• Часопісы
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    А шынэлак мне зусім нельга апрануць.
    Балгарскія афіцэры амаль усе былі звольненыя з арміі і жылі з таго, што прадавалі абмундзіроўку. Нехта мне параіў завітаць на пэўную кватэру, дзе мне прапанавалі амаль новы шынэлак. (Рэч у тым, што форма балгарскіх афіцэраў была вельмі падобная на форму рускай арміі - і савецкай таксама, толькі на шынялях замест пяці гузікаў у радзе было шэсьць.) Але гэты шынэлак быў адмысловы - генэральскі, з выдатнага англійскага драпу і, што мяне крыху засмучала, - на чырвонай падкладцы - пад поламі і пад бартамі. Адпаведна і кант быў чырвоны. Вагаўся я, але аддаў грошы і перачапіў на генеральскія плечы лейтэ- нанцкія пагоны.
    Раніцай я спазьняўся на развод і ішоў пехатой - чаты- ры кілямэтры па шашы да нашага гарадку. Раптам мяне абганяе «віліс» і спыняецца. Я радасна падбягаю, бачу, то наш камбрыг. Кажа: сядай. Сеў, прыехалі ў гарадок, я хацеў неўпрыкмет шмыгануць у батарэю, але камбрыг кажа: пастой. I вядзе мяне на развод на пляц, дзе ўжо выстраена брыгада. I там пасьля прыняцьця дакладу начштабу і ка- манды «вольна» ён пачаў бэсьціць мяне перад строем: «Паглядзіце, перад вамі генэрал, яму наш, рускі салдацкі шынэль не даспадобы» і г. д. Строй сьмяецца, пацяшаецца, а я гатовы згарэць ад крыўды і сораму.
    Начальнік ОВС выдаў мне новы - наш «рускі» шы- нэль, ды толькі дужа кароткі. Я спрабаваў падшыць яго зьнізу, атрымалася ня лепш... 3 гімнасьцёркі, што нам вы- далі неўзабаве (англійскай, ваўнянай), у горадзе пашыў кіцель - як-колечы абарахліўся. А раскошны генэральскі
    шынэлак прадаў начальніку палкавой школы, дзе яго так- сама чакаў незайздросны лёс: быў перашыты на кіцель і брыджы, якія неўзабаве густа абліў чарнілам п’яны ка- мандзір узводу. Каб адпомсьціць за нейкую зьнявагу.
    У пачатку зімы мяне перавялі з батарэі ў палкавую школу, вучыць сяржантаў. Парадкі там былі, вядома, бо- лей строгія, чым у палку, і кожны дзень - заняткі. To на пляцы, то ў артпарку, то ў полі. У полі мне нават падаба- лася: неглыбокі пухнаты сьнег. Марозік градусы 2-3, цёп- лы, амаль ласкавы вецер з Адрыятыкі. Дужа мне падаба- лася тая зіма ў Балгарыі. Але астатняе... Да таго ж на- чальнік школы маёр Батурбаеў быў нейкі дзіўны чалавек - дурны і дужа строгі. I я пачаў хадайнічаць, каб мяне вяр- нулі ў полк.
    У адным пакоі са мной жыў старшы лейтэнант К. Сам родам з Уладзівастоку. I па гадах старэйшы, ён ня надта вадзіў дружбу з намі, заўжды ў вольную часіну недзе зьнікаў і зьяўляўся на службе толькі перад разводам на заняткі. Аднойчы, вярнуўшыся раней часу, я засьпеў у нашым пакоі палкавога «асабіста» зь яшчэ адным афіцэрам, яны штосьці шукалі. Пад ложкам у К. Яны сказалі мне, каб - нікому, нічога. Усё ж я расказаў аб той сустрэчы К., які здагадаўся, што гэта рэч у ім. Бо ў яго завялося каханьне з адной балгаркай. Аднойчы ў выхадны зімовы дзень ён запрасіў мяне зрабіць вандроўку на Віташу. Па дарозе мы зайшлі ў адно кафэ на Рускім бульвары, дзе ён спаткаў сваю Ліля- ну. Пайшлі ўтрох. Ліляна аказалася прыгожай цемнавокай балгарачкай, студэнткай унівэрсытэту, дачкой нейкага партыйнага дзеяча. Здаецца, нават члена ЦК. Але ўсё роўна мець такія адносіны з балгарамі (тым больш з балгаркамі) нам катэгарычна забаранялася. A К. меў намер зь ёй ажа- ніцца.
    Мы доўга паднімаліся сьнегавой дарогай на Віташу, любаваліся недалёкім Пернікам, Сафіяй унізе. Пасьля даб- рылі да паляўнічай хаціны - горнага гатэлю, і там павя- чэралі. К. зь Лілянай засталіся і назаўтра, а мне заўтра
    ранічкай трэба было заступаць у нарад, і я на сьвітанку пабрыў з Віташы.
