• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Якраз у гэты час - празь дзень ці два - насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды - сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх - справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі - з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Лю- дзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазыіяк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там дарогу ка- лёне нерагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. I ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чыр- вона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік
    Уладзімер Арлоў408. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.
    Ранкам я зьвязаўся з маскоўскім часопісам «Огонёк» (рэдагаваным тады В. Кароцічам), які быў самым рады- кальным друкаваным органам краіны і шмат пісаў пра перабудову. У рэдакцыі сказалі, што прышлюць у Менск спэцкора, але матэрыял пра інцыдэнт патрэбны тэрмінова ў нумар. Ноччу я напісаў артыкул, перадаў яго па тэлефо- не, і ён хутка зьявіўся ў «Огоньке»409. Артыкул называўся «Дубінкі замест перабудовы». Гэта быў ці ня першы матэ- рыял наконт падаўленьня нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі.
    Скандал атрымаўся магутны. ЦК Беларусі на чале з Сакаловым разьюшана прымаў меры. Кіраўнікі найперш узяліся ўсяляк абвяргаць факт паліцэйскай расправы над мірнай дэманстрацыяй. (Міліцыя нікога ня біла, ня труціла «чаромхай». Гэта быў мяцеж нацыяналістаў супраць са- вецкай улады, які ўдалося падавіць мірнымі сродкамі.) Мяне выклікаў Сакалоў і апрацоўваў у гэткім, прыкладна, пля- не. Я яму кажу пра гвалт з боку праваахоўных органаў, a ён даводзіць, што фактаў гвалту няма. Дзеля таго спасы- лаецца на заключэньне камісіі, якая ўжо расьсьледавала той інцыдэнт. А ў камісіі, кажа, такія паважаныя людзі, як мастак-акадэмік Савіцкі, пісьменьнік-ляўрэат Гілевіч, мы ім змушаны верыць. Шмат якія журналісты даводзілі ад- варотнае, але ім не было веры. Будзінас410 нават зьняў пабоішча на кінастужку, усё роўна даводзілі, што газы не лрымяняліся. (Камісія ўзважыла запасы «чаромхі» ў МВД - уся ў наяўнасьці.) Прыйшоўшы ад Сакалова, я напісаў ліст Гарбачову, распавёў пра варварскую гісторыю ў Бела- русі і прасіў справядлівасьці.
    Адказу ад Гарбачова, вядома, не атрымаў - атрымаў выклік на нараду творчай інтэлігенцыі, якая ладзілася на Старой плошчы, у ЦК КПСС. Там у невялічкай залі саб- раўся ці ня ўвесь творчы актыў краіны, было шмат знаё- мых літаратараў. На сцэну выйшла палітбюро ў поўным складзе на чале з Гарбачовым. Той пачаў штось гаварыць, і М. Шатроў, які сядзеў побач, ціха так кажа: паслухаць
    бы, што ты скажаш, як яны цябе запруць паслом кудысь у Манголію. Я тое запомніў. I тады раптам чую - Гарбачоў звяртаецца да мяне: «Васіль Быкаў, як так здарылася, што беларусы выйшлі супраць савецкай улады? Спакойны, дыс- цыплінаваны народ... He зразумела»,
    Я пачаў штось тлумачыць, сказаў пра жорсткасьць міліцыі, якая зьбівала і труціла жанок і дзяцей, што ішлі на могілкі, дзе пахаваны слынныя людзі Беларусі, у тым ліку і Машэраў. Гарбачоў недаўменна паціскаў плячыма. Насупраць у першым радзе сядзеў галоўны арганізатар таго Я. Сакалоў і маўчаў. Пачалі выступаць гаваркія ар- тысты і пісьменьнікі, гаварыць пра перабудову. Напрыкан- цы, стоячы ў праходзе, загаварыў Віктар Астаф’еў, які вельмі рэзка асудзіў беларускіх камуністаў за «зьверства да сама- га, можа, спакойнага са славянскіх народаў» і запатраба- ваў расьсьледаваць злачынства, учыненае на Дзяды. Я быў дужа ўдзячны майму расейскаму сябру і горача абняў яго. Віктар Пятровіч быў адным з тых, хто мог сказаць, што хацеў і каму хацеў. Ён меў гонар і адвагу, уласьцівыя сап- раўднаму народнаму заступніку.
