• Часопісы
  • Газеты
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Між тым сваім чарадом ішлі заняткі, асабліва паліт- падрыхтоўка - два дні па дзьве гадзіны ў тыдзень. Апроч таго - інструктажы ў нампаліта. Праверка канспэктаў. I трэнажы па артылерыйскай падрыхтоўцы. Ішлі бяскон- цыя партыйныя сходы, на якіх адпрацоўвалі любімую тэму пільнасьці. У дні партыйных сходаў мяне, як беспартый- нага, прызначалі ў нарад. Са зьдзіўленьнем даведаўся, што ў гэтым палку ўпаўнаважаных СМЕРШу не адзін афіцэр на полк, а, мабыць, сем: на кожны батальён, дывізіён. Усё лавілі, выкрывалі шпіёнаў.
    Аднойчы раненька я прыйшоў на пірс - даведацца, калі пойдзе кацер на Паўднёва-Курыльск. I тут бачу: наш стар- шы ўпаўнаважаны СЬМЕРШу капітан Шырокаў вядзе ка- пітана Авяр’янава, за якім ідуць два аўтаматчыкі са збро- яй. Я падзівіўся, Авяр’янаў быў у шынялі, але без пагонаў. Гэты афіцэр служыў начальнікам штабу батальёну, быў неблагі служачы. Пасьля дазнаўся, што атрымалася. Ад- нойчы капітан праспаў развод на заняткі - не зазваніў будзільнік. I ён, не стрымаўшыся, вылаяўся на адрас ста- ханаўскай вытворчасьці. А за тонкай, з дошак, сьцяной тое ўчуў ягоны саслужывец, падпалкоўнік, які і стукнуў.
    Празь дзень на афіцэрскай нарадзе палкоўнік Муратаў аб’явіў, што капітан Авяр’янаў арыштаваны за антысавец- кія размовы.
    Пра тое, наколькі небясьпечныя шчырыя размовы, я ведаў і раней. Але тут паявілася новая небясыіека - бытавая. Пасьля кожнага сьвята, калі газэты друкавалі на першай старонцы вялікі партрэт Сталіна, раненька оперупаўнава-
    жаныя перакопвалі сьмецьце за хатамі - шукалі дзе скамя- чаную газэту з тым партрэтам. Пасьля было сьледзтва. I віноўніка знаходзілі. Гора таму было. У лепшым выпадку выключалі з партыі.
    Увесь той год прайшоў для мяне на НП над затокай, якую я вывучыў да дробязяў. Назіраў, як мяняўся акіян; улетку і ўвосень, уранку і ўвечары. Часамі ён быў цудоўны, часамі агідны - у непагадзь. Жонка працавала настаўні- цай у мясцовай сямігадовай школцы. Час чаргаваўся між працай, дзяжурствам, заняткамі, праверкамі, дробнымі непрыемнасьцямі ва ўзаемаадносінах з начальствам. Вельмі шмат займаліся артстралковай падрыхтоўкай на тым жа змай- страваным мініятурным палігоне. Гэтым кіраваў інтэлігент- ны і на рэдкасьць добразычлівы начарт маёр Стаянаў.
    У канцы году мяне падвысілі - перавялі ў штаб палку да начальніка артылерыі падпалкоўніка Еўдакімава. Там я зрабіўся старшым ад’ютантам артылерыі - начальнікам штабу. На мяне леглі ўсе папяровыя справы - планавань- не, справаздачнасьць баявой падрыхтоўкі, арганізацыя арт- стралковай вучобы афіцэраў артылерыі. Увогуле гэта было спакайней і прыемней, чым сядзець зіму ў дымных зямлян- ках і прымаць начальства ды правяраючых са штабоў. Але тут зьявіліся свае праблемы. Шмат турбот патрабавала абсурдная сакрэтнасьць; кожная паперка ў штабе была з грыфам «сакрэтна», яе трэба было атрымаць пад расьпіску, пад расьпіску здаць і ня дай Бог згубіць. За страту не адзін афіцэр паплаціўся кар’ерай. A то і воляй.
    У лютым, якраз 23-га, на дзень Савецкай арміі, нарад- зіўся мой першы сын Сяргей. Нарадзіўся дома, з дапамо- гай фэльчаркі суседняе вёскі. Умовы для яго маленства былі ня надта прыдатныя: стаялі халады, завеі, у пакоі за ноч замярзала вада. 3 дровамі былі хранічныя праблемы. Паявіліся новыя (і немалыя) клопаты, новыя цяжкасьці. Трэба было падтрымліваць хоць бы мінімальную тэмпэра- туру жытла, а тое пры жалезных печках было небясьпечна: часта востраў трэсьлі землятрусы. У такі час развальвал- іся бляшаныя дымаходы і здараліся пажары.