    Але тую рамантычную пілігрымку запомніў назаўжды.
    A К. неўзабаве злавілі зь Лілянай і дэмабілізавалі. У сакавіку я праводзіў яго на вакзал. Ліляны не было.
    Мяне абралі камсоргам палкавой школы, начальнік палітаддзелу сказаў, што трэба рыхтавацца ўступаць у пар- тыю. Якраз выдавалі камсамольскія значкі, за якія трэба было сабраць нейкія грошы. Заадно і членскія складкі. To было ў суботу, а ўвечары таго дня мы, вядома, завіталі ў Дом афіцэраў. Але грошай было малавата, перад палуч- кай, якая мелася быць у панядзелак. I вось хлопцы кажуць: у цябе ж ёсьць складкі, пазыч, а ў панядзелак з зарплаты мы аддамо. Я і пазычыў. Усё, колькі меў, там і засталося. Але так сталася, што ў панядзелак начфін грошай не ат- рымаў. А мяне ўвечары паклікаў начпалітаддзелу палкоўнік Юрчанка. «Ну, як справы?» - «Ды, так...» - «Працуеце?» - «Працую». - «Узносы зьбіраеце?» - «Зьбіраю...» - «I зда- еце?» - «Не. Яшчэ не...»
    Карацей кажучы - выкрыў мяне і тут жа зьняў з пачэс- най пасады камсорга. Пра ўступленьне ў партыю размовы больш не было.
    Сяброўства тае пары было калектыўнае - група каман- дзіраў узводаў палку. Борматаў на той час стаў каман- дзірам батарэі. Валька Бахцігозін быў па-ранейшаму мой лепшы сябра. Яшчэ я зблізіўся з афіцэрам штабу Віталём Дзібнерам. Гэты апошні быў старэйшы за мяне год на сем, родам зь Ленінграду, да вайны скончыў Ленінградзкі ўнівэр- сытэт, быў чалавек інтэлігентны і адукаваны. А мяне на той час дужа пацягнула да культуры, ведаў, якіх я не даб- раў да вайны. Мы з Дзібнерам абходзілі ўсе музэі ў Сафіі, усе выставы і саборы. Зноў пачаў маляваць - пераважна акварэльлю, вядома, цудоўную Віташу, прыгарадныя каплічкі, прыроду. Таксама заняўся фатаграфіяй - купіў старэнькі «кодак». 3 дому атрымліваў невясёлыя пісьмы - разруха, голад, недарод... Бацька падрабязна апісваў сваю
    жытку, пісаў, як заўжды, алоўкам, акуратна, сваім каліграф- ічным, набытым у царкоўна-прыходзкай школе почыркам.
    Недзе пад вясну мяне зноў вярнулі ў полк, у тую ж другую батарэю.
    Здаецца, у маі 1946 году полк (і брыгаду) нечакана рас- фармавалі. Афіцэраў параскідвалі па розных часьцях. Бахцігозіна перавялі ў нейкі артполк. Дзібнер дэмабіліза- ваўся, паехаў у свой Ленінград. Мяне прызначылі ў страл- ковую дывізію, якая дыслакавалася пад Бургасам.
    Зь некалькімі афіцэрамі ехалі ў новую часьць. Білеты ў Сафіі далі самыя лепшыя - у першую клясу, зь мяккімі аксамітнымі полкамі, занавескамі. Але аксаміт той быў парэзаны фінкамі і чарнеў палосамі. Стала адразу зразу- мела: «братушкі» здабывалі тут «бархаткі» для бляску на ботах... Такая ўжо была нашая расейская салдацкая нату- ра: узяць, дзе кепска ляжыць, а што нельга ўзяць - пані- шчыць.
    Бургаская дывізія таксама доўга не ўтрымалася на мес- цы - пачала грузіцца ў вагоны для адпраўкі ў Саюз.
    Увогуле, у Саюз мы ўвесь час імкнуліся. «Дамоў», - было ва ўсіх на языку, хоць і любілі Балгарыю, хоць і неблагая тут была жытка. Але доўгая ростань з роднымі, з Радзімай ужо станавілася нясьцерпнай. Цяпер мы ехалі дамоў. Толькі надта вялікі быў наш «дом», і шанец трапіць мне ў маю Беларусь быў мізэрны. Тое не магло не засму- чаць.
