• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    А тое здарэньне ў вайну расказаў пасьля адзін з трох партызанаў.
    Уключыў тэлевізар - нейкая генэральская нарада: шэ- раг генэрал-палкоўнікаў за сталом. Яшчэ не старыя, хоць сіваватыя, з касым праборам у валасах, грузныя, з тоўс- тымі каркамі, шырачэзнымі плячыма і такімі ж грудзямі. I ў кожнага - стракатая левая палавіна ад планак узнагаро- даў. Цікава - за што? Нарадзіліся ўсе пасьля вайны, вай- ны ня бачылі. За што столькі ўзнагародаў? Як у Жукава пасьля вайны. За кожную нараду - па ўзнагародзе, ці што, даюць гэтым папяровым палкаводцам?
    Пісьменьнікі разгубіліся: пра што пісаць? Раней колькі гадоў плакалі: не дазваляе цэнзура, заціскае ЦК. А цяпер, калі зьнікла цэнзура і ЦК, мабыць, стала і яшчэ горш. Як тыя зьвяркі, што выгадаваліся ў клетцы, - адпушчаныя на волю, у лес, ня могуць пражыць.
    Што значыць выгадавацца пад штодзённым партый- ным кіраўніцтвам!
    Інвалід-пэнсіянер прыйшоў у гараж да свайго «запа- рожца» і бачыць: на суседзкім вісіць замок, дужка якога, аднак, не зашчэпленая. Падумаў, памеркаваў. I ціскануў дужку. Сам некалі таксама па разгубленасьці не зачыніў гараж. Праз хвілінаў дзесяць прыбягае сусед і лаецца. Аказ- ваецца: адлучыўся па цыгарэты, а ключы пакінуў у гара- жы.
    Інвалід церабіў патыліцу: услужыў, называецца.
    Ліфт пэцкалі штодзень, сістэматычна, і ўсе ведалі, хто гэта робіць - падлетак Вова, сын партыйнага сакратара з шостага паверху. Але вось Вова адвучыўся, пайшоў у вой- ска, ліфт колькі гадоў быў чысты. Ды зноў пачалі яго паскудзіць. Аказалася, той Вова ажаніўся, нарадзіў двай- нятаў, яны падрасьлі, і ўсё пачалося спачатку.
    Які бацька, такія й сыны?
    Мая мама перад канцом пакутавала некалькі гадоў. Вя- дома, яна хацела жыць дома, у сваёй хаце. Але там - ня- вестка. Добра б жыць з дачушкай Валяй, але тая за двац-
    цаць вёрст, у Вушачах. I там - мацюгасты зяць. Так мама і соўгалася сюды-туды, не знаходзячы здатнага месца ў гэтым сьвеце.
    Пакуль не адышла на той.
    Цікава паназіраць за намэнклятурай... Чым шырэй мор- да, тым вышэй чын. Здаецца, увесь іх адбор, намэнклятур- ная селекцыя, адбываецца ў прэзідыюмах і на трыбунах: як глядзяцца. Мусіць, іншых адзнак у гэтых гадаванцаў ВПШ не засталося: аднолькавае паходжаньне, адукацыя, кар’ера... I, вядома, спосаб мысьленьня, сьветапогляд.
    Некалі Адамовіч казаў, што тыя, хто пабыў у ЦК, не зважаючы на талент, скончаныя людзі. Усім ім там выра- залі адно яйцо. Усе яны скапцы - ідэйныя, мастацкія, чала- вечыя.
    Штогод пераконваюся ў справядлівасьці тае высновы.
    П. ня быў для Колі сябрам - проста добры знаёмы. Але вось аднойчы прыходзіць да Колі і расказвае, што яго выклі- калі ў КДБ, каб даносіць на Колю. Вядома, П. адмовіўся. Коля, канешне, ня мог не ацаніць такі ўчынак знаёмага, і той стаў для Колі найлепшым сябрам.
    I выдатна даносіў на яго. А прызнаньне наконт выкліку ў КДБ - прыём, ня болей. Але прыём безадмоўны.
    У 1939—40 гадах пасьля т. зв. вызваленьня Заходняй Беларусі НКВД440 навербавала ў ёй нямала сэксотаў, кар- татэка на якіх хавалася ў абласных цэнтрах і, вядома, у Маскве. У 41-м з пачаткам вайны чэкісты так рванулі з Гродна, што пакінулі тую картатэку немцам. Немцы ра- забралі яе і... перавербавалі сэксотаў (каб ня траціць час на вярбоўку іншых). Адмоў, вядома, не было. Тыя добра працавалі ўвесь час акупацыі. Але ў 1944 годзе прыйшла Чырвоная армія. Сваю картатэку чэкісты не знайшлі, пры- везьлі з Масквы копіі ранейшай. Тыя самыя сэксоты па- чалі рабіць на сваіх першых гаспадароў.
