• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Пасьля было яшчэ некалькі спробаў да аб’яднаньня з пэўнымі расейска-пісьменьніцкімі групоўкамі, ды і тыя скон- чыліся нязрушнасьцю нашай непадлегласьці. Гэта ці ня той рэдкі выпадак, калі палітычная індыфэрэнтнасьць пайшла на карысьць. Праўда, вытрымаўшы націск звонку, беларускі СП ня здолеў процістаяць паўзучай унутранай сіле разбурэньня. Праз кароткі час ён страціў сваю маё- масьць, сьціплыя фінансавыя сродкі і заняпаў арганіза- цыйна.
    Але Бог не пакідае праведнікаў, а лёс часам дае ім птушыны хвосьцік надзеі.
    У сьвеце даўно існаваў ПЭН-клюб (паэзія, эсэістыка, навэлістыка) - арганізацыя, якая за сваю амаль 80-гадо- вую дзейнасьць не была прызнаная савецкімі пісьменьнікамі, што бачылі яе як буржуазную. Але часы мяняліся, малата- боец-гісторыя кавала сваю лёгіку. Тая лёгіка прыводзіць да нечаканых высноваў. Частка расейскіх пісьменьнікаў адасобілася ад камунапатрыятычных СП і стварыла Расейскі ПЭН-цэнтар. Яго тагачасны кіраўнік Анатоль Рыбакоў431 па даручэньні міжнароднага ПЭНу патэлефанаваў мне ў Менск і перадаў прапанову стварыць беларускі ПЭН-цэн- тар. Былі абумоўлены пачатковыя квоты - 20 сяброў зь ліку літаратараў, не ангажаваных у органы ўлады і камуніс-
    тычную партыю. Я параіўся з Барадуліным, Разанавым432, Някляевым433 і яшчэ некаторымі пісьменьнікамі. Мы склалі невялікі сьпіс і сабраліся на першы сход у Чырвоным касьцёле, адобрылі Статут міжнароднага ПЭНу, абралі кіраўніцтва. Першым прэзыдэнтам стаў Рыгор Барадулін, сакратаром (пасьля віцэ-прэзыдэнтам Карлас Шэрман. Новая пісьменьніцкая арганізацыя на той час ня мела ні памяшканьня, ні грошай, усё трэба было здабываць. Нату- ральна, ПЭН ня стаў зьвяртацца да ўлады, а найперш пачаў зарабляць папулярнасьць. Добрых публікацыяў для таго было недастаткова, спонсары, як заўжды, болей дбалі пра свае кашалькі, трэба было непасрэдна кантактаваць зь як мага большаю колькасьцю народу. Пачаліся выступы - у сталічных клюбах і з выездам на пэрыфэрыю. Паэты чыталі вершы, празаікі вялі палітыка-культурніцкія дыскусіі. Зацікаўленьне нацыянальнай публікі тады было велізарнае, Беларусь рыхтавалася да адраджэньня (якое, аднак, хутка згасла). Кіраўніцтва ПЭНу ў асобе Карласа Шэрмана наладзіла плённае супрацоўніцтва зь міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі, нацыянальнымі ПЭН-цэнт- рамі, фондам Сораса, пакуль яго не прагналі з краіны. Дзейнасьць ПЭНу значна абмяжоўвала статутнае патра- баваньне апалітычнасьці, якое сябры ПЭНу неяк навучыліся абыходзіць. Наша літаратура і палітыка традыцыйна былі зьвязаныя моцнай пупавінай, і тое няблага. Іншая справа, якая то палітыка. ПЭН-цэнтар у сваёй дзейнасьці імкнуўся праводзіць нацыянальна-дэмакратычную палітыку, скіраваную найперш на незалежнасьць і свабоду краіны. ПЭН-цэнтар стаўся саўтваральнікам такой важнай права- абарончай арганізацыі, як Хельсінкскі камітэт, дзе ягоныя сябры напачатку занялі ключавыя пасады. Да гонару ПЭН- цэнтру як арганізацыі трэба зазначыць, што яна ці не адзіная ў краіне, якая за дзесяць год не зазнала расколу, захавала адзінства, у пяць разоў павялічыла свой склад і ў цяжкіх умовах нацыянальнай крызы прадаўжае кансалідаваць значную частку беларускай літаратуры.
    117.	Свабода
    Свабода - найбольшая маральна-фізычная каштоў- насьць, дадзеная кожнай жывой істоце фактам яе нарад- жэньня. Усё жывое і карыстаецца тою каштоўнасьцю, наколькі гэта мажліва ў складаным, заблытаным сьвеце арганічнага існаваньня. Апроч хіба чалавека, якому мала прыроджанай свабоды. Каб у поўнай меры спазнаць і ад- чуць яе неабходнасьць, яму наканавана прайсьці праз хітрасплецены лябірынт жыцьця, a то і застацца ў адным зь яго тупікоў. I там прызвычаіцца, змарнець, страціць прыроджаны дар свабоды, адаптавацца дзеля элемэнтар- нае мэты біялягічнага існаваньня. Зрабіцца часткай натоў- пу, грамадзтва, электарату - такім, як усе.
