Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Адамовіч, наадварот, - хацеў, каб яго абралі, ды марна. Нават ня вылучылі. Бачна было, ён трохі перажываў, бо быў чалавек значнай грамадскай актыўнасьці. Але ўжо так здаўна ўладкавана ў нас, што хто хоча, таму не даюць, a хто ня хоча, таго прымушаюць. Гэты бальшавіцкі прын- цып не ўдалося зрушыць і Гарбачову. Як пачалі разьмяр- коўваць па камісіях, было прапанавана падаваць заяўкі — хто куды хоча. Я нікуды не падаваў, намерыўся па-салдац- ку сачкануць, Адамовіч падаў адразу ў дзьве камісіі, думаў, можа, у якую залічаць. На жаль, яго не залічылі ні ў адну, а я, таго не жадаючы, апынуўся ў камісіі па абароне і дзяржбясьпецы. Калі пасьля паскардзіўся Лук’янаву, які тым займаўся, на нечаканае прызначэньне, той адказаў: «Дык вы ж пішаце пра армію і пра КДБ». Так я ўліп. Адамовіч тады зь мяне пасьмяяўся - надумаў каго абхіт- рыць! А я распавёў яму старую байку пра адэскага бамжа, які праспаўся ранкам у порце і ідзе шукаць заробку. Ба- чыць, на мосьціку акіянскага лайнэру стаіць прыгажун- капітан, і бомж, пачухаўшыся, гукае: «Эй, кэп, табе памочнік
ня трэба?» - «Не», - кажа кэп. - «А боцман?» - «Так- сама не». - «А кок?» - «I кок не». - «Пашэнціла, падла, а то б я табе наработаў...» Я не адэскі бомж, але на камуніс- тычнага кэпа таксама працаваць не зьбіраўся.
Пачалася вірлівая, бязладная і шмат у чым драматыч- ная дзейнасьць на зьездах народных дэпутатаў, якія зачась- цілі ў Крамлі. Дэпутатаў было вялікае мноства з усіх рэспублікаў Савецкага Саюзу. Найболып - з рэспублікаў Сярэдняй Азіі, і найменш - з Прыбалтыкі і Каўказу. Разьмяшчаліся ў залі строга на адпаведных месцах, у часы перапынкаў кучкаваліся каля сваіх партыйных лідэраў, якімі тады былі першыя сакратары ЦК. Тыя працавалі ў якасьці рэжысэраў, вызначалі выступоўцаў, давалі палітычныя ўказаньні. Тыя, што зьбіраліся выступіць, пасылалі запіскі: прашу слова ў падтрымку і г. д. Тым і давалі слова, у той час, як іншыя абураліся. Поруч зь беларускай дэлегацыяй цэлы гектар плошчы займала дэлегацыя Узбэкістану, і я назіраў за яе паводзінамі. Там было некалькі дырыжораў, у тым ліку адна жанчына, якія кіравалі ня толькі выступоўцамі, але і падавалі рэплікі, выкрыквалі, зачыналі аплядысмэнты. Дужа згуртаваная была дэлегацыя.
Увогуле палітычны напал у залі для неспрактыкавана- га чалавека часьцяком быў нясьцерпны. Асабліва, як выс- тупаў Сахараў ці Афанасьеў. Ці нават Сабчак417. Сахараў гаварыў пра Афганістан, і яму выключалі мікрафон, во- плескамі спрабавалі сагнаць з трыбуны. Затое, як высту- паў генэрал Радзівонаў, што наладзіў вядомую крывавую лазьню ў Тбілісі, яго праводзілі з трыбуны бурнымі воплескамі, палова залі ўстала. Я тады выразна зразумеў, што трапіў яўна не туды, што неяк трэба адсюль рваць кіпці.
Алесь Адамовіч, наадварот, - быў поўны энэргіі і пале- мічнага азарту, гатовы быў выступаць з кожнага поваду. Нярэдка яму тое ўдавалася, бо сядзеў ён у першым радзе, якраз перад трыбунай.
Аднойчы выступіў вельмі рэзка (і слушна), папярэдзіў Гарбачова аб небясьпецы, якую несла для яго генэральскае
акружэньне. Тады яму дасталося ад іншых, у тым ліку і ад расейскіх камунапатрыётаў, калегаў па СП. Вельмі сумна, што да іх (пакуль што моўчкі) далучыліся некаторыя зь беларускіх дзеячаў культуры, як, напрыклад, Міхаіл Савіцкі і некаторыя іншыя. Я неяк зрабіў спробу пагутарыць з Валянцінам Распуціным, зь якім быў у добрых адносінах, але хутка зразумеў, што між намі — пустка. Гэтыя людзі ня бачылі і не прызнавалі нічога, апроч іх любай матушкі- Расеі. Ну дык гэта - расейцы, а нашыя?..
