Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
праз два дні. Часьць знаходзілася ў Слоніме. Я ледзьве ня ўпаў ад тае навіны. У нашай групе на зборах былі афіцэ- ры, што прасіліся ў войска, але ня я. Я лічыў, што разьвітаў- ся зь ім назаўсёды. Аж не...
3 жалем разьвітаўся з рэдакцыяй, з Гародняй, дзе не давялося пажыць, а хацелася б. Слаўны ўсё ж горад. Праз два дні быў ужо ў Слоніме, адкуль атрымаў накірунак у недалёкі Альбэрцін - там фармавалася мэхдывізія. Зноў - мэхбатальён, батарэя супрацьтанкавых гарматаў. Далі дзень, каб знайшоў кватэру, і - на заняткі па раскладзе. Абмун- дзіраваньне пакуль ня выдалі - не было на складзе. Вось так! Часьць фарміруюць, а матэрыяльных сродкаў няма. Так, дарэчы, заўсёды. У той былой Савецкай арміі.
Кватараваў у Альбэрціне ля могілак, у хворага на аст- му дзядзькі. Зрэшты - не кватараваў, толькі начаваў. Ра- ніцай яшчэ ў цемры - бег у часьць, што разьмяшчалася ў бараках нямецкай будоўлі на краі пасёлку, вяртаўся зусім зьмерзшы позна ўвечары. Заняткі, бадай, усе - у полі, у руху, на сьнезе і марозе. Калеў, гібеў, мёрз, трываў лаянку кадравага начальства і думаў: навошта мне ўсё гэта? Але ўслых таго нельга было сказаць. За нашым настроем пільна сачылі камандзіры, палітработнікі, СМЕРШ, вольная пра- куратура, трыбуналы.
Ранейшыя веды і вопыт (у тым ліку франтавы) мала што значылі, сталі прысылаць новыя статуты, новыя пра- вілы. I ўвялі страшэнную сакрэтнасьць. Статут для занят- каў трэба было ўзяць у сакрэтнай часьці і пасьля заняткаў здаць яго туды пад расьпіску. Каб кожны раз ня бегчы ў штаб, некаторыя афіцэры пачалі рабіць выпіскі ў асабі- стыя блакноцікі. Адзін камандзір батальёну павыпісваў з БУП-2 розных нормаў, а пасьля на занятках у полі згубіў той блакнот. Вясковы дзядзька, паехаўшы па дровы, знай- шоў, прачытаў на вокладцы прозьвішча і рашыў, што трэ- ба аддаць, бо маёру, мабыць, ён патрэбны. У кірмашовы дзень адвёз у Слонім і аддаў у камэндатуру. Зрабіў пада- руначак афіцэру.
Той падаруначак каштаваў маёру ягоных пагонаў плюс шэсьць год пазбаўленьня волі.
Зімой прыехала жонка, уладкавалася настаўніцай ра- сейскай мовы ў Альбэрцінскай школе. Знайшоў новую кватэру, болей зручную, у кульгавага шаўца, таксама каля альбэрцінскіх могілак. Зіма таго году была лютая на хала- ды, і амаль усю яе не зьнімаў шынялю. Настрой быў па- ганы, якім ня быў нават у вайну. Гародню і маю працу ў рэдакцыі ўспамінаў як адзіны сьветлы прамежак у маім жыцьці. Увесь час думаў, як вырвацца з гэтае вайсковай пасткі? Ды, мабыць, вырвацца не было як.
Зіма была без адзінай адлігі, а вясна ўдарыла раптоў- ная і даволі раньняя. На першае мая ўжо ўсё было зелена, лес убраўся ў лістоту. У Альбэрціне і ваколіцах стала нават прыгожа: хвоі, возера... I менавіта ў такі час я атрымаў новы загад: зьбірацца на Далёкі Усход. На замену афіцэ- рам, якія выслужылі там свае тры-пяць гадоў і пераво- дзіліся на захад. Загад, вядома, зьбянтэжыў, але што зробіш? I хоць бы папярэдне паклікаць, пагутарыць. Дык не, зага- дана і ўсё. Канешне, у іх разнарадка, а я - новенькі. Усю- ды кепска быць новенькім, у тым я пераканаўся яшчэ ў вайну. Разьлічыўся са службамі, зьбіў скрыню для багажу і на станцыю. Да новага далёкага жыцьця. Новай службы.
