Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Па дарозе заехалі ў Воўчу па сястру Валю, якая ўжо ведала пра прыезд кіношнікаў і чакала нас. Валя выйшла замуж у Воўчу за калгаснага мэханізатара Шурку, увогуле добрага і майстравітага чалавека, які, аднак, меў адзін
недахоп - усё той жа. Дзяцей у іх не было, і сястрычка даволі адпакутавала за Шуркам-Саіпкам, які праз сваё хіба і памёр яшчэ не старым. Удавіца засталася адна ў няновай хаце, з катом, пры агародзе, якім адно і клапацілася ад раньняй вясны да позьняй восені. 3 таго і жыла.
Пасадзілі ў аўтобус Валю і паехалі ў Бычкі - на закінуты, зарослы дзядоўнікам і крапівой падворак бацькавай хаты. Памятаю, як яе будавалі, як яна была новаю і радавала дзяцей і бацькоў. Але мінула небагата часу, хата пахілілася, урасла ледзь не па вокны ў зямлю і стаяла з прадраным дахам і згнілымі дошкамі ганку. Адна радасьць была з двух пасаджаных бацькам дрэваў - дубу і клёну, якія з кожным годам усё болей раскашавалі, узьнёсшыся высока над хатай. На тым ганку кіношнікі змусілі мяне прымаць патрэбныя для іх позы, адказваць на пытаньні, якія зада- ваў, застаючыся «чалавекам за кадрам», рэдактар і рэжы- сэр Валодзя Халіп419. Затым паехалі на возера, зьехаць да якога з гарыстага берагу было немалой рызыкай. Але неяк зьехалі. А там на спрытным пагорачку, які я любіў зь дзяцінства, распалілі цяпельца, пачалі ладкаваць вучоную размову. Дужа я не любіў тых пастановачпых размоваў, калі трэба было дэманстраваць сваю глыбакадумнасьць або лірычную ўзьнёсласьць. I тое ды іншае, на мой пагляд, лепей трымаць пры сабе, а калі ўжо давяраць каму, дык найлепш - паперы. Сястрыца сядзела побач і слухала, дзівячыся кіношнай «мудрасьці», перажываючы за наша агульнае мінулае. Як усё скончылі, Валодзя Халіп бухнуў- ся ў возера і - на маё захапленьне — пераплыў яго туды і назад без супынку. Тое я бачыў упершыню. Ніхто раней так сьмела не пераплываў наша возера - можа, не было спрытных, а мо палохала глыбіня. Казалі старыя, што возера дужа глыбокае. Але ня дзіва - Валодзя вырас на возеры. Як вярнуліся ў вёску, пакуль брат Мікола з жонкай Тоняй ладзілі пачостку, я пайшоў па пустэльнай, зарослае травой маёй колішняй вуліцы. Родная мая, бедная і няшчасная вёсачка, яна дажывала свае апошнія дні. 3 нашых былых суседзяў жылі толькі ў дзьвюх хатах, астатнія стаялі пакіну- тыя, ды і тых засталося некалькі. Зеўрала пабітымі вокнамі
хата Галавачоў, куды я некалі любіў хадзіць да Валодзі, ня стала хатаў дзядзькі Васіля, памерлага ад сухотаў волата Куца. Праўда, няблага асталяваўся на сядзібе малодшы брат майго сябра Колі - Сямён, дбайны і працавіты селянін. У хаце Мішы, які працяглы час быў дырэктарам школы, жыла-дажывала яго ўдовая сястра, адзіную дачку якой забіла маланкай. У другім сяле жылых хатаў было трохі болей, але я ўжо забыўся імёны іхніх жыхароў. Апроч хіба кінамэханіка Васіля Паршонка, піто жыў на краі за могілкамі.
