• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Дужа даймала сьцюжа. Ногі ў ботах з адной анучкай. Пад шыняльком, праўда, аўчыная камізэлька. I салдацкія трохпалыя рукавіцы. Здорава мёрз, асабліва начамі на сьнезе. Са зброі - быў аўтамат з адным магазынам (піста- лета ў артзабесьпячэньні не далі, сказалі: пакуль няма, пісталет мне аддаў пасьля паранены лейтэнант з суседняй роты). На рамяні супрацьтанкавая граната (кумулятыў- ная). Кірзавая сумка цераз плячо. Там трохі папер, вайс- ковыя статуты. (Дзівак!) Такая экіпіроўка камандзіра 2-га ўзвода малодшага лейтэнанта Быкава Васіля.
    Уся вайсковая навука, якой мы набіраліся ў вучылішчы, на фронце была непатрэбна. Такое было маё самае першае ўражаньне. Тут трэба было нешта іншае, чаму нас не ву- чылі.
    Так, мы ляжым у ланцугу на мёрзлым полі, наперадзе з ускраіны сяла лупяць нямецкія кулямёты, а паступае каманда: устаць, у атаку! Гляджу, ніхто не падымаецца. Камандзір роты замест таго, каб падаць загад і кінуцца першым, падымае над галавой лапатку. Адразу ў ёй дзьве дзіркі ад куль. Мы чакаем.
    Чакае таксама камбат у недалёкай варонцы. Але ў кам- бата тэлефон, і нам чуваць, як ён апраўдваецца тым, ма- быць, перад камандзірам палку.
    - Зараз, зараз падымаю ў атаку. Як толькі артылерыя перанясе агонь.
    Празь дзесяць хвілінаў чуем:
    - Левы фланг пайшоў. Зараз падымаецца Міргарад. (А між тым ніхто яшчэ не пайшоў.)
    Праз гадзіну:
    - Зачапіўся за ўскраіну. Вяду бой каля МТФ447.
    Я думаю, як жа ён будзе выкручвацца? Але выкручвац- ца і ня трэба было: недзе паднаціснулі суседзі, пад вечар немцы драпанулі зь сяла, і мы ўвайшлі ў яго без атакі.
    Між тым увабралася ў сілу зіма, стаялі добрыя маразы. Асабліва па начах. Раніцой часьцяком выпадала шэрань, дрэвы ў сёлах, платы, быльнёг ля дарогі - усё стаяла прыбранае ў срэбра.
    У такі ранак мы батальённай калёнай ішлі кудысь у абход Кіраваграду. Я даўно ўжо прызвычаіўся спаць на хадзе. Сьпіш і ідзеш. Як стануць усе - і ты спыняешся і адразу прачынаешся.
    А тут я, мабыць, ішоў па ўзбочыне і не прачнуўся, як калёна спынілася. Бачыў у сьне, быццам іду нейкай алеяй, між дрэў, а наперадзе сьцяна нейкага замку і арка пад’езду. Цёмная арка, і я з трывогай набліжаюся да яе.
    I тут я прачнуўся. «Куды ты прэшся?» - пытае нехта перада мной. Аказваецца, то разьведчыкі, калёна засталася ззаду. Адзін стаіць на дарозе, двое ляжаць у канаве. «Там немцы, глухі ці што?».
    Трохі нават спалохаўшыся, вярнуўся назад у сваю роту. Міргарад ужо затрывожыўся. «Куды ты прапаў?» Каман- дзіры параіліся, і батальён павярнуў з дарогі ў стэп. А я думаў: ну і сон прысьніўся! Што б гэта ён значыў?
    Сьвітанак застаў нас на ўскраіне нейкага сяла, побач былі могілкі, ямы, зь якіх сяляне, відаць, бралі пясок. Ба- тальён разгарнуўся ланцугом на ўскраіне і залёг. Недзе наперадзе былі немцы. Але пакуль што скрозь было ціха.
    Першы стрэл грымнуў як разьвіднела, і мы толькі ат- рымалі сьняданак. Каб зьесьці халодны пшонны суп, уско- чылі ў тыя ямы на могілках. Хлябалі з аднаго кацялка ўдвох: я і мой памкамузводу Хазяінаў, пажылы ўжо чала-
    век, здаецца, зь Сібіры, які ваяваў ужо другі год, быў двой- чы паранены. Бой, што неўзабаве пачаўся, яго мала непа- коіў, непакоіла болей, што нас абдавала пяском ад выбу- хаў, пясок трапляў у кацялок, і Хазяінаў лаяўся: «Не да- дуць зьесьці, фрыцы праклятыя...».
