• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюн- каў, кніжных ілюстрацыяў. Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуль Вэрна і іншых. Сам ахвотна маляваў зь першых клясаў і, вядома, афармляў (здаецца, ва ўсіх клясах) насьценгазэту. Неяк сыіісаўся з Домам мастацкага выхаваньня дзяцей (у Менску?), адтуль прыслалі папу- лярныя брашуры з парадамі, як маляваць акварэльлю. Неяк стала вядома, што наш піянэрважаты Кандрацкі паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, аднойчы (улетку, здаец- ца), расказваў пра сваё там навучаньне.
    Між тым у тыя перадваенныя гады мае старэйшыя таварышы, зь якімі я пачынаў вучыцца, заканчвалі школу і разьляталіся, хто куды. Большасьць - у вайсковыя вучы- лішчы - артылерыйскія, лётныя. Юнацкі неспакой ахапіў і мяне, карцела кудысьці ехаць. Жыцьцё ў калгасе не ра- білася лягчэйшым, хутчэй наадварот. Але я не хацеў быць вайскоўцам, я хацеў стаць мастаком. I вось аднойчы ўлет- ку пайшоў у школу і ўзяў свой атэстат за дзявятую клясу. Дырэктар Сьлімборскі не хацеў аддаваць; заставаўся адзін год да сканчэныія, зноў жа - выдатнік. Але аддаў. Бо я сказаў: паспрабую, паступлю дык паступлю, а не, дык вярнуся. Сабраў дакумэнты, некалькі малюнкаў - алоўкам і акварэльлю - і паслаў у Віцебск.
    На ўступныя экзамэны я першы раз у жыцьці ехаў чыгункай, першы раз убачыў вялікі горад. Тыдзень ці бо- лей жыў у інтэрнаце на Магілёўскай плошчы, здаваў экза- мэны. Пасьля вярнуўся дамоў і пачаў чакаць выкліку.
    Прыйшла тэлеграма: прыняты. Пачатак заняткаў зь першага верасьня. Тое радавала і трывожыла, асабліва
    бацькоў. He было ні вопраткі, ні абутку. Hi грошай. У дзень ад’езду бацька запрог каня і заехаў у Двор да дзядзькі Сьцёпкі, пазычыў тры чырвонцы. Зь імі я і паехаў у вялікі сьвет. На станцыю Фарынава, адтуль - на Полацак.
    Памятаю, ішоў дождж. Бацька заклапочана маўчаў. А я думаў, дзе ўзяць фарбы, бо, сказалі, фарбы трэба мець свае.
    Усё тое лета дома было галаднавата, хлеба не было зь зімы, бульбачка паявілася толькі ў канцы жніўня. Тая галаднаватасьць была маёй спадарожніцай і ў горадзе, заўжды хацелася есьці. Порцыя пярловай кашы з лыжач- кай масла ў сталоўцы каштавала 60 кап., але была дужа маленькая тая порцыя. А купіць другую...
    Вясковая сарамлівасьць яшчэ доўга прыгнятала харак- тар 15-гадовага падлетка. Бохан хлеба каштаваў рубель, гэта быў наш асноўны наедак. Але за ім трэба было ра- ненька ўстаць, каб заняць чаргу і да дзевяці гадзінаў купіць свой бохан. Пасялілі нас чатырох у яўрэйскай сям’і на Смаленскім базары, апроч мяне быў яшчэ хлопец са Сма- леншчыны, другі з Каўказу (Аганясян) і Алёшка з Кохана- ва. Мы былі самыя бедныя. Я хадзіў да зімы ў брызента- вых гамашах, зь якіх вылезьлі пальцы, а Алёшка зь ве- расьня шкломаў у бурках. Зімой, праўда, яму стала самы раз. Затое мне стала ніяк.
    Мастацкае вучылішча зьмяшчалася ў старым асабняку каля гарадзкой ратушы (музэю) з клясамі і студыямі на першым і другім паверхах. На першым паверсе зь вялікім акном была майстэрня дырэктара вучылішча I. Ахрэмчы- ка, дзе заўсёды стаяў вялізны, на ўсю сьцяну, падрамнік са шматфігурнай кампазыцыяй. Часам там можна было ба- чыць мастака з палітрай у руках. Мы малявалі нацюрмор- ты - кубкі, жбаны, часам садавіну, бульбіны. Ну і, вядома, натуршчыкаў. Жывапіс выкладаў Лейтман, ціхі, удумлівы мастак. У канцы месяца плацілі стыпендыю - 60 руб. На тое ў асноўным жылі.
