• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Пагодлівым летнім днём усёй групай ехалі на Украіну. Орша, Крычаў, Хутар Міхайлаўскі. Першы раз я пакідаў мілую радзіму - Беларусь, ня думаў тады, ці надоўга. Паволі зьнікалі драўляныя хаты, пайшлі сёлы зь белымі мазан- камі. Успамінаўся Гогаль. Тое, што чытаў у ягоных творах, як жывое, паўставала перад вачмі.
    Увечары, як зайшло сонца, аблёг нейкі дужа чырвоны небасхіл. Чырваньню заліло паўнеба. Падумалася з тры- вогай: што б гэта значыла?
    Значыла, вядома, кепскае.
    Прыехалі ў Шостку - невялікі гарадок на Чарнігаў- шчыне. У ваколіцах убачылі руды, ссохлы лес. Пасьля
    аказалася, атручаны хімічным заводам. Парахавым заво- дам. На невялікі горад тры хімічныя вайсковыя заводы. I тыя пашыраліся, разбудоўваліся. Патрэбны былі будаўнікі. На тое нас вучылі. Для таго мы прыехалі.
    Зноў жылі ў інтэрнаце, аднапавярховым бараку, і нешта будавалі. Здаецца, жылы дом. Мэханізмаў ніякіх, усё - цэг- лу, раствор, рыштаваньні - па страмянках, на сабе, у тач- ках. I - нормы выпрацоўкі. Заробак самы жабрацкі, толькі каб як пракарміцца. У вольны час - грамадзкая камса- мольская работа. Мяне абралі сакратаром. Пачаліся пла- ны, сходы, паседжаньні. He падабалася мне гэта страшэн- на. Але мусіў. Вымагалі найперш з гаркаму камсамолу, вядома.
    I тут - вайна...
    Яна ішла яшчэ недзе далёка, але ўжо празь якіх пяць дзён высока ў небе паявіліся адзінкавыя нямецкія самалё- ты-разьведчыкі. Аб’явілі паветраныя трывогі. Раздалі суп- рацьгазы. Праца нашая на будоўлі, аднак, не спынялася. I тут стала ведама, што захоплены Менск. Гэта мяне спало- хала: як жа цяпер мне дабрацца дадому - дом пад фашы- стам? Але пад фашыстам апынуўся ня толькі дом. Яны ўжо - пад Гомелем.
    Усіх нас кінулі кілямэтраў за трыццаць на поўнач ад Шосткі капаць супрацьтанкавыя равы. Працавалі ад цям- на да цямна. Гэта была катаржная праца. Роў шырокі, глыбокі. Каб выкінуць зямлю з дна, трэба было яе не- калькі разоў перакідаць з прыступкі на прыступку. Праца- вала маса народу на той бязмозглай непатрэбнай рабоце. Наўрад ці затрымалі сотні і тысячы кілямэтраў тых равоў хоць дзясятак нямецкіх танкаў. Але капалі. Так патрабава- лася па савецкай ваеннай навуцы - можа, самай бяздар- най з усіх існуючых вайсковых навук. I сапраўды, вельмі хутка немцы абышлі Гомель, пачалі ахопліваць з поўначы Кіеў. Каб не пакідаць пад немцам моладзь, ваенкаматы прызвалі ўсіх і, сфармаваўшы тысячы людзей у калёны, скіравалі іх у тыл. Нас у дадзеным выпадку - на поўдзень, пад Харкаў.
    Усё лета па дзясятках украінскіх дарогаў паўзьлі калё- ны маладых людзей. Ішлі марудна, скрозь пехатой, харчу- ючыся чым Бог пашле. Добра, украінскі люд нам спачуваў, давалі хлеб ды іншае, кармілі ў часе начлегаў. Прайшлі гістарычныя мясьціны Кіеўскай Русі - Глухаў, Канатоп, Ахтырку. У Сумах стаў сьведкам зьдзічэлага выпадку, калі натоўп забіў на вуліцы чалавека. Нехта сказаў, што той - шпіён, падаваў сігнал нямецкаму самалёту, які на той час паявіўся высока ў небе. Як падаваў? Нібыта газэткай, што трымаў у руках, нібыта засланяючыся ад сонца. Ды і га- машы на ягоных нагах былі не тутэйшыя - на тоўстай падэшве. А як забілі, вынялі яго дакументы: аказалася, што гэта бежанец са Львова. I тут жа знайшлі позву з ваенка- мату. Ішоў, значыцца, у ваенкамат. I не дайшоў.
