэрапорце спаткаў Алега Яфрэмава, які вяртаўся дамоў з гастроляў. Ён выглядаў кепска, быў поўны застарэлага пэсымізму, не чакаў для культуры нічога добрага. Тое было трохі дзіўнавата на фоне прыкметнай эйфарыі, якая панавала ў Маскве з по- ваду перабудовы. Але Яфрэмаў быў чалавек мудры, цяжка было яму не паверыць.
Вярнуўся ў Менск і адразу трапіў у вір палітычнай барацьбы, якая ваўсю разгортвалася ў беларускай сталіцы. БНФ адразу пасьля стварэньня кінуўся апэляваць да на- роду, заклікаў яго на вуліцы. Народ ня надта ахвотна рэага- ваў на палымяныя заклікі Пазьняка, але патроху зьбіраўся, слухаў прамоўцаў на мітынгах. Пазьняк ставіў вельмі ра- дыкальныя мэты, якія ў адных выклікалі сумнеў, іншых палохалі менавіта сваім радыкалізмам. Часта засядаў сойм, у якім мы з Барадуліным стараліся рэгулярна ўдзельнічаць. Рыгор выступаў коратка, але заўсёды востра і зьмястоўна. Якіх-небудзь умоваў для палітычнай работы не было, па- мяшканьня для паседжаньняў сойм ня меў і зьбіраўся ў выпадковых будынках - школах, музэях, часам у Доме літаратара, пакуль ён належаў пісьменьнікам. Тады ж у
Доме літаратара адбыліся паховіны Міхася Ткачова416, які памёр ад наступстваў зьбіцьця на Мсьціслаўшчыне. А перад тым ён зьезьдзіў у Горадню на пахаваньне Аляксея Кар- пюка. Той памёр улетку, цяжка памучыўшыся ад раку страўніку. Мала яму было пры жыцьці іншых пакутаў... I нават у апошнія гады, калі старыя камуністы абвінавацілі яго ў газэтах, што ён няправільна паказвае калектывізацыю, у брыдкіх выразах абразілі аўтара. За абразу Карпюк падаў у суд і выйграў яго, абвясьціўшы кошт уласнай зьнявагі — адзін рубель. Ягоныя праціўнікі толькі пасьмяяліся: Кар- пюковы сарказм да іх не дайшоў... Неўзабаве за зьнявагі і паклёп яны навучыліся спаганяць мільёны - дзеля патрэ- баў дзіцячых садкоў. Самі ўжо нахапаліся, самім стала ня трэба.
111. Камісія па мове
Нарэшце Вярхоўны Савет БССР заклапаціўся пра бе- ларускую мову і, як заўжды, каб пахаваць праблему, ства- рыў адпаведную камісію. Старшынём яе прызначылі Ніла Гілевіча, даўняга змагара за беларушчыну. Пачаліся доўгія паседжаньні, нудныя абмеркаваньні, калі адзін перад ад- ным шматслоўна даказвалі, як неабходна беларусам іх род- ная мова. Тут не было разыходжаньняў, і тады аднагалос- на пераходзілі да канкрэтыкі. Мова дзяржустаноў, вышэй- шай школы, выдавецтваў і літаратуры... Ну а мова кіруючай і ўсё вызначаючай партыі? Тут калегі прыводзілі спрытны і загадзя падрыхтаваны аргумэнт: мова партыі - справа самой партыі, мы ня можам што-небудзь ёй дыктаваць. Дык вось, сказаў я аднойчы, пакуль камуністычная партыя Беларусі не пяройдзе на беларускую мову, ня будзе ў бела- русаў ніякае роднае мовы. «Аднак загнуў!» — зьедліва кінуў Іван Чыгрынаў, тады дужа актыўны сакратар СП, які пры Лукашэнку атрымаў званьне народнага. Ніл Гілевіч змроч- на маўчаў. Абодва яны, як, зрэшты, і астатнія ў камісіі, належалі да партыі камуністаў, і няцяжка было здагадац- ца, зь якой мэтай былі ў камісію прызначаныя. У лепшым
выпадку - імітаваць змаганьне за мову, а як нічога ня выйдзе, сказаць: «Але ж мы стараліся».
