Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
На тым бульбяным засеку я ляжаў доўга, чакаў. Аднак у сяле ўсё было ціха. А пасьля немцаў, якія кудысь сышлі, паявіліся нашы з танкамі. Я выпаўз на падворак, тут жа на вуліцы сабраліся яшчэ з паўтузіну параненых. Нехта ўгаворваў танкістаў ня кідаць, забраць нас з сабой. Але афіцэр-танкіст злаваўся: «Куды я вас забяру? Мы ўва- ходзім у прарыў». I ўсё ж, каб ня кідаць нас невядома каму,
ён дазволіў залазіць на браню. Неяк мы ўскараскаліся на танкі і на цёплай брані паехалі. Толькі ня ў тыл, не на ўсход, а на захад, у прарыў.
Гэта была жахлівая ноч, нас няспынна бамбілі.
У зорным небе нічога не было відаць, а на асьветленай поўняй сьнежнай дарозе танкі былі відны, як удзень. I зь невялікімі перапынкамі на дарогу сыпаліся бомбы, выбухі якіх намагаліся паскідваць нас з брані. Але мы трымаліся рукамі і нагамі, а асколкі аж высякалі на брані сінія іскры. На нашым танку аднаго параненага ў грудзі забіла, другі быў паранены другі раз у галаву. Я неяк утрымаўся, сту- ліўшыся за вежай.
Ранак застаў нашую калёну каля чыгункі. Два ці тры танкі засталіся ззаду, на дарозе. Адзін згарэў. Далей танкі не ішлі, паварочвалі ў іншым напрамку. Танкісты нам паказалі кірунак у стэп. Сказалі, там нашы. Трохі цяжка- параненых мы пакінулі ў будцы на пераезьдзе, а самі пайшлі ў стэп. Я ішоў, абапіраючыся на нямецкі карабін - замест мыліцы. Хутка мы дазналіся, чаму тут не паехалі танкі. Ля дарогі стаяла бірка зь нямецкім надпісам «MINEN». Але для нас іншага выйсьця не было - ззаду насядалі нямецкія танкі. Нейкі час мы ішлі па мінным полі і гадалі: якія тут міны? Калі супрацьтанкавыя, дык можа і пройдзем. А калі супрацьпяхотныя... Аказалася, і тыя, і другія. Хутка рвану- ла, і адзін паранены быў расшкамутаны. Добра, што мы абралі дыстанцыю адзін ад аднаго - метраў на 30.
Ішлі па полі доўга і марудна, болей ніхто не падрываў- ся. Але ззаду да пераезду на чыгунцы паявіліся нямецкія танкі. За намі яны не пайшлі і, як ні дзіўна, па нас не стралялі. Можа, яны не маглі згледзець, хто мы - свае ці чужыя. Адлегласьць была ўсё ж далекаватая. Урэшце мы прыбіліся да адной з групы сьціртаў, што чарнеліся ў стэ- пе. Нас тут сабралася чалавек дванаццаць. Апроч паране- ных яшчэ было некалькі разьведчыкаў і артылерыстаў. Мы ўбіліся ў салому і сядзелі, ня ведаючы, куды падацца. Бо наперадзе стала відаць шаша, па якой няспынным патокам ішлі нямецкія машыны - адступалі зь Кіраваграду. Куды мы ўлезьлі?
Так, улезьлі. Дзякуй саламяным сьціртам, якія ў стэпе заўжды давалі прытулак тым, хто меў у ім патрэбу. I схо- вішча. Так бы нас у стэпе даўно расстралялі. Старшым сярод нас аказаўся капітан-артылерыст. Зь ім было тры ці чатыры салдаты. Мы дасядзелі да ночы. Але рух на шашы не спыняўся. Якраз усчалася невялікая мяцеліца (пазём- ка), а найгорш - на небе ўзышла поўня. У стэпе было скрозь відно. Нам, аднак, тут сядзець стала нясьцерпна. Рашылі ісьці наперарэз шашы. Хто пойдзе першы? Тое вырашыў капітан, і ён вызначыў: ты, малодшы лейтэнант. Ну вядома ж, я чужы. He свайго ж ён пашле на пагібель.
Зглытнуўшы крыўду, я ўстаў і, абапіраючыся на ка- рабін, пашкандыбаў па сьнезе. За мной крокаў праз сто рушылі іншыя.
Немцы на дарозе не зьвярнулі на нас ніякай увагі - яны сьпяшаліся вырвацца зь мяшка. Я чакаў аўтаматных чэргаў з шашы, але чэргаў не было. Як пералез цераз ка- наву, пастаяў крыху, прапускаючы нейкія аўтамабілі-фуры. Як зьявіўся прамежак, перайшоў дарогу і з усяе сілы паш- кандыбаў у стэп. 3 шашы ўсё не стралялі. Як я адышоўся далекавата, усчалася страляніна, я паддаў хады. Нехта адтуль бег за мной - але, падобна, гэта прарываліся нашы. Хтось застаўся на дарозе, а чалавек шэсьць даганяла мяне. Але я іх не чакаў. Я стыргікаў у ноч - далей ад шашы.
