Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Далажыў начальству. Тапельца адвезьлі ў горад, у шпі- таль на ўскрыцьце. Мяне пачалі цягаць па начальстве: чаму дазволіў купацца?
Празь дзён тры камандзір батарэі адправіў з фурман- кай на пахаваньне. Змайстравалі труну, усё зрабілі, як мае быць. Выкапалі магілу на гарадзкіх могілках. Пахавалі. Памкамузводу асабліва перажываў - то быў ягоны зямляк. Пасьля паховінаў кажа: давайце памянем бедалагу, у мяне во трохі грошай ёсьць. Зьбегаў ён у закусачную, купіў дзьве бутэлькі «Горнага дубняку», нейкую закусь. Селі мы на старых могілках пад акацыямі і выпілі той напой. Пася- дзелі. Вяртацца ў наш лягер было ранавата, некаторыя расьцягнуліся ў засені, падрамалі. Калі сонца апусьцілася, я падаў каманду «Пад’ём». Усталі, пачалі строіцца. Аднаго няма.
Шукалі, крычалі, бегалі па вуліцы, пыталіся прахожых - ніхто нікога ня бачыў. Зьнік чалавек.
Праклінаючы ўсё на сьвеце, павёў строй у полк.
He хапіла духу далажыць камбату, што прапаў салдат. Думаў: далажу заўтра, усё роўна вечар, вячэра і адбой. Аж уначы выклікае камандзір палку. Мяне і камбата. Прыйшлі да яго ў палатку. Палкоўнік сьвірэпы, як тыгр. Камбат не разумее, у чым справа. А я разумею, але маўчу. Толькі думаю: адкуль яму ўначы стала вядома пра маю бяду? Наіўны я быў яшчэ хлопец. Толькі споўнілася 22 гады.
3 тае палкоўнікавай палаткі адправіўся на гарнізонную гаўптвахту.
Першую за маю нядоўгую службу.
А салдат назаўтра прыйшоў на абед.
Аказваецца, так добра заснуў, што праспаў амаль суткі. Казаў, спаў бы і болей, ды захацеў есьці.
Мне ж усё роўна трэба было адбыць пяць сутак.
Парадкі на гаўптвахце былі жорсткія, зусім турэмныя. Арыштаваныя жылі напаўгалодныя, у цесных камэрах. Трэба было яшчэ выконваць рэжым. У 5 гадзінаў быў пад’ём, канваіры забіралі тапчаны - каб ня спалі. А каб не ляжалі на бэтоннай падлозе, налівалі на яе 2-3 вядры вады. Добра, аднак, што не было сумна. У камэрах сядзела па пяць-шэсьць афіцэраў, якія ўвесь час «травілі», размаў- лялі. I ня толькі размаўлялі. 3 волі знаходзілі спосаб пе- радаць бутэльку, і тады тайком выпівалі. Але начальнік гаўптвахты быў чысты зьвер - здавалася, ён усё жыцьцё ненавідзеў афіцэраў і помсьціў ім за штосьці.
Вярнуўшыся з гаўптвахты, я падаў чарговы рапарт на дэмабілізацыю.
Самае горкае становішча ў вайсковай службе - апынуц- ца ў адзіноце, страціць сувязь зь сябрамі, быць вырваным са звыклага сяброўскага асяродзьдзя. Шчасьлівыя тыя людзі, што праваявалі ўсе гады вайны ў адной часьці, не апына- ліся, як я, кожны раз у якасьці новенькага, чужога. I ўжо шчасьцем было спаткаць на вайсковых дарогах старога сябра. Выпадкам у Нікалаеве я сустрэў Вальку Бахціго- зіна, аказваецца, ён служыў у артпалку гэтай жа дывізіі. I
ўсё быў малодшым лейтэнантам. He шанцавала Вальку на службе. Мабыць, як і мне таксама.
Увосень я захварэў на дызэнтэрыю і трапіў у шпіталь.
Хвароба гэта, як вядома, ня надта цяжкая, але даволі дакучлівая, трэба выконваць дыету, прыймаць нейкія лекі. Сьпярша было нават прыемна - адпачыць ад прыгнёту службы, заняткаў, пастраеньняў, парадаў. Нават ад арга- нізаваных паводле плянаў нампалітаў выхадных дзён. Ад выводак конскага саставу, якія выматвалі сілы ў салдатаў і афіцэраў. Але шпітальнае жыцьцё хутка і надакучвала - найперш адсутнасьцю волі. Так хацелася проста выйсьці за агароджу, на гарадзкія вуліцы. А нельга ў шпітальным халаце, тапках.
Выпісаўся акурат перад восеньскай інспэктарскай пра- веркай.