    Забягаючы наперад, зазначу, што той канфлікт меў пра- цяг. Як у Крамлі адбылося паседжаньне савету старэйшы- наў (пасьля выбараў народных дэпутатаў СССР), на пера- пынку Гарбачоў падышоў да мяне і папытаўся, як цяпер у Беларусі? Ці пацішэла кіраўніцтва? Я пачаў апавядаць пра дэталі, але тут да нас падскочылі іншыя з шырокімі вушамі, і Гарбачоў прыпыніў размову. Сказаў, пасьля... Але п а с ь л я ўжо не настала. Настала іншае пасьля, пры якім Гарбачову стала не да Беларусі...
    Ішло вылучэньне кандыдатаў у Вярхоўны Савет БССР. Канчатковаму іх зацьверджаньню папярэдніла прыдзірлі- вая селекцыя-абічеркаваньне на т.зв. выбарчых сходах. Прад- стаўнікі «грамадзкасьці» падрабязна абмяркоўвалі ўсіх і «рэзалі» няўгодных. Уся справа была ў палітычнай арыен- тацыі кандыдатаў і падборы прадстаўнікоў.
    У Дом культуры, што ля ст. мэтро «Маскоўская», дзе змушаны былі трымаць «агледзіны» з тузін кандыдатаў,
    прыйшлі (вядома ж, арганізаваныя гаркамам) некалькі соцень спартсмэнаў з Інстытуту фізкультуры. Яны былі вельмі актыўныя, дружна галасавалі за кандыдатаў-каму- ністых і рэзалі інтэлігентаў. Тады яшчэ да выбарчага старту адхілілі многіх. Але напрыканцы, відаць, стаміліся - заба- лелі горлы выступаць як «за», так і «супроць». Адзін кан- дыдат, які доўга чакаў свае чаргі, меў прозьвішча на адну з апошніх літараў алфавіту, і сход на яго проста слаба адрэагаваў у сваім змоўніцкім адмаўленьні.
    Тым кандыдатам апынуўся С. С. Шушкевіч411, які з таго сходу зрабіў свой бліскучы палітычны старт.
    109.	У Амэрыку з Гарбачовым
    Мінула трохі часу, я пачаў пісаць чарговую аповесьць, але мусіў увесь час прыпыняцца - не было адбою ад журна- лістаў, сваіх і прыежджых. За гэты час у Менск завіталі карэспандэнты з Варшавы, Прагі, зь нямецкага «Шпігелю», маскоўскія газэтчыкі наогул, здаецца, не выяжджалі зь Бела- русі. Даваць інтэрв’ю - справа няўдзячная ва ўсіх адносінах, бо далёка не заўсёды маеш магчымасьць пракантраляваць аканчальны тэкст, заўсёды знойдуцца недакладнасьці, a то і памылкі, за якія пасьля бывае болей чым прыкра. А тут яшчэ камуністы папракаюць далярамі, - быццам за інтэр- в’ю хто плоціць.
    Аднойчы нечакана, нават без папярэдняга званку на парозе зьявіўся Анатоль Бутэвіч412, які тады працаваў у ЦК, і ашаломіў: трэба ехаць у Маскву. Во білеты, праз тры гадзіны будзе машына і - у аэрапорт. Паедзеце ў Амэрыку з Гарбачовым.
    Тое было дзіўнавата, у Амэрыку я яшчэ ня езьдзіў. Але навошта з Гарбачовым? Таго Бутэвіч ня ведаў, сказаў толькі: каманда з ЦК КПСС. Раю пасьпяшацца.
    Што ж, дзеля такой справы можна было і пасьпяшацца. Я хуценька сабраўся і паехаў. У Маскве спаткала ў аэра- порце кансультантка СП па беларускай літаратуры Галя Грыбоўская, адвезла на Старую плошчу. Там хуценька
    правялі па нейкіх кабінэтах, напісалі, падпісалі што трэба было - дакумэнты, грошы. Валюты ў касе ўжо не аказа- лася, нейкая бухгалтарка выняла з сумачкі свае 200 даля- раў, з тым і паехаў ва Унукаўскі аэрапорт.
    У невялічкаіі і ўтульнай зальцы ўрадавага аэрапорту зьбіраліся тыя, каму належала суправаджаць Гарбачова на спатканьне з Рэйганам413. Там я ўбачыў некаторых знаё- мых і сярод іх пісьменьнікаў Ігара Дзядкова і Уладзіміра Карпава414, рэжысэраў Марка Захарава, грузіна Тэнгіза Абу- ладзэ, цэкоўца Наіля Бікеніна, журналіста Андрэя Грачо- ва, некаторых іншых. Гарбачоў з Раісай Максімаўнай і аховай ляцелі ў другім самалёце.