Пробным каменем новай палітыкі Гарбачова стала на- цыянальная праблема (Грузія, Арменія, Азербайджан, Цэн- тральная Азія, Прыбалтыка). Нават недасьведчанаму ча- лавеку было зразумела, што гэтыя народы імкнуцца да свабоды і незалежнасьці, што яны даволі нажыліся ў тур- ме, якая звалася СССР. Імпэрцы таго не разумелі. Я тады кантактаваў з прыбалтамі - эстонцамі і літоўцамі, якія ўзялі выразны курс на незалежнасьць і пачалі пасьлядоў- на яе дамагацца. Для таго патрэбна было прызнаць неза- коннасьць сакрэтных пратаколаў да пакту Рыбэнтропа - Молатава.
Але каб зрабіць так, сьпярша трэба было знайсьці тыя пратаколы. Дыпляматы і кадэбоўцы даводзілі, што прата- колы - фальсыфікацыя Захаду. Намаганьнямі дэмакратаў была створана адмысловая камісія, якую ўзначаліў Ландс- бергіс418 і ў якую ўвялі і мяне. Нам належала даказаць, што апублікаваныя на Захадзе копіі тых дакумэнтаў - сапраў- дныя. Гэта было няпроста, бо акадэмік Фалін з трыбуны зьезду пераконваў дэпутатаў, што ніякіх пратаколаў няма ў прыродзе. Бальшыня яму верыла. Але бальшыня не ўлічыла сілу настойлівасьці балтыйцаў, у прыватнасьці Ландсбергіса зь яго палітычнай хваткай бульдога. Гэты літоўскі прафэсар музыкі цягам некалькіх паседжаньняў даказаў, што фальсыфікуе ня Захад, a МЗС СССР. Кіраўніцтва краіны прадаўжала ўпарціцца ў сваім ашу- канстве, што празь нейкі час прывяло да крывавых эксцэ- саў у Вільнюсе, Рызе ды і ў Закаўказьзі. Пралілася кроў, супраць чаго сурова папярэджваў Гарбачова няўрымсьлівы
Адамовіч, які з актыўнага яго староньніка нарэшце перат- варыўся ў праціўніка. Зрэшты, як і ўся міжрэгіянальная група Афанасьева - Папова.
На перапынку паміж паседжаньнямі мне давялося спат- кацца і пагутарыць з Андрэем Сахаравым. Дэпутаты стаялі ў чарзе да буфэтчыцы, як у дзьвярах паявіўся Сахараў. Ён быў яўна разгублены, убачыўшы чаргу, і спыніўся, ня ве- даючы, куды стаць. Бальшыня ў чарзе ставілася да яго варожа, толькі нядаўна яго спрабавалі сагнаць з трыбуны. Тады я выйшаў з чаргі і прапанаваў яму сваё месца. Са- хараў падзякаваў, але ў чаргу ня стаў. Мы сталі ўдвух асобна ад іншых і размаўлялі. Андрэй Дзьмітравіч сказаў, што чытаў мае кнігі і хоць сам у вайне ня ўдзельнічаў, але верыць беспамылковай рэакцыі на іх жонкі Алены Бонар, якая ёсьць франтавічка і была нават паранена. А што да маральнай каштоўнасьці кнігаў, дык тая бясспрэчная. Я ў сваю чаргу распавёў акадэміку, як супраць яго і Салжані- цына дамагаліся подпісаў ад пісьменьнікаў, падтрымаў яго барацьбу і сёньняшняе выступленьне наконт Афганістану, дзе савецкія лётчыкі спрабавалі разбамбіць сваіх, каб яны ня трапілі ў палон. Тое выклікала буру пратэсту ў залі, ветэран-інвалід выступіў з гнеўнай водпаведзьдзю ў тым сэнсе, што факту расстрэлу не было, бо не магло быць ніколі.
Так сталася мая першая і апошняя гутарка з гэтым чалавекам. Ноччу Сахараў памёр у сваёй кватэры, а праз два дні дэпутаты ехалі на аўтобусах яго хаваць. Я трапіў у аўтобус, куды пасьля села група генэралаў і зь імі мар- шал Ахрамееў. He зважаючы на сумную нагоду, генэралы паводзілі сябе даволі ажыўлена, маршал жартаваў. Цяжка было тады меркаваць, што мінецца трохі часу, і той Ахра- мееў павесіцца ва ўласным кабінэце. Такія во дзьве сьмерці. Ці ўраўняюць яны нябожчыкаў?
