• Часопісы
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Я захварэў на малярыю. Мабыць, гэта вярнулася тая летняя хвароба. Варта было дзе толькі зірнуць на ваду - рэчку ці сажалку, як пачынала трэсьці.
    Тады таксама затрэсла, і я лёг пад кусьцікамі, непада- лёку ад АП, нехта накідаў на мяне кучу трафейных коўд- раў, і я забыўся ў гарачцы. Ачнуўся таму, што пачуў незна- ёмыя галасы. Галасы немцаў. Выграбся з-пад коўдраў. Бралася на прыцемак, гарматы на агнявой не было, хтось побач капаў зямлю.
    Унізе было паселішча, дзе ўдзень быў КП камбата Ах- рына, і я прыпусьціў па схіле ўніз. Аказваецца, зьмянілі АП, а пра мяне падумалі, што я пайшоў да камбата.
    Між тым Аўстрыя ўражвала. Горад, краіна, горныя даро- гі, невялічкія гарадкі, асобныя будынкі ў гарах. Жылі аў- стрыякі культурна, але бедна - ня тое, што венгры. Харч быў нармаваны. Хлеба было мала. Нашае наступленьне прыпынілася ў нейкім гарадку, які мы занялі, а далей немцы
    не пусьцілі. Маю гармату паставілі каля аднаго з апошніх дамоў, ля самай дарогі. Ззаду была лесапільня - дрэва, дошкі, пілавіньне. Там я раздабыў веласіпед і ноччу на дарозе вучыўся езьдзіць. Па асфальце веласіпед добра ішоў, асабліва з гары. Як навучыўся, часам езьдзіў і ўдзень, калі ня надта стралялі. Неяк добра разагнаўся ад агнявой да павароткі, а як павярнуў за будынак, бачу, на сярэдзіне асфальту стаіць наш асабіст. Я разгубіўся, мабыць, ён - таксама, і я яго ўдарыў колам між ног. Мы абодва ўпалі, пасьля ён падняўся, вылаяўся і кажа са злосьцю: «Ты ду- маеш, я забыўся, што ты гаварыў, там, бегучы... Я табе гэта папомню...».
    Сталася, аднак, што не папомніў. Ці, можа, я ня ведаў, як ён мне папомніў.
    У батарэю прыслалі новага ўзводнага лейтэнанта Бах- цігозіна. Выглядаў ён надта маладым нават для сваіх 20 гадоў, быў танклявы, як трысьцінка, зь дзявочым тварам. I памкненьні былі ў яго хлапечыя: то - давай згуляем у валейбол, то зьбегаем во да той дачы. «Ды там жа немцы. Ты што?» - «Немцы, да? Гэта сур’ёзна»... Начальства яго не ўзьлюбіла. Ён яго таксама.
    Наш Ахрын сябраваў з камандзірам 3-й батарэі капіта- нам Коханам. Калі была магчымасьць, хадзілі адзін да аднаго ў госьці. Тады Кохан трохі пабыў, яны выпілі, і ўжо ў прыцемку капітан пайшоў да свае батарэі, якая была, можа, у якім кілямэтры ад нашай. Ды так і не прыйшоў да яе. Назаўтра спахапіліся, шукалі і знайшлі. Ляжыць кам- бат з прастрэленым сэрцам у кусьціках за 20 мэтраў ад свае гарматы. Аказваецца, ішоў, вартавы, як звычайна: «Стой, хто ідзе?». Ці камбат не пачуў пытаньня, ці варта- вы не пачуў адказу - стрэліў, і ўсё сьціхла. I якраз у сэрца камбата.
    Пахавалі ў горадзе Обэрварт, у парку.
    Атрымаў зь інжынэрнага батальёну адказ на маё пісьмо да Тосі. Пісаў знаёмы, пісаў са штабу, што Кастэнка Таісія дэмабілізаваная па цяжарнасьці. Такі сюрпрыз.
    Па салдацкай пошце пайшлі чуткі, што Германія капі- тулюе. Бэрлін ужо быў узяты. А немцы ўсё стаялі перад намі, акопваліся, лупілі ва ўсю зь мінамётаў. А бліжай - і з кулямётаў. Нашы, адчуўшы хуткі канец вайны, кінуліся рабаваць. Неяк адышоўся за рэчку, там на схіле сядзібы на падворку ў траве ляжыць маладая жанчына - згвалтава- ная і забітая. У доме ўсё перавернута, мяккая мэбля парэ- заная фінкамі, толькі тырчаць спружыны. Люстры пабі- тыя...
    7 мая быў дзень, як і ўсе, немцы пастрэльвалі. Нашую ўскраіну, дом і дарогу некалькі разоў за дзень абстралялі з буйнакалібернага кулямёту - папсавалі ўсю сьцяну бу- дынку. Але горш за ўсё - мы атрымалі загад на наступ- леньне. У 19.00 гадзінаў. Я падумаў: во будзе здорава, калі загіну ў апошнім баі. Выбраў хвіліну часу, напісаў пісьмо бацькам. На канвэрце (трохкутніку) дапісаў, каб пераслалі ў выпадку маёй сьмерці.
