Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
У шыкоўным будынку па шырокай дывановай лесьвіцы мяне прывялі на другі паверх, дзе за круглым сталом ужо сабраўся з тузін старых амэрыканцаў, - усе старанна апра- нутыя, у тройках, з гальштукамі і бабачкамі. Некаторыя зь кіёчкамі ў руках. Па чарзе прадставіліся, усім я паціснуў іх старэчыя, бы птушыныя лапкі, пальчыкі. Селі за ланч, штось елі, трохі выпілі віна, якое падліваў служка. Пакуль былі заняты ланчам, усе маўчалі. (Амаль маўчалі.) Толькі як
ланч быў скончаны, перавялі позіркі на госьця. Госьць у той час пачуваўся даволі ніякавата, бо калегаў усё не было. А што гаварыць з гэтымі, ня ведаў.
Закурыўшы свае сігары, «гэтыя» найперш папыталіся, якую фірму госьць прэзэнтуе? Я трохі памарудзіў і адка- заў, што тая фірма завецца Саюз пісьменьнікаў. Гаспада- ры стрымана зірнулі адзін на аднаго, хтось пагартаў нейкія паперы, што былі раскладзены перад ім, ды, мабыць, на- званай фірмы ў іх не знайшоў. Але болей не пытаўся. Я штось пачаў гаварыць пра важнасьць устанаўленьня экана- мічных сувязяў паміж нашымі краінамі, мяне засяроджана слухалі, хаця за сталом ужо запанавала няёмкасьць. Я ўсё не пераставаў чакаць сваіх эканамістаў — адмыслоўцаў з міністэрстваў і ведамстваў, ды іх не было. Тады пасьля даволі працяглай паўзы адзін ці не самы стары амэрыка- нец запытаў: «А якім чынам яны могуць вывозіць прыбыткі ад свайго бізнэсу? Ці ня мог бы сэр Быкаў назваць адпа- ведны банк?». Сэр Быкаў на тое толькі паціснуў худымі плячыма. Тады старэйшы за сталом падняў бакал зь віном і прапанаваў выпіць за здароўе прэзыдэнта Гарбачова. Выпілі і ўсе ўсталі. Мой візыт да дзелавой Амэрыкі быў скончаны.
Увечары ў гатэлі я папытаўся ў Ігара Дзядкова: як тое разумець? Чаму савецкія эканамісты ігнаравалі сустрэчу? Ігар Аляксандравіч, які лепей за мяне арыентаваўся ў вялі- кай палітыцы, толькі ўсьміхнуўся: а што б яны там сказалі? Што яны наогул могуць сказаць амэрыканскім капіталіс- там? Ды й не па тое яны прыехалі...
Мабыць, і праўда - не па тое...
Разумны і сумленны Ігар Аляксандравіч! Тое была мая перадапошняя зь ім сустрэча. Апошняя адбылася праз трохі часу ў Маскве. Пасьля сэсіі позна ўвечары мы паехалі зь ім да Лазара Лазарава. Трохі выпілі там. Дзядкоў ужо жыў у Маскве, працаваў у нядаўнім часопісе «Коммуннст», пераназваным на «Свободную мысль». На той час ён напісаў і выдаў кнігу пра маю творчасьць, шмат друкаваўся ў маскоўскіх літаратурных часопісах.
Але настрой яго мне не спадабаўся - быў змрочны, упалы. Позна ўначы я адвёз яго на таксі да ягонай кватэры, мы коратка разьвіталіся і болей ужо не пабачыліся. Ігар Аляксандравіч неўзабаве памёр ад невылечнай хваробы...
А тады быў прыём у ААН, мы спаткаліся зь Міхаілам Сяргеевічам і Раісай Максімаўнай; за фуршэтам я трохі пагутарыў з Аляксандрам Мікалаевічам Якаўлевым. Папы- таўся, чаму ён сышоў з культуры, якой апекаваўся ў ЦК, і той адказаў проста: камунапатрыёты выжылі. Як пасьля ста- ла вядома, тое было праўдай. Камунапатрыёты заўсёды і ўсіх перамагалі - нават членаў палітбюро, - такую мелі сілу.
Уначы мяне пабудзіў Ігар Дзядкоў - усіх нашых з га- тэлю клікалі ў прадстаўніцтва ААН, дзе мелася сустрэча з Гарбачовым. Мы хутка апрануліся і пайшлі - прадстаў- ніцтва было недалёка. Там перад варотамі ўжо зьбіраліся нашы, але ў будынак нікога не пушчалі - чакалі, калі падвязуць «раму», патрэбную дзеля бясьпекі Гарбачова. Абсурднасьць той меры была відавочнай - ад каго забясь- печваць ягоную бясьпеку? Але менавіта так. I мы не маглі даўмецца, якая прычына змусіла Гарбачова паднімаць ся- род ночы ягоную дэлегацыю? Што здарылася? Тады паявіўся Шэварднадзэ415 і сказаў, што Гарбачоў перапыняе візыт, і мы вяртаемся. Але чаму, што здарылася? «А вы ня ведаеце, што здараецца дома, калі гаспадар у ад’езьдзе?» - сказаў шматвопытны журналіст-міжнароднік Валянцін Зо- рын. Мы пахаладзелі. Я спалохаўся, як даўно ўжо не па- лохаўся - няўжо путч? «Няўжо яны адважыліся!» - ціха і разгублена гаварыў Дзядкоў.