Навакольле таксама зьмянілася. У мой любы зялёны роў нельга было і ўлезьці, так ён зарос алешнікам; прапа- ла безь людзкой патрэбы і наша крынічка. Хмызьнякі і алешнікі ўсё болей заваёўвалі колішнія вясковыя палеткі і падступалі да самых гародаў. Дашчэнту пазарасталі паля- выя дарожкі, а тыя, што засталіся, былі бязьлітасна зьня- вечаныя вялізнымі коламі аўтатрактарнай тэхнікі і круг- лы год зеўралі правальлем-каляінамі. Добра, што галоў- ную дарогу я ўсё ж дамогся заасфальтаваць у свой дэпутацкі час. Вайскоўцы не далі заасфальтаваць адрэзак з магіст- ральнай дарогі на Кублічы, — адкуль у іх пачыналася манэўровая аўтаракетная траса, якую належала маскаваць ад НАТА. Цяпер няма ні трасы, ні ракетаў, але няма і людзкай дарогі.
Мой брат Мікола, які тут пражыў жыцьцё, працуючы ў калгасе, дачакаўся нарэшце пэнсіі і з тае нагоды быў дужа рады. Яго ніхто ня гнаў на дармовую працу, можна было пакалупацца на падворку, ля хаты, што брат дужа любіў. Плёў з дроту сеткі на загарадзі, у суседніх хмызь- няках назапашваў дровы. У хляве гадавалася сьвінка, пасьві- лася кароўка. Грошай плацілі мала, але рэгулярна, хлеб раз на тыдні прывозіла аўталаўка. Чаго яшчэ было трэба? Такога жыцьця ніколі не было ў вёсцы, і пэнсіянэрам зда- валася, што дажыліся нарэшце да камунізму, які абяцалі бальшавікі. Каб толькі болей здароўя. Але менавіта здаро- ўя і не хапала, - здароўе дарэшты адабрала шматгадовая калгасная паншчына. Нядоўга парадаваўся сваёй пэнсійнае волі і мой Мікола...
Так, насунулася пара стратаў, усё бліжэй падступаў час разьвітаньня. Меней і меней заставалася крэўных, сяброў і нават знаёмых. Рыгор дык зусім застаўся адзін - апошнімі сышлі яго цётачка, што колісь ласкава частавала нас сьне- даньнямі (мужчынскую годнасьць яна часьцяком вызнача- ла па спрадвечнай сялянскай шкале: ешчы-няешчы. Ня ведаю, як Рыгор, а я ў яе апынуўся ў ліку няешчых), ня- даўна пайшоў і дзядзька Пятрок, апошні з Рыгоравай радні, ня дужа дбайны вартаўнік Рыгоравага падворку, на якім ці ня кожнай зімы гаспадарылі вушацкія зладзеі.
У адну з апошніх маіх паездак на радзіму я прыдбаў ідэю-сюжэт аповесьці «Аблава».
Знаёмы кубліцкі чалавек распавёў пра выпадак з 30-х гадоў, як у нас праходзіла калектывізацыя і зь ёй — рас- кулачваньне, высылкі, рэпрэсіі. Адзін селянін быў сасланы зь сям’ёй пад Архангельск, там напакутаваўся, пахаваў жонку, малую дачку і вырашыў уцякаць на радзіму. Як ні дзіўна, тое яму ўдалося. Праз шмат прыгодаў-пакутаў, адолеўшы тысячу кілямэтраў, ён апынуўся на родным котлішчы і соладка, на адзіноце паплакаў. Але на тым і скончылася ўсё яго шчасьце вяртаньня. У дарозе яго ніхто ня ведаў, а тут пазнаў першы ж сустрэты ранкам сусед. I ўжо надвячоркам на яго пачалі паляваць, наладзілі абла- ву, у якой (во драма!) змушаны быў прыняць удзел і ягоны сын, што ў свой час адрокся ад бацькі і ўступіў у партыю. Бацька ўтапіўся ў балоце, але з чым застаўся жыць яго сын? Ці ня з тым жа, што ўвесь век насіў у сабе Аляксандр Твардоўскі. Гэта ж ён апынуўся ў падобнай сытуацыі, калі аднойчы ў Смаленску, дзе малады паэт працаваў у рэдакцыі, да яго прыйшоў зьбеглы з высылкі бацька. Сын тады ска- заў яму: «Вяртаўся б ты лепей туды, адкуль прыйшоў...». Людзям іншага веку наўрад ці зразумець усю глыбіню вытокаў пажыцьцёвай драмы слыннага паэта і ягонага няшчаснага бацькі.