    Роўна ў 19.00 пасьля кароткай артпадрыхтоўкі пяхота паднялася. Але... бою не было. Хутка бяжыць камбат, кры- чыць: хутчэй падганяць машыны.
    Немцы перад вечарам ірванулі на захад. Нам загадалі даганяць.
    I мы даганялі.
    Ноччу і ранкам таго пагоднага майскага дня. Абганялі калёны нямецкай пяхоты, якая зважліва ўступала нам дарогу на вулічках аўстрыйскіх гарадкоў. Насельніцтва скрозь вітала нас, у вокнах і на балконах віселі белыя прасьціны. Нам кідалі прысмакі, цукеркі. Я злавіў пачак падушачак, і мы ласаваліся тады знаёмымі змалку цукеркамі, якія я не смакаваў шмат гадоў.
    А на душы ігралі аркестры, і было так вольна і бясь- печна - вайне канец!!! Гэта было асаблівае пачуцьцё, ад якога мы адвыклі за гады вайны. I ў аснове яго - упэўне- насьць, што будзеш жыць, што жыцьцё тваё не абарвецца ні сёньня падвечар, ні заўтра. I нішто табе не пагражае.
    Аднак пагражала.
    Зь лесу з-за рэчкі падбілі нашую самаходку на дарозе, другая, вадзіцель якой, мабыць, быў п’яны, звалілася на крутым павароце ў раку. Мы, аднак, не спыняліся, мы ўсіх абганялі, каб хутчэй дапяць да амэрыканцаў.
    Дапялі толькі ў канцы 8 мая перад ракой Энс. Тут быў невялікі гарадок Ротэнман, мост цераз раку, і за мастом амэрыканцы. Яны туды зьявіліся раней, чакалі нас. I як толькі на гэтым беразе зьявіліся нашыя машыны, завіталі на госьці. To былі маладыя, рослыя салдаты, некаторыя гаварылі па-польску, мы мелі на такі выпадак віно, добра ўпіліся, напаілі амэрыканцаў. Тыя ўсё мяняліся «на па- мяць»: то пілоткамі, зоркамі, гадзіньнікамі, то пісталетамі, a то нават штатнымі карабінамі.
    Пад вечар я, п’яны, заснуў ля свае машыны.
    Прачнуўся ноччу. Вакол усе ўпокат спалі. Нашыя ў абдымку з амэрыканцамі. Камандзіраў нашых нікога нідзе не было, я пабрыў па гарадскіх вуліцах, якія, аднак, кішэлі ад народу - нашых, амэрыканцаў, аўстрыйцаў.
    У адным месцы ўбачыў, як зь нейкай будыніны людзі цягнуць скрынкі. To быў прадуктовы склад: мука, масла, кансэрвы. Я вярнуўся да батарэі і пабудзіў шафёра сваёй машыны. Мы пад’ехалі на «студэбэкеры» да складу. Пады- ходзяць аўстрыякі, адзін пытаецца: пан афіцэр, ці можна ўзяць місачку мукі? Кажу: бяры, дзед, мех! Абы данёс. Узвалілі хлопцы на яго мех, захістаўся, але ня ўпаў, панёс.
    Мы там пагрузілі на машыну колькі скрынак шакала- ду, сыру, лікёру. Трафеі нашых войск.
    На другі дзень - Дзень перамогі - прыехала началь- ства. Усіх амэрыканцаў прагналі на той бок ракі, на мось- це паставілі каравул. Полк выстраілі ў паходную калону, і мы рушылі далей ад амэрыканцаў, у тыл, да гораду Леабэн.
    Усе гады на чужыне быў сярод чужых людзей. А так хацелася спаткаць земляка, чалавека зь Беларусі. Хоць каб павітацца, a то пагаварыць, успомніць. На жаль, тое здаралася дужа рэдка. Было ў батарэі два-тры чалавекі,
    салдаты аднекуль з-пад Брэсту. 3 афіцэраў за вайну не сустрэў ніводнага беларуса.
    Пад Леабэнам у лесе каля лужка разьмясьціліся ляге- рам. Пабудавалі буданчыкі. Саставілі ў шэраг машыны і гарматы. Начальства надумала зрабіць страявы «смотр». Пасьля быў мітынг. Назвалі ветэранаў палку. Самым ста- рым ветэранам (з часу фармоўкі) аказаўся начфін. Усе астатнія ня больш, як па году. А камандзіры батарэяў і ўзводаў - нават меней. Кароткі быў наш век у баях. Для мяне гэта быў трэці полк. Плюс два шпіталі. Такая во франтавая служба.