    Але як быць асобе, калі яна выпадае з масы да сябе падобных, калі яна — творца, што дзеіць паводле ўнутра- ных імпульсаў самавыяўленьня? Як ёй пераадолець тую брутальную залежнасьць ад соцыюму, які нязьменна нівэлюе яе Богам дадзены дар? Ці, можа, ня трэба нічога пераа- дольваць, а падладзіцца, прыстасавацца, каб дамагчыся бес- канфліктнага існаваньня? Дзясяткамі год у нашых вушах гучала нявольніцкая максіма: «Жнть в обіцестве н быть свободным от обіцества нельзя». Сапраўды нельга, не да- дуць, не дазволяць. Тыя, ад каго гэта залежыць, натхняюц- ца ня зманлівай ідэяй чалавечай свабоды, а рэальнай патрэ- бай прыгнёту і сілы. I праўда, яны валодаюць немалой сілай, бо яны - заўжды гурт.
    Мабыць, сапраўды, каб выжыць, варта згуртавацца, што робяць шмат якія істоты ў жывой прыродзе. Асабліва калі гурт мае ідэю - малаважна якую, добрую ці благую. Ча- сам ідэяй робіцца інстынкт нацыі ці клясы, ці якога гурта, і тады сьвет апынаецца перад імпэрскай, пралетарскай, на- цысцкай ідэяй, якія заўжды каштуюць крыві. Апантаныя, так званыя папулісцкія ідэі каштуюць вялікай крыві і рэдка зьдзяйсьняюцца. Нават і сьвятая сярод іх ідэя свабоды.
    Але ці дужа якая ідэя патрэбна творцу, калі ягоная душа ўжо захоплена ідэяй іншага кшталту — ідэяй праўды і прыгажосьці? Іншаму там месца няма, і ён - індывідуаліст.
    Усё значнае ў мастацтве спрадвеку ствараецца на грунце індывідуалізму. Спробы заарганізаванай мастацкай твор- часьці (тым болей літаратурнай) заўсёды зазнавалі фіяска. Творцы - аднаасобнікі, яны твораць штучны тавар. Твор- чы альянс двух, нават калі кожны зь іх геній, неверагодны. Толькі паасобку. Нават калі яны адзінадумцы, адзінаверцы, належаць да адной партыі. Калектыўны элемэнт у мастац- тве мае несумненна дэструктыўны характар.
    Праўда, наш час асаблівы — крывадушны і жорсткі, а што да мастацтва - разбуральны па сваёй сутнасьці, толькі мы яшчэ ня надта ўцямілі тое. Сучасная маскультура - не сама- разьвіцьцё ранейшай, традыцыйнай культуры, як часам лічыц- ца, а контркультура434. Таму цяпер у першую чаргу трэба клапаціцца не пра росквіт, а пра выжываньне і захаваньне таго лепшага з нацыянальнай і сусьветнай культуры, што гэтак брутальна бурыцца ўладай і часам. Пэўна, зрабіць тое лепей агулам. Але ці можна не разумець, што і бурыць так- сама выгадна агулам - усё адразу. Так дзешавей для ўладаў, якія звыклі ўладарыць ня толькі над целамі, але і над душамі людзей. 3 тае мэтай у нядаўнім мінулым яны стварылі партыю, калгасы, гулаг, каб заграбсьці ўсіх адразу. I сагналі творцаў у «творчыя» саюзы, дзе ўзялі іх у «творчы» палон. Тое яны найбольш рабілі рукамі саміх жа творцаў зь ліку найболып спрытных калябарантаў. Па прынцыпе колішняга самаабслу- гоўваньня: самі пішаце, самі сябе і саджайце.
    Нашая літаратура быццам бы пакрысе выкараскваецца з таго інтэлектуальнага гулагу, зь якога яшчэ належыць выбрацца нацыі. Свабода рабочых і сялянаў патрабуе, як кажуць, шмат валютных інвэстыцыяў, якіх у дзяржавы няма. Літаратуры ж ня надта патрэбны інвэстыцыі, але ёй патрэб- на - свабода. Аднак інтэлектуальная свабода каштуе яшчэ даражэй, чым свабода на карыстаньне зямлёй. Зрэшты, што да Беларусі, дык вынік аднолькавы - ні сяляне ня маюць зямлі, ні пісьменьнікі ня маюць свабоды. Хоць бы свабоды на родную мову. Нават на мяккі знак, каб ня корчыць язык у роце ад ненатуральнага, барбарскага вы- маўленьня. Сапраўды, мова, паводле Генрыха Бёля, ёсьць апошняе апірышча свабоды.