Па начной дарозе да Менску, седзячы між стомленых паездкай і працай кіношнікаў, я ўсё думаў пра тую даў- нюю драму. А прыехаўшы дадому, хутка напісаў «Абла- ву»420.
114. БНФ. Пазьняк
Зянон Пазьняк імкнуўся ўсталяваць у БНФ строгую партыйную дысцыпліну, улік і ўсё іншае, уласьцівае рэгу- лярнай палітычнай арганізацыі. Болей як два разы нельга было прапусьціць паседжаньні сойму, на ўсіх сяброў заво- дзіліся ўліковыя карткі. Тое, мабыць, было патрэбна, бо міністэрства юстыцыі строга сачыла за выкананьнем фар- мальнасьцяў, каб пры выпадку прыдрацца і спыніць дзей- насьць грамадзкай арганізацыі. Усяго таго ды шмат чаго іншага Пазьняк і БНФ дамагліся пры апантаным супраціўленьні нават адносна лібэральнага ладу часоў Шушкевіча, не кажучы ўжо пра пазьнейшы паліцэйскі рэжым Лукашэнкі.
Вядома, суровы рыгарызм Пазьняка далёка ня ўсім пада- баўся ў шэрагах фронту. Увогуле сумленныя і разумныя хлопцы, пераважна беларускія інтэлігенты, сабраўшыся разам, нярэдка выяўлялі нязгоду з лідэрам. Тая нязгода ў асноўным палягала ў тактыцы; стратэгія ні ў кога не выклікала сумневу, бо стратэгіяй была Беларусь, якой бэнээфаўцы, безумоўна, былі аддадзеныя. Я любіў і пава- жаў іх усіх - заўжды філасафічна-памяркоўна настроена- га Юрася Хадыку, веселуна і песьняра Валянціна Голубе- ва, няўрымсьлівага Вячаслава Сіўчыка, красамоўцу Вінцэся Вячорку, па-дзелавому засяроджанага Сяргея Навумчыка. Некалькі пазьней да іх далучыцца інтэлігентны Лявон Бар- шчэўскі. Слаўныя былі каля іх і дзяўчаты, хоць і па-жано- чы не заўжды згодныя між сабой, але памяркоўныя і аду- каваныя. Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь - сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў краса- моўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Бела- русьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.
Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спат- каўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп - празьмерная апантанасьць421. Кепска быць апан- таным, тым больш - ідэяй. Самыя высакародныя ідэі мена- віта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.
Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісто- рыі. Тое яго выступленьне ў прамым этэры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі, напачатку выклікала шок у грамадзтве, нязвыклым да па- добных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу, і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету. Вядома, гэта стала магчы- мым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы болып-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра грэлі, натхнялі і давалі надзею.
На жаль, у сваёй газэтна-мітынговай рыторыцы Пазь- няк не заўсёды аддаваў належнае палітычнай лёгіцы і ня здолеў пазьбегнуць празьмернасьці ў дэфініцыях - асабліва што да Расеі і расейцаў. Заўсёды надта чулыя да ўласнага нацыянальнага гонару некаторыя зь іх скарысталі пазьнякоўскія інвэктывы, каб абвінаваціць яго і БНФ. Прытым без увагі засталіся выказваньні іншага кшталту. Так, калі ў яго на тэлеперадачы запыталі, якую палітыку да рускіх ён будзе праводзіць, як прыйдзе да ўлады, кан-