Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Гэта быў выдатны мастак-філосаф.
3 пакарэжаным вайною лёсам.
Зараблялі мала, а пілі ўсё болей. Калі бывала ў кішэні паяўлялася якая сотня, Марозаў у забягалаўцы калькуля- ваў яе так: на 95 рублёў выпіўка і на пяць рублёў - закусь. «Не чревоугодннчай», - запісана ў Бібліі, напамінаў ён нам. Увогуле, яму не пярэчылі.
Апошнім буйным заказам, які мы выканалі ў тую восень, было афармленьне гарадзкога кірмашу: шыльды, стэнды, рэкляма. Пасьля ўжо не было нічога. He было і грошай.
У забягалаўцы, што была на пачатку вуліцы Клары Цэткін, часам паяўляўся высокі пажылы чалавек, выпіваў куфаль піва. Неяк Ігар Сямёнаў пазнаёміў мяне зь ім. To аказаўся бухгалтар рэдакцыі абласной газэты «Гроднен- ская правда». Рэдакцыя была побач, у суседнім будынку. Гэты Кавальскі, аднак, быў палкоўнік царскай арміі, былы кавалерыст. Вядома ж, дваранін. Што-нішто ён расказваў з колішняга свайго жыцьця і тым цікавіў нас. У яго ж можна было папытацца, як робіцца газэта, - то ўжо была мая цікаўнасьць. I вось у канцы году ў «Гродненской прав- де» паявілася аб’ява пра тое, што рэдакцыі патрабуецца карэктар, які добра ведае беларускую мову. I ў мяне зья- вілася жаданьне. Пры сустрэчы я сказаў Кавальскаму, які тут жа і завёў мяне ў рэдакцыю. Да адказнага сакратара Цыпінай.
3 новага году «Гродненская правда» павінна была вы- ходзіць на дзьвюх мовах, і рэдакцыя рабіла пэўную пад- рыхтоўку. Ганна Ільінічна Цыпіна шмат са мной не раз- маўляла - прапанавала напісаць біяграфію і заяву. Пра- чытаўшы іх, мабыць, засталася задаволенай і загадала другога студзеня прыйсьці на працу.
Пачалося новае жыцьцё, зьвязанае са словам, з палігра- фіяй, з няспыннай вытворчасьцю. Граматыку беларускай мовы я ведаў (дзякуй Андрэю Дзям’янавічу Курчанку), газэтная лексыка, як вядома, ня самая цяжкая ў мове. Праўда, нуднавата было вычытваць гранкі, рабіць зьверку карэктуры. Працавалі па парах, з падчытчыкам. Падчыт- чыкам у мяне быў малады хлопец зь мясцовых Міша Яс- кевіч. Побач быў наборны цэх, дзе стракаталі лінатыпы, вярстальны цэх. Там усё было цікава. Мяне дужа цікавіла ўсё, што было зьвязанае з друкам. 3 друкаваным словам.
Рэвізійным карэктарам рускага выданьня на той час працаваў Мікола Аўчароў, таксама з вайскоўцаў, былы настаўнік. Чалавек труднага лёсу, ён на пачатку вайны трапіў у палон, атруціўся ў канцы вайны метылавым сьпіртам, таму амаль ня піў. Да яго ўсё чаплялася НКВД,
цягалі на допыты. Гэта быў адмысловы грамацей, верны рыцар газэтнай пісьменнасьці. Змагар. За тое яму і пера- падала, [што] зрабіла яго нэрвовым і падазроным. Але па ведах граматыкі ў рэдакцыі яму не было роўных.
3 прычыны кепскай працы друкарні газэта спазьнялася з выхадам, карэктары нярэдка працавалі да глыбокай ночы. Па начным горадзе я дабіраўся да свае Ласасянскай. Горш стала, як разьліўся Нёман і зьнесла пантон. Тады сувязь з Занямоньнем была толькі на лодках. Адзін рубель з чалавека за пераправу.
Вясной мяне перавялі ў сакратарыят стыльрэдактарам.