    Усё тое - непераможная сіла н я в о л і435, зь якой нацыя звыклася, параднілася, ад якой адступаць рызыкова. Як павінны ставіцца да таго творцы? Томас Венцлова436, напрыклад, піша, што найвялікшы патрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі. Гэта сказана ў дачыненьні да ня самай закамплексаванай нацыі, але тое праўда і, ма- быць, адносіцца да ўсіх нацыяў без выключэньня.
    Можна зразумець нашых калегаў, расейскіх дэмакра- таў, якія нядаўна перажылі тое, што і мы, і цяпер памкну- ліся да зманлівай, труднадасяжнай свабоды. Паяднаўшыся зь беларусамі, яны маюць намер набыць дадатковы шанец на шляху да яе, кіруючыся ўсё той жа лёгікай - гуртам зручней. Але старая чэская прымаўка кажа: не запускай млын, калі ня маеш моцы яго спыніць. Ці маюць моц нашы расейскія калегі годна распарадзіцца хоць бы ўласнай сва- бодай? Ці ня болей рэальнай для іх і для нас застаецца рызыка страціць усё? Дзе гарантыя таго, што іхняя свабо- да дасягнута цалкам і назаўжды? Надта тое сумніўна ў краіне, дзе не спыняюцца ганебныя войны, усюды ліецца кроў, нішчыцца свабода слова, а галоўнай дзяржаўнай ідэяй робіцца ўсё той жа нацыянал-імпэрыялізм.
    У нас і ўласнага няшчасьця хоць адбаўляй. Рушыцца эканоміка, народ даведзены да галечы, гвалтам нішчацца нацыянальная культура і мова. Вельмі падобна, што дапа- магчы нам ня можа ніхто - так глыбока завязьлі мы ў багне хлусьні і тыраніі, што ад нас адвярнуўся ўвесь белы сьвет. I ўсё ж нам, як тым зэкам, дужа непажадана трапіць з адной камэры ў такую ж іншую, асабліва калі перапынак паміж допытамі апынуўся такі кароткі.
    Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьці асобна. Усё ж індывідуалізм і ў гэткім абліччы — ня самы горшы кірунак да яе. Можа, не найлепшы, але і не найгоршы, — у аснове кожнай калектыўнай свабоды ляжыць свабода індывідуальная. Што да мяне, дык пэўне мой лёгас пэсымістычны, хаця мая душа прагне аптымізму. Як некалі пісала вялікая Лэся Украінка437: «Без надіі такн сподіваюсь»438...439
    Парадоксы жыцьця
    Запісы розных гадоў
    ...Як і ў дзень Перамогі, перад вялізнай шматтысячнай калёнай БНФ, якая ішла ўскладаць кветкі да абэліску Пера- могі, паўстала сьцяна міліцыянтаў. Тую сьцяну калона прар- вала, амаль не спыняючыся. Тады вырасла шарэнга АМА- Пу439 J ТуЮ мы прарвалі. Спыніліся толькі перад узмоцне- най, шматраднай шарэнгай АМАПу ля самай плошчы.
    Стаялі доўга. Гарачыня, цеснавата. Нада мной, каб зась- церагчы ад сонца, увесь час хлопцы трымалі бел-чырвона- белы сьцяг, і ў тым мне ўбачыўся вялізны Боскі сімвал. 3 такім сімвалам дай Бог і загінуць. I з такімі людзьмі побач.
    На ленінскія ўгодкі да помніку правадыра ветэраны ўскладвалі кветкі. Сярод іх быў адзін сівенькі стары з ка- венькай у руцэ. Я яго ведаў. Расказвалі, як у вайну ён апынуўся ў нейкім мястэчку, адзін, безь сям’і. А быў глуха- нямы. Жыць было дужа трудна. Палітыкай ён не займаў- ся. Неяк аднаго разу ў мястэчка завіталі хлопцы зь лесу. Іх было трое, і яны прынесьлі з сабой фальшывыя, зроб- леныя ў падпольлі прадуктовыя карткі. Хацелі атаварыц- ца, але баяліся, што пападуцца. Тады рашылі паспраба- ваць на кім-небудзь, каго не шкада. Выбралі таго глуханя- мога. Нечакана для іх ён пайшоў і атаварыўся. Хлопцы зарадаваліся і надзялілі яго тымі карткамі. Нямко быў дужа ўдзячны ім. На ўсё жыцьцё. I стаў партызанам. I палюбіў Леніна. I ягоную партыю.