Ехалі болей за дзесяць дзён, праз увесь Саюз, да Уладзі- вастоку. У мяне была бакавая паліца, ляжы і глядзі ў вакно. Бяскрайнія і неабсяжныя расейскія краявіды. Нечарназе- м’е, пасьля Урал, Сібір. Прыгожыя забайкальскія мясьці- ны, само возера Байкал. На станцыях прадавалі гарачую бульбу, таплёнае малако, рыбу - омуль - каля Байкалу. Увогуле цікава. Амаль усе пасажыры вагону былі афіцэры з жонкамі і дзеткамі, ехалі, як і я, на замену. Меркавалі, куды трапяць. Найлепш было б у Прымор’е, найгорш - на Чукотку, у Певек - на край зямлі.
Уладзівасток, Другая Рэчка - яны памятныя ледзьве ня ўсім афіцэрам пасьляваенных часоў, многія прайшлі празь іх. На Другой Рэчцы паблізу ад Уладзівастоку быў пе-
расыльны пункт. У вялізарных казармах на двух’ярусных жалезных ложках разьмяшчаліся афіцэры - з жонкамі і дзецьмі, чакалі транспарту ў аддаленыя раёны - на Са- халін, Камчатку, Курылы. Я тут прабыў ледзьве ня месяц у тым чаканьні. Прызначылі мяне на Курылы, самы паў- днёвы іх востраў - Кунашыр, дзе стаяла ПАД - кулямёт- на-артылерыйская дывізія.
Справаў тут ніякіх не было, часам езьдзілі на рэйсавых аўтобусах у горад. Уладзівасток, вядома, не эўрапейскі горад, але нішто, стаіць на гарыстым рэльефе. Мяне ўразілі па- меры будынкаў МДБ4э2 - цэлы вялізны квартал у цэнтры. (Тады яшчэ я ня бачыў такі ж квартал у Менску.)
Але вось у канцы мая або ў чэрвені [-] каманда гру- зіцца на цеплаход. Цеплаход той, праўда, ідзе на Сахалін, у Холмск, але, сказалі, там хутчэй будзе транспарт на Курылы.
Выйшлі з порту якраз напярэдадні шторму, які перача- калі ў бухце Вольга. Даволі пакутная гэта справа - мар- ское падарожжа на непрыстасаваным судне, у твіндэку, дзе ўсё тыя ж дзясяткі людзей у агульным памяшканьні з двух’- яруснымі ложкамі. Да таго ж марская хвароба.
На Сахаліне немалой праблемай стала перабрацца з Холмску ў другі порт - Карсакаў. У Карсакаве таксама трэба было чакаць. I чакалі ў нейкім клапоўніку бліз пор- ту. Адлучацца нікуды не дазвалялася, кожны дзень мог зьявіцца параход. Такіх дзён набралася, можа, з тузін. Нарэшце пагрузіліся.
Кунашыр трэба было абагнуць з праліву, і мы доўга ішлі паўзь яго гарыстыя берагі. У цёмнай вадзе гулялі касаткі. Нарэшце паказаўся маленькі здалёк берагавы па- сёлачак - райцэнтр востраву - Паўднёва-Курыльск. Тут быў іптаб дывізіі, куды мне і належала зьявіцца. (Дарэчы, так кожны раз пры перамяшчэньні - па інстанцыях зьвер- ху ўніз: армія, корпус, дывізія, полк, батальён. I - усюды трэба знайсьці штабы, камандзіраў, прадстаўляцца, чакаць прызначэньня ніжэй. Ідыёцкая працэдура, што патрабава- ла безьліч часу і высілкаў. I нэрваў, канешне. Але нашыя нэрвы-высілкі ў разьлік ня браліся.)
У штабе дывізіі далі накіраваньне ў самы паўднёвы пасёлак, што стаяў на беразе праліву з Хакайда. Пасёлак называўся па імені расейскага дасьледчыка Галаўніна. Там быў кулямётна-артылерыйскі полк, на пірсе якога адной- чы ранкам і высадзіўся з кацеру лейтэнант Быкаў з жон- каю. Прадставіўся ў штабе. Палкоўнік Муратаў, тыповы франтавы выдзьвіжэнец, малапісьменны, але дужа ўзнага- роджаны, адвёў каморку ў афіцэрскім доме з жалезнай печкай. Дом стаяў якраз на беразе заліву. Усе зручнасьці - у двары. На пагорку за рэчкай - драўляныя казармы. Там мая батарэя. Прызначылі камандзірам узводу ўпраўлень- ня. (Да таго ўсё быў - агнявога ўзводу.) Тут ужо справа з разьведчыкамі, сувязістамі - не з гарматамі. Камандзір батарэі - капітан Балюкоў, франтавік, узнагароджаны пяцьцю ордэнамі, увогуле, як мне здалося, памяркоўны, незласьлівы афіцэр.