Але тады яны яшчэ не адважваліся, путч чакаў свайго часу, а мы проста вярталіся. Пра тое сказаў Гарбачоў, сабраўшы дэлегацыю: у Арменіі бяда, растрэсла рэспубліку, раніцай адлятаем.
А ў нас на ранак было прызначана спатканьне зь дзе- лавой элітай Нью-Ёрку. Мы ня ведалі, што рабіць, тады Алег Багамолаў сказаў, што няёмка падводзіць важных людзей, якія зьбяруцца ў шыкоўным гатэлі «Роджэрс-Ас- торыя», трэба паехаць і ўсё правесьці ў тэмпе. Так і зрабілі. Але пакуль там, расьсеўшыся за ланчам, слухалі нетаропкія
развагі старых мільянэраў, пачуваліся ўсе, бы на іголках. Час дужа падпіраў. Асабліва, як заўважылі, што некато- рыя з нашых па адным зьнікаюць. Мы з Багамолавым і рэдактарам «Нзвестнй» Лапцевым сядзелі ў самым кутку, і нам нязручна было выбірацца з холу. Тая нязручнасьць нас здорава падвяла, бо як мы нарэшце выбраліся, аўтобу- саў перад гатэлем ужо не было - усе зьехалі ў аэрапорт. Пачалі бегаць, каб злавіць якое таксі. Нарэшце Багамолаў згледзеў знаёмага журналіста ў машыне, які нас і завёз у аэрапорт імя Кенэдзі. Мы ледзьве пасьпелі ў самалёт.
А Уладзімер Карпаў не пасьпеў, самалёт ужо выруль- ваў на ўзьлёт, і Герою Савецкага Саюза давялося крычаць і махаць рукамі, каб яго не пакінулі. Сам Гарбачоў даў каманду прыпыніцца і ўзяць пасажыра. Узьлезшы на борт, Карпаў гучна лаяўся з такой арганізацыі візыту, астатнія маўчалі. Усе былі незадаволеныя тым, што важны візыт па сутнасьці сарваны. Самы раз было б выпіць, але алкаголю ў самалёце не было, Гарбачоў прапаведаваў цьвярозасьць і змагаўся з п’янкамі. Затое ва Унукаўскім аэрапорце знай- шоўся і каньяк і яшчэ нешта. Там усе добра расслабіліся. Пад раніцу Алег Цімафеевіч падвёз мяне ў Шарамецьева- 1, адкуль я скіраваў у Менск.
Тая паездка была, можа, самай прыкрай з усіх маіх паездак за мяжу. Вядома, шмат што можна было сьпісаць на жахлівую катастрофу ў Арменіі, але ня ўсё. Я ўбачыў тады акружэньне ініцыятара перабудовы і дужа засумня- ваўся, што яно імкнулася да яе. Ім і без таго было няблага. А можа, нават і лепей, чым у тым часе, які наступіў ііасьля і ў які яны зусім не імкнуліся. Адзін зь іх, самы тады лісьлівы і надзейны паплечнік, пасьля назаве Гарбачова «ангелом тьмы» і кінецца роспачна аднаўляць тое, што было неспадзявана адкінута гісторыяй.
110. Гішпанія
А ў Менску пачалося неспакойнае, каламутнае жыцьцё. Партыйная прэса, тэлебачаньне, а таксама партыйныя орга-
ны ўсіх узроўняў накінуліся на новы нацыянальна-дэмак- ратычны рух. Абвінавачваньні былі самыя страшныя. Бэ- нээфаўцаў называлі фашыстамі, нямецкімі прыслужнікамі, паліцаямі. Нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг абвясьцілі фашыстоўскім і бясконца даводзілі, што менавіта пад ім немцы з паліцаямі расстрэльвалі яўрэяў. Пра Пазьняка гаварылася, што ён паліцай (гэта 1945 года нараджэньня) і сын паліцая (а не салдата-чырвонаармейца, які загінуў на фронце). Пазьняк, аднак, захоўваў спакой і цьвёрдасьць, ня кідаўся з абвяржэньнямі, а нястомна згуртоўваў пад сьцягам БНФ нацыянальны актыў. Ягонымі паплечнікамі з самага пачатку сталі: М. Дубянецкі, а таксама знакамітыя гісторыкі М. Ткачоў і А. Грыцкевіч, навуковец прафэсар Ю. Хадыка, выкладчыкі Г. Вашчанка, В. Вячорка, Ю. Сіў- чык, мастацтвазнаўцы В. Чуйко і В. Трыгубовіч. А таксама мастакі М. Купава, А. Марачкін, Я. Кулік, журналіст С. На- вумчык з жонкай Галяй. Пісьменьнікаў у новым руху было няшмат: я, Рыгор Барадулін, Артур Вольскі. I ўсё. Пісьменьнікі ў бальшыні дыстанцыяваліся ад БНФ. Пась- ля шмат іх увайшло ў Таварыства беларускай мовы, лібэ- ральную арганізацыю, са згоды ўладаў створаную Н. Гіле- вічам?.
