• Часопісы
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    У сяле за аселіцай жылі дзьве сястрычкі з малым дзеў- чанём. У старэйшай, Веры, муж быў мабілізаваны ў ру- мынскую армію, а малодшая, Оля, жыла пры ёй. Часам Оля забягала да камэнданта, маўчала, усьміхалася. Была яна прывабнай, прыгожанькай дзяўчынкай, і сэрца двац- цацігадовага лейтэнанта - ня камень. Калі-нікалі Оля заставалася і да раніцы.
    Пад канец таго Богам пасланага мне ў якасьці падарун- ку лета здарыўся кепскі выпадак, які ледзьве ня спляжыў усю маю кар’еру. I мусіць бы спляжыў, каб у канцы жніўня не пачалося наступленьне - Яса-Кішынёўская апэрацыя.
    У сяло прыяжджалі ня толькі франтавыя камандзіры, але і партыйнае малдаўскае кіраўніцтва. Неяк прыехаў упаўнаважаны ЦК КП Малдавіі. Зь ім мы добра выпілі, ды аказалася мала. Віна болыв не было. Тады нехта з маіх салдатаў сказаў, што трэба наведацца на хутар, магчыма, там знойдзецца.
    Так і зрабілі, паехалі на фурманцы да хутару, не даяж- джаючы метраў сто пайшлі сьцежкай між збажыны да падворку, і раптам на падворку ўзьнікае постаць нашага салдата, які, крычучы штось п’янае, пачынае страляць па нас з карабіну. Адна куля трапіла ў карабін таго члена ЦК, які таксама хацеў па ім стрэліць, і, разарваўшыся на ім (бо была разрыўная), выбіла вока начальніку. Хуценька на фурманцы мы павезьлі яго ў шпіталь, па дарозе дамо- віўшыся сказаць начальству, што нас абстралялі немцы (можа, нямецкія разьведчыкі?). Я так і зрабіў у сваім да- нясеньні начштабу. Але ўсчалося сьледзтва, і хутка ўсё высьветлілася. Члена ЦК выключылі з партыі (за ашукан- ства партыі), а на мяне завяла справу ваенная пракурату- ра. Той жа капітан Травін тады сказаў словы, якія я за- помніў на ўсё жыцьцё: «Хіба такое можна схаваць? Тут наогул нічога схаваць нельга». Мабыць, так. Салдата ад- правілі ў штрафную, а да мяне пачаў езьдзіць сьледчы, пісаць пратаколы.
    У жніўні зноў пачаліся баі - прарыў нямецкай абаро- ны, мяне адклікалі ў полк. Ранічкай мы разьвіталіся зь мілым Кашкадэнем і паехалі кудысь на захад, куды пе- рамяшчалася ўся нашая дывізія. У абход Унген. У самім прарыве я ня ўдзельнічаў, прыбыў у батарэю крыху пазьней.
    Неяк, рухаючыся з салдатамі акрай кукурузнай нівы, наскочылі на двух немцаў, якія змушаныя былі падняць рукі. Мы адабралі ў іх зброю - карабін і кулямёт «МГ-42», абшарылі кішэні. Мне дастаўся трафей - гадзіньнік у
    футарале і аўтаручка. Немцаў трэба было адправіць у тыл, але канваіраваць не выпадала. Тады паказаў ім, куды кіра- ваць, і, калі яны адышліся, даў чаргу па-над іх галовамі - каб не марудзілі.
    Пачаліся баі. Пра адзін зь іх хацелася б расказаць сло- вамі ветэрана нашай дывізіі падпалкоўніка А. Піліпенкі, якія надрукаваныя ў кнізе «Наша 252-я», што выйшла ў 1983 годзе ў Пермскім кніжным выдавецтве.
    «23 августа в ходе Ясско-Кпшнневской операцші про- тнвніік оказал снльное сопротнвленне его полку, насту- павшему в южном направленнн вдоль берега рекн Прут.
    Боевые порядкн стрелкового батальона каіштана Сав- ченко, которому был прндан взвод протнвотанковых ору- днй лейтенанта Быкова, атаковала вражеская пехота, под- держанная снльным огнём артнллерші п мнномётов. Око- ло трёх часов шёл напряжённый бой. Гнтлеровцы несколь- ко раз ходнлн в пснхнческую атаку, но это нм не помогло. Расчёты оруднй Быкова, ведя огонь прямой наводкой, по- сылалн снаряд за снарядом в цепн фашнстов, заставляя нх откатываться назад. Нзмотав протнвннка, подразделення полка утром 24 августа перешлн в наступленне.