Маім абавязкам стала вычытваць усе пераклады матэ- рыялаў, што здавалі з аддзелаў, іх перакладалі дзьве ма- шыністкі - Быкава і Радзішэўская. Часам таксама Баўд- зей. Я заняў месца ў асобным кабінэце намесьніка рэдакта- ра па беларускім выданьні Лютарэвіча. Тут было вальней, чым у карэктарскай, але зноў жа - вытворчасьць, тэрміно- васьць. Калі перадавалі які афіцыйны матэрыял па тэле- тайпе, каб паскорыць пераклад, дыктаваў яго машыністцы. А такіх перадачаў было ледзьве ня кожны дзень. Усе па- становы ЦК, прапагандовыя матэрыялы, да якіх вельмі чуйны быў рэдактар, былы партызан Бураў (затым Вада- п’янаў). Але зь імі я меней меў справу, болей з адказным сакратаром Ганнай Ільінічнай Цыпінай, клапатлівай га- зэтнай працаўніцай, жонкай былога рэпрэсаванага цэкоў- ца Дзяніскевіча. Яе намесьнікам быў А. Кіркевіч, сталы газэтчык, што ў войску працаваў у газэце. Але самы сімпа- тычны чалавек у сакратарыяце быў незабыўны Георгій Аляксеевіч Цьвятніцкі, выпускаючы, сталы жыхар Гародні, чалавек з унівэрсальнай адукацыяй і буржуазнага выха- ваньня. Ён ведаў усё, мог адказаць на любое пытаньне. I быў спакойны, паважны і пачцівы. Звычайна маўклівы, заняты працай, ён толькі ўвечары, калі мы заставаліся ўдвох, мог разгаварыцца - аб чым хочаш. Але ніколі аб сабе. Яно і зразумела. Георгій Аляксеевіч усю акупацыю пражыў у Гародні, а гэта на той час шмат што значыла. Найперш для органаў.
Патрэбныя былі дакумэнты аб адукацыі, але дзе іх узяць? Напісаў у райана ў Вушачу, ды адказу ўсё не было. Шко- лы ў Кублічах таксама не было, зьбіраліся будаваць замест спаленай у вайну. Між тым самому захацелася пісаць у газэту. Схадзіў на Гарадзенскі шклозавод, напісаў невялікі нарыс «Шклавары». Надрукавалі, акуратна выразаў і пак- лаў у свае паперы. Зь нецярпеньнем чакаў лятучку, калі раз на тыдзень рабілі разбор надрукаванага. Асабліва ніхто не пахваліў, але і не палаялі, і то добра.
Вясной пад Дзень Перамогі накрэмзаў нешта, што на- зваў апавяданьнем «Цьвілі акацыі», і, набраўшыся рашу- часьці, аднёс намесьніку рэдактара Андрэю Абрамавічу Салаўёву. Той прачытаў і сказаў у сакратарыяце, каб усе чулі: «Гэта заслугоўвае самай сур’ёзнай увагі». 9 мая над- рукавалі. To было, канешне, абсалютна бездапаможнае сачыненьне на прапагандовую тэму, але той першы водгук старэйшага таварыша меў для мяне вырашальнае значэнь- не. Можа ўпершыню тады я адчуў, што нешта ўмею. Хоць, канешне, адчуваньне тое было надта ілюзорнае.
Улетку пад восень ажаніўся з Надзеяй Кулагінай. Яна вучылася ў пэдінстытуце, працавала ў вольны час у рэдак- цыі падчытчыцай, дзе мы і пазнаёміліся. Расьпісаліся ў загсе, і яна паехала на работу ў Мсьціслаў. Кватэры, вя- дома, не было, жыць не было дзе.
У пачатку восені знайшоў кватэру ў прыватным дамку пад Каложай. Перабірацца было проста - ніякай маёмасьці ня мелі. Мар’я Іванаўна ў якасьці пасагу дала мне кава- варку. Толькі не было кавы. Жыць удвох на маю зарплату ў 930 рублёў было нялёгка. Зь першых дзён узьнікалі праблемы. Вольнага часу зусім не было, з рэдакцыі вяр- таўся позна, гадзінаў у дзесяць вечара. Раніцой бег да дзе- вяці.
У канцы восені перабраліся на новую кватэру па вулі- цы Лермантава. Дамок быў у ціхай мясьціне, але дужа стары. У той жа кватэры, у суседнім пакоі, жыла яшчэ сям’я, кухня была агульная. Дроў, вядома ж, не было - ні для прыгатаваньня ежы, ні для ацяпленьня. Жылі так, бы на вакзале. Толькі перабыць ноч.
Неяк пабачыў Міхася Васілька, прыяжджаў у рэдак- цыю, прывёз верш на сьвята. Жыў ён у сваёй Баброўні, выгляд меў сялянскі: у кажуху, валёнках. Але характарам паказаўся мне надта ж добрым - сардэчным, уважлівым. Толькі зь нейкаю затоенай гаркотай у душы. Пасьля даз- наўся: была гаркота і надта па тым часе вялікая.