Быў прыняты падрабязны і даволі мудрагелісты плян беларусізацыі мовы, у аснове сваёй папулісцкі і безнадзей- ны. Тое асабліва стала відавочна, як на апошнім паседжаньні камісіі быў аб’яўлены парадак уводу ў дзеяньне таго пля- ну. Прачытаўшы яго, я адно хацеў згледзець позіркі Гіле- віча і Дземянцея, які сядзеў побач і пад кіраўніцтвам якога, мабыць, тое і пісалася. Позіркі свае гэтыя людзі сарамліва патупілі, зразумела чаму. Кожнаму, хто хоць бегла зірнуў на той плян-расклад, рабілася зразумела, што пісаўся ён для адчэпнага, каб супакоіць «крыклівых» і асабліва БНФ, які на кожным мітынгу патрабаваў: мову!! Сапраўды, што карысьці ад пляну, які прадугледжвае штосьці на дзесяць гадоў, г. зн. нейкую меру па мове аднесьці на канец ста- годзьдзя. Я ім сказаў, што да канца тысячагодзьдзя можа так стацца, што нікога з нас ня будзе на сьвеце, хто будзе выконваць тое фантазёрства? Яно забудзецца гэтаксама, як і прозьвішчы яго складальнікаў. Так яно і сталася.
Пры ўладзе камуністаў нічога з таго пляну не было і не магло быць рэалізавана, на краіну хутка абрушылася на- вала розных падзей, зрабілася не да мовы. Аж покуль за- цяты Ніл Гілевіч, пакінуўшы СП, не стварыў ТБМ. Куль- гаючы і буксуючы, яно змагаецца ўсё за тое ж, за што змагаліся беларускія інтэлігенты з пачатку стагодзьдзя. Ма- быць, сапраўды, як казалі разумныя людзі, мы зблыталі прыярытэты, запрагаем калёсы наперадзе каня. Ці не най- перш трэба дамагчыся незалежнасьці краіны, здабыўшы якую, вельмі лёгка і проста будзе ўдзяржавіць беларускую мову. Іначай - марная барацьба, пусты намер. Хіба што імітацыя змаганьня бяз жаднай надзеі на колькі-небудзь прыстойны вынік.
Аднак тое, што было відавочна кожнаму незамутнёнаму позірку, не хацелі бачыць нашыя нацыянал-камуністы. Нават зь ліку самых сумленных і самых разумных. Хіба што тая барацьба патрэбна была партыі, каб адцягнуць нацыянальна актыўныя (інтэлігенцкія) сілы ад радыкаль- ных ідэяў БНФ і ўключыць іх у загадзя беспэрспэктыўную
(і бясшкодную) барацьбу за мову. Але з кім барацьбу, калі партыя заўжды дэмагагічна стаяла за разьвіцьцё нацыя- нальнай мовы? Па сутнасьці з народам, які, як кажуць, ня хоча размаўляць па-беларуску, а хоча па-расейску. I тое - праўда. Бо навошта народу размаўляць на мове, якая да- лей як за выганам не ўжываецца? На якой не гавораць у горадзе, куды перасялілася моладзь, не гаворыць началь- ства. Расейская мова — здаўна мова начальства, і народ мкнецца разумець яе найперш, каб разумець ягоныя ка- манды. Бо, ня ўцяміўшы тыя каманды, лёгка атрымаць па карку, - як і ў акупацыю ад немцаў. А сьцяміўшы, глядзі, - можна і самому кімсь пакамандаваць. Тым, хто ніжэй. Прамая выгада - гаварыць па-расейску. Тады і элемэн- тарны сэнс для барацьбітоў за беларускую мову - пачы- наць з начальства, з тагачаснай кіруючай партыі. Але ж як выступаць супраць партыі, да якой сам належыш? Яшчэ выключаць зь яе шэрагаў. Адсюль і пачынаецца імітацый- ная валтузьня.
Увогуле шкада. Бо сапраўды надарыўся пэўны момант, які быў бяздарна ўпушчаны. Камуністы тады пачалі болей дбаць пра сябе, сваю дужа няпэўную будучыню, праз год яны пагадзіліся на сувэрэнітэт, маглі б пагадзіцца і на мову. Хаця ўсё тое - ня болей чым марныя развагі. Як паказалі наступныя падзеі, беларуская кампартыя лепш прыняла ўласную сухотную сьмерць, чым народную мову...
112. Народны дэпутат СССР
Паводле новых, перабудовачных законаў пачалося вы- лучэньне кандыдатаў у народныя дэпутаты СССР. 3 Мас- квы былі спушчаны квоты, у тым ліку і ў СП БССР. У Доме літаратара сабралі сход, вёў Ніл Гілевіч, які быў прызначаны кіраўніком тутэйшай выбарчай камісіі. А гэта азначала, што ён ня мае права на вылучэньне кандыдатам у дэпутаты. Тое засмуціла ня толькі яго, але і мяне, бо я адчуў, каго будуць вылучаць, і ня ведаў, як з таго выкруціцца.
