• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Недзе пад канец 70-х гадоў Камітэт па прэміях прысудзіў мне Дзяржаўную прэмію СССР за аповесьці «Абеліск» і «Дажыць да сьвітаньня»270. Пасьля гіеражытага ў літара- туры тая прэмія неяк ня надта ўзрушыла, хаця, вядома, я стаўся абнадзеены - можа, цяпер адчэпяцца? Вядома, я не разьлічваў, што ўжо цяпер мне будзе дазволена пісаць усё і так, як я захачу, ды ўсё ж... Праўда, Адамовіч з ягоным сарказмам сказаў, што цяпер сам не захочаш дражніць гусака, будзеш памяркоўней, бо прайшоў вывучку. Можа, і так. Як заўжды ў такіх выпадках, прэмія парадавала сяб- роў, але і прыбавіла зайздросьнікаў - таксама зь ліку сяброў. А зайздрасьць (хвароба чырвоных вачэй па- кітайску) - дужа кепская рэч, якая валодае нейкай д’я- бальскай сілай. У тым я добра пераканаўся за свой
    літаратурны век. Ды й памятаю, як у дзяцінстве мама дужа баялася суроку, кепскага вока - зусім як у Кітаі...
    Уручалі прэмію ў Крамлі, пасьля там жа абмывалі - тузін сьвежых ляўрэатаў ад літаратуры і мастацтва. Га- лоўным гаспадаром мерапрыемства быў наш зямляк Ша- ура, які даволі холадна павіншаваў мяне - бы аб’явіў вымову. Але тое мяне ня дужа ўражвала - болей запомнілася добразычлівая ўвага сяброў у Маскве і Мен- ску. Тады ж ці крыху раней адпалі некаторыя з выдавецкіх праблемаў - у Менску заплянавалі і выдалі чатырохтомны збор твораў, хаця і не ўключылі ў яго «адыёзныя» аповесьці - «Мёртвым не баліць» і «Круглянскі мост». Мусіць, каб ня надта фанабэрыўся свежасьпечаны ляўрэат.
    У Менску ў тыя гады я бываў часта - то прыязджаючы на якія мерапрыемствы Саюза пісьменьнікаў, то ў рэдакцыі па выдавецкіх справах. А то - вяртаючыся з Масквы. Калі да гарадзенскага цягніка заставаўся нейкі час, забягаў на вуліцу Энгельса ў цесны дамок СП, дзе сядзеў Толя Вярцін- скі. Ля яго заўжды можна было збавіць час у кампаніі Макаля271, Гамолкі272 ці яшчэ каго зь менскіх літаратараў. Там было шумна і часта весела. Але каб пагаварыць пра справы, умоў там не было. Пра справы і штосьці сур’ёзнае звычайна размаўляў зь Нілам Гілевічам, калі ён ня быў на лекцыях ва ўнівэрсытэце. Ніл, апроч таго, быў ня супроць прыняць чарку, гаворка зь ім была цікавая і сур’ёзная - пра жыцьцё, літаратуру і найбольш - пра мову.
    Нацыянальная мова беларусаў, як і сто год таму, зьня- важліва тапталася на ўсіх узроўнях, выцясьнялася расей- скай, хаця афіцыйна тое не прызнавалася. Афіцыйна, на- адварот - улады трубілі пра яе росквіт, што давала па- мылковую падставу думаць пра нейкі недагляд, які можна выправіць. Ніл, як чалавек эмацыйны, балюча перажываў той моўны стан. Ва ўнівэрсытэце з дапамогай студэнтаў ён без супынку зьбіраў і накопліваў фальклёр, які выдаваў кніжкамі - адну за адной. Ды фальклёр мала каго цікавіў. Школьніцтва на беларускай мове пакрысе ,марнела, ужо трэба было паезьдзіць па раёнах, каб знайсьці цалкам беларускую школу (як, прыкладам, у Гудзевічах на Гарад-
    зеншчыне). У Менску не засталося ніводнай. А без авало- даньня беларускай мовай маладымі пакаленьнямі рабілася марнай уся беларуская культура. Мы гаварылі, што пры гэткіх тэмпах русыфікацыі празь якіх 20-30 год беларус- кую кніжку ня будзе каму і прачытаць. А мы ж шчыруем менавіта над кніжкай, як шчыравалі нашыя шматпакутныя клясыкі. Ці ня марным стане ўсё тое шчыраваньне? Ка- жуць, Якуб Колас273 памёр над лістом у ЦК наконт уціску беларускай мовы. Што з таго часу зьмянілася? Камуністычная партыя ўпарта трымаецца сваёй рускамоў- насьці, усё партыйнае кіраўніцтва зь верху да нізу працуе толькі на расейскай мове. Па-беларуску выступае адзін міністр фінансаў Шаціла, якому, аднак, хутка на пэнсію. I тут самае крыўднае, што нашу нацыянальную праблему ня хочуць разумець нашы расейскія калегі нават самай дэмакратычнай скіраванасьці. Апроч хіба Валянціна Ас- коцкага ды Лазара Лазарава, зь якімі давялося гаварыць пра тое, ніхто іншы ня выказаў нават цікавасьці да лёсу нашае мовы. Ну і што, кажуць, пяройдзеце на расейскую. Што, расейская горшая? - He, кажу, нават лепшая. Але...