    Немцы мэтадычна абстрэльвалі сяло, цяжкія міны ірва- ліся перад намі ў стэпе і ззаду - між сельскіх мазанак. Забілі там каля школы двух нашых афіцэраў. У нас па- куль што стратаў не было. Наперадзе відаць быў прыга- рад Кіраваграду, ягоны шэры элеватар на гарызонце. Каля поўдня мяне выклікаў Міргарад, даў на ўзвод кулямёт (Дзегцярова), які я ня ведаў, каму ўручыць. Каго ні пытаў- ся, ніхто не прызнаўся, што ўмее зь яго страляць, а палова байцоў наогул мяне не разумелі, бо былі зь Сярэдняй Азіі. Тады я ўзяў кулямёт сам (ня кідаць жа зброю). Праўда, пад вечар яго забраў у мяне Хазяінаў, камусьці ўсё ж уру- чыў.
    Абстрэльвалі сяло ўвесь дзень, і мы ляжалі пад тым абстрэлам да вечару. А як трохі пацямнела, далі каманду ўстаць і ўзяць накірунак направа, - на гару, у стэп. Ішлі па кукурузе, пасьля далучыліся да батальённай калёны і палявой дарогай рушылі кудысь у абход гораду. Стралян- іна сьціхла, настала ноч, у небе вісеў малады месячык, было ўвогуле сьветла на асьнежаным стэпавым прасторы. Я ішоў поруч з камандзірам першага ўзводу, ён ціха рас- казваў пра тыя баі, якіх я ўжо не засьпеў, пра забітых камандзіраў. Неяк паўзіраўшыся ў неба, мовіў: «А заўтра Раство, між іншым». Ага, значыць, каляды, падумаў я, і адразу думкі мае скіравалі туды, на поўнач, дзе быў дом, бацькі... Як яны там, ці жывыя? Ці будуць сьвяткаваць заўтра? Да вайны ж сьвяткавалі заўжды. Як маглі. Як дазваляла наша шматгадовая нэндза. Можа, мама сьпячэ што смачнейшае. Сястра Валя надзене навейшае (калі ёсьць), брат Міколка, мабыць, дастане свае арэхі, што назьбіраў, прыпас да калядаў. А мае каляды вось тут, у марозным стэпе.
    Усе тыя дні і тыдні рэчаіснасьць даходзіла да сьвядо- масьці ўрыўкамі, размытая, бы праз сон. Спалі ўрыўкамі, -
    у акопчыку, у сьнезе, на хадзе: заўсёды хацелася спаць. Мабыць, на той дарозе я прыдрамаў - можа, на хвіліну, ды раптам прабудзіўся немаведама ад чаго. I тут жа ўбачыў: блізка, збоч ад дарогі, у кукурузе нейкія постаці. Толькі хацеў сказаць аб тым старшаму лейтэнанту, як кукуруза выбухнула шквалам агню па калёне. Крапанка трасірую- чых куль джгала над галовамі, між людзей, трасы рыкашэ- там разьляталіся ўбакі - у зорнае марознае неба.
    Сьпярша мы пападалі, з аўтамата я даў некалькі чэргаў па кукурузе, па цёмных постацях у ёй. Але там, згледзеў, паявіліся іншыя постаці - цёмныя кучы насунуліся бліжэй, і зь іх шалёна джгала трасамі - па дарозе, па полі. Я азірнуўся - ну так, батальён разьбегся ад дарогі далей - іншыя ляжалі, а іншыя ўцякалі пад агнём як мага далей ад кукурузы.
    Я таксама ўскочыў і, прыгінаючыся, між чэргаў і трас кінуўся наўздагон. Часта падаў - як асабліва блізка і па- разьліва над галавой джгалі трасы, азіраўся і бег далей. Здаецца, я ўсё ж адарваўся ад даганятых. Калі б ня танкі. Тыя ўжо выйшлі з кукурузы і пачалі даганяць нас. I стра- ляць ня толькі з кулямётаў, але і з гарматаў. 3 гарматаў гахалі ўдалечыню, дзе ў полі чарнеліся сьцірты летняй саломы і куды кіравалі нашы. Беглі, вядома, ня ўсе - многія ўжо ляжалі ня кратаючыся, параненыя спрабавалі грэбсь- ціся ў рыхлым сьнезе.
    Я ўжо амаль дагнаў сваіх, як па назе дужа выцяла вышэй костачкі, у боце хутка замакрэла. Ну, усё, падумаў я, лежа- чы на сьнезе. Калі куля перабіла косьці, дык я тут і заста- нуся. Каб дазнацца аб тым, паспрабаваў ускочыць - не, нага не падламілася.
    Тое, што я ўскочыў, мусіць, было нечакана для нямец- кага танкіста, і ён павярнуў танк на мяне. Укленчыўшы, я накіраваў сваю кумулятыўную гранату і шпурнуў у танк. Здаецца, аднак, граната не ўзарвалася, ці я прамахнуўся. I ў той жа момант ледзьве выкруціўся з-пад танкавай гу- сеніцы, тракі якой праехалі па полах майго шынялю. Мяне засыпала сьнегам, я схапіўся за аўтамат, але, выцягшы яго са сьнегу, ня мог узьвесьці затвор, здалося, магазын зьвер-
    нуты ўбок і раструшчаны. Немцы тым часам былі ўжо блізка і крычалі: «Рус, здавайся!».
