Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Вясной здарыўся прыступ апэндыцыту, і мяне «хуткая» ноччу адвезла ў другую бальніцу. Хірург Краўчук у 2 г[ад- зіны] ночы зрабіў апэрацыю. Трохі паляжаўшы, выпісаўся. Але дома пачаліся болі, павысілася тэмпэратура. 3 падаз-
рэньнем на брушны тыф адвезьлі ў інфэкцыйную бальні- цу, дзе я ледзьве не сканаў. Пакуль знакаміты ў Гародні хірург Нічыпарук не прызнаў ува мне свайго хворага і не забраў назад у другую. Зноў апэрыравалі ўжо ўдвох з Краў- чуком. Адразу палепшала.
У маі пасьля бальніцы прафсаюз даў пуцёўку ў Дом адпачынку ў Ждановічы. Жыў у агульным пакоі на шэсьць чалавек, хадзіў па лесе. Пачаў пісаць аповесьць «Апошні баец». Тады яшчэ не адчуваў усю фальш яе ідэі. Тое разу- меньне прыйшло пасьля. А тады - абы надрукаваць, абы патрафіць - гэта тое самае цяжкое, што перажывае кожны, хто пачынае пісаць.
У чэрвені, якраз на мой дзень нараджэньня, у Гародні нарадзіўся мой другі сын. Назвалі Васілём. Перад тым перайшлі на новую прыватную кватэру за яўрэйскімі мо- гілкамі. Вуліца называлася Пажарскага. Дом належаў мілай жанчыне па імені Франя. Муж яе загінуў ад рук бандытаў, і яна жыла зь дзьвюма дочкамі. Тады гэта быў край гора- ду, далей было поле і - Грандзічы. Блізка гарадзенскае ўрочышча Пышкі.
Увесь той час да канца году працаваў у рэдакцыі, пісаў нарысы і карэспандэнцыі - пераважна з гарадзкога жыць- ця. Дапісаў аповесьць, некалькі апавяданьняў. Адно апавя- даньне паслаў на фэстывальны конкурс (рыхтаваўся сусь- ветны фэстываль моладзі), надрукавала «Маладосьць». Пасьля мне за тое апавяданьне прысудзілі нейкі прыз. Дарэ- чы, разам з другім пачаткоўцам - Ул. Караткевічам. Мне тады споўнілася 33 гады. Яшчэ быў малады.
Пісаў сатырычныя апавяданьні ў «Вожык». Некаторыя друкавалі, рэдактар часопісу Павел Кавалёў ставіўся да іх прыязна. Адно апавяданьне надрукаваў у «ЛіМе», рэдак- тар тае газэты Васіль Вітка456 сказаў добрае слова пра здольнасьці аўтара. Тое, вядома, натхняла. Хацелася на- пісаць што-небудзь важнае, значнае.
Найбольшую для мяне цікавасьць у гэтым сэнсе мела, вядома, вайна...457
Камэнтары
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Бы- кава склала яго мэмуарная проза - усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доў- гая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратур- ная біяграфія».
Працаваць над успамінамі В. Быкаў пачаў у Менску ў 90-х гадах (гл. «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія», працягнуў («Доўгая дарога дадому») у Берліне ў 2000 г., дапісваў у Франкфурце-на-Майне, куды Быкавы пераехалі ў студзені 2001 г. Восенню таго ж года пісьменьнік паведамляў крытыку і сябру В. Аскоцкаму: «Вос- помннання свон я наішсал не так, как хотел, поэто- му с публнкацней хочу повременнть. Тем более, что на перевод не осталось снлы»1. А падчас адна- го інтэрв’ю ў чэрвені 2002 г., адказваючы на пы- таньне, над чым сёньня працуе, распавядаў: «Над мемуарамн. Я нх уже напнсал, а теперь продол- жаю шлнфовать. Вношу необходнмые уточнення, что-то переделываю заново»2.
Праца над успамінамі была скончана вясной 2002 г. — 19 сакавіка пісьменьнік даслаў дыскету з тэкстам А. Лукашуку на радыё «Свабода»3. Паз-
1 3 ліста ад 7 лістап. 2001 г. Копія. Архіў В. Быкава.
2 Васнль Быков: Время подскажет, время рассуднт... / Пнт. А. Оснпенко // «Московскнй комсомолец» в Белорусснн, 2002, № 2.
3 Паводле ліста В. Быкава да А. Лукашука ад 19 сак. 2002 г. Быкаў на Свабодзе. Выд. 2-е. [Без м.]: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. С. 564.