У залі паседжаньняў сярод беларускай дэлегацыі насьпеў канфлікт, да якога прычыніўся і я. Спатрэбілася даабраць дэпутатаў у Вярхоўны Савет. Дэмакратычна настроеная частка дэпутатаў памкнулася вылучыць сваіх - Шушкевіча
ці Дабравольскага. Але тою справай заклапоціўся Сака- лоў, ён правёў галасаваньне па «спрошчанай» схеме - у залі, са сваіх месцаў. Падлічваць галасы даручыў кадэбісту Балуеву, які сядзеў насупраць мяне. Я адразу падняў руку супраць усіх іхніх кандыдатаў, ды, вядома ж, застаўся ў пройгрышы, абралі камуністаў. Тады я не стрымаўся і, мабыць, празьмерна рэзка, a то і зьняважліва вымавіў Сакалову. Ленінградзкі сьледчы Іваноў, што сядзеў неда- лёка і назіраў тую сцэну, сказаў мне: «Сьмела вы, аднак». Можа, і сьмела, але па-дурному і бескарысна, бо нічога тым не дамогся. А галоўнае, сабе на шкоду, - пасьля паг- лытаў таблетак.
На паседжаньні камісіі, у якую быў залічаны, я ня езьдзіў. Прысылалі позвы, якія прывозіў адмыс ловы кур’ер - стукаўся ноччу гадзіны ў чатыры, прымушаў расьпісацца, пасьля чаго я тую паперку выкідваў у сьметнік. Але адной- чы на чарговым зьезьдзе ў канцы дзённага паседжаньня мяне паклікалі. Камісія засядала ў шыкоўнай залі старога Крамлёўскага палацу. Я прыйшоў, спазьніўшыся, але лепш бы не ішоў зусім. Гэта быў жах, які не здараўся нават у вялікай залі паседжаньняў зьезду. Ішло нейкае абмерка- ваньне, кіраваў усім старшыня камісіі, чалавек у цывільным, але, як значылася ў паперах, у чыне генэрал-палкоўніка. Астатнія таксама былі генэралы - узброеных сілаў і КДБ, цэкоўцы і рэспубліканскія лідэры. Жарсьці тут былі рас- паленыя, ва ўсіх чырвоныя твары. Чарговы выступоўца даводзіў, што палітыка Гарбачова - здрадніцкая, што ён не дае магчымасьці дабудаваць «авнанесуіцне крейсера, позарез необходнмые армнн н флоту». Іншыя рэплікамі зь месцаў падтрымлівалі яго. Пасьля выступалі самі — усе супраць здрадніцкай палітыкі Гарбачова, які «продал Рос- сню н гробнт партню». Затым узяліся абмяркоўваць «гнюс- ны паклёп» журналіста Кароціча, які ў сваім часопісе «Огонёк» напісаў, быццам у Савецкай арміі мае месца «выдуманная нм дедовіцнна». Адзін сталага веку палкоўнік ледзьве не заплакаў ад тае зьнявагі, бо наша «рабоче-кре- стьянская армня, победнвшая злейшего врага - немецкнй фашнзм...» і г. д. Яго дружна падтрымалі астатнія. Прагу-
чала прапанова выклікаць на сэсію рэдактара Кароціча і «пропесочмть его, чтобы десятому заказал, как клеветать на доблестную рабоче-крестьянскую...». Далей я не стры- ваў і выйшаў.
Болей у той камісіі я не зьявіўся. Я не хацеў мець нічога агульнага са злачыннай палітыкай відавочнага рэваншу, які задоўга да вядомага путчу насьпяваў, рыхтаваўся тымі, хто апынуўся перад рэальнай пагрозай страціць шматга- довую ўладу. Я разумеў Адамовіча, які разам зь іншымі інтэлігентамі асуджаў Гарбачова, але і ня мог не паспачу- ваць апошняму.
Гарбачоў апынуўся ў зьвярынцы, які незнарок ці на- ўмысна сам разварушыў і, мабыць, ужо ня ведаў, як зь ім справіцца.
113. На родным возеры
Рыгор Барадулін, як заўжды поўнячыся рознымі (ня толькі паэтычнымі) ідэямі, надумаў зьняць фільм пра маю «малую радзіму». Як усё было ўлагоджана, на мікрабусе «Беларусьфільму» паехалі ў Вушачу.
Тая дарога праз Плешчаніцы і Бягомлю была мне даў- но знаёмая, я любіў яе навакольныя бары і пагоркі, цяністы лесавы шлях празь Бярэзінскі запаведнік. Мабыць, дарога і была самым прыемным з таго падарожжа, бо астатняе... Астатняе было надта жыва зьвязана з труднымі ўспамінамі пары дзяцінства, сумам адміраньня і запусткаў у некалі знаёмых ваколіцах. Тое вярэдзіла душэўныя сілы, самотай дацінала нэрвы. Усё, што для іншых, староньніх, было дэтальлю іхняй цікавасьці, для мяне - болем. I я, можа, не пагадзіўся б, калі б хітраваты Рыгор, ведаючы адну маю слабасьць, не падмануў мяне любым маім азярком. Заплянавалі здымкі на возеры, і я паехаў.