    Танк, які ледзьве не раздушыў мяне, быў, можа, у мет- рах 50-ці наперадзе, і тады недзе там узьнікла імклівая постаць, яна размахнулася - і на брані танку выбухнула. Як чалавек размахваўся, я згледзеў на ім палявую сумку і зразумеў, што гэта быў лейтэнант Міргарад. (Здаецца, гэта было апошняе імгненьне, калі я яго бачыў. 3 таго стэпу ён ужо не вярнуўся.) Танк спыніўся, на яго браню зь люку выскачылі два танкісты, я ўсё ж выпусьціў па іх кароткую чаргу, аўтамат не страляў болей.
    Немцы, аднак, прамінулі нас, яны кіравалі ўбок, туды, дзе былі сьцірты. Да мяне прышкандыбаў баец з нашай роты, у якога нерухома вісела прастрэленая рука, ён дапа- мог мне дабрацца да гусьцейшых зарасьцяў кукурузы. Беручы ўбок, мы доўга прадзіраліся зь ім па кукурузе, слухаючы, як грыміць побач бой. Апоўначы выбраліся на нейкую палявую дарожку, дзе нас напаткала фурманка з параненымі і дзяўчынай-санінструктарам. Тут упершыню я зьдзеў бот і выліў зь яго з паўлітра крыві. Санінструк- тарша перавязала нагу. Палявая дарожка вывела нас са стэпу ў сяло, пасярод якога ля царквы быў зборны пункт параненых.
    У хаце я правёў цяжкую ноч. Толькі задрамаў на лаве, нехта будзіць; гляджу, нада мной стаіць камандзір баталь- ёну, пытаецца: куды паранены? Кажу, у нагу. Ён сказаў, што батальён разгромлены. Цяпер зьбірае яго рэшткі. Мабыць, ранкам нямецкія танкі ўвойдуць у сяло.
    Пад ранак у хату прыбіўся знаёмы па вучылішчы ма- лодшы лейтэнант, зь якім мы зрабілі спробу выбрацца з гэтага сяла. Але на гародах ён быў цяжка паранены ў горла і памёр у мяне на руках. А пасьля сяло атакавалі нямецкія танкі.
    Сьпярша яны са стэпу пачалі абстрэльваць мазанкі, нашы кінуліся на грэблю і далей па лагчыне. Параненыя, хто мог, распаўзьліся з хаты. Я выпаўз, мабыць, апошні, падабраўшы кінутую кімсьці супрацьтанкавую гранату. Яна
    мне здорава дапамагла, калі я замахнуўся на вуліцы на апошнюю фурманку, што ўцякала зь сяла. Тая фурманка пад танкавым абстрэлам давезла мяне да суседняга сяла, дзе на пагорку нейкі камандзір ладзіў абарону і ўсіх уце- качоў клаў у ланцуг. Лёг і я. Да вечару мы вялі бой з танкамі. Ззаду падышлі нашы трыццацьчацьвёркі, яны нам дапамаглі, і ўвечары параненыя сышлі з пагорка ў сяло.
    Абудзіўся ўранку, мой сусед усё ляжаў побач, але я адчуў, што, здаецца, ён нежывы. Салома поруч была мокрая ад крыві. Ужо разьвіднела, і я дужа зьдзівіўся, згледзеўшы, што гэты нежывы - нямецкі афіцэр, обэр-лейтэнант, мяр- куючы па пагонах. У хаце болей нікога не было, не чуваць было і бой у сяле. Толькі недзе гулі машыны і чуліся гра- натныя выбухі.
    I тут мне здалося, што ў сяле немцы.
    Зрэшты, так яно і было. Яны ўжо ехалі і ішлі па вулі- цы, зазіраючы на падворкі. Сонца ўзышло над сялом і ярка сьвяціла на сьнег. Я споўз з ложку і выпаўз у сенцы. Тут было цёмна, ля дзьвярэй у куце грувасьціўся засек з бульбай. Я лёг на бульбу і падрыхтаваў свой ТТ.
    Доўга чакаць не давялося. Ад групы немцаў, што раз- брыліся па вуліцы, аддзяліўся адзін і скіраваў на падворак. Адной рукой ён прытрымліваў аўтамат, а другой узяўся за ручку дзьвярэй і прыадчыніў іх. Я бачыў яго твар, яго позірк, мой пісталет быў скіраваны яму ў грудзі зь бінок- лем. Але я ня стрэліў. А ён мяне, мабыць, ня згледзеў зь ярка асьветленага падворку ў засені, і, кінуўшы расчыне- нымі дзьверы, вярнуўся да сваіх. Здаецца, яго паклікалі. Так мы падарылі адзін аднаму жыцьцё.