    Што а л е, ужо не было ахвоты тлумачыць. Тагачас- нае кіраўніцтва СП у асобах Броўкі, Шамякіна, Танка было нібы спаралізаванае моўнай праблемай і баялася нават загаварыць пра яе. I ня дзіва. Шамякін шмат год быў старшынёй Вярхоўнага Савету, гэта пры ім адбывалася галасаваньне аб выкрэсьліваньні з канстытуцыі БССР артыкулу пра дзяржаўнасьць беларускай мовы. А другі раз прыкладна тое ж сталася пры старшынстве акадэміка Навуменкі. (Усе тыя факты зьнішчэньня беларускай мовы на ўзроўні вярхоўнай улады падрабязна выкладзены ў працы Анатоля Белага274. Ня ведаю, аднак, ці была яна надрука- ваная, бо пра яе аўтара пусьцілі чутку, быццам ён - агент КДБ і ўсе яго захады - правакацыйныя.) Тое ж кіраўніцтва СП не знайшло адвагі ініцыяваць перад урадам перанос у Менск парэштак Максіма Багдановіча зь Ялцінскіх могілак, дзе ім пагражала руйнаваньне. Баяліся праявы нацыяна- лізму, як самага страшнага злачынства, за якое ў 30-я гады атрымлівалі кулю ў патыліцу? Наўрад. Болей дбалі, каб
    не адлучылі ад карыта, да якога прыладзіліся за адносна лібэральныя гады, што наступілі пасьля Цанавы275. Ма- быць, таму адно праўдзівае выступленьне Уладзімера Дамашэвіча наконт беларускай мовы ледзьве ня скончыла- ся для яго кепска. Пасьля Шамякін казаў: насілу ўратавалі -- во якія яны былі добрыя. Далі Дамашэвічу хадзіць на волі. Можа, тое, аднак, і праўда: у нас не саджалі, як на Украіне, у нас не было і дысыдэнтаў. Падобна, намер зрабіць іх зь некаторых гродзенцаў ня ўдаўся, не хапіла прафэсіяналізму ці што? А можа, мяняўся час, палітычны вецер зьмяніў накірунак, можна было расслабіцца?
    79.	Масква, зьезд СП
    У Маскве зьбіраўся зьезд СП СССР, зь Менску мы паеха- лі вялікаю групай. Перад адкрыцьцём, як звычайна, таўкліся ў цесных калідорах на Вароўскага, атрымлівалі накіра- ваньні ў гасьцініцы. To была складаная і важная справа - гасьцінічнае пасяленьне. Сялілі зь вялікім разборам, адпа- ведна той вазе, якую мелі пісьменьнікі і арганізацыі ў вачох начальства. Адных (кіраўнікоў, дэпутатаў, народных) сялілі ў гасьцініцы «Масква», іншых, бяз тытулаў і заслугаў - у «Расіі». Тут назіралася блытаніна, як, скажам, з рэдактарамі, якія ня ўсе былі дэпутатамі і народнымі. Атрымаўшы га- тэль рангам ніжэйшы, ішлі са скаргай да Маркава ці Варанкова276 або пасылалі туды Шамякіна, - каб пахадайнічаў. Шамякін хадайнічаў таксама з разборам, не дапушчаючы ўраўнілаўкі. Я атрымаў квіток у «Маскву», Адамовіч — у «Расію», было трохі нязручна, але мы скардзіцца не пабеглі. Нас на Вароўскага знайшоў Ана- толь Гладзілін і паказаў ліст Аляксандра Салжаніцына да зьезду ў абарону свабоды творчасьці, супраць цэнзуры. Мы яго падпісалі, але болей з прысутных там беларусаў не падпісаў ніхто. Там жа Адамовіч прапанаваў пазваніць Салжаніцыну, зь якім мы яшчэ не былі знаёмыя. Я сумня- ваўся, што Салжаніцын пойдзе на кантакт, але нечакана ён сам узяў трубку і, перш чым пачаць размову, папытаў-
    ся, ці падпісалі мы ягоны ліст. Адамовіч адказаў, што так, падпісалі і яшчэ сагітавалі падпісаць іншых. Тады Аляк- сандр Ісаевіч сказаў, што няблага б спаткацца. Дамовіліся зрабіць тое ў маім нумары гасьцініцы «Масква».
