• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Во як дапамог мой няшчасны Мікола. Даруй мне, бра- ток...
    Пачалася кампанія барацьбы з абстракцыяністамі. У Гародні абкам рыхтаваў актыў з нейкімі пытаньнямі. Але вось першы сакратар Міцкевіч паклікаў мяне. Я, канешне, прыйшоў у абкам. 3 мэфістофельскай усьмешкай на бак-
    сёрскім твары той папытаў пра жыцьцё, пра сёе-тое. A пасьля пытаецца, што гэта піша Еўтушэнка. Я так зразу- меў, што яму трэба мая ацэнка, бо, вядома, абкам далёкі ад усяго таго. I, вядома, я адхарактарызаваў Еўтушэнку як выдатнага паэта. Міцкевіч слухаў, усьміхаўся, не пярэчыў. Падзякаваў і адпусьціў.
    Празь дзень - сход актыву. Выступае першы сакратар. Граміць Еўтушэнку, Вазьнясенскага і - заадно Быкава і Карпюка, якія, аказваецца, таксама падзяляюць іхнія ідэі.
    Вось дык пракансультаваў першага!
    Наступалі, наступалі і ўперліся ў гарадок. He даваў падступіцца дзот на вельмі выгоднай выспачцы. Армія стала. Масква падганяла. Тады неяк уранку пры разьведцы боем адзін сяржант падпоўз і кінуў гранату. Удала кінуў. Дзот замоўк. Батальён падняўся і захапіў выспу. Дывізія заняла гарадок. Армія прасунулася на два кілямэтры.
    Хутка выйшлі ўзнагароды. Камандарму за ўзяцьце го- раду далі Героя. Камкору ордэн Суворава I ступені. Кам- дыву ордэн Чырвонага сьцягу. Камандзіру палку - Ай- чыннай вайны I ступені. Камбату - другой ступені. Кам- роты - Чырвонай зоркі. Сяржанту - мэдаль «За адвагу».
    Усім як і належыць. Па чыне.
    Яўген Васільевіч дужа любіў пісаць вершы. Асабліва як у званьні падпалкоўніка дэмабілізаваўся з войска. Недзе прачытаў, што трэба - ні дня без радка. I працаваў кожны дзень з 9 да 18. Калі толькі ня езьдзіў на рыбалку.
    Але во друкавацца... Абласная газэта давала адну літста- ронку ў квартал. А ў той старонцы - 1-2 вершы Яўгена Васільевіча. Ён спрабаваў правіць іх паміж старонкамі. Хадзіў да рэдактара. Надакучыў літкансультанту. Той, каб як адбіцца ад надакучлівага паэта, аднойчы сказаў, што вершы яго такія добрыя, што шкада іх друкаваць у нейкай абласной газэце. (Хоць былі яны звычайная графаманская дрэнь.) «Можа, у “Правде”?» - падхапіўся Яўген Васіль- евіч. «Во, паспрабуйце - у “Правду”».
    I Яўген Васільевіч паслаў у «Правду». I празь які месяц «Правда» надрукавала адзін верш да дня нараджэньня Леніна. Яўген Васільевіч на радасьць літкансультанта перастаў насіць вершы ў абласную газету, усё, што пісаў, адсылаў у «Правду». Але болей там не зьявілася ніводнага яго верша. Ды то не бяда - аўтар быў упэўнены, што ягоныя вершы - толькі для галоўнай газэты краіны. Тым і ганарыўся. I напісаў яшчэ шмат.
    Ехалі ў адпачынак, папрасілі суседзяў паглядзець за кватэрай. Добрыя былі суседзі. Але ў аэрапорце спахапілі- ся - нешта забылі. Гаспадар на таксі вярнуўся на кватэру і... застаў там суседзяў, якія шнырылі па ягоных камодах.
    Добрыя былі суседзі.
    У 1946 годзе ў Мікалаеве лютавалі бандыты. Рабавалі, забівалі. Афіцэры з казармаў разыходзіліся позна. Адзін ротны, прыпазьніўшыся, узяў свой табэльны ТТ.
    I якраз каля парку Пятроўскага яго спынілі трое. «Скід- вай боты!» Ротны выняў пісталет і паклаў аднаго. Іншыя ўцяклі. Тут жа далажыў у камэндатуру. Праз пару месяцаў ротнага судзілі. Далі 6 гадоў за забойства. Пасьля асуджа- ны казаў: «Які я дурань! Лепш бы аддаў ім боты, шынель, голы неяк дабег да дому. Але ж хто ведаў, што законы пісаны для рабаўнікоў, а не для сумленных...».