    На рассвете следуюіцего дня гнтлеровское командова- нне броснло в бой несколько танков. На участке стрелко- вого батальона, который поддержнвал лейтенант Быков, появнлнсь трн вражескне машнны. Быков подал команду «огонь». Два снаряда разорвалнсь рядом с передннм тан- ком, но тот продолжал двнгаться. Грянул третнй выстрел - н немецкая машнна остановіілась. Другне вражескне танкн сталн обходнть горяіцую машііну, ведя на ходу огонь по нашпм орудням.
    Осколком вражеского снаряда было повреждено орудне, убнт его команднр сержант Лукьянченко, ранены наводчнк н заряжаюіцнй. В эту трудную мннуту к орудню стал Быков. Через канал ствола он навёл орудне, затем заряднл н вы- стрелнл в прнблнжаюіцнйся танк протнвннка. Фашнстская машнна развернулась на одной гусеннце й остановнлась...».
    Тут, аднак, ня ўсё дакладна. Прозьвішча камандзіра гарматы было іншае. Наводзіў гармату я не праз канал
    ствала - яе і наводзіць не было патрэбы, бо танк быў ад гарматы ў 10 метрах. Прыцэл, праўда, быў разьбіты, і мы вазілі гармату да канца 1944 году без прыцэлу. У якасьці запасной. Я так і не дачакаўся яго, бо ў сьнежні 44-га быў паранены і выбыў у шпіталь.
    Але гэта - між іншым.
    За той бой мяне прадставілі да ўзнагароды, якой я так і не атрымаў. Засталіся толькі паперы, якімі і пакарыстаў- ся былы афіцэр штабу 252-й падпалкоўнік А. Піліпенка. Што ж - дзякуй яму за гэта.
    Баі працягваліся і па той бок Прута, фронт упарта каціўся на поўдзень да Бухарэсту. Я зноў застаўся без гарматаў і быў выкліканы ў штаб палку. Там начальнік штабу прапанаваў мне новую пасаду - ад’ютантам каман- дзіра палку. Гэтым камандзірам нядаўна стаў маёр Ко- валь, даволі крыклівы, нэрвовы афіцэр, пераведзены з су- седняга палку, і я заўпарціўся. Тады, паколькі вольных артылерыйскіх пасадаў не было, мяне прызначылі каман- дзірам узводу ў роту аўтаматчыкаў. На нейкім падворку прыняў узвод - 15 чалавек, ушчэнт змораных салдатаў і двух сяржантаў. Пачаліся баявыя будні. Звычайна з рані- цы мой узвод пакідалі ў рэзерве камандзіра палку. Але праз гадзіну-другую, як пачынаўся бой, ужо кідалі на які фланг, у які батальён. Бегчы трэба было пад агнём, між разрываў. Адтуль зноў беглі кудысь - паступала новая каманда: адбіць атаку, контратакаваць, перарэзаць шлях. Пад вечар ужо ня беглі, а ледзьве брылі ад зьнямогі. Праз колькі дзён нас засталося чалавек сем - на ўзвод, аддзя- леньне. Неяк бегалі, адбівалі і контратакавалі. Аж пакуль і ўся дывізія не растала ў баях.
    Увосень 44-га ўсю нашу 4-ю гвардзейскую армію вы- водзілі на перафарміроўку. Наш полк грузіўся на нейкай невялічкай румынскай станцыі. I тады я захварэў на маля- рыю. (Думалі, што малярыя, бо дужа трэсла.) А хутчэй за ўсё была прастуда, бо ехалі пад палаткамі на адкрытых плятформах. А ўсё ж быў кастрычнік. Пасьля Чарнавіцаў я ўжо ня мог падняцца, і мяне ўзялі ў вагон санчасьці. Там
    давалі нейкія таблеткі (стрэптацыд), а я хварэў. Так хво- рага прывезьлі ў лес пад Луцкам, дзе атабарылася дывізія. Батальёны пасяліліся ў буданах, а для санчасьці адвялі паўразбураны дом без вакон і дзьвярэй. Паслалі саломы і паклалі аднаго хворага - Быкава.
    У тым доме я праляжаў з тыдзень і зразумеў (адчуў), што калі ня ўстану, дык памру. Аднойчы ўстаў, нічога ня кажучы дактарам, і, хапаючыся за хвойкі, пайшоў да майго ўзводу.
    Неяк патроху расхадзіўся.
    Там мяне прызначылі на ўзвод ПТА ў другі батальён. Зноў прыняў дзьве гарматы (адну ўсё тую ж, без прыцэ- лу), шэсьць коней - трафейных нямецкіх біцюгоў. Пачалі- ся заняткі, вучэньні з баявой стральбой.