    Назаўтра раніцой Адамовіч быў ужо ў мяне, я падрых- таваў фотаапарат, купілі штось выпіць. Салжаніцын прый- шоў зь невялікім спазьненьнем. Мы пазнаёміліся асабіста, а ў літаратурным сэнсе Аляксандр Ісаевіч сказаў, што чытаў нас абодвух і падзяляе наш пафас. На зьезд ён ня пойдзе, бо ня мае запросінаў, але чакае, што мы там выступім у духу ягонага ліста. Адамовіч паабяцаў тое зрабіць (але яму слова не далі), я ж падрыхтаваў выступленьне ў некаль- кі іншым духу. Наконт літаратуры Салжаніцын сказаў, што працуе зараз над творам пра імперыялістычную вай- ну 1914 году і, магчыма, улетку паедзе ва Ўсходнюю Прусію. Па дарозе мог бы заехаць у Беларусь, дзе ваяваў у 44-м годзе. Вядома, мы запрашалі. (Тое, на жаль, не ажыцьцявілася.) Падчас размовы мы з Адамовічам усё азіра- ліся на сьцены, што таілі пэўную небясьпеку, Салжаніцын жа паводзіў сябе ўпэўнена і сьмела, ад алкаголю адмовіўся. Напрыканцы сфатаграфавалі госьця - па чарзе з Адамо- вічам і Быкавым.
    На зьезбдзе ў залі славутага Крамлёўскага палацу я сядзеў мала, болей бавіў час у кулуарах, а то ў буфэце. Але ў вялізнай залі буфэту можна было хіба пад’есьці, выпіць жа там не было нічога. I тое абурала шмат каго з прыез- джых пісьменьнікаў. Асабліва абураўся Віктар Астаф’еў, зь якім я ўжо быў знаёмы, і мы займелі намер абмыць сустрэчу. Ды не было чым. I Віктар гучна, бянтэжачы вык- шталцоную гэбісцкую абслугу, абвяшчаў, што без гарэлкі не перамаглі б і ў вайну - нават з грымотнымі заклікамі палітрукоў. I беларускія партызаны тое ведаюць - праў- да, Васіль? - жартоўна зьвяртаўся ён да мяне. Я пагадзіўся і напомніў Віктару, як на банкеце папярэдняга зьезду ён уратаваў Канстанціна Сіманава. Той тады вальяжна пра- ходжваўся між шэрагамі сталоў зь нейкім замежнікам, а за імі, бы хвост, віўся падазрона гэбісцкі тып, усё стараўся ўчуць іх размову. Як тыя спыніліся, спыніўся і ён, падско-
    чыўшы да нашага стала, якраз насупраць Астаф’ева. Па- вел Нілін277, які быў з намі, зразумеўшы, у чым справа, аднак, запытаўся, з якой арганізацыі тып? Але той бы ня чуў пытаньня, - уся яго ўвага была скіравана на Сіманава. Тады Астаф’еў гучна, каб перамагчы п’янаватую гаману, мовіў: «Ды з арганізацыі Сямічаснага, азірніцеся, Канстанцін Міхайлавіч!». Той і праўда азірнуўся, і тып, утуліўшы гала- ву ў плечы, моўчкі шаснуў убок. Увечары ў гатэлі мы абмяркоўвалі той выпадак, і Астаф’еў даволі нэрвова напом- ніў, дзе мы жывём. Ён сказаў, што ў 30-я гады ў СССР было 10 мільёнаў сэксотаў, пра гэта сьведчыў сын Г. Ма- лянкова278, а ўжо ён штосьці ведаў. Ды й сам Хрушчоў279, выкрываючы Берыю280, сказаў, што ў СССР кожны пяты - сэксот. Чаго ж вы хочаце ад пісьменьнікаў? - пытаўся Віктар Пятровіч.
    Як ужо было сказана, пры шыкоўнай закусі ў Крамлі не было чаго выпіць, а буфэты ў гасьцініцах ламіліся ад выпіў- кі, ды не было закусі. Як заўжды, з закусьсю ў краіне была напруга. Раніцай за сьнеданьнем мы доўга вырашалі зада- чу: як пранесьці на зьезд бутэльку. Бураўкін спрабаваў засунуць яе ў кішэню - выглядала падазрона, нібы там бомба. У маёй нутраной кішэні - яшчэ горш. Спрабавалі пакласьці ў імпазантную Гілевічаву папку, зь якою той нідзе не расставаўся, - таксама нядобра. Маглі адабраць ды яшчэ што прышыць. Правяралі ж нас не адзін раз, у кожных дзьвярах, дзе гэбісты звычайна дзяжурылі парамі: пакуль адзін правяраў дакумэнты, зьвяраючы фота з арыгі- налам, другі рабіў «візуальны вобыск», пільна азіраючы кішані і рукі. Выйсьце знайшлі самае простае - выпіць у гасьцініцы, а закусваць бегчы ў Крэмль.