Пачалася служба. На краі зямлі. Ззаду быў мацярык, Радзіма і японскі востраў Хакайда. Наперадзе - Ціхі акіян і Амэрыка.
Пайшла звычайная вайсковая служба: заняткі, нарады, праверкі. Зрэшты, ня толькі звычайная. Было вельмі шмат працы. Амаль кожны тыдзень у бухце, далёка на рэйдзе паяўляліся параходы, іх трэба было разгружаць. Грузы розныя, але тое лета была процьма боепрыпасаў - арты- лерыйскіх снарадаў. Сьпярша іх выгружалі з трумаў у кунгасы - вялізныя такія лодкі, пасьля з лодак - на пірс, і затым на машынах везьлі ў недалёкі (10 км) пасёлак ля сопкі, дзе былі асноўныя склады. Праца амаль уся ручная, цяжкая. Салдатам даставалася.
Былі частыя землятрусы, асабліва вясной і ўвосень, таму дамы ўсе былі з дрэва, а печы - толькі жалезныя. Ад тае печы я ледзьве не спаліў дом - іду на сьнеданьне і бачу: на маім даху гарыць дранка - ад жалезнай трубы. Добра, убачыў у пару - затушылі. А начальнік штабу падпал- коўнік Вячоркін так і спаліў свой дом - выскачыў у адным кіцелі. Пажараў было даволі. Асабліва зімой. Ды й улетку.
Чытаць тут не было чаго, газэты паўгоду не прыходзілі - прысылалі вясной усе разам за некалькі месяцаў. Напісаў два ці тры апавяданьні і вясной паслаў у Менск, у часопіс «Полымя» на адрас любімага мной зь дзяцінства Міхася Лынькова. Праз колькі часу і праўда - атрымаў адказ. Міхась Ціханавіч вельмі падрабязна разабраў апавяданьні, але ў канцы паскардзіўся на вялікую занятасьць, і я намёк зразумеў. Болей апавяданьняў не пісаў і нікуды не пасы- лаў нічога.
Вясной быў нераст ласосевых - ішла гарбуша. Вусьце рэчкі, што ўпадала ў затоку, было перапоўнена вялізнымі, з чалавека, рыбінамі, якія імкліва прабіраліся да вытокаў. Іх білі васьцямі, стралялі зь пісталетаў. Увесь травяністы бераг рачулкі быў закіданы рыбінамі - бралі толькі ікру, якую, падсаліўшы, елі лыжкамі. Асабліва на закусь. Пілі разбаўлены 95% сьпірт, які на разьліў куплялі ў суседняй вёсцы Вінаі, дзе быў і заводзік агару (агар - рэчыва, што здабывалі з марскіх водарасьцяў).
Аднойчы полк паднялі ноччу па трывозе і вывелі на пазыцыі. Пазыцыі нашай батарэі былі на беразе затокі, гарматы паставілі на прамую наводку, выкапалі агнявыя, НП камандзіра батарэі. Усё, бы на вайне - сапраўды па- чалася карэйская вайна. I хоць была яна чорт ведае дзе, нашае камандаваньне праявіла пільнасьць і засьведчыла баявую гатоўнасьць. Мы думалі: пасьпім колькі дзён і вернемся ў казармы, але не. Назад нас не вярнулі, загадалі як мае быць абсталяваць пазыцыі, арганізаваць кругласу- тачнае дзяжурства.
Каб абсталяваць пазыцыі ды НП як мае быць, патрэб- нае дрэва. А дрэва паблізу не было. Быў лес у сопках, кілямэтраў за дзесяць-пятнаццаць, як яго адтуль было прывезьці, калі не давалі машынаў? Ды і сам лес ахоўваў- ся лясьніцтвам. А між тым да нас зачасьціла начальства - з палку, дывізіі, арміі - камандзіры і камісіі, усё з правер- кай, з нарадамі, з крыкам, лаянкай і вымовамі. Капалі траншэі, зямлянкі, вузлы сувязі. Дрэва па начах кралі, дзе толькі можна было. Часам - адзін у аднаго.
3 той пары пачалося зусім франтавое жыцьцё - у зямлі. Як на вайне. Старэйшым дык то было звыклым, зямля прыхільна прымала чалавека, над якім - небясьпека. A маладыя бунтавалі. Мой сябра Лёнька Клімаў заўжды быў у канфлікце з камбатам, то праз свае частыя адлучкі ў вёску, то праз п’янкі. Балюкоў таксама часьцяком быў пад градусам. Сам жыў адзін, жонку адправіў на мацярык. Улетку піў сьпірт, а як ня стала сьпірту, ад камбата так і несла пахам трайнога [адэкалону].