    Яны прарываліся з акружэньня. Камбат і санінструк- тар. Як выйшлі, ён папрасіў яе стрэліць яму ў руку, каб па выхадзе не арыштавалі. Яна яго кахала, але... была камса- молкай. I стрэліла ў яго...
    Цяпер 50 гадоў дакарае сябе.
    Атрымаў позву на паседжаньне і не хацеў ісьці. Але даўно не хадзіў у Саюз пісьменьнікаў, даўно нікога ня бачыў, падумаў: схаджу. Пабачыцца, пагаварыць з мудрымі. Тым болей, што такія падзеі адбыліся за апошні час у Беларусі і ў сьвеце.
    Ажно ня тое б яно было. Зноў, як і 10 і 20 гадоў назад, Б. пачаў расказваць нешта сьмешнае пра Пестрака, яму падхіхікваў Ч. Пасьля Ч. пачаў даволі бесцырымонна ўпэў- ніваць астатніх, што яму трэба прэмія (бо мінулая прысу- джана за кіно, а цяпер - за літаратуру). За некага з ліку патрэбных закідваў слова Ш. Пра сёньняшняе страшнае і балючае - ні слова. Як і 10 і 20 гадоў таму.
    Во - школа!
    У гады вайны ўся партызанка была пад кіраўніцтвам Масквы. Адтуль дасылаліся розныя групы. У тым ліку і чэкісцкія, - пад выглядам разьведвальных. Але што было выведваць у глыбокім нямецкім тыле? У лясах, балотах ды глухіх вёсках? Я ўсё думаў, што тут нешта ня тое.
    Аказалася, сапраўды ня так. Чэкісцкія групы мелі болып пэўнае заданьне: вынішчаць «класава чужды элемент». He данішчаны ў перадваенныя гады. Што яны і рабілі з апо- рай на мясцовы актыў. Часам самі, часам рукамі немцаў - як Менскае падпольле. А разьведка - гэта любімая «кры- ша» ўсіх чэкістаў.
    Сустрэча з чытачамі ў бібліятэцы. Прадставіла маладая бібліятэкарка, у зале - чалавек 18-20. Стандартныя пы- таньні: як вы працуеце, як адносіцеся, творчыя пляны.
    Выйшаў на вуліцу і на тралейбусным прыпынку трапіў у людзкі натоўп, у тралейбус было ня ўлезьці. Гэта непа- далёк скончыўся канцэрт заежджай рок-групы. Тысячы людзей. Натхненьне. Ажыўленьне. Гэта культура часу. Маскульт, перад якой уся ранейшая - непатрэбшчына. Ста- рая, бедная бабуля...
    На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэц- органы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядыс- мэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ў зале адразу патухлі, твары пазмрачнелі. Ніякой рэакцыі.
    Пасьля, як ехалі дамоў, нагадаў пра той эпізод сябрам у аўтобусе, думаў, пачнецца размова. Ды не. Зноў рэакцыя тая ж - раптоўная апатыя. А праз хвіліну - прапанова самага гаваркога: «Давайце сьпяём...».
    Вось так!
    Прыехаў у замежную краіну, дзе не было нікога знаёма- га. Аднак нехта ўзяў над ім апеку: гатэль і г. д. 3 таго часу на доўгія гады - самае сардэчнае сяброўства. Езьдзілі адзін да аднаго, сябравалі сем’ямі.
    I толькі нядаўна даведаўся, што той - чалавек бясьпекі і ўсё рабіў па яе заданьні...
    Пункціры жыцьця
    Далітаратурная біяграфія
    Сшытак першы
    Сёлета вясной гэты сшытак мне падарыла адна мілая немка-перакладчыца ў Кілі. Сказала: для Вашых твораў.
    Што ж - трэба пісаць.
    16 лістапада 1993 году
    Бачыў у I. Буніна графічную выяву месяцаў году. Ціка- ва, што ў маім уяўленьні таксама даўно складзеная пэўная выява.
    Чорныя ў іх - самыя непрыемныя. У сэнсе надвор’я, канешне.
    Можа, самае першае ўражаньне маленства, якое запом- нілася, - спалох.
    Было лета, і я з бацькам ехаў на нейкае сьвята ў Стайкі. Дарога пайшла на спуск да Камароўскага возера, дзе быў масток цераз пратоку, конь пабег з гары, і я спалохаўся, што мы ўвалімся ў возера. Бацька засьмяяўся, і я стаў спакайнець. Было мне тады, можа, год пяць.
    Цяпер у Кублічах на месцы царквы - зарослы травой пагорак. А некалі гэта была прыгожая царква з купаламі. Там мяне хрысьціў айцец Забела. Памятаю прычасьце - лыжачку салодкага віна - і хор. Сьпеў таго хору запомніў на ўсё жыцьцё. I, здаецца, пасьля нічога болей прыгожага ня чуў у жыцьці.