    Як вядома, горад - гэта перш за ўсё вуліцы і плошчы, затым будынкі, магазіны, музэі. Мне вельмі падабаліся некаторыя віцебскія вулкі: Замкавая, Вакзальная, стары мост цераз Віцьбу, знакамітыя віцебскія равы. Але былі і найбольш улюбёныя мясьціны, і гэта найперш музэі. Му- зэй Пэна з мноствам яго самых звычайных па зьмесьце карцінаў: шаўцы, старыя яўрэі, вуліцы гораду. На лесьві- цы вісеў партрэт (галава) каня, за якую аўтар атрымаў мэдаль на нейкай парыскай выставе. Карціны іншага зьме- сту былі ў галерэі за ратушай, з іх помню «Отцелюбне рнмлянкн» - на антычную тэму. Добра, што для студэнтаў вучылішча ўваход у музэі быў бясплатны, і гэта дазваляла хадзіць туды часта і быць там колькі пажадаеш. Асабліва ў сьцюдзёную пару.
    У вучылішчы арганізавалася скульптурнае аддзялень- не, на якое, здаецца, не было набору. Ужо ў пачатку наву- чальнага году [ст]алі агітаваць некаторых пераходзіць на яго з жывапісу. Ня надта хацелі, большасьць жадала быць жывапісцамі. Тады дырэктар аддаў загад і прыклаў да яго сьпіс з паўтара дзясяткам асобаў. Там аказалася і маё прозьвішча. Некаторыя пайшлі спрачацца, я не пайшоў. Тым болей, што ўжо тыдзень я не займаўся жывапісам - скончыліся фарбы. 3 гэтымі фарбамі быў немалы клопат - акварэльныя я мог неяк агораць па сваіх грашах, але на алейныя грошай не было. Пазычаў у некаторых, падбіраў сплюшчаныя цюбікі. Тое, вядома, не магло не адбіцца на маіх жывапісных посьпехах, і я думаў: што ж, скульптур- нае, дык скулытгурнае. Тым больш, што з малюнкам у мяне праблем не было.
    Скульптурнае разьмяшчалася ў тым жа памяшканьні, толькі ўваход у яго быў з двара. Выкладала добрая кла- патлівая скульптарка Бяляева. Ужо яна столькі праяўля- ла клопату, каб зацікавіць і навучыць. Ляпілі з гліны антычныя профілі - насы, вушы, вусны. Была і кампазы- цыя. Здаецца, у мяне прарэзаліся і тут здольнасьці - мая кампазыцыя (пагранічнік зь біноклем) была прызнана найлепшай. Бяляева хваліла. I я быў рады.
    Неяк увосень прыйшла сумная навіна: студэнтам вучы- лішча ня будуць плаціць стыпендыю. Сьпярша не паве- рылі: а як жа тады жыць? Вельмі многія з нас жылі толькі на стыпендыю, болей нічога ня мелі. Асабліва гэта адносі- лася да дзяцей калгасьнікаў. Стала так, што ўжо колькі дзён у маёй кішэні не было ні капейкі. Ды і ў маіх сяброў таксама.
    Пачаўся пошук працы. Увесь дзень да зьмярканьня бадзяліся па горадзе, каб знайсьці якую работу. Два дні на станцыі разгружалі вагоны з рубэроідам. Нацягаліся, па- пэцкалі кашулі. Сказалі, заплоцяць заўтра, трэба прыйсьці ў кантору. Як назаўтра прыйшлі, сказалі, каб прыйшлі пасьлязаўтра. А пасьлязаўтра аказалася, што таварыш Кулеш зьехаў у адпачынак, а безь яго ведамасьць ніхто не падпіша.
    Аднойчы я зайшоў да прыватніка, які ў нейкай кануры шыў шапкі, і прапанаваў яму зрабіць шыльду. Той пага- дзіўся. Я знайшоў у вучылішчы фанерыну памерам 1,5 х 0,35 мэтра, неяк загрунтаваў яе і напісаў «Пошнв голов- ных уборов». 3 бакоў намаляваў кепку і капялюш. Прынёс майму заказчыку. Той доўга глядзеў, а пасьля сказаў, што ня возьме. «Чаму?» - «Таму, што тут капялюш. Я капелю- шоў не раблю. Капелюшы рабілі для паноў. А ў нас паноў няма». Што было рабіць? Цягнуў цераз увесь горад гэтую рагаціну-дошку, а цяпер куды зь ёй? Кінуў я шыльду ў крапіву за сьцяной і, ледзь ня плачучы, павалокся на Смаленскі базар. А дзён праз колькі, апынуўшыся на Магілёўскай плошчы, убачыў сваю шыльду над дзьвярыма тае кануры-будкі. Толькі капялюш быў чымсьці замазаны. Але зайсьці па плату не хапіла адвагі.
    Неяк мы з Аляксеем наняліся на Смаленскім базары перанесьці дровы з аднаго двара ў другі. Пайшлі за дзядзь- кам кудысьці на Суражскую шашу. Дроваў была процьма - цэлы штабель бярозавага бярвеньня, і мы цягалі яго ўвесь выхадны дзень да вечара. Увечары гаспадар добра нас на- карміў і даў па пяцёрцы. To быў шчасьлівы дзень, хоць мы тады ледзьве дабрылі да сваёй халупы - ад стомы.
