Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Як фільм быў скончаны, пачаліся звычайныя для савец- кага кінематографу клопаты зь яго здачай. Пільныя нагляд- чыкі з розных органаў згледзелі ў ім празьмернасьць хрысь- ціянска-рэлігійных матываў. Таму ў пэўнай меры садзейні- чала музыка А.Шнітке, якога ўлады не прызнавалі. Вядо- ма, гэта была выдатная музыка, але ж крытэрыі яе разу- меньня тады былі асаблівыя. Тое, што праз 20 год зрабілася несумненнай вартасьцю, тады ўспрымалася хібам. Ларыса казала, што па праўдзе імкнулася да ўзвышанай рэлігійнасьці і нават мела намер назваць фільм «Узьня- сеньне». У якасьці кампрамісу назвала «Узыходжаньне» — блізкім па сэнсе. Але ўсё ж ня тое.
Празь некалькі гадоў на Бэрлінскім кінафэстывалі філь- му «Узыходжаньне» быў прысуджаны галоўны прыз — Залаты мядзьведзь. А яшчэ праз кароткі час выдатны расійскі рэжысэр Ларыса Шапіцька загінула ў аўтамабільнай ка- тастрофе. Здымала тады фільм па аповесьці Валяньціна Распуціна286 «Разьвітаньне з Мацёрай», стомленая раніцай вярталася ў Маскву, кіроўца заснуў за рулём, машына сутыкнулася з сустрэчнай, і ўсе загінулі. Застаўся ўдаўцом выдатны кінарэжысэр Элем Клімаў, які пасьля зьняў праўдзівы фільм «Ідзі і глядзі» - пра беларускіх партыза- наў паводле сцэнару Алеся Адамовіча.
«Узыходжаньне» — найлепшая за ўвесь дзясятак экрані- зацыяў маіх аповесьцяў.
Напачатку перабудовы пісьменьнікі сталі часьцей вы- яжджаць за мяжу - на розныя кангрэсы, канфэрэнцыі, су- стрэчы, вядома ж, па запрашэньні таго боку і за ягоны кошт. Уласнага кошту звычайна мелі 30 % сутачных, што складала такую драбязу, зь якой было сорамна зайсьці дзе ў кавярню. Неяк у Нямеччыну паехала вялікая пісьмень- ніцкая група, сярод якой быў і Адамовіч, што мяне дужа ўсьцешыла. Пасьля доўгага карантыну ў Менску Саша па- чуваўся вельмі спрыяльна за мяжой сярод маскоўскіх сяб- роў, заўжды быў у цэнтры ўвагі, распавядаў, дыскутаваў, жартаваў. На акадэміях ахвотна браў слова і гаварыў дужа
разумна, хаця не заўжды так, як таго чакалі. Здаецца ў Кілі, выступаючы перад маладзёвай аўдыторыяй, на пытаньне, ці праўда, што ў Маскве моладзь не злоўжывае наркотыкамі, а болей чытае кніжкі, сказаў, што праблема палягае ў тым, ш т о чытае. Часам лепш не чытаць, a гуляць, скажам, у даміно, бо кніжкі ў нас пераважна ство- раныя мэтадам сацрэалізму, паводле замовы партыі. А на пытаньне адной фэміністкі сказаў, што ён ня можа падт- рымаць ейны рух. Маўляў, учора яму распавялі, як мала- дая феміністка, калі ёй уступілі праход у дзьвярох, павяр- нулася і ляснула па шчацэ таго, хто гэта зрабіў. Бо яна за раўнапраўе, а тая ўступка - ёсьць прыніжэньне жанчыны і жаночае годнасьці. У залі ўсчаўся гвалт, фэміністкі паў- скоквалі зь месцаў, кінуліся да сцэны, і мы з Адамовічам змушаны былі ратавацца праз чорны ход. Яны гналіся за намі па начной вуліцы аж да гатэлю, апынуўшыся ў якім я сказаў сябру, што болей зь ім не пайду на гэтыя шоў, бо не хачу над сабой заўчаснага лінчу287.