    Усчаліся праблемы з камандзірам маёй былой батарэі маёрам (ужо маёрам) Балюковым. Жывучы халасьцяком, маёр добра запіў. Часам дапіваўся да гарачкі. Неяк зьявіў- ся на батарэю і аб’явіў збор. Прыбеглі разьлікі, усе ўлезьлі ў болыпы бліндаж. I тады камбат запаліў дымавую шашку - хацеў праверыць проціхімічную гатоўнасьць. Але многія былі без процівагазаў, і некаторыя страцілі прытомнасьць. Ледзьве ажывілі. Начальства адхіліла маёра ад каманда- ваньня, назначыла з паніжэньнем у дальні гарнізон. А мяне вярнулі ў батарэю - выконваць абавязкі камбата.
    Менавіта ў гэты час пачалі цікавіцца маёй беспартый- насьцю. Як мог я аднекваўся - дужа не хацеў уступаць. Ужо хоць бы таму, каб ня болыпыць сваю залежнасьць. (I без таго быў залежны на 90%). Ды не хадзіць на партсхо- ды, якія выклікалі ў мяне дрыготку. Доўга цягнуў. Ды ўсё ж далі рэкамэндацыі, у тым ліку і маёр Стаянаў, які, бы спачуваючы, сказаў: «Куды дзенешся? Калі служыш, то трэба ўступаць. Я вось таксама позна ўступіў, і ў 45 год - маёр». Але ўся справа ў тым, што служыць я і не зьбіраўся - я хацеў вырвацца з арміі. Толькі не было як.
    На партыйным сходзе разглядалася пытаньне аб маім прыёме ў партыю. Але, здаецца, тады ня вырашылі нічога. Трэба было праверыць маю біяграфію, біяграфію бацькоў. Паслалі запытаньні - па ўсіх лініях. I вось з аддзелу кад- раў (ГУК) Міністэрства абароны прыйшоў адказ, што лейтэнант Быкаў В.У. забіты 7 студзеня 1944 году і паха- ваны ў брацкай магіле, што ў вёсцы Вялікая Севярынка Кіраваградзкай вобл. Мяне пацягнулі да начальства: на- чальніка штабу, оперупаўнаважанага СЬМЕРШ. Пісаў тлумачэньні, запаўняў анкеты... Рашэньня пакуль ніякага не было, і я ўжо ня ведаў, чым тое скончыцца. I тады ўвосень са штабу аб’явілі, што я павінен паехаць на курсы ўдасканаленьня, якія былі на Сахаліне. Пры штабе акругі. Гэтая навіна мяне, канешне, не парадавала, але мой ад’езд спыняў агідную тузаніну з уступленьнем у партыю. Ус- тупленьне адкладвалася да часу звароту з курсаў. А курсы былі дзевяцімесячныя.
    Жонка з сынам заставаліся ў палку.
    Яшчэ зь некалькімі афіцэрамі палку скіравалі на Са- халін.
    Была позьняя восень, ішлі на вайсковым старажавіку, мора шалела. Мы не жывыя і ня мёртвыя ляжалі ў твіндэ- ку, стараючыся толькі ўтрымацца за жалезныя прэнты ложкаў - так кідала з борту на борт. Ад марской хваробы сьвет быў нямілы, здавалася, раней сканаем, чым патонем. А патануць быў шанец, маракі пасьля самі казалі, што не спадзяваліся прыйсьці ў Карсакаў. Назаўтра ўбачылі: усе палубныя збудаваньні абмерзьлі глыбамі лёду, судна маг- ло перакуліцца. Але неяк Бог нас зьбярог. Дабраліся на- рэшце да Паўднёва-Сахалінску, сталіцы тутэйшага краю.
    Зноў жыцьцё ў казарме, строгі распарадак дня, увесь дзень - вучоба. У клясах, у полі, на пляцы. Бясконцыя пастраеньні, пачынаючы з ранішняй зарадкі. Афіцэры ў групе ўсе франтавікі, пераросткі для сваіх невялікіх чыноў. 3 вайсковых навук самая нялёгкая і самая патрэбная - тэорыя артылерыі, артстралковая падрыхтоўка. Да звы- чайных артылерыйскіх задачаў па стральбе тут дадаваліся яшчэ - марскія стрэльбы, упраўленьне агнём на вайсковых суднах. Справа гэтая дужа мудрагелістая, патрабавала спрытнага розуму і глыбокіх здольнасьцяў у матэматыцы. Здаецца, у мяне нічога з таго не было, тым ня менш ста- лася так, што я апынуўся ці ня самым першым у сваёй групе. Скончыў курсы круглым выдатнікам (усё на 5), па артстралковай на экзамэнах выконваў самую складаную ар- тылерыйскую задачу - стральбу па рыкашэтах. Таксама на 5.