Зімой пачалі ладзіць зьезд, каб узаконіць Фронт, зрабіць яго легітымным. Правесьці зьезд у Менску было немагчы- ма, дык выручылі літоўскія сябры - памаглі з арганізацыяй, далі здатнае памяшканьне. На жаль, я ў тым зьезьдзе ня ўдзельнічаў - падпала даўно заплянаваная паездка ў Гішпа- нію. Міжнародная пісьменьніцкая супольнасьць запляна- вала ў Сэвільлі кангрэс, я там быў прызначаны дакладчы- кам. Была і яшчэ адна прычына, якая змусіла мяне пае- хаць ня ў Вільню, а ў Сэвільлю: прапанова адной выда- вецкай фірмы выдаць мой Збор твораў з уключэньнем у яго ўсяго мной напісанага, у тым ліку і забароненага ў Саюзе. Я падрыхтаваў адпаведныя рукапісы, сабраў чарна- вікі - такая была ўмова. Пераслаць тое па пошце было немагчыма, а перавезьці асабіста я мог, карыстаючыся дэпу- тацкай недатыкальнасьцю на мытні. Выдавецтва дало некалькі замежных адрасоў, у тым ліку і ў Мадрыдзе. Прыляцеўшы
туды, я хутка ўсё запакаваў і адправіў на мадрыдзкі адрас. I - назаўжды. Hi слова ў адказ не атрымаў. Пасьля спраба- ваў што-нішто даведацца пра тое выдавецтва, ды ніякіх яго сьлядоў не знайшоў. Так усё і прапала. (Можа, калі знойд- зецца ў бяздонных сховішчах КДБ, ФСБ, Фапсі і г. д.)
Некалькі дзён з тае паездкі я затрымаўся ў Мадрыдзе. Увогуле ўсе эўрапейскія гарады ў чымсьці аднолькавыя - архітэктурай, добраўпарадкаванасьцю. Але кожны мае і свой твар, уласную асаблівасьць - у галіне пляніроўкі, абзеляненьня, ня кажучы ўжо пра музэі. Мадрыдзкі Прада ашаламляў, як, мабыць, і ўсе падобныя асяродкі шматвека- вой культуры Эўропы. Ня тое, што галерэя Пікаса, навед- вальнікаў у якой было небагата ды і выглядала яна празь- мерна мадэрнова - нават для Пікаса. Знакамітая яго «Герніка» тым ня менш заслужана стала сымбалем хуткай сусьветнай бойні.
Але ці ня самае вялікае ўражаньне на мяне зрабіў мэ- марыял, разьмешчаны за паўгадзіны язды на аўтамабілі ад Мадрыду.
Яшчэ здалёк на гары бачны быў аграмадны каталіцкі крыж, пад якім месьціўся мэмарыял - вялізная касьцель- ная заля ў скале, разьдзеленая на дзьве палавіны. У ад ной знайшлі свой апошні прытулак рэспубліканцы, у другой - мяцежнікі-франкісты. Пасярэдзіне высілася гранітная магіла самога Франка, які пасьля сьмерці аб’яднаў усіх - і вора- гаў, і прыяцеляў. To было выдатнае ўвасабленьне хрысь- ціянскага пастуляту пра тое, што перад Богам усе роўныя, сьмерць аб’ядноўвае. Пастулят, які, на вялікі жаль, у нас даўно занядбаны нават у межах аднае нацыі, ня кажучы пра адносіны да іншых нацыянальнасьцяў, колішніх вора- гаў. Калі ў Эўропе збудаваны сотні мэмарыялаў, старанна дагледжаны ўсе могілкі нашых салдатаў, ахвяраў Другой сусьветнай вайны, на нашай зямлі зь нямецкіх помнікаў не засталося ніводнага. Усе пабурылі на хвалі натуральнага ваеннага гневу і нянавісьці да акупантаў, якая не затухае і дагэтуль. I цяпер нашыя ветэраны гатовыя на ўсё, каб не дазволіць немцам за свой кошт аднавіць памяць пра іхнія ахвяры на нашай зямлі. У той жа час гуманітарную дапа-