На праверку прыехаў са штабам камандуючы Адэскай акругай маршал Жукаў. Пастроілі афіцэраў палку. Дала- жылі. Выйшаў, стаў перад строем - каржакаваты, у шы- нялі, са строгім тварам. I загадаў - усіх у фізгарадок. Прывялі, перастроілі ў калёну па два. Загадаў: на «каня» - наперад! Адзін за адным пабеглі. Мала хто пераскокваў, большасьць не магла. Яно і зразумела: афіцэры былі роз- ныя - маладыя і гадоў пад пяцьдзясят. Жукаў загадаў: хто пераскочыў - вольныя, астатніх трэніраваць і пасьля да- лажыць. Адбэсьціў нас усіх: «Зажралнсь, разжнрелн!.. Вот смотрнте, как надо!». Падагнуў полы шынялю, коратка разьбегся і гоп - пераскочыў.
Мы засталіся, ашаломленыя зласьлівасьцю знакамітага палкаводца сталінскай школы.
Полк перабраўся на зімовыя кватэры - у гарадзкія казармы. Трэба было шукаць якое жытло ў горадзе. У часьці нікому кватэр не давалі. Я перанёс свой мяшэчак да Валькі, які яшчэ раней кватараваў за паркам імя Пятроў- скага. Гаспадыняй кватэры была старая сівенькая бабка ды бабчын кот. Яна папрасіла ў нас ня грошай - прасіла: можа б прывезьлі якога паліва. Мы бадзёра абяцалі, хоць
ведалі добра - дзе мы яго возьмем, тое паліва? Так і жылі ў сьцюдзёнай бабчынай хатцы, накрываліся салдацкімі коўдрамі, шынялямі і плашч-палаткамі. Саграваліся лепш на вуліцы, хуткім крокам па дарозе ў казармы. Па-раней- шаму было галаднавата, грошай амаль не было зусім. Да новага, 1947 году ўвесь мой заробак пераводзіўся на атэс- тат, які я не хацеў адклікаць. Неяк перабіваўся на надзён- ным пайку. Пасьля новага году стаў атрымліваць свае 650 рублёў у месяц.
Між тым у паўднёвым горадзе Нікалаеве буяў банды- тызм. Былі выпадкі нападу бандаў на каравул пры скла- дах. Ноччу рабавалі запазьнелых прахожых і афіцэраў. Асабліва ў раёне Пятроўскага парку. Аднойчы камандзір роты суседняга палку, позна вяртаючыся са службы, пры- хапіў з сабой свой ТТ, і як яго спынілі двое, патрабаваўшы зьняць боты, стрэліў і забіў аднаго. Афіцэра судзілі і далі шэсьць гадоў за забойства. Такое было заканадаўства - у інтарэсах крымінальных элемэнтаў, як і заўжды, дарэчы. Пасьля таго выпадку забаранілі даваць афіцэрам іх зброю. Хай лепш зьдзіраюць боты.
А зьдзіралі доўга яшчэ. Беспакарана.
У лютым нечакана мне далі адпачынак. Выправіў даку- мэнты і кінуўся на вакзал. (Там сустрэў колішняга вучы- лішчнага выкладчыка тапаграфіі Рамественскага.) Валька зьезьдзіў у свой Ачынск, здаецца, раней за мяне.
Дабіраўся зь перасадкамі: у жахлівым Харкаве, Вільнюсе. I вось на золаку зьлез з цягніку ў Падсьвільлі, дзе праца- вала рахункаводам сястра Валя. Знайшоў яе ў нейкай раённай установе. Разам зь сяброўкай яна начавала на сталах у той жа ўстанове. Былі сьлёзы і радасьць сустрэ- чы. Удзень мы пехатой выбраліся цераз лес і балота да Кублічаў. Трохі падвезьлі на санях лесанарыхтоўшчыкі. A каля Кублічаў сустрэла стрыечная сястра Жэня, паклалі на яе сані мой няцяжкі ўвогуле, але надаедны чамадан.
Дома ўсё аказалася такім, якім я пакінуў гадоў 7 таму. Вёска неяк убераглася ад разгрому. Маці пастарэла дужа,
бацька таксама. Затое падрос брат Мікола. Удвох зь ім мы зьезьдзілі ў Гаі, сьсеклі і прывезьлі сухадрэвіну на дровы. Жыцьцё тут было да жаху беднае, каровы не было. Бацька хадзіў прасіць паўлітра малака ў брыгадзіра - для афіцэ- ра Чырвонай арміі. Гадавалася малое парасё, якога выра- шылі прырэзаць з нагоды госьця. Каб хоць заскварыць булён. Расказвалі пра вайну, што давялося перажыць. Страху натрываліся даволі і за сябе, і за сына, ад якога не было ні слыху, ні духу. А затым па вызваленьні ў 44-м прыйшла «пахаронка». Добра, што тут жа прыйшоў ад мяне ліст. Сястру Валю немцы вывозілі ў Германію, ды яна ўцякла - саскочыла з цягніку. Пасьля былі нямецкія аблавы, у часе адной зь якіх яе выдала стрыечная сястра. Схавалася была ў кусьце каля сажалкі, а тая паказала немцу. 3 зайздрасьці, што ўратуецца.
