Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Тады ж Саша распавёў мне, як па сканчэньні ўнівэрсы- тэту яго вербавалі ў сэксоты і як ён выкручваўся. А нядаў- на дазнаўся, што вярбоўка выпускнікоў была зусім ня выбарачнай, як пра тое гаварылі вербаўшчыкі (мы вас паважаем і толькі вам прапануем і г. д.), а спрэс і ўсіх, — каб кожнага мець у сваёй кішэні. 3 разьлікам на ягоную кар’еру, удачу, непрадбачаныя абставіны, калі завербаваць
будзе болей складана. Агенты-сэксоты ўсюды патрэбныя, менавіта яны, а зусім ня члены партыі ёсьць галоўнае апі- рышча рэжыму. Мабыць, сапраўды ўсе камуністы - па- тэнцыяльныя ці сапраўдныя сэксоты, хаця, зразумела, ня ўсе сэксоты — камуністы, нямала там і беспартыйных. To ёсьць згуртаваны і разгалінаваны сакрэтны клан, які пераўзыходзіць усе вядомыя ў гісторыі кланы, у тым ліку і масонскі. Калгасьнік з паляводчай брыгады такі ж сэксот з клічкай, як і міністар або прафэсар, і змушаны адноль- кава верна служыць свайму куму, якому падпарадкаваны да сьмерці. Бясьпека разводу не дае, слушна заўважыў ка- лісьці Сакрат Яновіч383.
Я тады папытаўся: як жа нам адносіцца хоць бы да некаторых сяброў, пра якіх можна з упэўненасьцю мерка- ваць, што яны - там? Што сэксоты. Саша са скрухай сказаў: «Увогуле тое - невырашальная праблема. Гэта ўсё роўна як сьмяротная кара. Што лепш — забіць усіх, каб сярод іх не прамінуць ніводнага злачынцу, ці ўсіх памілаваць, каб не дакараць ніводнага невінаватага? Тое пазытыўна вырашыць нельга, у любым выпадку застанец- ца шанец на памылку, і на надзею таксама».
О, гэта праклятая людзкая надзея, матка дурных, як яе трапна вызначыў некалі Максім Гарэцкі384! Яе выдатна навучыліся скарыстоўваць усе — ад Гітлера да Сталіна! Няшчасных быццам бы вялі ў лазьню, дзе труцілі ц ы к- л ё н а м385, стралялі ў Курапатах386, сказаўшы, быццам саджаюць на дзесяць гадоў без права перапіскі. Будавалі турму народаў, а казалі - камуністычнае грамадзтва, і заклікалі да надзеі на сьветлую будучыню. Менавіта на- дзея болей як страх паралізавала волю, адбірала сілы і суця- шала чалавецтва. А зараз, пасьля Чарнобылю, чым суцешым- ся? Распад плутонію магчымы праз сто тысяч гадоў. Адамовіч спасылаўся на нядаўнюю выснову Макса Борна наконт таго, што калі нават нуклеярную катастрофу і ўдасца папярэдзіць, нічога, апроч цёмнай будучыні, не чакае чалавецтва. Во што натварыла навука, тэхнічны прагрэс і камунізм разам з капіталізмам напрыканцы тэхналягічнага XX стагодзьдзя.
Мілы, разумны Саша, якую балючую праўду ты ка- жаш! I як нам жыць, ведаючы тую тваю праўду? - разгуб- лена думаў я.
106. Дубянецкі. Адамовіч
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала некалькі тамоў майго Збору твораў387, Надышла чарга двух апошніх, і я здаў у рэдакцыю рукапіс «Мёртвым не баліць». Гэтая аповесьць асобнаю кніжкай у Беларусі не друкавалася (у Расеі таксама), упамінак пра яе не дазваляўся. За тым пільна сачыў сам куратар савецкай цэнзуры, намесьнік загадчыка ідэалягічнага аддзелу ЦК КПСС таварыш Сеў- рук. Калі аднойчы В. Аскоцкі ў прадмове да зборніку маіх аповесьцяў388 напісаў пра яе некалькі фактаў, увесь тыраж кнігі вярнулі ў друкарню і прымусілі выдзіраць тыя старон- кі. Друкарня, выдавецтва і аўтар артыкулу пратэставалі, ды марна. Зьнявечаная кніга пайшла ў продаж389.
Але час быццам зьмяніўся. 3 моманту першай, часопіснай публікацыі аповесьці мінула болей за дваццаць гадоў, і выдавецтва вырашыла, што ў Зборы твораў аповесьць можна надрукаваць. Тым болей, як паведаміў мне дырэктар [выдавецтва «Мастацкая літаратура»] Міхал Хведаравіч Дубянецкі, яна значылася ў каталозе і на кніжнай ярмар- цы сабрала нямала кантрактаў. ЦК КПБ у асобе А. Кузь- міна таксама не пярэчыў яе выданьню. Рэспубліканскі галоўліт паставіў свой штамп, і рукапіс быў адпраўлены на паліграфкамбінат.
