• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Немцы здорава супраціўляліся, але мы, зьбіўшы іх зь непадрыхтаваных, пасьпешліва занятых пазыцыяў, усё ж упарта прасоўваліся наперад.
    Малдаване ў занятых сёлах нас сустракалі няблага, прыязна. Аказалася, што тут сельскае насельніцтва жыло куды лепш, чым на Украіне. Тут я ўпершыню за вайну пакаштаваў белага хлеба. Было і да хлеба. Было нават віно, якім, мінаючы сёлы, мы пасьпявалі іншы раз добра пачаставацца. Былі бедныя сем’і, што жылі на мамалызе, але ў большасьці людзей гаспадаркі былі спраўныя - якіх даўно ўжо не было ў нас - на Беларусі і Украіне, - выніш- чаных вайной і калгасамі.
    У баі пад Бельцамі ляснуў мой апошні разьлік, гарма- ты ня стала. Прамое пападаньне з танку пакарэжыла гар- мату, забіла трох з разьліку, астатніх параніла. Я неяк уцалеў, завалены зямлёй побач у ровіку. Але і астатнія гарматы з батарэі былі разьбітыя - адна зусім, другая пашкоджаная. Разьбіты накатнік.
    Са штабу загадалі: людзей, што засталіся (12 чалавек), перадаць у стралковы батальён, на папаўненьне, а самім прыбыць на НП камандзіру палку.
    Полк тым часам выйшаў на дзяржаўную мяжу ў раёне ст. Унгены і стаў. Наперадзе была вышыня, якую ён пам- кнуўся ўзяць, ды ня ўзяў. Праз дзень атакавалі зноў. Адзін раз уварваліся ў іхнія акопы, ды немцы ўсё ж зьбілі бата- льёны з вышыні, і тыя перайшлі за рэчку. Занялі абарону па схілах, кілямэтры паўтара ад вышыні. Ззаду за пяхотай на схіле быў НП камандзіра палку. КП - на другім баку схіу. Там мы і атабарыліся ў зямлянцы. Я і мой камандзір батарэі.
    У спакоі хоць выспаліся. Хоць спакой быў адносны - за пагоркам грымеў бой - гэта ўсё за тую праклятую вышы- ню. Але то ўдзень. Уначы было болып-менш спакойна.
    Настала сьвята 1 Мая. Мы з камбатам сядзелі каля цяпельца, грэліся і чакалі пасланца з суседняга палку. Справа ў тым, што ўчора камбат атрымаў новае прызна- чэньне - начальнікам артылерыі ў суседні стралковы полк. Гэта было павышэньне, а галоўнае - пасада-лафа, амаль штабная для 30-гадовага капітана. Ён быў узрадаваны, мы выпілі з ягонай пляшкі нямецкага шнапсу, і ён паспачуваў мне. Бо пэрспэктыва ў мяне была незайздросная - зноў стралковы батальён.
    Тым часам прыехаў канавод з вольным канём на повад- зе, і капітан са мной разьвітаўся. Яны рысьсю паехалі па лагчыне, дзе, аднак, дарога раздвойвалася: адна ішла ў аб’езд пагорку, па лагчыне, другая падымалася на пагорак. Шлях цераз пагорак быў карацейшы. Камбат трохі пама- рудзіў, відаць, разважаючы, куды падацца. I павярнуў на пагорак. Як ён выехаў на яго вяршыню, раздалося два мінныя выбухі - якраз абапал дарогі. Ён прышпорыў каня. Зноў выбухнула, накрыла коньніка пылам і дымам, а як пыл асеў, стаў відаць адзін конь. Коньніка на ім не было.
    Увечары прывезьлі забітага капітана, які так і не дае- хаў да свае жаданай пасады.
    I вось я на НП камандзіра палку, дзяжуру ноччу з разьведчыкам і тэлефаністам. Камандзір палку маёр Вало- шын у гэты час за пагоркам на сваім КП. Нашая задача - глядзець і слухаць. Наперадзе ўсё тая ж праклятая вышы- ня, перад ёй унізе рэчка і невялікае, пакінутае малдаванамі сяльцо - на нэўтральнай паласе. Трохі лявей выцягнуліся вуліцы большага сяла Багені-ноу - але тое на нямецкім баку. Удзень тут грыміць бой, але нашыя не наступаюць, выдыхліся, толькі шпурляюць мінамі - тыя і другія. Уна- чы ўвогуле ціха. Можна б і пакімарыць, калі б не тэлефон, які ўсё зумарыць - начальства з тылу пытаецца: што чу- ваць? Толькі пад ранак неяк усё сьціхае.