    Бунін піша ў дзёньніку, што ўсе свае творы выдумаў. Баюся сабе прызнацца, але, мусіць, і я таксама. А пасьля
    неяк сачыняў «гісторыю стварэньня», бо няёмка было прыз- нацца, што прыдумаў. Ды й чытачам нецікава. Але ў гэ- тым сшытку - толькі пра тое, што перажыў, праўда было- га, хоць гэта - адчуваю - будзе нялёгка.
    У некага (Рэмарка?) ёсьць выраз: «Дробязі суцяшаюць». Ня ведаю, як у каго, а ў мяне дык скрозь дробязі раздраж- няюць. Ці гэта такое жыцьцё? Ці склад характару? Ці ўзрост?
    Мяне да літаратуры ў пэўнай меры вялі падручнікі, граматыкі мовы. Расейскай і асабліва - беларускай.
    Здаецца, у пятым класе ў граматыцы прыводзіліся прык- лады з Коласаўскай «Дрыгвы», якія дужа інтрыгавалі дзіця- чае ўяўленьне. Кніжкі, аднак, не было, і вось неяк улетку ў Селішчах у сельмагу ўбачыў «Дрыгву». Але ж грошы... Некаторыя хлопцы зь вёскі дралі на балоце кару з крушы- ны, сушылі, пасьля здавалі ў сяльпо. Давялося палазіць па кустоўі, трохі насушыў, аднёс у Гушчанскую Слабодку (кіля- мэтраў за пяць). Купіў «Дрыгву». Была асалода. He паш- кадаваў ні грошай, ні працы.
    А «Як гартавалася сталь» была адна ў школьнага на- стаўніка, і яе чыталі па чарзе. Мая чарга выпала недзе пад весну, і цяпер памятаю надвор’е, праталіны і радасьць ад таго чытаньня.
    Калі вучыўся, здаецца, у шостай клясе, зімой захварэў. Прастудзіўся, і пасьля прыключылася нешта іншае. Хва- рэў доўга. Калі крыху ачуняў, ісьці ў школу было позна, і тую зіму я быў дома. Чытаў, перачытваў усё, што было можна знайсьці, але болей за ўсё хадзіў у Двор-Слабодку, пачатковую школу, дзе мне настаўнік Крацёнак даваў кніжкі са школьнай бібліятэкі. Менавіта тады перачытаў ледзь ня ўсю расейскую клясыку. I як цяпер пагляджу, тая зіма ў сэнсе адукацыі была куды важнейшай, чым усе іншыя. Недарма кажуць, што дзіця разумнее, як хварэе.
    Увогуле, кніжкі браў у бібліятэцы, у настаўнікаў, у сяб- роў - аматараў чытаньня. У майго аднаклясьніка Баброў- скага з Чамярычына ад даўніх часоў застаўся куфар са
    старой літаратурай. Чытаў адтуль кніжкі, якіх не было нідзе: Шыльлера-Міхайлава, Станюковіча, Дастаеўскага, Пісемскага. У селяніна з Астроўшчыны Бобрыка захавала- ся падшыўка «Нівы»441 за некалькі год, выпрасіў, перачы- таў усю. Пасьля «Огонёк» з 90-х гадоў XIX стагодзьдзя.
    Тады быў яшчэ малы, яшчэ да школы. Далей гародаў нікуды не хадзіў. I вось аднойчы старэйшы мой сябра Валодзя Галавач кажа: «Пайшлі на возера». Пайшлі - праз парасьнікі, каля Навінаў, цераз роў, акрай Саўчонкаў. 3 гары адкрыўся цуд: лясное возера ўнізе, за ім лес на каса- горы - прыгажосьць на ўсё жыцьцё.
    Пасьля дазнаўся: на высьпе па-над ім было нейкае, яшчэ паганскае, збудаваньне, здаецца, расьлі дубы.
    Так возера было са мной у дзяцінстве, на вайне, у чу- жыне - як асяродак Радзімы і вобраз хараства.
    Усе хлопцы ў вёсцы былі старэйшыя за мяне - хто на два, хто на тры гады. Як адчынілася пачатковая школа ў Міхашонкавай хаце, пайшлі вучыцца. А я малы, мяне ня бралі. Тады было дужа маркотна, прасіў бацьку пусьціць у школу, і бацька аднойчы павёў. Настаўнік Аўласенка паглядзеў на малога, шасьцігадовага, і кажа: хай ходзіць. Валодзя Галавач зрэзаў на балоце трысьціну, уставіў у яе настаўнікава пёрка - пачалася вучоба.