Напісаў і надрукаваў у сваёй газэце яшчэ адно апавя- даньне «У першым баі». Гэтае мне падабалася больш за папярэдняе, і таксама пра вайну. Асабліва яго ніхто не чытаў, водгукаў не было. Пісьменьніцкага асяродзьдзя тады ў Гародні не існавала, нават літаб’яднаньня не было. Што- нішто было ў мяне напісана і яшчэ, але пакуль я нікому тое не паказваў, ды і сам быў ім незадаволены. Згубіўшы надзею атрымаць якія дакумэнты аб адукацыі, вырашыў падрыхтавацца і здаваць [экзамэны] экстэрнам за дзяся- тую клясу. Але патрэбна было нешта мець хоць за дзявятую.
Аднойчы, прыйшоўшы ў сакратарыят, убачыў новую супрацоўніцу прамысловага аддзелу, якім загадваў Л. Крась- нянскі. Гэта была практыкантка з унівэрсытэту: малень- кае, чарнявенькае дзеўчанё зь вялікім чорным бантам на патыліцы. Хто тады думаў, чым яна стане для мяне - але праз шмат год...
Прыйшла вясна, і зноў напомніла пра сябе армія.
Аднойчы атрымаў абвестку на вайсковыя зборы. Пай- шоў да намесьніка рэдактара А. Салаўёва, той заклапаці- ўся: хто будзе працаваць, тры месяцы - ня жарты, і ён напісаў на фірменным блянку адносіну да гарваенкама палкоўніка Янузакава, аддаў мне. Я пабег у ваенкамат. Там, у прыёмнай ваенкама, было ўжо нямала такіх, як я, - усе хадайнічалі аб вызваленьні ад збораў. Палкоўнік быў злы і раздражнёны, як я заўважыў, нават не зірнуў на мяне, моўчкі ўзяў паперку. Ён прачытаў яе і пачаў кры- чаць, што ўсе адлыньваюць, а абараняць радзіму няма каму. Усё ж я бачыў, што ён вагаецца, і легкадумна рашыў пад-
штурхнуць яго ў пэўным кірунку. I я сказаў: «Рэдактар кажа, што будзе званіць у абкам, калі вы...» - «А, у абкам? Званіць у абкам? Хай звоніць! - раптам вызьверыўся ваен- кам. - Хоць да госпада Бога! Хай звоніць! А вы - заўтра ў 9.00 - у ваенкамат! Панятна?».
Так, здаецца, я спляжыў усю справу. I ня толькі справу, але і ўвесь ход майго жыцьця. Наступствы той мае рэплікі вылезьлі мне бокам, перавярнулі лёс...
Вайсковыя трохмесячныя зборы былі арганізаваныя недалёка ад Гародні, на беразе Нёмана за Грандзічамі. Між дубамі былі пастаўлены палаткі, лінейна арганізаваны распарадак дня. I - заняткі. Як звычайна: статуты, паліт- падрыхтоўка, артылерыя, артстралковая тактыка. Так поўны тыдзень. Афіцэраў запасу сабралі з усёй Беларусі, усе яны былі франтавікі. Вучылі іх таксама франтавікі, але кадравыя. Хоць былі і маладыя, пасьляваенных гадоў выпуску. Усё гэта была даволі апрыклая справа. Тым бо- лей, што - непатрэбная. На тых зборах я сустрэўся з колішнім аднапалчанінам па 1245 ІПАТАПУ - лейтэнан- там Крывавязам, ён жыў недзе ў Брэсцкай вобласьці.
Усё тое лета і частка восені прайшлі на зборах. Вучы- ліся, практыкаваліся, здавалі экзамэны. На сваю бяду я здаў пасьпяхова. Пасьля прыйшоў у рэдакцыю і атрымаў водпуск - на 24 дні. Трэба было б паехаць дадому, але рашыў пачакаць: не было грошай. Рашыў падзарабіць. Ды й апрануцца. Бо ўсё хадзіў у вайсковым кіцелі і ў лейтэ- нанцкім шынялі. Даношваў боты. Надзя прывезла з Мсьці- слава сястру Веру, выпускніцу тамтэйшай школы. Пасту- піла ў культпрасьветвучылішча. Жыць стала, вядома, у нас.
Адпачынку ў мяне заставалася ўсяго некалькі дзён, як паклікалі ў ваенкамат. Думаў: якога д’ябла. Адбыў зборы, казалі, цяпер мінімум гады два ня будуць чапаць. Аж у ваенкамаце аб’явілі загад міністра абароны аб залічэньні ў кадры Савецкай арміі. Войска, якое то скарачалі, то пашы- ралі, тады якраз пашыралася. Тэрмін прыбыцьця ў часьць -