    Тым часам мой разьведчык-назіральнік, маўклівы кам- люкаваты хлопец родам з Пермскай вобласьці, заўважыў, што ўначы ў напаўразбураным сяле на нейтралцы паяўля- юцца адзнакі нейкага жыцьця. Неяк ён папрасіў пусьціць яго, каб туды наведацца. Я і пусьціў. Праз нейкі час разьвед- чык прыйшоў і паведаміў, што ў другой ад краю мазанцы жыве малдаванін - безь сям’і, але з такой-сякой гаспадар- кай. Той пачаставаў разьведчыка, які нават прынёс на НП кавалак хлеба з салам і яшчэ нешта. Мы пачалі наведвац- ца да таго гасьціннага малдаваніна. Хадзіў і я некалькі разоў, як было ціха, перадавая замірала - звычайна пад ранак. На НП было холадна, а ў хаце той малдаванін, не стары яшчэ мужчына, распальваў печ, лавіў на гародзе сваю ці чужую курыцу, абскубваў яе і ладзіў пачастунак. Для таго патрэбны быў час, і я бавіў яго ў цеплыні хаты. Аднойчы і задрамаў. А прачнуўся раптоўна ад страшэнна- га вэрхалу, што ўсчаўся з надворку - грукацелі чэргі, ба- халі выбухі гранат. Ускочыўшы, я кінуўся на сваю гару, у НП, дзе ўжо надрываліся тэлефоны, трывожыліся, што здарылася і дзе начальнік НП Быкаў. Стаўся невялікі скан- дал, начальнік штабу вылаяў мяне, што гэтак моцна сплю, калі трэба ня спаць.
    На тым нашае наведваньне гасьціннага сяла скончыла- ся. Аказалася, туды наведваліся ня толькі савецкія, але і нямецкія аматары кураціны. Нечакана спаткаліся ўначы - і адбылася бойка.
    Недзе ў сярэдзіне мая мяне паклікалі з НП у штаб палку. Сказалі ўзяць рэчы, будзе іншае заданьне.
    Іншае заданьне было дзіўнаватым.
    Начальнік штабу капітан Травін загадаў з камандай у дванаццаць чалавек адправіцца ў недалёкае сяло Барсу- чэнь, эвакуяваць у тыл усіх ягоных насельнікаў і арганіза- ваць камэнданцкую службу. Камэндантам назначаўся ма- лодшы лейтэнант Быкаў. Увечары мы прыйшлі ў Барсу- чэнь, знайшлі старшыню сельсавету. Але ніхто не хацеў кідаць гаспадарку і ехаць немаведама куды. Давялося ўга- ворваць і сварыцца, і пагражаць. Але толькі назаўтра малдаване запрэглі куруцы, паскідалі ў іх якое майно і паехалі за зону эвакуацыі - праз 15 кілямэтраў ад фронту.
    Нечакана я зрабіўся гаспадаром бязьлюднага сяла. Паставілі ў абодвух яго канцах шлягбаўмы, наладзілі ка- равул. Камэндатуру я абсталяваў у хаце псаломшчыка і вугалем вывеў на белай сьцяне «Камэндант». Галоўнай задачай было ня даць нашым войскам, якіх скрозь была процьма, разрабаваць тое, што пакінулі насельнікі. А па- кінулі яны ўсе прыпасы: збожжа, кукурузу, маёмасьць і таксама віно, бочкі якога пазакопвалі ў дварах, на агаро- дах, у хлявах. Усе харчовыя прыпасы падлягалі арганіза- ванай рэквізіцыі, якую ажыцьцяўлялі інтэнданцкія служ- бы дывізіі. Езьдзілі па сёлах і ўсё вымяталі падчыстую. Але езьдзілі ня толькі службы - шныралі і байцы з роз- ных часьцей, разьведчыкі ды іншыя. Як ні пільнавалі, яны прарываліся ўдзень і ўначы, выкочвалі бочкі віна, напіва- ліся, налівалі каністры і бутлі. Кожны дзень былі ў мяне сваркі і стычкі, часьцяком абодва бакі хапаліся за пістале- ты. У Барсучэні, аднак, пакуль што бог мілаваў, ніхто не застрэліў нікога.