    Аднак такіх удачаў было мала, часьцей усе нашы спро- бы заканчваліся фіяска. Цэлыя дні хадзілі галодныя. Абы- ходзіліся кіпнем, чайнік якога заўсёды ўранку нам гатава- ла гаспадыня. Пасьцельная бялізна (коўдры) у нас была свая, хатняя. I аднойчы, згаладнеўшы, я панёс сваю мамай тканую стракатую коўдру ў скупачную. «Ну, у крыжык, каму гэта цяпер патрэбна?» - сказалі там і не ўзялі. Інша- га ў мяне нічога не было прадаць. Апроч кашулі. Зелена- ватай, з адкладным каўняром. Верхнюю сьвітку надзеў на голае цела, а кашулю аднёс у камісійную краму. Далі за яе рублёў дванаццаць.
    3 тымі грашыма ў кішэні занёс у вучылішча заяву аб адлічэньні. Тады такія заявы падавалі многія, многія пакі- далі вучобу. На днях зьехаў у сваё Коханава мой Лёшка. Дырэктар Ахрэмчык нешта прабурчэў, накшталт таго, што, маўляў, як бы пасьля не пашкадаваў, ды падпісаў маю заяву.
    У той жа дзень купіў білет да Фарынава і на рэшту дзьве пышкі, якія зжаваў па дарозе. Да цягніку сядзеў у старым парку каля таго месца, дзе ў Дзьвіну ўпадае Віцьба, і сэрца маё аблівалася сьлязьмі. Сьлязьмі па мастацтву, якое я так палюбіў. Ды не было суджана.
    У Фарынава цягнік прыйшоў уначы, да позьняга во- сеньскага сьвітаньня было далёка. Я сядзеў у цёмным вак- зальчыку, чакаў, пакуль павіднее. Яшчэ там чакала дзяў- чына, гэткая ж гаротная, як і я - ехала зь Віцебску, з аптэчнага тэхнікуму ў вёску. Мы зь ёй, можа ўпершыню, пагаварылі аб нашай няласкавай долі, пра крушэньне нашых мараў. Як трохі павіднела - разышоўся кожны ў свой бок. Мне да дому заставалася 30 кілямэтраў пехатой. Пабрыў па гразкай дарозе зь няцяжкім чамаданчыкам у руках...
    Зноў пайшоў у Кубліцкую школу заканчваць дзясятую клясу. Але доўга вучыцца там ужо ня мог. Ды і не было як. Вучобу ў старэйшых клясах зрабілі платнай. А дзе было ўзяць грошы? 3 калгасу зусім нічога не давалі, хлеба не было ўжо з восені. Недзе ў пачатку зімы пачалі арганізо- ўвацца школы ФЗН444, пайшоў набор моладзі. Набіралі ў
    асноўным у школы будаўнікоў. Адна з такіх школаў была ў Віцебску, і я наважыўся. Недзе ў пачатку сьнежня зноў прыехаў у Віцебск. Дакумэнтаў аб адукацыі тут не пыта- ліся, і мае засталіся ў Кублічах. Пасялілі нас сьпярша над равамі, а пасьля перавялі ў вызваленую для таго сярэд- нюю школу на вуліцы Гогаля. Тут была дысцыпліна, па- радак. На заняткі хадзілі на Маркаўшчыну, строем пад камандаваньнем старасты і майстра. Мяне вызначылі ў групу муляроў. Вуглы, калоны, тычкі, ложкі, кельмы і правілы... Было малацікава, сьцюдзёна ў цэхах, але кармілі. А затым выдалі вопратку - фірменнае адзеньне зь літа- рамі ФЗН-5 у пятліцах... Сумаваў па мастацтву, у вольны час бегаў у музэі. Часам увечары падыходзіў да мастацкага вучылішча, заглядваў у нізкія вокны скульптурнай клясы, узіраўся ў знаёмыя твары шчасьліўчыкаў. Але не зайшоў ні разу.
    Вясной перад выпускам школы стала вядома, што па- едзем працаваць на Украіну. Неяк адпрасіўся на выходны і паехаў дадому. Трэба было забраць дакумэнты ў Кубліц- кай школе. Зайшоў да дырэктара. Той распытаў, як і што. Знайшоў мой табель 10-й клясы з адзнакамі за першае паўгодзьдзе. Падумаў і сказаў: «Што мне з табой рабіць, выдатнік Быкаў?». I сваёй рукой паыставіў мне адзнакі за другое паўгодзьдзе, гэткія ж, якія стаялі за першае. Усё заверыў пячаткай, сказаў: «На, яшчэ спатрэбіцца, Муляр».