    Во ўнівэрсальнасьць сыстэмы!
    Яшчэ ў часы застою адзін маскоўскі літаратар-дэмак- рат дачуўся, што пад ягоны юбілей маюць намер узнага- родзіць яго як юбіляра ордэнам «Дружбы народаў». Літа- ратар загадзя аб’явіў сябрам, што ордэн ня возьме. Але во прыйшоў час, настаў юбілей, і яму не далі нічога. Нават адабралі повад для пратэсту. Каб ня тузаўся.
    На сьвята да Л. прыйшоў сябра і падарыў яму цудоўны японскі тэрмас. Л. быў расчулены і дзякаваў. Ня ведаючы таго, што тэрмас сябра купіў за частку «прэміяльных», якія атрымаў за тое, што добра «стукаў» на Л.
    У Дзяржынску быў малаказавод, на якім кралі сьмята- ну. Сьмятану прадавалі ня дзе-небудзь, а ў гарадскім гандлі, зь якім малаказаводчыкі былі зьвязаныя. Але органы кан- тролю выкрылі злодзеяў. Судзілі. Пасадзілі.
    I ў магазінах зьнікла сьмятана.
    Каму ад таго стала лепей?
    Асабістам трэба было завербаваць у сэксоты фельчара палка (мусіць, іншых ужо ўсіх перавербавалі). Выклікалі раз, другі - ня хоча фельчар рабіцца сэксотам. Тады яго арыштавалі, пабілі добра, напалохалі і аб’явілі, што зараз выпусьцяць. Але толькі калі пагодзіцца. А што рабіць?
    - Ды нічога асаблівага, ты толькі напішы, што, маўляў, як стаў падыходзіць, яны (названы былі афіцэры, фран- тавікі) прыпынілі размову.
    - I ўсё?
    - I ўсё.
    Што рабіць - даў падпіску. I стаў сэксотам. Далей да- носіў і надта сур’ёзныя рэчы.
    Ён працаваў намесьнікам рэдактара ў раённай газэце. Калі Хрушчоў падвойваў абкамы, райкамы, напісаў у MacK­ey, што нязгодны, што тое няправільна. Тады яго зьнялі з пасады намесьніка, зрабілі загадчыкам аддзелу пісьмаў. Але праз два гады зьнялі самога Хрушчова. I зноў зрабілі з
    двух адзін абкам. I ён, счакаўшы трохі, зноў пісьмом у Маскву напомніў аб колішняй сваёй нязгодзе.
    Тады яго зноў зьнялі з загадчыка аддзелу і зрабілі ка- рэктарам.
    Болей ён пісаць нікуды ня стаў.
    У маёй вёсцы яшчэ, памятаю, да вайны К. кепска жыла са сваім мужыком. Як прыйшлі немцы, пасьля чарговае сваркі яна схадзіла ў Кублічы да немца-камэнданта і пас- кардзілася на мужа. Сказала, нібыта ён зьвязаны з парты- занамі. Назаўтра ў вёску прыехаў камэндант з групай палі- цаяў, загадаў сабраць народ. Калі ўсе папрыходзілі, аб’явіў свой прысуд: К. за паклёп на мужа 15 шампалоў. А мужу 10 - за тое, што кепска выхоўвае жонку.
    Партызанаў тады яшчэ не было.
    Вушацкія - народ слова.
    Прыйшоў позна Л., кажа жонцы: дай пяцёрку - да- бавіць трэба. Тая кажа: «Ня дам». Тады ён: «Не дасі - спалю хату!» - «Палі, калі ты такі...» Запаліў, згарэла хата. Л. пасадзілі за падпал... Праз колькі часу жонка пайш- ла зьбіраць подпісы, каб выпусьцілі, бо кепска бяз хаты і бяз мужа.
    Кацюшы, кацюшы...
    Колькі пра іх складзена міфаў, колькі прысьвечана ім паэтычных радкоў. А на справе ўсё тое блеф, створаны, як і ўсё, камуністычнай прапагандай. Кацюшы гэтыя - болей прадукт камуністычнага ўзьдзеяньня на псыхалёгію. На фронце іх не любілі. Пехацінцы іх пракліналі. Яны давалі адзін-два залпы - невядома куды, падымалі хмару пылу і дыму і хуценька зматваліся. Праз 5 хвілінаў па тым месцы пачынала малаціць нямецкая артылерыя, і дужа дастава- лася тым, хто ня мог змыцца. Пяхота не магла, яна і пла- ціла за гэтыя залпы.
    Эфэктыўнасьць іх была мізэрная, бо білі яны па плош- чы, без прыстрэлкі і рабілі куды болей вэрхалу, чым ка- рысьці.