Улетку восемдзесят трэцяга году давялося паехаць у Кёльн на пісьменьніцкі кангрэс. Дэлегацыя з Масквы была невялікая, пад старшынствам Сяргея Міхалкова288: Еўту- шэнка, Распуцін, Межэлайціс, я ды яшчэ нехта. Цудоўны надрэйнскі горад, які, як і шмат іншых заходненямецкіх гарадоў, за пасьляваенны час падняўся з попелу ваеннага разбурэньня, вабіў прыгажосьцю, уладкаванасьцю і, вядо- ма ж, славутым Кёльнскім саборам, блізь якога ў гатэлі мы і жылі. Кангрэс праводзіўся ў залі гарадзкой бібліятэкі. Выступы былі даволі гарачыя - у сьвеце яшчэ не прасты- ла людзкое абурэньне з нагоды задушэньня «Пражскай вясны». Савецкія пісьменьнікі слаба апраўдваліся, звыкла спасылаючыся на «падкопы англа-амэрыканскага імперы- ялізму». Але самае яркае выступленьне належала Генрыху Бёлю289, слухаць якога на плошчу перад бібліятэкай саб- раўся вялізны натоўп гараджанаў. Гэты выдатны нямецкі пісьменьнік, змагар з фашызмам і балынавіцкім таталіта- рызмам, праціўнік ракетна-ядзернага шаленства, скончыў
сваю прамову цытатай з Шэкспіра: «Чума — на оба вашнх дома», і слухачы ў залі і на плошчы наладзілі яму авацыю.
Пад той час я ўжо ведаў з успамінаў Бёля і ягонай аўтабіяграфіі, што мы зь ім па розныя бакі ваявалі ў Малдавіі і пад Ясамі, падобна, удзельнічалі ў адных баях. Там я, кантужаны, вярнуўся ў свой батальён, а Бёль, сімулю- ючы хваробу, дамогся адпраўкі ў тыл - такая была роз- насьць нашых пазыцыяў у той вайне. На перапынку я падышоў да Бёля і напомніў яму пра нашу вайсковую агульнасьць. Бёль пасьмяяўся і сказаў, што калі не цяпер, дык пасьля мы зразумеем, што абодвух нас выкарысталі ў бруднай справе забойства дзеля ўлады аднолькава злачын- ных сілаў. Мабыць, ён меў рацыю, хаця тады я ня мог цалкам зь ім пагадзіцца. Усё ж я ў вялікай меры заставаў- ся с а ў к о м290, у той час як нобэлеўскі ляўрэат Бёль сягаў высока і глядзеў на сьвет Божы інакш - шырака і непад- легла.
Я заўжды зь вялікай цікавасьцю чытаў тое нешматлікае зь ягонай публіцыстыкі, што паяўлялася на расейскай мове. Што ж да ягонага ўплыву на эўрапейскую сьвядомасьць, дык ён быў доўгім і неаспрэчным. Толькі пасьля ягонай сьмерці ў 1985 годзе значэньне асобы Бёля ў Эўропе пача- ло цьмець. Але тады на яго месца ў Нямеччыне прыйшлі ягоныя маладзейшыя аднадумцы, такія, як, напрыклад, Гюн- тар Грас, што прадоўжылі гуманізм вялікага немца.
Тая мая размова зь Бёлем мела пэўны працяг.
Праз колькі месяцаў на міжнародным пісьменьніцкім кангрэсе ў Сафіі маскоўская журналістка Жэня Кацава падвяла мяне да двух немцаў. Адзін зь якіх быў мюнхенскі рэдактар часопісу, а другі ветэран мінулай вайны, пісьменьнік Гейна Кіпхард291. Былы танкіст Кіпхард, адна- палчанін Бёля, таксама ваяваў у Малдавіі, вельмі магчы- ма, у тых жа мясьцінах, дзе і Быкаў, і цяпер прапануе разам напісаць кнігу пра сумесныя баі, але з розных пазы- цыяў. Бёль дужа падтрымлівае гэтую ідэю. Тую ж ідэю горача падтрымаў і кіраўнік балгарскіх пісьменьнікаў Л. Леўчаў292, які сказаў, што гатовы стварыць нам пэўныя ўмовы - даць мейсца для працы ў адным з дамоў твор- часьці СП Балгарыі. Я там пагадзіўся.
Праз колькі часу мы з Кіпхардам спаткаліся зноў, на той раз у Кёльне, абмеркавалі некаторыя дэталі сумеснай працы і разьехаліся зь цьвёрдым рашэньнем на пачатку вясны паехаць у балгарскі Бургас і засесьці за працу.
Аднак не заселі. Кіпхард раптоўна памёр. За ім памёр і наш апякун Генрых Бёль293.
82. Юбілей. КДБ
Між тым надышоў час юбілею, - падкаціў неўпрыкмет. Яшчэ нядаўна быў малады, «пачынаючы», а ўжо 50, паў- стагодзьдзя. Уся маладосьць ззаду. Стары...
Мабыць, так ці накшталт таго разважае шмат хто ў свае 50 год. Але мяне тады болей турбавала іншае. У СП сказалі, што «есть мненне» юбілей Быкава праводзіць на двух узроўнях - рэспубліканскім і абласным. Тое мяне зусім панішчыла, нават на адзін узровень я ня меў сілы ці адвагі, а тут два разам. Але ж - сябры! Сябры прагнулі адзначыць.