    Моладзь вандравала на ўсход, а немцы тым часам за- хапілі ўсю Беларусь і падышлі пад Харкаў. Хлопцаў аха- піла паныласьць. Куды ісьці? Зьбіраючыся ўранку пасьля начлегу ў сяле, мы недалічваліся суседзяў. Некаторыя, асаб- ліва ўкраінцы з бліжніх абласьцей, паварочвалі аглоблі назад. Дадому. Нам, беларусам, вяртацца назад ужо не выпадала, і мы ішлі Бог ведае куды. 3 харчаваньнем рабі- лася ўсё горш, надта шмат нас было тут, шмат бежанцаў, эвакуяваных, вайскоўцаў, што ішлі з тылу на фронт і з фронту ў тыл. Пасьля аднаго пераходу пад вечар мы ўвайшлі ў Белгарад.
    На вуліцах ішло звычайнае жыцьцё, яшчэ былі адчыне- ныя некаторыя магазыны. Купіць у іх ужо не было чаго, але я заўважыў, як у адзін зь іх, невялічкі магазынчык, шмыгаюць людзі - нешта купляюць, ядзяць на хадзе. Заскочыў і я. Аказваецца, там прадавалі фруктовую гарба- ту, якую можна было есьці, як сушаныя фрукты. Я купіў два пачкі, але пакуль дамогся таго, маёй калёны на вуліцы ўжо не аказалася. Я пабег далей. Ды патрапіў на разьвілку і, трохі паазіраўшыся, пабег па шырэйшай вуліцы. To была вялікая мая памылка, якая ледзь не каштавала мне жыцьця.
    Тою шырэйшай вуліцай я, здаецца, выбег на ўскраіну гораду і тады папытаўся. Ніхто ня бачыў ніякай калёны.
    Тады я вярнуўся назад на разьвілак, пабег па іншай вулі- цы. На той таксама нікога не дагнаў. I тут стала зьмяр- кацца. А я ледзьве цягнуў ногі ад стомы і ня ведаў, што рабіць. У вёсцы можна б папрасіцца да якой цёткі, каб пераначаваць, а як папросішся ў горадзе? Так разважаю- чы, я патрапіў на нейкі недабудаваны ці разбураны дом і зайшоў у яго. Там было пуста, і я ў зьнямозе прылёг на нейкую лахманіну ў куце.
    Здаецца, толькі задрамаў, як нехта засьвяціў у вочы ліхтарыкам. Аказалася, што вайсковы патруль. Мяне заб- ралі ў камэндатуру. Там абшукалі, адабралі ўсе дакумэн- ты, небагатыя мае рэчы ў палявой кірзавай сумцы. Асаб- лівае падазрэньне выклікаў невялікі аркуш геаграфічнай карты, выдранай мною з падручніку ў нейкай школе. На той карце я адзначаў лінію фронту паводле паведамлень- няў ТАСС. Крыклівы старшы лейтэнант у сіняй фуражцы НКВД патрабаваў прызнацца, якое і ад каго я атрымаў заданьне. Я бажыўся, што адстаў ад калёны, але ён не хацеў і слухаць. Што я затрыманы шпіён - сьведчыла тая карта.
    Нічога ад мяне не дабіўшыся, старшы лейтэнант зага- даў адвесьці мяне ў склеп. У склепе пад камэндатурай было поўна народу, можа, чалавек пяцьдзясят. Хто спаў, хто плакаў, хто стагнаў. Але ў цэнтры нікога нельга было ўбачыць. У тым сутарэньні мы прасядзелі можа сутак чацьвёра. Ніхто нас не карміў. Некаторых выклікалі на допыт. Некаторыя не вярталіся. Мяне не выклікалі. Пась- ля нас стала неяк менець. I аднойчы ўранку мы прачнуліся ад страшнай бамбёжкі, думалі, заваліць нас у тым склепе. Ды не заваліла. А як сьціхла, расчыніліся дзьверы - і пачалі выводзіць па два. Назад ніхто не вяртаўся. Мы ўслухаліся: так і ёсьць, непадалёк грукаюць стрэлы. Грук- не два разы і сьціхне. Страх ахапіў мяне: гэтак недарэчна загінуць.
    Я зашыўся за шула, далей ад дзьвярэй. Побач сядзеў пажылы чалавек у фуфайцы. Мы былі апошнія. За намі нешта даўгавата не ішлі. Але во расчыніліся дзьверы. За парогам стаялі два чырвонаармейцы. Адзін малады, белаб-
    рысы, у пілотцы, і другі высокі, як мне здалося, пажылы, з вусамі, як у майго бацькі.
    Нас вывелі за камэндатуру на агарод. Тут буяла буль- бянішча, былі нейкія грады. А далей стары паламаны плот і чужы суседзкі садок. Зразумеўшы, што нас чакае, я не стрымаўся, сьлёзы самі лінулі з вачэй. Майго суседа тут жа белабрысы зваліў стрэлам у патыліцу і вярнуўся ў камэндатуру за вугал. А мой канваір нешта марудзіў. За- пытаў толькі: «Адкуль будзеш?». - «Зь Беларусі», - сказаў я празь сьлёзы і пачуў ціхае: «Бяжы! Туды!». Я кінуўся цераз бульбу, да блізкага плоту, і як ужо пераляцеў праз яго, ззаду бахнуў стрэл. Угару. Мой расстрэльшчык пава- рочваў за мураваны вугал на двор.
