Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Трэба было ўтрымацца, не пусьціць далей немцаў, асаб- ліва іхнія танкі.
Звычайна ўначы праводзілася палітработа. 3 тылу пры- яжджалі камсорг, парторг, прапагандыст палку на чале з нампалітам маёрам Цквітарыям. Ён зьбіраў разьлікі і «тол- кал» ім мараль. Якраз у такі час пачаўся артналёт, салда- ты шмыганулі ў перапоўнены ровік. А тоўсты маёр Цквіта- рыя ляжаў зьверху і крычаў: «Пусьціце мяне, я намесьнік камандзіра палку». Як налёт скончыўся, усе вылезьлі, і маёр ніякавата ірвануў у тыл.
Праз колькі дзён ноччу маю гармату вывезьлі з-пад носа ў немцаў, крыху далей ад вышыні. Тут ужо можна было хоць зірнуць сьмялей з ровіку. Мы чакалі танкаў. Але танкі таранілі нашу абарону па той бок станцыі - на паўднёвы ўсход. Ім трэба было прарвацца да Дунаю.
Ноччу, як трохі заціхаў бой, сваю работу вялі і нямец- кія агітатары. Іх самалёты ўдзень засыпалі нашы пазыцыі ўлёткамі з заклікамі, каб здаваліся, пераставалі ваяваць за крывавага Сталіна. Ноччу з вышыні праз дынамік пачы- нала гучаць знаёмая музыка - песьні пра Волгу, пра ям- шчыка, а затым выступалі прапагандысты. На добрай расей- скай мове ўсё выкрывалі пра крывавы сталінізм, ангельс- кую плутакратыю, пагражалі вялікаю карай, калі хто не захоча здацца ў палон. Здавацца, аднак, у нас не было дурняў.
8 сакавіка на сьвітаньні недзе за вышынёй грымнуў магутны выбух, і мы зразумелі - штось здарылася. I праў- да, здарылася - немцы ўзарвалі пераправу і пачалі адыход на поўнач, за Балатон. Неўзабаве наша пяхота ўжо была на вышыні: хадзіла там, не баючыся, ва ўвесь рост. Мы таксама завіталі туды. Заўжды страшнавата і цікава зазір- нуць туды, дзе быў вораг. Схілы вышыні былі заваленыя трупамі - нашых і немцаў, уся зямля перакапана траншэ- ямі, абрушана выбухамі бомбаў і снарадаў. Сьвежыя тру- пы немцаў былі пры зброі, з майном, і нашыя мелі магчы- масьць пажывіцца.
У той дзень мы паехалі на поўнач, наўздагон ворагам. Недзе ненадоўга спыніліся, пераначавалі пад дахам, а га- лоўнае - атрымалі папаўненьне і новую матчасьць. Гар- мату маю замянілі (як і ўсім) на 57-мілімэтровую супраць- танкавую. Гэта сапраўды была добрая гармата супраць танкаў, - трапная і добра прабівала браню. Я яе сам пры- страляў - за 1 км у ствол тонкага дрэўца. Толькі думаў: вось каб такую ды раней, калі я быў у пяхоце.
Ехалі ў напрамку Секешфехервара па знаёмай дарозе. Камандзір палку спыніў калёну, загадаў камандзірам бата- рэй заехаць на свае былыя АП450, каб забраць снарады, што не пасьпелі забраць, як адтуль нас выбілі немцы. Мы з камбатам Ахрыным паехалі на АП першай батарэі, дзе цераз дарогу ад маёй гарматы засталіся дзьве гарматы лейтэнанта Беражнога. Ягоная агнявая пазыцыя была разварочаная гусеніцамі цяжкога танка, гармата разьбітая снарадам, між станінаў ляжалі два забітыя, а на бруствэ- ры, зьвесіўшы ногі ў ровік, ляжаў Беражны. Кішэні ягоных штаноў былі вывернутыя, ордэн зрэзаны з грудзей. Мы сьпяшаліся, але закапалі ў тым ровіку забітых, забралі снарады ў скрынках і паехалі даганяць калёну.
А якраз за дзень да нямецкага прарыву я ўзяў у Бераж- нога кніжку Драйзэра, ды так і не пасьпеў вярнуць.
Гэта быў мой другі сябра з аднолькавым прозьвішчам Беражны. Нават і імя тое ж: Мікалай. Той, першы, мой ад- накашнік па вучылішчы, загінуў на 2-ім украінскім фронце.
Зрэшты, і камадзіраў батальёнаў у мяне было два па прозьвішчы Сьмірноў. Адзін загінуў, другі застаўся жывы.