ней В. Быкаў сьведчыў, што гэтая кніга пісалася толькі з па- мяці, дадаваў: «Гэта, канечне, дрэнна, бо там нейкі архіў, ней- кія матэрыялы — у мяне ж з сабой іх не было, яны засталіся ў Менску. Таму калі я ўзяўся пісаць, у мяне нічога не было, апрача маёй галавы. I таму я пісаў толькі тое, што я памятаў. Тое, што я забыўся або памятаў няцьвёрда, гэта ў асноўным адносіцца да лічбаў, да храналёгіі. Тут, вядома, мае ўспаміны вельмі безабаронныя»4.
Укладальнікамі тома праведзена тэксталагічнае параўнаньне рукапісаў, машынапісу і публікацыяў. Адноўленыя тыя мясьці- ны, якія з розных прычынаў Аўтар не пажадаў друкаваць пры жыцьці або якія былі скарочаныя папярэднімі публікатарамі. Улічаны ўсе аўтарскія дапрацоўкі, дапаўненьні і ўдакладненьні.
Паколькі сваю «ўспамінную хроніку» Васіль Быкаў занатоў- ваў у клясычным правапісе Б. Тарашкевіча, ён і захоўваецца ў гэтым томе.
Пры рэдакцыйным камэнтаваньні пэрсаналіяў, якія сустра- каюцца ў тэксьце, зноска робіцца адзін раз - пры першым згадваньні асобы.
Доўгая дарога дадому (стар. 5)
Асобным выданьнем выйшла ў 2002 г. (Васіль Быкаў. Доў- гая дарога дадому: Кніга ўспамінаў. Мн.: ГА БТ «Кніга», 2002. - 544 с.). У тагачасных рэаліях гэта запатрабавала ад менскага выдаўца У. I. Лапцёнка грамадзянскай мужнасьці і рашучасьці. Асобныя разьдзелы былі агучаны аўтарам у этэры Радыё Сва- бода. У перакладзе на расейскую мову «Доўгая дарога дадо- му» была выдадзена ў 2005 г. (Масква: ACT; Менск: Харвест, 2005). Пераклад зроблены Валянцінам Тарасам, аб чым В. Быкаў асабіста папрасіў Валянціна Яфімавіча, спэцыяльна запрасіў- шы яго ў сакавіку 2003 г. у Прагу. Раней асобныя разьдзелы з кнігі друкаваліся ў аўтарскім перакладзе ў газэце «БДГ. Для служебного пользовашія» (2002, № 11; 2003 № 1 (12) - 2
4 Ціхановіч А. Чаму Быкаў не любіў нататнікаў, паліў свае чарнавікі і архівы / Інт. з В. Быкавым // Быкаў на Свабодзе. С. 286.
(13)), а таксама ў часопісе «Дружба народов» (2003, № 8; пер. Н. Ігруновай).
Першаштуршком да напісаньня «Доўгай дарогі дадому» паслужыла адна публікацыя — В. Быкаў распавядаў аб тым: «В прошлом году5 тогда еіцё не реорганнзованный в «холдййг» журнал «Полымя» напечатал мою пространную беседу с по- койным Алесем Адамовйчем. Ввнду её гіочтй 20-летней дав- ностй она не удовлетворйла постаревшего автора, который усердно пріінялся её нсправлять, сокраіцать, переделывать. Н так втянулся в своё пережнтое прошлое, что за знму не сумел от него оторваться. (Нзвестно, как старйков увлекают расска- зы о ііережнтом, н я здесь не стал йсключенйем.) К сожале- нню йлй к счастью — не знаю, но напнсал кнйгу — не очень умную н йнтересную, но о том, что так йлй йначе йоказалось мве важным в моей жйзнй й лнтературной судьбе»6.
Адзін з першапачатковых варыянтаў вазвы кнігі мэмуараў - «Пункціры жыцьця. Кніга ўспамінаў», пад такім загалоўкам В. Быкаў даслаў у першай палове 2002 г. кнігу і ў ліпені- лістападзе таго ж года ўстаўкі да яе, першаму намесьніку стар- шыні Беларускага таварыства «Кніга» У. I. Ланцёнку (пасьля нажару ў выдавецтве «Кніга» захаваліся лісты пісьменьніка і ўстаўкі да тэксту, у 2008 г. яйы былі перададзеныя У. I. Лал- цёнкам у Архіў В. Быкава). Летам 2002 г. пісьменьнік начыт- ваў фрагмэвты з кнігі для восеньскіх этэраў Радыё «Свабода», з прычыны чаго прыязджаў у Прагу. У той час кніга называ- лася «Мае ўспаміны», але супрацоўнікі «Свабоды» папрасілі аўтара прыдумаць больш выразную назву, «хаця б дзеля пера- дачы на радыё». Праз некаторы час В. Быкаў сказаў ла тэле- фоне: «Так, пішыце. Назва будзе такая - “Доўгая Дарога Дадому”, — ён прачытаў менавіта так, апіраючыся на кожнае “д”, даючы асобны сэнс кожнаму з гэтых словаў»7. I пазьней тлумачыў, адказваючы на пытаньні:
«— В своей только что вышедшей кнйге “Доўгая дарога дадому” вы неоднократно пншете, что вдалл от Беларусн все-
5 У 2001 г.