    Але яшчэ трохі раней, у сакавіку, адбылося здарэньне, якое так шмат значыла ў нашым лёсе. Я маю на ўвазе сьмерць Сталіна. Якраз у нас былі заняткі па артылерыі, якія вёў наш любімы выкладчык - матэматык, падпал- коўнік Емяльянаў. Нехта яго паклікаў у калідор. Хутка вярнуўшыся, падпалкоўнік з каменным тварам аб’явіў: «Памёр таварыш Сталін. Устаць!». Усе ўсталі, моўчкі ўзіра- ючыся ў барадаты твар падпалкоўніка, і я сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Госпадзі». Усе, аднак, тую навіну
    выслухалі моўчкі, ніхто не заплакаў. Былі абыякава-стры- маныя і пасьля на перапынку. Пачаліся траўрныя пастра- еньні, мітынгі, палымяна-жалобныя прамовы палітначаль- ства ды яго падбрэхачаў. Курсанты-афіцэры маўчалі. Мы адчувалі, што нешта павінна зьмяніцца, і прагнулі, каб зьмянілася ў лепшы бок. У горшы ўжо не было куды.
    У пачатку лета, пад канец курсаў група чалавек з 25 сядзела ў полі каля дарогі. Заняткі праводзілі самастойна. Таму скончылі раней часу. Сядзелі, гаварылі. Гаворка зай- шла пра сэксотаў, усе пагаджаліся, што, як і ўсюды, у нас былі сэксоты. Але колькі? Меркавалі, чалавек пяць. Іншыя сьцьвярджалі: палавіна. Тады нехта прапанаваў напісаць паперкі і кінуць у шапку. Хай сэксоты зробяць метку-кры- жык, а іншыя - прочырк. Так і зрабілі. Ананімнасьць была захаваная. Пасьля разгарнулі паперкі.
    Аказалася, з 25 паперак у 18 былі крыжыкі. Усе былі ашаломленыя. Але кожны лічыў, што ён паставіў прочырк. Між іншым, членаў КПСС з нас таксама было 18...
    На грузавым судне дабраўся да Кунашыру. Па дарозе з радыё пачуў аб арышце Берыі. Дзіва было вялікае. Верны сталінец - і агент трох разьведак. Які ж з таго прапана- ваўся вывад? А ўсё той жа: пільнасьць трэба мацаваць! Калі ўжо ў Крэмль забраўся агент, дык што ж тады казаць пра аддаленыя гарнізоны!
    Мусіць, так яно і было зразумета адпаведнымі орга- намі. Мацавалі пільнасьць, мацавалі абарону.
    Вярнуўшыся ў полк, застаў яго ўвесь на будоўлі. Вяр- хоўнае начальства рашыла збудаваць на Кунашыры вай- сковы аэрадром для зьнішчальнікаў. Каб ужо зусім зак- рыць межы на замок.
    Мая батарэя працавала ў сопках кілямэтраў за пятнац- цаць ад пасёлку. Пракладвалі дарогу, раўнялі сопкі, це- рабілі тайгу. Усю працу было заплянавана скончыць да зімы. Але адна справа - плянаваць у штабах, і другая - будаваць. Плян не выконваўся.
    Зноў - начальства, нарады, вымовы, камісыі. Сьцюжа, макрэдзь, жыцьцё ўпрогаладзь. Па тыдні не зьнімаеш шы- нэля. Спалі ў палатках.
    I тут настала другая фаза ў жыцьці нашага войска - яно пачало скарачацца. Прыйшоў загад аб расфармаваньні палку. Расфарміроўвалі паступова. Некуды перадавалі сал- датаў, тэхніку. Афіцэры разьяжджаліся па адным. Усімі распараджаўся Сахалін. На мяне, аднак, загаду не было. Ужо і камандзір батальёну паехаў, і камандзір палку. А я ўсё зь невялікай групай салдатаў дарабляю аэрадром. Урэшце перадалі некуды і апошніх салдатаў. Ужо канча- ецца восень, хутка спыніцца навігацыя, і тады застануся адзін у гарнізоне? Урэшце мы засталіся ўдвох: я і начальнік штабу палку, ён падрахоўваў ліквідацыю палку. А загаду ўсё няма, і тады ён кажа: «Плюй на загад, Быкаў, жыцьцё даражэй за загад. Заўтра я еду ў Паўднёва-Курыльск, праз колькі дзён будзе апошні параход на мацярык. Зьбірайся, паехалі».