Пад ранак я і яшчэ шасьцёра з тых, што перайшлі шашу, выйшлі да нейкага сяла над рэчкай. Тут былі нашы: абозы, машыны. Мы разышліся па хатах, набітых салдатамі. Я залез пад лаўку ля парогу і, здаецца, адразу заснуў.
Прачнуўся ад жахлівай бамбёжкі, зямля трэслася, вакол усё абвальвалася і сыпалася. 3 хаты ўсе павыбягалі, а я ня мог канчаткова прачнуцца. Так пад той лаўкай я ператры- ваў дзьве ці тры бамбёжкі, а пасьля вылез. Мусіць, трэба было ратавацца.
Удвох зь нейкім салдатам у паўшубку, параненым у руку, мы распыталі, дзе тут санчасьць. Санчасьць аказала- ся ў хаце цераз вуліцу. Там нас перавязалі і пачалі вып- ісваць карткі перадавога раёну на эвакуацыю ў шпіталь.
Санчасьць, аднак, аказалася нейкай часьці танкавай арміі, і дзяўчына не хацела выпісваць яе мне, афіцэру зь невядо- май дывізіі. Але тут зноў наляцелі «юнкерсы», пасыпалася гліна са сьценаў, і яна выпісала мне лісток паперы з чыр- вонай паласой наўкось.
Але выбірацца ў тыл было нашай праблемай - транс- парту ў іх не было ніякага.
Усё ж нам пашэньціла - па дарозе імчаў «віліс» зь нейкім начальнікам, ягоны шафёр аказаўся знаёмы майму спадарожніку, той крыкнуў: «Грыша!», і «Віліс» спыніўся.
Падвечар мы апынуліся ў гарадку Александрыя, дзе быў шпіталь 5-й танкавай арміі.
(Пасьля ўжо дазнаўся, што ў тых баях загінуў Мірга- рад, а таксама і камбат Сьмірноў, і камандзір палку Каза- р’ян, і шмат-шмат нашых салдатаў і афіцэраў. Большасьць зь іх пахавана (пасьля, як растаяў сьнег) у сяле Вялікая Севярынка пад Кіраваградам.)
Шпіталь быў перапоўнены параненымі і разьмяшчаўся, як звычайна, у будынку гарадзкой школы. У кватэры ды- рэктара ляжалі афіцэры. Мяне паклалі другім у ложак да лейтэнанта Варашылава, танкіста. Тут увогуле былі скрозь танкісты. Рану перавязвалі, і яна гаілася. Аднак неўзабаве выйшаў кавалак косьці з галёнкі. Пачалося на- гнаеньне.
Абмундзіроўку ў нас не адбіралі, можна было калі выйсь- ці ў горад. На базар, дзе прадавалі семкі. Іншага я за свае грошы купіць ня мог.
Часу было шмат, пасьля перавязак увечары афіцэры расказвалі пра нядаўнія баі, пра даваенную жытку. Запом- ніўся расказ пра рэйд 8[-ra] МК448 у тыл да немцаў на ст. Малая Выспа, які скончыўся разгромам гэтага корпусу.
Усе дактары былі жанчыны, сёстры - таксама. Нас, афіцэраў, даглядала вясёлая Нінка Барысава, што разда- вала таблеткі глюкозы. Замест цукерак.
Здаецца, у канцы студзеня шпіталь перасоўвалі на поў- нач, у раён Знамянкі. Сьнег тую зіму рана растаяў, і тыя,
што былі ў валёнках, аказаліся ў незайздросным станові- шчы. Ішлі пехатой. Атабарыліся на нейкай жывёлагадоў- чай ферме. У даўгіх аборах наслалі ля сьценаў саломы, паставілі на сярэдзіне бочкі-печы. Параненыя ляглі па абодва бакі ад праходу. Афіцэры, праўда, пасяліліся ў ней- кай дамоўцы.
Каб чымсьці заняць салдатаў і сяржантаў у аборы, мяне і лейтэнанта Тавакіна прыкамандзіравалі да іх праводзіць заняткі. Кожны дзень пасьля сьняданку мы чыталі ім ста- туты. Слухалі, аднак, дрэнна, у моладзі былі свае інтарэсы.
Пасьля было яшчэ адно перамяшчэньне - пад ст. Цьвят- кова. Там я некалькі дзён пажыў у мілай украінскай сям’і сельскіх інтэлігентаў зь дзьвюма дочкамі - студэнткай мэд- інстытуту і дзесяціклясьніцай. Малодшая мяне зацікавіла, але часу на разьвіцьцё якога пачуцьця не ставала. Здаец- ца, у тым сяле я ўпершыню выпіў украінскай самагонкі і здорава ўпіўся. Ноччу ішоў дадому, трымаючыся плятню.
Вясной нас з Тавакіным выпісалі са шпіталю.
Гэта цэлая эпапея - даганяць фронт, які перайшоў у наступ.