6 Шапран С. «Был й остаюсь гражданнном своей страны» / Ннт. с В. Быковым // Бслорусская деловая газета, 2002, 4 дек.
7 Ціхановіч А. Чаму Быкаў не любіў нататнікаў, паліў свае чарнавікі і архівы // Быкаў на Свабодзе. С. 285.
гда нспытывалн чувство тоскн по Роднне. Первый раз осозна- лн это в самом начале войны, когда оказалнсь в Саратовской областн. Сейчас, жнвя в Праге, вы можете сказать то же са- мое?
— В Саратовской областн я нспытал это чувство не в пер- вый н не в последнпй раз: оно возннкало н раньше — еіцё когда прншлось уходнть с Укранны на восток н когда Роднна отдалялась всё больше н больше. Н потом, в войну, н после войны... Да н сейчас тоже. Можно сказать, что это чувство прнсутствует постоянно. Но это, я думаю, вполне естественно. Поэтому к этому чувству надо прнслупшваться.
— Н по этой прнчнне вы нменно так назвалн кннгу?
— Да, нменно поэтому»8.
У выходных дадзеных першага накладу «Доўгай дарогі дадому» пазначаны 2002 г. (наклад кнігі на працягу 2003— 2004 гг. неаднаразова дадрукоўваўся), аднак у сапраўднасьці пер- шыя асобнікі «Доўгай дарогі дадому» зьявіліся толькі 28 са- кавіка 2003 г. і праз некалькі дзён былі перададзеныя аўтару ў Прагу, дзе яму напярэдадні зрабілі апэрацыю. С. Абламейка пасьля прыгадваў: «31 сакавіка Быкава перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату, і ў той жа дзень мы з Вольгай і зь Сяргеем Навумчыкам прыехалі яго адведаць. [...] Мы прывезь- лі яму першыя асобнікі дзьвюх ягоных кніжак: “Доўгай дарогі дадому” і зборніку Быкаўскай публіцыстыкі на ўкраінскай мове “Крыжовы шлях”. Ён так чакаў выданьня сваіх успамінаў і быў так рады кнізе, што пакуль мы сядзелі ў яго на працягу гадзіны і гаварылі, некалькі разоў пачынаў гартаць кнігу і траціў нітку размовы. Мы абмяркоўвалі дызайн абедзьвюх кніжак, гаварылі, што ўкраінская лепшая, але было відаць, што яго цікавіць толькі “Доўгая дарога дадому”»9.
Аўтар да апошніх дзён дапрацоўваў тэкст «Доўгай дарогі дадому», сьведчаньне чаго - шматлікія матэрыялы, захаваныя ў Архіве Васіля Быкава.
8 Шапран С. Нензвестный Быков // Белорусская деловая газета, 2003, 3 мая.
9 Абламейка С. Вясна з Быкавым // Быкаў на Свабодзе. 580.
Пры падрыхтоўцы гэтай публікацыі выкарыстоўваліся адна- йменная кніга, раздрукоўка на прынтэры з аўтарскімі праўкамі (якія не заўсёды ўлічваліся і публікатарамі вышэйзгаданай кнігі), аўтарскія праўкі і ўдакладненьні да кніжнага тэксту «Доў- гай дарогі дадому» (падрыхтаваныя Аўтарам дзеля перакладу кнігі на расейскую мову і перададзеныя Валянціну Тарасу), a таксама рукапісы тэксту і дадаткаў да яго: «Аўтабіяграфічныя дадаткі “ДДД” да адпаведных мясьцін» (упершыню апублікава- ныя ў 2006 г. у часоп. «Дзеяслоў» (№ 23)) і рукапісныя дапаў- неньні - 39 пранумараваных уставак Аўтара ў асноўны тэкст (чорна-чырвоны сшытак).