    Скончылася вайна, а ня ўсе радаваліся. Валька Бахці- гозін захандрыў, і было чаму. He заслужыў Валька ніякіх узнагародаў. Быццам і служыў, як усе, і ў баях удзельнічаў, а вось жа камусьці не дагадзіў. Мне было шкада Вальку. Несправядлівае ўсё ж да яго начальства.
    Усе нашыя трафеі загадалі здаць тылавой службе ПФС. Прыйшло начальства, ператрэсла нашыя машыны, забралі скрынкі. А пасьля загадалі здаць і рэчы, якіх трохі завяло- ся ў батарэях. Здаваць не хацелі, хавалі, дзе маглі.
    Полк паднялі па трывозе, выцягнулі на шашы. Камандзір брыгады Парамонаў аб’явіў, што будзе марш на поўдзень, у Балгарыю. Зьявілася вышэйшае начальства, з арміі. Ска- залі: здаць усе трафеі, барахольшчыкамі вас цераз Эўропу не павязём.
    У нас былі хромавыя скуры, узятыя яшчэ ў Венгрыі, - знайшлі, адабралі. Загадалі здаць музыку. I тады хлопцы, каб не здаваць, пакідалі хто што меў у раку. Паплылі гіта- ры ўніз па Дунаі. Лаяліся і крыўдавалі салдаты. А началь- ства мела свой інтарэс. Даведаліся пасьля: ужо з Балгарыі наш начальнік палітаддзелу і начальнік контрразьведкі адправілі ў Адэсу кожны па нагружаным «студэбэкеры». Родзічам і вышэйшым начальнікам. На прэзэнт.
    Нам жа яшчэ ў баях вясной было дазволена паслаць па адной пасылцы бацькам. Помніцца, я паслаў кірзавыя боты. I яшчэ шакалад.
    Ехалі празь Венгрыю, Югаславію. Па тых жа мясьці- нах, дзе нядаўна паўзьлі з баямі. Уразілі статкі іржавых, пакалечаных танкаў (сваіх і нямецкіх) пад Сэкешфэхер- вварам. Югаславы махалі нам скрозь, пакуль ехалі па Сэрбіі. У балгарскім горадзе Відзін пераехалі па пантоне цераз Дунай.
    I вось - Сафія!
    Плоўдзіўская шаша, 4-ы кіламэтр. Цераз поле велічная Віташа. Тут у балгарскім вайсковым гарадку суджана бу- дзе пражыць год.
    Салдат разьмясьцілі ў казармах, афіцэры жылі ў інтэр- наце - па чатыры-шэсьць чалавек у пакоі. Зь першых дзён заняткі па баявой і палітычнай падрыхтоўцы. Пасьля ба- явой вольніцы цяжкая гэта аказалася справа для салдатаў і афіцэраў. Нецікавая, надакучлівая. Ніхто не хацеў слу- жыць, чакалі дэмабілізацыі. У горад сьпярша не пускалі. Хадзілі ў самаволку. Уцякалі некаторыя. Лавілі, судзілі. Будучыня наша, маладых афіцэраў, была няпэўная.
    У канцы лета дэмабілізавалі старэйшыя ўзросты да 1924 году нараджэньня ўключна. Але - салдатаў і сяржантаў, не афіцэраў. Афіцэры атрымалі права выхаду ў горад. I яны рынуліся.
    Сафія была дужа эўрапейскім горадам, з буржуазным укладам жыцьця, ад якога мы былі ўжо адвучаныя. Або зусім ня бачылі. Вайна таксама зьмілавалася над Балга- рыяй. Людзі да нас адносіліся сапраўды як да братоў і клікалі братушкамі. Усюды, дзе мы зь імі сустракаліся, нас чакала прыязнасьць, a то і пачастунак.
    У цэнтры Сафіі перад помнікам Аляксандру-вызваліце- лю быў арганізаваны Дом афіцэраў з рэстаранам, куды мы ірваліся кожны выхадны. Пілі так, што балгары хапаліся за галовы: шклянкамі ня толькі віно, але і каньяк. Апроч таго ў горадзе было шмат піўніцаў, сладкарніцаў, дзе мож- на было выпіць віна, ракіі, мастыкі. Трохі горш было з закусьсю, але што-небудзь знаходзілася.
    Кожны вольны час мы наведваліся ў горад, але былі вельмі кепска апранутыя. У мяне быў зусім папалены шынэлак. А гімнасьцёрка... Яшчэ ў баях, старая, разьлезла- ся на плячах, і ў ОВС мне выдалі з рамонту: з двума лапікамі, меншым - зьлева над кішаньком і большым - ззаду пад лапаткай. Гімнасьцёрка з забітага. Стаю, быва- ла, на Арловым мосьце ў Сафіі, чакаю аўтобусу ў свой гарадок, ідзе дробны сьняжок, і чую, як балгары пра мяне кажуць: пэўна, сібірак, марозу ня чуе.