    Фронт стаў у абарону, баі папрыціхлі, але войскі жылі сваім жыцьцём. Ня надта спакойным. Здаецца, у канцы мая ў Барсучэнь прыбыў армейскі інжынэрны батальён, які заняў усе пустыя хаты. Штаб яго разьмясьціўся ў хаце
    цераз вуліцу ад камэндатуры. Неяк наведаўшыся туды, убачыў усьмешыстую дзяўчынку ў вайсковым, яна жартаў- ліва загаварыла са мной, памятаю, прасіла пачаставаць арэшкамі. To была Тося, пісар гэтага штабу. Так сталася, што неўзабаве і яна завітала да мяне ў камэндатуру, пась- ля мы зь ёй сустрэліся і прайшліся па вуліцы. А яшчэ праз колькі дзён мне ўжо хацелася бачыць яе штодня... Вакол было войска, салдаты, і яна ўсё часьцей забягала да мяне ў камэндатуру, вядома, увечары, як канчалася служба. Як сьціхала вёска, уначы мы гулялі зь ёй па вуліцах, сядзелі на лаўках пустых хацінаў. Побач квітнеў бэз, і мы нацала- валіся. Я ўжо кахаў Тосю - першым пакутным каханьнем. Клікалі яе ў штабе «птенчнк», і я таксама так клікаў.
    Калі я сядзеў адзін у псаломшчыкавай хаце (памятаю, чытаў «Так говорнл Заратустра», што знайшоў на паліцы тут жа), зайшоў незнаёмы лейтэнант з інжынэрнага. Паві- таўшыся, зазначыў: «Уполномоченный контрразведкн СМЕРШ. Знаете, что такое СМЕРШ?». Як ні дзіўна, але тое слова я чуў упершыню, у нас у вучылішчы гэтых людзей звалі проста «асабісты». «Смерть шпнонам!» - растлума- чыў лейтэнант. Тут жа ў размове ён не схаваў, што ціка- віцца пісарам штабу Кастэнка Таісай. Мне здалося, што ён да яе заляцаецца. Мабыць, так яно і было. Бо калі я рас- казаў пра гэтую сустрэчу Тосі, тая заплакала. А я падзі- віўся: чаго яна так, калі заляцаецца?
    Але, мабыць, было чаго ня толькі заплакаць.
    У пачатку чэрвеня той інжынэрны батальён перакінулі на іншы ўчастак, і я разьвітаўся з Тосяй. Пачалося ліста- ваньне. Я пакутна перажываў ростань, вельмі чакаў лістоў ад яе, сам пісаў шмат. Тося таксама пісала. Дзе яна была, зь лістоў даведацца было немагчыма, так ахоўвалася вай- сковая тайна.
    Так мы болей і не спаткаліся ў жыцьці.
    Здаецца, у сярэдзіне лета мяне з камандай перавялі ў недалёкае сяло Кашкадэнь усё з той жа камэнданцкай за- дачай. Салдаты ў камандзе былі розныя, болей, аднак,
    немаладога ўросту (самы малады, здаецца, быў я). Намесь- нікам камэнданта і першым яго памочнікам быў старшына Ганчарэнка, кіраваградзкі бухгалтар. Кашкадэнь таксама было эвакуяваным сялом, хаця некаторыя зь ягоных на- сельнікаў павярталіся і жылі ў сваіх хатах. Тут былі мен- шыя строгасьці, чым у Барсучэнях, бо сяло было ад фрон- ту кілямэтрах у пятнаццаці. Клопат мой быў той самы: ахоўваць сяло ад рабаваньня. Усё харчовае, што можна было вывезьці, ужо вывезьлі, не засталося і кукурузы. Віно таксама ўжо ўсё адшукалі шампаламі і паадкопвалі. Часам наведвалася начальства, часьцей - начштабу палку капі- тан Травін, спакойны, дзелавы чалавек, значна старэйшы за мяне. Неяк пасьля пачастунку ён застаўся пераначаваць і расказаў мне, што ён - сын сьвятара. 3 прычыны чаго ня надта зрабіў кар’еру ў войску. Неяк прыехаў начальнік штабу дывізіі, палкоўнік Фралоў. Аднойчы ўсё сяло заня- ла дывізія палкоўніка Машляка, героя Хасана. Ягоныя разьведчыкі вытурылі камэнданта з будынку, які спадабаў- ся і ім. Пасьля злоснай сутычкі, што ледзьве ня скончыла- ся стралянінай, я перайшоў далей ад іх, у іншую хату.
    3-і Украінскі фронт усё стаяў у абароне ў Малдавіі, затое перайшлі ў наступ беларускія франты. Яшчэ ў ча- каньні гэтай падзеі (у канцы мая) я паслаў бацькам пісьмо - на ўсялякі выпадак. Калі, можа, вызваляць. I во дзіва! Пісьмо маё не прапала, яго атрымалі, і я атрымаў адказ! Пісалі, што ўсё добра, усе жывыя, хоць хапіла рознага. I там жа паведамілі, што атрымалі на мяне пахаронку пась- ля зімовых баёў. Але параўналі даты і пераканаліся: жывы.