Ды выдаўцы і іх аднадумцы, відаць, не ўлічылі аднаго моманту - пільнасьці ўнутраных сэксотаў. I вось менавіта зь іхняй ініцыятывы ў Менск з маскоўскага галоўліту прый- шоў загад аповесьць Быкава не выдаваць. Дубянецкі паведаміў мне пра тое і раззлаваны сказаў, што ён паслаў у Маскву тэлеграму на імя сакратара ЦК тав. Зімяніна, дзе скардзіцца і пратэстуе. Усё ж і Зімянін, і Сеўрук — нашыя землякі, павінны ж яны паспачуваць сваім людзям.
Бедны і наіўны, нягледзячы на свой партыйны вопыт, Міхал Хведаравіч, на што ён спадзяваўся! Я распавёў яму
пра выпадак з вайны, калі адзін з паліцаяў расстрэльваў групу землякоў, сярод якіх быў ягоны стрыечны брат. Палі- цай быў добры чалавек і як для брата зрабіў выключэньне - падаслаў яму ў магілку сьвежага хвойнічку. Усё ж брат... Дубянецкі мне не паверыў, сказаў: вось убачыце, яны свой загад адменяць. Трэба пачакаць адказу.
Замест іхняга адказу ён неўзабаве дачакаўся выкліку ў ЦК КПБ, строгай вымовы і ўрэшце — адстаўкі. Пазьней з руплівым заступнікам за беларускую літаратуру здарыўся інфаркт, пасьля якога ён хутка апынуўся на Паўночных могілках. Але тады прыгоды са злашчаснай аповесьцю працягваліся. Паклікаўшы мяне пасьля Дубянецкага, Кузьмін сказаў, што трэба ў аповесьці нешта перарабіць, хаця б для прыліку памяняць словы ці што? Тое дасьць падставу паведаміць у Маскву, што аўтар грунтоўна пе- рапрацаваў твор. Я трохі падзівіўся наіўнасьці Аляксанд- ра Трыфанавіча, але зрабіў так, як ён раіў, - трохі пачысьціў стыль. I праўда, аповесьць у такім выглядзе (надта, дарэчы, зьнявечаным пасьля шматлікіх рэдагавань- няў) і была надрукаваная ў апошнім томе майго Збору твораў. На гэты раз Сеўрук ня мог дамагчыся свайго і адступіў - вырашыў дабраць у іншым.
Завітаўшы да мяне на кватэру, Адамовіч сказаў, што напісаў ліст Гарбачову, прынёс, каб я яго прачытаў. To была скарга генсеку на яго падначаленага Сеўрука, які даўно і нязрушна зрабіўся злым геніем беларускай літаратуры, у прыватнасьці да пісьменьнікаў Быкава і Адамовіча. Далей у лісьце ішоў пералік выпадкаў, калі Сеўрук загадваў рэдактарам і дырэктарам выдавецтваў не друкаваць гэтых літаратараў, зьнімаць са старонак часо- пісаў іхнія творы, выкідваць артыкулы і нават не пушчаць Адамовіча ў замежныя паездкі, дзе ён павінен быў высту- паць з дакладамі. Ты падпішаш? - пытаўся Адамовіч. Я выказаў сумнеў у карысьці такога звароту, сказаў, што ніколі гэтым людзям ня скардзіўся, але падпісаў. Чаго за кампанію ня зробіш?
Доўга з Масквы не было ніякага адказу, затым абодвух падпісантаў нечакана паклікаў Кузьмін. Ён зачытаў нам
частку паперы, што атрымаў з апарату ЦК. Там паведам- лялася, што з нагоды скаргі двух літаратараў у ЦК КПСС праведзена старанная праверка дзейнасьці тав. Сеўрука В. Н. і што ніводзін факт, прыведзены ў іхнім лісьце, не пацьвер- дзіўся. Дырэктары выдавецтваў і рэдактары часопісаў паказалі, што тав. Сеўрук не ажыцьцяўляў у адносінах да іх ніякага дыктату, што патрабаваньні да пісацеля Адамовіча былі зроблены па іх асабістай ініцыятыве. У заключэньне сакратару ЦК КПБ загадвалася прыняць меры ўзьдзеянь- ня да двух беларускіх паклёпнікаў, якія дапусьцілі неадэк- ватныя выпады супраць адказнага работніка ЦК КПСС. Адамовіч слухаў усё тое, і ягоны твар браўся чырвонымі плямамі, я ж адчуваў зласьлівую радасьць за сябра - будзеш ведаць, як скардзіцца! Прачытаўшы, Кузьмін таксама заўсьмі- хаўся - ну што мне з вамі рабіць? Былі б члены партыі — паставіў бы пытаньне аб выключэньні, а так... Перадам у прафсаюзную арганізацыю, сказаў ён і шчыра засьмяяўся. Мы сумна засьмяяліся разам.