    Выбраўшыся з садкоў і агародаў, я апынуўся каля лініі чыгункі. Куды бегчы, ня ведаў. Пайшоў узбоч сьцежкай, аж неўзабаве спаткаў чыгуначніка. Той адразу спыніў мяне строга: «Куды ідзеш? Куды ідзеш? Там за разьездам нем- цы!». Я моўчкі павярнуў у другі бок. Папытаўся, куды вядзе чыгунка. Чалавек, мусіць, здагадаўся, хто я і што мне пат- рэбна. «Што, адстаў ад сваіх?» - «Адстаў, ага» - «Там вашых многа пагналі ў Ваўчанск. У Ваўчанск кіруй...»
    I праўда, у Ваўчанску я дагнаў сваіх. На ўскраіне га- радку ў лесе фармаваліся новыя часьці. Усе мае дакумэнты засталіся ў Белгарадзе, але тут мяне ведалі. I я сказаў, што дакумэнты згубіў. А паколькі значыўся ў агульных сьпісах, дык асаблівага клопату не было. Нас разьмеркавалі на групы. Я трапіў у нейкі інжынэрна-сапёрны батальён. Зноў нешта капалі на поўнач ад Харкава - нейкія вялізныя ямы-катлаваны. Казалі, КП для маршала Будзённага. Але наўрад ці для Будзённага. Пасьля зноў пачаўся адыход - на поўнач, на Стары Аскол, у бок Варонежу.
    У Варонеж трапілі ўжо ўвосень. Дажджы, сьцюжа. I галадуха. Цягніком скіравалі нас на станцыю Гразі, дзе зноў нешта фармавалі. Але там аказалася, што 1924 год нараджэньня яшчэ не прызываўся. I нас, сямнаццацігадо- вых, выбракавалі. Далі, памятаю, па бохану хлебу і давед-
    ку, што эвакуяваны ў Сумскую вобласьць. Зноў сфарма- валі новую калёну на чале з адным падпалкоўнікам запа- су, той павёў нас на ст[анцыю] Апна. Далей апынуліся на памятнай мне станцыі Елань Калена. Гэта было якраз на 7 лістапада, у сьвята. Надта добрыя людзі заапекаваліся намі на той станцыі. I далі памыцца, і накармілі. Быццам мы былі іхнія дзеці, якіх яны чакалі. Але прабылі мы там якіх два дні. I пайшлі далей, несучы ўдзячнасьць у душах. Удзячнасьць, якая жыве і цяпер. Мусіць, усё ж рэдкая зья- ва ў той жорсткі час была дабрыня. Таму і запомнілася.
    На зямлю ўжо лёг сьнег, як мы прытопалі на станцыю Салтыкоўка Саратаўскай вобласьці. Тут нас разьмерка- валі па сёлах. Мы зь Лёшкам Арловым (родам з Ушачы) трапілі ў калгас «Камінтэрн» - на поўдзень ад станцыі- райцэнтру.
    У калгасе мяне пасялілі ў сям’і камбайнёра, які з тае прычыны меў браню і не прызываўся ў войска. У яго была даволі маладжавая жонка, маленькая пяцігадовая дачушка і старая маці. Калгас даваў паёк - 5 кг проса ў месяц, зь якога трэба было рабіць пшано. Гатавалі мне асобна, кармілі таксама - перад тым, як сядаць самім, клікалі мяне. Зімой працы ў калгасе асаблівай не было, і мой асноўны занятак быў - езьдзіць з санкамі ў стэп і прывозіць дудзьдзё сла- нечніку - на паліва. Сьпярша, вядома, трэба было яго на- ламаць і перабрацца цераз два равы. He адзін раз я сядзеў над тымі равамі ў адчаі і роспачы і думаў-думаў. Усё пра тое ж: як там на маёй зьняволенай Беларусі? Што з баць- камі? Як сястрычка Валечка і адзінаццацігадовы браток Міколка? Часам у стэп езьдзілі-хадзілі з Лёшкам, адзінаю роднай душой у той чужыне. (Пасьля прызыву ўлетку 1942 году зьнік Лёшка Арлоў бязь сьледу. Ніхто нічога ня чуў, ня ведае. Колькі я ні пытаўся...) Як да мяне ні адносіліся ў сям’і камбайнёра, усё ж я адчуваў, што чужы тут, лішні. Маладая гаспадыня амаль са мной не размаўляла, мусіць таму, што ў асноўным апекавалася мной яе сьвякроў, зь якою яны былі ў вялікай нязгодзе. Гаспадар стараўся за- хоўваць нэўтралітэт. Неяк пад весну мы з Алёшкам ра- шылі рваць когці на фронт. Вядома, тайком. Але дабраліся