Прыкладна так і атрымалася, як я прадбачыў.
На сходзе некалькі чалавек усталі і прапанавалі - Быка- ва! Я ў сваю чаргу выступіў з самаадводам. Тады пачалі галасаваць, і мой самаадвод не прынялі. Я зноў не пагадзіўся. Зноў выступілі, угаворвалі мяне. Адзін толькі Дамашэвіч, мабыць, зразумеўшы мяне, сказаў: «Ну што вы прычапіліся? Чалавек ня хоча, ужо немалады, нездаровы...». Яго не паслухаліся, гэтак жа, як і мяне. На тым і разышліся.
На другі дзень рана пазваніў Анатоль Вярцінскі, які тады рэдагаваў «ЛіМ». Ен ці ня з роспаччу сказаў, што ня ведае, як быць. У газэту трэба даваць паведамленьне пра вынікі вылучэньня, а ты не пагаджаешся. У пратаколе, які ляжыць перада мной, запісана: вылучыць Быкава. Дык што рабіць?
Я паважаў Вярцінскага, быў зь ім у сяброўскіх адносінах і, сьцяўшы душу, змушаны быў пагадзіцца. Дзеля рэдакта- ра, дзеля «ЛіМу», а не дзеля сходу, які гвалтоўна вылучыў мяне на пакуты.
Вынікі таго вылучэньня пайшлі ў Маскву. I паколькі выбары павінны былі адбыцца ў Саюзе пісьменьнікаў, дзей- нічала ўсесаюзная квота - 10 дэпутатаў ад СП. Там нале- жала зноў выбіраць з усіх, вылучаных ад рэспублікаў і аўтаномных абласьцей. Я думаў-спадзяваўся, што, можа, там не прайду, пройдуць іншыя. Ды так ня здарылася - абралі і там. I вось Быкаў у ліку дзесяці стаў народным дэпутатам СССР ад усесаюзнай пісьменьніцкай арганізацыі. Алесь Адамовіч таксама ім стаў, але ад Саюзу кінэмата- графістаў. Тое, што быў абраны Адамовіч, трохі ўсьцешы- ла мяне - усё ж будзе свой чалавек побач. He адзін я ў гэтай намэнклятурнай грамадзе, якая ад Беларусі налічвала каля сотні. I трохі цешыла, што я - ад творчай арганізацыі. Думалася, ня буду сядзець сярод г э т ы х - ужо насед- зеўся за дзесяць гадоў у Вярхоўным Савеце БССР. Ды так, на жаль, не адбылося. Выбіралі ад розных арганізацыяў і саюзаў, а ў залі пасадзілі ўсіх паводле альфабэту і тэры- тарыяльнага прынцыпу. Адамовіч апынуўся сярод дэпута- таў Масквы, а я — Беларусі. Маімі суседзямі сталі стар- шыня Берасьцейскага выканкаму, майстар з маладэчанс- кага заводу, старшыня калгасу Бядуля, старшыня КДБ
Балуеў. Ззаду сядзелі старшыня Саўміну [Беларусі] Кебіч, беларускі першы - Сакалоў. Яшчэ тая кампанія!
Але сьпярша належала абраць Вярхоўны Савет СССР, для чаго ў Менску сабралі ўсіх дэпутатаў, вёў паседжаньне Малафееў. Абіралі за сталом прамым і адкрытым галаса- ваньнем. Пачуўшы сваё імя, я адразу заявіў самаадвод, які не прынялі. Толькі генэрал Чумакоў і яшчэ пара чалавек прагаласавалі супраць Быкава, і я ня ведаў, ці тое - мае прыяцелі, ці супраціўнікі. Паехалі ў Маскву. Там у залі прэзыдыуму ВС склікалі савет старэйшын, на якім прысутнічалі і мы з Адамовічам. Мы сядзелі ўгары, на задніх лаўках, і назіралі, як Гарбачоў з Лук’янавым абмяр- коўваюць кандыдатуры, вылучаюць кіраўнічыя органы. Я паслаў Гарбачову запіску аб самаадводзе. Гарбачоў голас- на зачытаў яе і падняў мяне зь месца: якая прычына? Я сказаў, што хворы. Гарбачоў паківаў галавой: ну во, папу- лярны пісьменьнік, адмаўляецца. Ну што ж... Паклаў маю паперку ўбок, аднак са сьпісу [прэзыдыуму] Вярхоўнага Савету выкрасьліў.