    Пералёт быў даўгі, зь дзьвюма пасадкамі - у Англіі і Канадзе. Ці ня ўсе ў самалёце былі між сабой знаёмыя, сядалі хто дзе хацеў і актыўна кантактавалі. Ля мяне сеў нейкі незнаёмы чалавек, дужа гаваркі і кампанейскі, ён усё распытваў мяне пра палітыку ў Беларусі і сам шмат рас- павёў пра перабудову. Пасьля я папытаўся, хто гэта, але ніхто са знаёмых ня мог мне адказаць. У Нью-Ёрку той зьнік, і болей я яго ня бачыў.
    Першую ноч у Амэрыцы пераначаваў у цесным кутнім пакойчыку беларускага прадстаўніцтва ў ААН, куды мяне пасяліў прадстаўнік Леў Максімаў. Ён сказаў, што ў тым пакоі знаходзілі прытулак шмат якія беларускія пісьменьнікі, што прыяжджалі на сэсіі ААН. Затым мяне перавялі ў недалёкі гатэль, да астатняй дэлегацыі. Пра тое паклапа- ціўся Ігар Дзядкоў, — каб быць разам. Там на адным па- версе мы пражылі побач некалькі дзён. Нашымі суседзямі былі Андрэй Грачоў і акадэмік Алег Багамолаў. Першы дзень (хутчэй рэшта дня) апынуўся вольным, і мы пайшлі швэндаць па горадзе, які бачылі ўпершыню. Пятая авэню, ваколіцы цэнтральнага парку, Брадвей... У Нью-Ёрку найперш уражвалі яго высачэзныя шкляныя гмахі. Вуліцы, што ўдзень патаналі ў цяні, ноччу былі дашчэнту заліты электрычнасьцю — тое было ненатуральна пасьля цёмнай і пустэльнай уначы Масквы. Тут да ранку таўкліся людзі, панавала разнамоўе, чуўся звыклы расейскі мат, - нашы ня стрымліваліся, мяркуючы, што ніхто іх не разумее.
    Пакуль наш шэф кантактаваў з Рэйганам, мы ўдзельнічалі ў прэс-канфэрэнцыях, дзеля якіх, як я зразумеў, і прыехалі. Кіраваў усім прэс-аташэ Андрэй Грачоў. На добрай ан- гельскай мове ён тлумачыў рознакаляровым журналістам асновы новай палітыкі Гарбачова, мы ўдакладнялі дэталі і адказвалі на пытаньні. Цікавасьць з боку журналістаў была вялікая, пытаньняў задавалі шмат. He на ўсе зь іх мы маглі даць адказы, асабліва ў галіне эканомікі ці фінан- саў. Ну а што да культуры, дык тут Ігар Дзядкоў і адказ- ваў і азадачваў адначасна. Бо і сам надта сумняваўся ў перабудове, якая ажыцьцяўляецца пад кіраўніцтвам партыі камуністаў.
    Першую сустрэчу з Гарбачовым на амэрыканскай зямлі я прапусьціў - з Уладзімерам Карпавым хадзілі па Нью- Ёрку. Позна ўвечары заблудзіліся і ня ведалі, як дабрацца да нашага гатэлю. Узялі таксоўку, сеўшы ў якую, я запы- таў у Карпава: «А на якой мове мы размаўляць будзем?» I тады наш шафёр кажа: «На расейскай, таварышы, на расейскай». Аказалася, што ён зь Ленінграду, колькі год таму прыехаў да сына, які тут меў пасьпяховы бізнэс, але прагарэў, і цяпер, каб уратаваць таго ад банкруцтва, баць- ка па васямнаццаць гадзін у суткі круціць баранку - за- рабляе грошы. Мы паспачувалі старому.
    У адзін зь дзён напрыканцы візыту я быў прызначаны ў групу эканамістаў для сустрэчы ў амэрыканскіх дзела- вых колах. Сваіх расейскіх калегаў у гатэлі не знайшоў, думаў, што пабачу іх на месцы сустрэчы, недзе ў Інстытуце ўсходніх зносінаў, ці як ён там дакладна называўся. Пры- ехаў туды загадзя, чакаў каля брамы, ды нікога не дачакаў- ся. Змушаны быў ісьці адзін, бо насьпеў час сустрэчы.