Ня надта памятаю, як тое адбывалася ў Менску. Здаец- ца, у невялічкай залі «Мутнага вока» сабралася паўсотня пісьменьніцкіх актывістаў, з ЦК прыйшоў сакратар Кузьмін. Пра творчасьць юбіляра зрабіў паведамленьне крытык Бугаёў. Пасьля нешта блытана (п’янавата) дзякаваў я - усім сябрам і ворагам. 3 нагоды юбілею хацелася быць вялікадушным. Кузьмін казаў, што вось-вось павінна прый- сьці вестка пра ўзнагароджаньне, але нешта затрымліваецца ў Маскве. Ня сталі чакаць спазьнелай узнагароды, а як скончыліся выступы, пайшлі ў рэстаран, дзе разам абмылі і гіпатэтычную ўзнагароду.
У Горадні было горш. Абласное начальства, нібы ў якасьці выбачэньня за прычыненыя Быкаву ранейшыя крыўды, прызначыла ўрачыстасьць у вялікай залі палацу тэкстылыпчыкаў. Прыйшлі прадстаўнікі працоўных калек- тываў, інтэлігенцыі і нешматлікія сябры юбіляра. Пярэднія лаўкі заняло партыйнае кіраўніцтва вобласьці на чале з новым першым Кляцковым. На подыюм пасярод сцэны
паставілі прывезенае з тэатральнага рэквізыту старамод- нае, каралеўскага кшталту крэсла з высокім падсьпіньнікам і пазалочанай аздобай. Тое было самае пакутнае, што я мусіў трываць якіх пару гадзін. Я сядзеў, бы на патэльні, ледзьве слухаючы лісьлівыя выступленьні і прывітаньні і ў думках праклінаючы сябе за тое, што дажыўся да такога сораму. Тады ўжо я пэўна ведаў, што адношуся да тых людзей, якім трываць лаянку куды лягчэй, чым пахвалу. Да пахвалы не прывык і пачуваўся жахліва. Асабліва на вачох дзясяткаў знаёмых людзей, якія Бог ведае што пра мяне тады думалі.
Яшчэ праз колькі часу на маёй новай кватэры, якую я атрымаў па вуліцы Сьвярдлова, раздаўся тэлефонны зва- нок. Далікатны жаночы голас сказаў, што з таварышам Быкавым хоча размаўляць начальнік абласнога ўпраўлень- ня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. У мяне ёкнула сэрца - зноў! Аказалася - не. To быў новы начальнік, які месяц таму прыехаў у Горадню, чуў шмат пра мяне (яшчэ б!) і хоча пазнаёміцца сам і пазнаёміць калектыў чэкістаў. Ці ня мог бы таварыш Быкаў у суботу прыйсьці ў камітэт і распавесьці гродзенскім чэкістам пра тое, што напісаў, над чым працуе зараз?
Прыдушыўшы прыкрасьць, давялося пагадзіцца. Празь дзень я ўжо сядзеў за сталом прэзыдыуму перад некалькімі дзясяткамі пераважна маладых людзей у форме і штацкім. Я банальна думаў: як мяняецца час! I людзі. Нават чэкісты. Яшчэ нядаўна мой сябра Іван Друцэ294, ня ведаючы майго гродзенскага адрасу, прыслаў тэлеграму: Гродна, КДБ, пера- даць Васілю Быкаву. Ужо гэтыя людзі, разважаў Іван, павінны ведаць, дзе ў Горадні жыве Быкаў. Тэлеграма вяр- нулася назад з адзнакай: месцажыхарства Быкава не ўста- ноўлена. Можа, з гэтага выпадку мяне і запрасілі? Аж, мабыць, не.
Пасьля выступу і нядоўгай, ня надта ажыўленай размо- вы з чэкісцкім калектывам я меў размову з яго начальнікам. Тое было амаль гасьцінна, за філіжанкаю кавы, у началь- ніцкім кабінэце. Начальнік сказаў, што ў папярэднія гады былі дапушчаны некаторыя памылкі ў адносінах да твор-
чай інтэлігенцыі, у тым ліку і ў Горадні. Цяпер тыя памылкі належыць выправіць. Чэкісты маюць намер наладзіць рэгу- лярныя зносіны зь мясцовымі літаратарамі і хутка запро- сяць для знаёмства Карпюка і Дануту. Што ж, думаў я, можа, і правільна. A то столькі год і — незнаёмыя. He зважаючы на ўсе высілкі Дубавінкіна і Фаміна...