Ня ведаю, ці пісаў што яшчэ Адамовіч у ЦК, я на тую гісторыю амаль забыўся. Але як бы то ні было, Сеўрук усё ж вылецеў з ЦК і апынуўся... намесьнікам галоўнага ў «Нзвестнях». Пасьля працаваў яшчэ недзе, аж покуль ня стаў давераным дарадцам прэзыдэнта РБ. 3 чым абодвум - нашае зь нябожчыкам [Алесем Адамовічам] віншаваньне!390
107. Курапаты
У краіне пачало адбывацца штось незвычайнае, немаг- чымае ніколі раней. Шмат якія газэты, нават маскоўская «Правда», пісалі аб неабходнасыді перабудовы, беспэрспэк- тыўнасьці савецкай эканомікі. Я надрукаваў некалькі ар- тыкулаў у «Нзвестнях» (шчыраваньнем Матукоўскага), у «Зьвязьдзе» і нават у «Советской Белорусснн». Галоўным чынам наконт нашага нядаўняга мінулага. «Комсомольс- кая правда» зьмясьціла мой артыкул у абарону духоўных
каштоўнасьцяў. To быў адказ на публікацыю вядомага ваяўнічага бязбожніка, прафэсара Крывялёва. Цяпер бы я такі артыкул не пісаў, але што зробіш, упушчанага ня вернеш. Тады здавалася, што рэлігія будзе на баку дэмакратыі, бо Хрыстос па сутнасьці быў дэмакратам. Ад- нак сталася інакш. Праз дужа кароткі час праваслаўная царква і камуністы даволі гарманічна паядналіся - галоў- ным чынам на еднасьці імпэрыялістычнай ідэі, што прычынілася да разбурэньня рэлігійных ілюзіяў у постсавецкім грамадзтве.
Старая савецкая ідэалёгія ўпарта не хацела саступаць са сваіх пазыцыяў. Калі Элем Клімаў зьняў па сцэнару Адамовіча неблагі фільм пра партызанку391, чыноўнікі ад кінематографу рэзка супрацівіліся. Зьняты ў Беларусі, ён, натуральна, ня мог абысьці ўвагу беларускага кіраўніцтва, і калі фільм неяк падтрымліваў Кузьмін, дык рэзка суп- раць выступаў аддзел культуры ЦК. Аднойчы менавіта Кузьмін арганізаваў абмеркаваньне фільму грамадзкась- цю, для чаго былі запрошаны партызаны, ветэраны, нека- торыя пісьменьнікі. Мы з Сульянавым выступілі ў падт- рымку фільму, Антановіч - супроць, і з таго часу рэзка разышоўся з Адамовічам.
Тое разыходжаньне не было нечаканасьцю для абодвух. Супраць Адамовіча на тым часе стварылася пэўная апазы- цыя ў Беларусі, асабліва сярод маладых нацыяналаў. Пры- чына таго была простая - Адамовіч сваю прозу пісаў па- расейску, хаця літаратуразнаўства і крытыку - па-бела- руску. Аднойчы ён зьмясьціў (здаецца, у «ЛіМе») дыскусій- ны артыкул пра неабходнасьць падвышэньня інтэлектуаль- най вартасьці беларускай прозы, якая, на думку аўтара, празьмерна ўпадабала грэцца каля нацыянальнага «ця- пельца». Тое выклікала гарачае незадавальненьне мала- дых, падагрэтае пэўнымі людзьмі з ЦК. Урэшце і кіраўнік Саюзу пісьменьнікаў Ніл Гілевіч стаў392 у шэраг праціўнікаў Адамовіча, што стала для апошняга зусім нясьцерпным і падрыхтавала ягоны ад’езд у Маскву. Там яго абралі ды- рэктарам інстытуту кінамастацтва. Шмат хто ўзрадаваўся
ад’езду, мне ж стала дужа сіратліва бяз Сашы. Хаця ён і званіў з Масквы, коратка пісаў, зрэдку прыяжджаў у Менск, дзе заставалася ягоная сям’я - жонка Вера і дачка Ната- ша. Але ўжо было пэўна, што ў Менск ён ня вернецца - на вялікі жаль ягоных сяброў, якія яго вельмі любілі. Некалі звычайна маўклівы Навум Кісьлік сказаў пра Сашу: «Калі б ён піў, яму б цаны не было». Гэта была вышэйшая адз- нака Адамовічу ад пітной кампаніі. Але ў Менску яму даўно стала цесна і душна, зрэшты, таксама як і ў Маскве, ад- куль ён аднойчы ўжо ўцякаў менавіта ў Менск. Мабыць, чалавеку гэткага сумленьня і таленту нідзе няма месца на сьвеце. У Менску ён прабыў столькі гадоў толькі дзякую- чы падтрымцы Кузьміна, якога насуперак шмат чаму цаніў і нават любіў. Здаецца, тое было ўзаемна.