Вялікіх баёў на поўнач ад Балатону ў нас не было, аж пакуль мы не паспрабавалі перарэзаць ім шлях да адступ- леньня.
Усю ноч нас кідалі ў розных напрамках, ехалі то па прасёлках, то па полі. Празь нейкія паселішчы і ляскі - то на поўнач, то на ўсход. Ахрын трымаў радыёсувязь з ка- мандзірам палку, які мяняў нам напрамкі. Нарэшце пад
ранак пераехалі нейкае паселішча і спыніліся. Камбат за- гадаў займаць агнявыя пазыцыі.
На краі сяла былі сьцірты саломы, каля адной мы і нарыхтавалі гармату. Праз прыцемак ночы ня шмат было відаць, але мы чулі нейкі гул, грукат наперадзе. Там была дарога, і па дарозе ішлі і ехалі немцы. Мы напружана чакалі сьвітаньня.
Як трохі стала відаць у прыцэл, наводчык Расцалуеў клікнуў мяне. Праз оптыку прыцэлу стала відаць у тумане суцэльная калёна: машыны, танкі, падводы і пяхота. Мы тут жа адкрылі агонь.
Камандзір гарматы Лук’янчанка сваю справу ведаў, і як толькі загарэліся два танкі, загадаў страляць асколачнымі, каб болей параніць пяхоты. Колькі хвілінаў мы малацілі іх з адлегласьці якіх 800 мэтраў, усё там гарэла, дыміла, кры- чала і сквірчэла. I ніякага супраціўленьня. Немцы кідалі машыны, ратаваліся пешшу. А мы іх - асколачнымі.
Як разьвіднела, бой скончыўся.
Троху пагадзя мы пайшлі на шашу паглядзець на сваю работу. Слаўная была работа, здаецца, я расплаціўся за ўсе свае няўдачы і паражэньні. I трафеяў тады ўзялі. Толькі адзін зь недабіткаў-немцаў падстрэліў нашага старшыну батарэі.
1 красавіка выйшлі на мяжу з Аўстрыяй...
Далей немцы не хацелі пускаць - завязаліся ўпартыя баі. Мы стаялі з гарматамі перад вялізнай разложыстай далінай, за якой былі немцы - танкі і пяхота. Нашая пя- хота спрабавала атакаваць, ды амаль уся засталася на гэтым схіле. Прыехала нейкае начальства на «вілісах», якраз палезла на маю гармату, і генерал загадаў: гармату на прычэп і цераз даліну - на той бок. Кепская гэта была справа, але нічога не папішаш... Хоць і не хацелася гінуць у самым канцы. Прычапілі, паехалі. А немцы сыплюць мінамі, толькі шмацьцё ляціць з абодвух бартоў. Неяк праскочылі між кусьцікаў, занялі АП, пачалі акопвацца. Болей з нашых - нікога. I толькі акапаліся, з нашага боку пачалі садзіць па нас з палкавых 120-мілімэтровых міна-
мётаў. Так ужо яны старанна нас абклалі, што мы думалі: канец! I быў бы канец, калі б не насунулася хмарка і не шыбануў лівень. Ён нас схаваў ад зыркастых вачэй сваіх жа «самаварнікаў».
Але пакуль па нас стралялі свае, немцы нас не чапалі, хоць мы былі ў іх пад самым носам. Мабыць, не маглі зразумець, што адбываецца.
Ад венгерскай мяжы ў Аўстрыі пайшлі суцэльныя баі, кожны дзень. Немцы не хацелі аддаваць Аўстрыю, хопіць таго, што яны страцілі Венгрыю. Колькі сваіх танкавых дывізіяў яны там пакінулі. Ды й нашых там засталося нямала.
У гарыстай мясцовасьці танкам не было дзе разьвяр- нуцца, болей дзейнічала пяхота. Танкі дробнымі групамі дапамагалі. На нашым участку дзейнічала самаходная артылерыя. 76-мілімэтровыя самаходкі з брызентавым вер- хам. Мы іх звалі «Прашчай, Родзіна». Яно так і было. Неяк не маглі зьбіць немцаў з ваколіцаў аўстрыйскага гарадка, расстралялі ледзьве ня ўсе снарады. Пакінулі толькі па два снарады - на крайні выпадак. I тут з тылу едуць штук шэсьць самаходак, сходу кіруюць у атаку. Мы кры- чым: «Ашалелі ці што? Там у іх “тыгры”». - «Ні чарта! - крычаць у адказ. - Мы тыграў не баімся, самі паляўнічыя, сібіракі!». I ўсьміхаецца чарнявы такі, вусаты самаходчык у танкавым шлеме.