    Камандзірам батальёну быў (зноў!) старшы лейтэнант Сьмірноў, ня кадравы, мабілізаваны настаўнік. Жыў ён у зямлянцы зь мілай старшыной медслужбы - дзяўчынай у акулярах, што выклікала зайздрасьць і нараканьне каман- дзіраў рот.
    Надвор’е стаяла халоднае, з восеньскімі дажджамі. Усе былі мокрыя. Начальства злавала. Чакалі і не маглі дача- кацца, калі ж адправяць на фронт?
    Недзе ўжо ў лістападзе перафарміроўка скончылася, дывізіі атрымалі папаўненьне. Ваенны трыбунал асудзіў двух салдат за марадзёрства і згвалтаваньне, і перад на- шай адпраўкай на фронт полк быў пастроены літарай П. Усярэдзіне яе выкапалі яму і прывялі асуджаных. Зачы- талі прысуд, і камэнданцкі ўзвод даў залп. Полк, аднак, прыняў тое з задавальненьнем, бо за час нашай фармі- роўкі розныя блатнякі, якіх было ў дывізіі нямала, рабілі набегі на навакольныя сёлы і хутары, рабавалі і забівалі. Тым болей, што, як казалі, яны, - бандэраўцы, «чего жа- леть!»...
    Перад адпраўкай на фронт атрымаў кароценькае пісьмо ад Тосі. Пісала, што таксама хварэла (ножкі), была недзе ў тых жа мясьцінах - пад Луцкам. Нейкае дужа панылае
    было пісьмо. Здаецца, я на яго не адказаў - не было пэў- насьці, што будзе з намі, які адрас і г. д.
    У лістападзе пагрузіліся ў цяплушкі і паехалі на фронт. Фронт у той час праходзіў у Югаславіі, Трансыльваніі. Цягнікі марудна везьлі нас цераз Карпаты. Часта спыня- ліся. Нас кармілі, як звычайна, па тылавой норме, а для коней корму ніякага не было. Коней кармілі тым, што ўдавалася раздабыць на станцыях у час прыпынкаў. Неяк салдаты назапасілі буракоў, і адна кабыла-біцюг, пераеў- шы іх, здохла. На мяне пракуратура завяла справу - за падрыў баяздольнасьці войска, якое адпраўляецца на фронт. Выклікалі ў вагон трыбуналу, вялі допыт салдат ва ўзво- дзе. Ужо думаў, не дадуць даехаць - асудзяць. Маячыла штрафная ці штурмбат. Зноў жа быў клопат: як прыедзем, чым цягнуць гармату?
    Усё ж выгрузіліся ў Ваяводзіне, каля югаслаўскага го- раду Нові Сад. Салдаты раздабылі каня - проста ўкралі: адрэзалі запаснога ад румынскай фурманкі. (Румынская армія тады стала нашай саюзьніцай.) Справа мая ў пра- куратуры неяк заглухла. Палкі дывізіі пехатой высоўвалі- ся на фронт. Праходзілі паўз гарады і сёлы Югаславіі, затым Венгрыі. Назіралі жыцьцё Эўропы і не маглі ня бачыць, што жыцьцё гэта куды не такое, як у нас. Людзкае жыцьцё. Ладныя дамкі, ладныя вуліцы. I ў дамках багацей, чым дзе ў нас. I куды болей культуры, добраўпарадкава- насьці. Югаславы сустракалі нас як братоў, венгры стры- мана, але ўвогуле добразычліва: венгерская армія тады ваявала поруч зь нямецкай - супраць нас. Сьнегу яшчэ не было, ішлі дажджы, ратавала на дарозе адно - плашч- палатка. Ногі заўжды былі мокрыя.
    1 сьнежня ўвайшлі ў горад Байя, што ляжаў на Дунаі, уначы прайшлі яго і сталі на беразе вялізнай ракі. Зага- далі фарсіраваць. На тым беразе немцы. А шырыня ракі кілямэтра паўтара. Дажджы скончыліся, стала прымарож- ваць. На траве ляжала шэрань.
    Паставіў сваю гармату па-над берагам. У прызначаны час пачалася страляніна. Па тым беразе біла палкавая
    артылерыя, дывізійная і тая, што нас падтрымлівала. Але той бераг маўчаў. Ды і ні чарта там не было відаць. Апоў- начы прыходзіць камбат капітан Сьмірноў, кажа: «Што ты б’еш немаведама куды? Траціш снарады. А на тым беразе чым будзеш адбіваць танкі?». Наогул правільна, перастаў страляць. Аж прыбягае начартпалку, крычыць: «Пачаму перастаў страляць? Пачаму не падтрымліваеш перапра- ву?». Таксама правільна, пачаў страляць.