Даганяць, канешне, пехатой, вясной, па гразі, раскіслым украінскім чарназёме. Кіравалі мы, вядома, у сваю армію, якая, аднак, не ішла ў адным кірунку, а ўвесь час мяняла напрамак: то на захад, то на поўнач. I наш шлях пралягаў на Шполу, Тальное, Умань, Бершадзь. Скрозь па шляхах нядаўніх баёў з разгромленымі рэшткамі нямецкага войс- ка, чародамі спаленых машынаў на дарогах. Ішлі мы не адны, зьбіраліся ў групы такія, як мы, афіцэры, што выпіса- ліся са шпіталяў. Начавалі і карміліся ў сёлах - бедных, абнішчаных з калгасаў і канчаткова дабітых вайной. «Фа- соля і бараболя - болей нічога няма», - казалі звычайна гаспадыні, шчырыя ўкраінкі.
На ўскраіне Бершадзі, дзе мы начавалі, жылі цыганы, і цыганка мне пагадала. Сказала, што на фронце ўсё будзе добра, што буду жанаты тройчы. Дзіўнавата тое здалося тады, але запомнілася.
Недзе пасьля аднаго начлегу я згубіў Тавакіна, далей ішоў з выпадковымі людзьмі, кампаньёнамі на адзін дзень шляху. Мы стараліся як мага хутчэй дагнаць фронт, але на гэты раз фронт набраў добры тэмп, і гэта, вядома, радавала.
Між тым настала вясна, прыгравала сонца, наўкол зе- лянела трава. На бяду, разваліліся мае боты, якія я абвяз- ваў тэлефонным провадам - каб неяк ісьці. Аднойчы за гэтым заняткам мяне застала калёна войска, што ішла нам насустрач, і я цераз канаву глядзеў на стомленых, брудных салдат і афіцэраў - яшчэ ў зімовых убраньнях, кажухах, шапках, і раптам адзін старшы лейтэнант, што сядзеў на артылерыйскім перадку, мне здаўся знаёмым, і я крыкнуў яму. Ну так і ёсьць, гэта ж быў мой сусед, камандзір пер- шага ўзводу з роты Міргарада. Мы павіталіся і загава- рылі. Аказваецца, гэта ішла мая дывізія (111-я Александ- рыйская), якую перакідвалі на нейкі іншы ўчастак фронту. Але ў ёй - ніводнага знаёмага твару. Старшы лейтэнант сказаў, што дывізіі ўвогуле не шанцуе, камандаваньне мя- няецца, наш камандзір палку маёр Казар’ян загінуў пад Севярынкай, і ён параіў мне ісьці ў аддзел кадраў якой- небудзь іншай арміі, сказаць, што не магу адшукаць сваю часьць.
Мы разьвіталіся з ім у той веснавы дзень, і я пайшоў далей.
У нейкім сяле я сапраўды набрыў нарэшце на штаб арміі. Гэта, як пасьля аказалася, была 4-я гвардзейская армія. Там у аддзеле кадраў я напісаў рапарт, каб мяне залічылі ў яе, бо не магу знайсьці сваю. Ішло наступлень- не, афіцэры такога рангу, як мой (камандзір узводу), былі дужа патрэбныя, і мяне накіравалі ў 252-ю СД. Выйшаў- шы са штабу, я запытаў у аднаго сустрэчнага капітана, дзе шукаць 252-ю СД? Той паглядзеў на мяне, неяк перасмык- нуў тварам і паказаў у канец вуліцы: «А вунь там, дзе грукоча. Дзе надта грукоча». Сапраўды, у адным баку дужа грукатала, гэта 252-я вяла бой на плацдарме. Туды скіра- ваў і я.
Называецца, трапіў з агню ў полымя.
Пасьля (і вельмі хутка) я пашкадаваў, што пакарыстаў- ся той маёй хітрасьцю - аказалася ўсё ж, што мая дывізія выводзілася ў рэзэрв, а гэтая, 252-я, была ў самым пекле. У штабе мяне прызначылі камандзірам узводу батарэі 45 мілімэтровых гарматаў - у вучылішчы мы вывучалі суп- рацьтанкавую артылерыю, справа была нескладаная. У той жа дзень пад вечар мы ўжо былі ў баі. Мой узвод складаўся з аднаго разьліку (7 чал.), другі быў нядаўна разьбіты. Знаходзячыся ў баявым парадку батальёну, мы мала стралялі (галоўным чынам па кулямётах), затое паяўленьне танкаў - была ўжо нашая справа. Пакуль што, аднак, танкаў на нашым участку не было. Тым ня менш узвод нёс страты: забілі аднаго правільнага, паранілі ездавога. Пайшлі тлум- ныя дні - у агнявым грукаце, джганьні кулямётных чэргаў, перакопваньні зямлі (на кожнай новай пазыцыі трэба было акапаць гармату, выкапаць акоп-ровік для людзей). I, вядо- ма, як заўжды - нэрвовасьць, лаянкі камандзіраў.