    На Данцы ў 1943-м доўга стаялі ў абароне, умацоўвалі- ся, капалі, мініравалі. I ладзілі пошук разьведчыкаў. I нашыя і немцы. Аднаго разу старшына роты паслаў у гас- падарчую частку пасыльнага, маладога салдата. 3 заяўкай на мыла. На паперцы зьверху пазначыў: «сав. сакрэтна». Салдат толькі нядаўна прыняў прысягу і прыбыў на фронт, і да загадаў начальства адносіўся дужа сур’ёзна. I ў лаг- чынцы, як зьвечарэла, нарваўся на нямецкіх разьведчыкаў. Прыняў бой. Каб ня трапіў сакрэтны дакумент у рукі Bo­para, зьеў яго. Сам быў паранены і загінуў. Уранку з рота выкалупалі ражок тае заяўкі з «сав. сакрэтнаю» паметкаю.
    Пасьля вызваленьня Беларусі, недзе ўвосень 44-га году, сястра Валя, якой тады было 18 гадоў, пагадзілася ісьці ва Ўсходнюю Прусію, каб прыгнаць адтуль у раён каровы. Сказалі, як прыгоняць, усім дадуць па карове. Сястра аб- радавалася - сваёй каровы ўжо не было. Гналі той статак доўга, трэба было даіць і пасьвіць, і самім карміцца. На- пакутавалася страшэнна. А як прыгналі, кароў усіх разьмер- кавалі па калгасах, а прыгоншчыкам - дулю.
    У каторы раз ашукала начальства.
    Пасьля такога ашуканства было безьліч.
    Ён быў прарок і вёў за сабой іншых. За ім ішлі. Яму верылі. I ён вучыў боскаму. Бо і сам быў паўбогам. Аднак іншыя ня ведалі, што ён бесьсьмяротны, а яны сьмярот- ныя. Прыйшоў крызысны час, яны загінулі. А ён пайшоў вучыць іншых. Боскае праўдзе. Высокаму і добраму. Ён мог сабе тое дазволіць.
    У 1939 годзе адбылося «ўзьяднаньне», «далучэньне», «вызваленьне» ці як там Заходняй Беларусі. Ад мае вёскі да былой польскай мяжы было якіх 2 км. Па той бок за- сталася маміна радзіма, вёска Завулак, яе брат і іншая радня. Усе гады, аж да 39-га, я чуў яе расповеды пра За- вулак, іхняе бліжняе мястэчка Празарокі, азёры, мясьціны. Але ня бачыў нічога. 20 гадоў - ніякой сувязі.
    Увосень 39-га мяжа перасунулася аж за Беласток. Але старую не зьнялі. Пагранічнікі вартавалі, як і раней. А ў нас, як і ўсе калгасныя гады, галаднавата, паснавата. I маці надумала. Неяк цёмнаю восеньскай ночкай пайшла ў Караваінскі бор - парушаць граніцу. Колькі натрывалася страху... Але прайшла. Туды і назад. I прынесла на плячах торбачку мукі і барановую лапатку - гасьцінцы ад брата. Заходняга селяніна. Які гібеў ад белапольскай акупацыі. A мы раскашавалі пад роднай савецкай уладай. I гадамі сядзелі бяз хлебу.
    Наплакалася мама. Ды й бацька... А мы радаваліся: зай- мелі магчымасьць добра паесьці...
    У саракавыя гады (здаецца, у 1947-м) у Гародні арыш- тавалі дацэнта педінстытуту Ржэўскага. Канешне, за на- цыяналізм. Пасьля, казалі, кадэбісты абураліся: усё выдаў, ва ўсім прызнаўся. Пры вобыску не знайшлі нейкіх кніжак, дык ён на допыце сказаў, дзе хаваў: у куратніку.
    Таму, хто рабіў вобыск, нагарэла. Як было не абурацца - гэтак падвёў нацыяналісты.
    Недзе ў шасьцідзясятыя гады мяне паклікалі ў ваенка- мат і далі анкету. Нашто - не сказалі, але неўзабаве стала вядома: зноў хочуць забраць у войска, на гэты раз - у ракетчыкі. Па нейкіх паказчыках я падыходзіў. Праз зна- ёмага ваенкаматчыка я запрасіў падпалкоўніка Фількова ў рэстаран, добра там выпілі, і ён мне параіў напісаць у анкеце нешта такое, каб не ўзялі. Тады я рашыў напісаць, што на захадзе ў эміграцыі жыве мой стрыечны брат Мікола, які прапаў у вайну. Быццам мне вядома, што ён жыве ў ФРГ. I праўда, памагло. Мяне не ўзялі.