Хлеба не было, бульбы таксама. Успамінаючы, аднак, вайну, казалі: затое тады ад’еліся. I хлеба было, і да хлеба. Калгасы распусьцілі, абраблялі свае надзелы. Было і нем- цам, і партызанам, і сабе заставалася. Ня тое, што ў кал- гасах... Ды мінулася тое. Цяпер зноў калгас.
Сябры дзяцінства былі дзе хто. Некаторыя маладзей- шыя яшчэ служылі. Некаторыя пагінулі ці зьніклі за вай- ну. Настаўнікі таксама. Ды і настаўніцы. Мястэчка Куб- лічы, ладнае такое, старажытнае мястэчка, было панішча- на дашчэнту, засталося некалькі хат. Усё яўрэйскае на- сельніцтва знайшло свой канец яшчэ ў верасьні 41 -га году каля Ушацкіх могілак, у агульнай яме.
Увечары прыходзілі да мяне старэйшыя аднавяскоўцы, расказвалі пра свае партызанскія жахі. Жахі блякады. Жахі пераходу фронту, як іх бяззбройнымі калонамі пасылалі празь Віцебскія вароты па зброю. Пра тое расказваў Азевіч Дзям’ян, сын «ворага народу».
Маці падумала схадзіць у свой родны Завулак пазна- ёміць мяне са сваім братам Лявонам і яго сям’ёй. Першы раз у жыцьці перайшлі зь ёй былую дзяржаўную мяжу, лесам, каля спаленай Асінаўкі выйшлі да спаленага Завул- ку. Дзядзька Лявон зь немалой сям’ёй жыў у асеці. Там мы
з маці і гасьцявалі дзень. Адзін сын дзядзькі Лявона загі- нуў пад Кёнігсбэргам, другі яшчэ служыў у войску. А дзядзь- ка Лявон, аднавокі вясёлы чалавек, як і ўсё жыцьцё, лавіў рыбу. 3 таго і жылі.
Трэба было зрабіць адзнаку ў ваенкамаце аб прыезьдзе і выезьдзе, таму паехаў у Вушачу. Там спаткаў сябра дзя- цінства Мішу, які працаваў загадчыкам парткабінэту, a жанаты быў з маёй аднаклясьніцай Сімай. Ён нядаўна дэмабілізаваўся і цалкам ужо ўвайшоў у грамадзянскае жыцьцё. I, вядома, быў членам ВКП(б). У Мішы і Сімы я добра пачаставаўся самагонам і пайшоў дадому. Ішоў доў- га. Сьпярша па саннай дарозе, пасьля з Селішчаў па цалі- ку. Ледзьве дабрыў.
Некалькі разоў падаў, але, паляжаўшы, уставаў. Баяўся замерзнуць.
Няласкава сустрэла мяне радзіма Беларусь, але дужа не хацелася ад’яжджаць на далёкі апрыклы поўдзень. Ды мусіў. Нічога нельга было зрабіць па сваёй волі, усё маё жыцьцё падлягала волі чужой. Дзяржаўнай. I не было каму скардзіцца, да каго апеляваць.
На тлумных, набітых пасажырамі цягніках неяк даб- раўся да Нікалаева. Урэзаў свой водпуск дні на тры - каб не спазьніцца ў часьць. За спазьненьне дужа ўшчувалі. A я і так быў ня самы ўзорны ўзводны. Прыехаўшы, адразу падаў рапарт на дэмабілізацыю. I тут жа атрымаў адмову. Трэба служыць, мацаваць абароназдольнасьць Радзімы, у чым і заключаецца абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Дзякуй за тлумачэньне, думаў я, пакідаючы кабінэт на- чальніка аддзелу кадраў дывізіі. Мацуем, аж уваччу цёмна.
Вясной зноў пярэбары ў надакучлівы, пракляты лягер пад Цярноўкай. Уся мая душа пратэставала супраць бяз- мозглых армейскіх парадкаў, камандзірскай дэспатыі, ула- ды паліторганаў, якая пасьля вайны ўсё болей убіралася ў сілу. Пасьля зімовага водпуску я, здаецца, абсьмірэў, ма- быць, рашыў, што па-добраму з войска ня вырвацца. Думаў, як быць далей. Менавіта ў той час да мяне пачалі пад’-