    Нядоўгае чыгуначнае падарожжа скончылася на прыг- ранічнай станцыі Унгены, пад якой нашая дывізія стаяла ў абароне ўлетку 44-га і якую затым бралі. Якраз выгру- зіліся і на сваім гужавым транспарце паехалі цераз Мал- дову на ўсход. Праяжджалі знаёмыя месцы. I тую вёску, куды мы з НП з камандзірам палку хадзілі ў самаволку, і тую вышыню, за якую полк біўся ўсю вясну 44-га. Але які жах быў перад намі! Скрозь ляжалі чорныя палі, палеткі не былі засеяныя, усё спляжыла другая запар засуха. Сёлы стаялі пустыя, ратуючыся ад голаду, людзі падаліся хто куды: на поўнач, у Букавіну, на Украіну. Мы ўсе панылі, прадчуваючы кепскае.
    Перайшлі Днестр і спыніліся на станцыі Кодыма Адэс- кай вобласьці. Тут належала расфармавацца, здаць лю- дзей, тэхніку, майно і атрымаць новае прызначэньне. Ням- ногія з нас, маладых афіцэраў, прагнулі тых прызначэнь- няў, - мы хацелі дэмабілізавацца і пачаць новае, цывіль- нае жыцьцё. Але ў нас не пыталіся. Усё вырашалі за нас вышэй, адпаведна зь яшчэ больш высокімі загадамі.
    Клопату ў Кадыме было няшмат, заняткаў амаль не праводзілі. Хапала вольнага часу, толькі зусім не было грошай. Яшчэ ў вайну я паслаў бацькам атэстат на 600 рублёў, сабе засталіся нейкія рублі. Але гэта тады ў вайну і за мяжой. Тут жа, на радзіме, права на тыя дадатковыя грошы я страціў.
    А ў станцыйным буфэце між тым прадавалі віно і напоі. I заўжды былі на закусь бутэрброды з чырвонай ікрой. Каб грошы... А ўвогуле, жытка тут ня тое, што ў Балгарыі: усё па картках, на кірмашы - дарагоўля. Нас, вядома, кармілі. Але заўжды былі мы галодныя - і афіцэры, і сал- даты. Дужа хацелася дамоў - у адпачынак, якога ніхто з нас ня меў, ці назусім. Тады я падаў ці не другі рапарт на дэмабілізацыю. Але адказу - ніякага.
    Напачатку лета атрымаў прызначэньне ў стралковы полк, які кватараваў у Нікалаеве.
    Прыехаў у гэты вядомы на поўдні горад, які мне ўвогу- ле спадабаўся. Казармы яшчэ старой, царскай будоўлі, у цэнтры гораду. Побач зьліваюцца дзьве ракі. Адносна зя- лёныя вуліцы. Адно кепска - полк за Бугам, у стэпе ў лягерах. Каля вёскі Цярноўка.
    Зноў, як і колісь, трапіў у палкавую батарэю 45-мілімэт- ровых гарматаў. Адразу - на заняткі ў стэп. Сьпёка, пыл, вецер. Жылі ў палатках. Скрозь усё пакрыта пяском і пылам: коўдра і падушкі на ложках, сталы і посуд у сталоўцы. Ценю ў лягеры няма ніякага. Неўзабаве стаў, як і ўсе - загарэлы, аж аблупілася скура на носе.
    Бясконца марыў пра Беларусь, нашыя палі і пашы, лясы і гайкі. Дрэвы! Вязы, клёны на падворках, бярозкі. I дубы. I хваёвыя бары, пошум якіх зь дзяцінства стаяў увушшу. A
    азёры! Маё зь дзяцінства Белякоўскае возера жыло ў маёй душы, прыходзіла ў снах... А прачнуўшыся, бачыў зусім іншае. Найперш пясок на зубах, сухавей у стэпе. Ссохлая трава навакол, хамлакі палыну. Адно прывабнае месца было адразу за лягерам - бераг Бугу. Але туды не падступіся: ганяе начальства. Ды і заняткі. Ад штабу відаць усё вучэб- нае поле - хто дзе займаецца. Хіба калі тактыка. Тады можна адысьціся далей.
    I я адышоўся. Заняткаў было да самага абеду, справі- ліся трохі раней. Заставалася якая гадзіна часу, і памка- музвод кажа: а давайце пакупаемся, таварыш лейтэнант. Кажу: ладна, толькі нядоўга. Сам сеў над абрывам, салда- ты распрануліся і - у ваду. Трохі пабоўталіся. Даў каман- ду заканчваць. Вылезьлі, апрануліся. А адзін камплект аб- мундзіроўкі ляжыць на пляжы. Дзе? Хто?
    Хутка вызначылася - хто.
    Пачалі шукаць у вадзе - знайшлі. Але ўжо тапелец. Хлопец з Заходняй Беларусі. Чаму і як - ніхто не заўва- жыў.