А пад вечар, як узялі гарадок, бачым, стаіць каля рэчкі абгарэлая самаходка, на брані якой, зьвесіўшыся, ляжыць той вусаты. 3 абгарэлымі вусамі.
Як заўжды пад вечар ці нават ужо ўначы занялі пазы- цыі на краі поля. Наперадзе - роў, а за ровам нейкія будынкі. Абнесеныя мураванай сьцяной. Раніца выдалася ціхая, дзе немцы - нікому не вядома. На ўскраіне недалё- кага паселішча быццам наша пяхота. А за ровам у тых будынках, кажуць, манастыр.
Было цікава, і я наважыўся зьбегаць, паглядзець. Сап- раўды, цікава. Царква з убранствам, кельлі, калідоры.
Кляштар. Насельнікаў манастыра нікога не было, толькі іхняе майно... I тут - страляніна. Чую: страляюць танкі. Выскокваю і - куляй цераз роў да сваёй агнявой. А гар- маты ўжо няма. Па ўзараным полі да дарогі бяжыць пяхо- та, удалечы хаваюцца апошнія машыны... Далі драпу!
Над полем джагаюць кулямётныя чэргі, людзі то пада- юць, то некаторыя ўстаюць, каб бегчы зноў. I тут я бачу нашага ўпаўнаважанага СМЕРШу, капітана. Мы бяжым зь ім удвох. Але тое, што творыцца, гэта - паніка. Чаго яны пабеглі? Хто пабег першы? Хто даў каманду на ад- ход? Гэта і яшчэ шмат што раззлаванае я крычу на бягу «асабісту», а ён толькі маўчыць. Той мой крык таксама можна палічыць як праяўленьне панікі. Але здаецца, шан- цу ў нас дабегчы да дарогі па гэтай ральлі няшмат. I тое надае мне рашучасьці.
Усё ж мы дабягаем. Тут за пагорачкам мае хлопцы. Я крычу: «Чаго вы рванулі?». А мне кажуць спакойна: «Усе рванулі, ня мы адны...».
А таго капітана я пачаў усяляк пазьбягаць, каб лішні раз не трапляцца яму на вочы, бо тое, што я яму выказаў у запальчывасьці пад агнём, вельмі лёгка магло спляжыць усё маё жыцьцё.
У баях, наступленьнях мы, афіцэры, дзейнічалі аўта- номна і рэдка калі сыходзіліся разам. Хіба што ўначы, на вячэры. Размова ішла галоўным чынам пра надзённыя справы, баі. Пра начальства таксама. Але ніколі пра генэ- ралітэт, пра тых, што сядзелі ў Маскве, таму што ў баях ніякіх генэралаў мы ня бачылі - мы толькі на сваёй скуры адчувалі «мудрасьць» іхняга камандаваньня, але гаварыць пра тое было небясьпечна. Мы ўжо ведалі, што кожны другі-трэці - сэксот. Напэўна, у кожнай батарэі ён ёсьць. Але хто - во ў чым загвоздка. I таму лепш памаўчаць.
Ноч, імжыць дожджык, сьцюдзёна. Мы занялі АП на ўскраіне паселішча. Больш-менш акапалі гарматы. Дужа хочацца спаць. А побач ладны дамок, і я пастукаў у дзьверы.
Сям’я ўся ня сьпіць (вядома, які сон, калі ў двары гар- мата, гатовая адкрыць агонь па танках). Я зайшоў, кажу: пару гадзінаў шляфэн. Я, я, кажуць, фэрштэйн. Мне трэба было, каб яны зразумелі, што я - не забіваць, не рабаваць, а толькі пакімарыць трохі. А гаспадыня, папоркаўшыся, кажа: біттэ! Гляджу, чысты ложак, накрахмаленыя прась- ціны... Але я не магу нават распрануцца. I няма сілы тлу- мачыць. Так і заваліўся на той ложак, у шынялі і ботах.
Пад’яжджалі на «студэбэкеры» з гарматай да ладнае вілы - наводшыбе ад гарадку, стукаем у дзьверы. Няхутка выходзіць дзяўчына, аднак не нямецкага (ці аўстрыйскага) выгляду, і пытаецца чыста па-расейску: «Что вы хотнте?». Во як! «А ты хто такая?» - «А я тут работаю». - «Рус- ская?» - «Русская. Нз Днепропетровска». - «Дык чаго ж ты так нас сустракаеш?» А яна і праўда - стала на парозе і не пушчае. «А ну пакліч гаспадара!» He ідзе, бароніць гэтага гаспадара ад сваіх. Во дзіва! Мы яе адпіхнулі, яна - у крык. Выйшаў стары гаспадар зь кіёчкам, нейкі адва- кат ці што.