Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
шмат што перажывала ў сабе. Мы спаткаліся зь ёй у доміку Ажэшкі, на той раз яна здалася нам дужа вясёлай і абнад- зеенай. Зрэшты, было чаго - яе пусьцілі ў Беласток, дзе яна мелася сустрэцца з сынам, якога ня бачыла з моманту свайго арышту ў Празе. Паказвала грошы, «цэлую кучу», якую яна зарабіла, дзякуючы Максіму Танку, што дамогся выхаду яе зборніка246. Мы шчыра парадаваліся шчасьліваму павароту ў яе жыцьці. Там жа Карпюк, адвёўшы госьцю ў ціхі закутак, уручыў ёй ліст для перадачы ў Беластоку аднаму чалавеку. Тым чалавекам быў нядаўна намі падаз- раваны Олек Амельяновіч. Я дужа сумняваўся ў правіль- насьці карпюкоўскага ўчынку, баяўся, што тым ён можа «падставіць» Ларысу. Баяўся, атрымалася, марна.
Геніюш была старая кансьпіратарка і зрабіла ўсё як належыць. Усё як належыць зрабіў і Амельяновіч. Паехаў у Штутгоф, дзе на месцы былога канцлягеру арганізавалі архіў, і там сярод процьмы іншых дакумэнтаў адкапаў зла- шчасную нямецкую ведамасьць. На першай старонцы гэ- тай пажоўклай паперыны выразна значылася: Рэестар гра- шовых пераводаў, якія паступілі палонным ад іхніх родзічаў. Далей ішлі дробныя сумы ў дойчмарках і подпісы тых, каму яны прызначаліся. Вядома, ніякіх марак зняволеныя не атрымлівалі, але бухгалтарская пунктуальнасьць пат- рабавала, каб усе расыіісаліся. У тым ліку і зьняволены Карпкж, які расьпісаўся і забыўся. Ніякіх грошай ён, вядо- ма, ня бачыў, дык навошта было пра іх памятаць. Ягоная галава ў той час была занятая праблемай уцёкаў, якія ён і зрабіў. А пасьля пры допытах у КДБ тыя, што там дасе- дзелі да вызваленьня, сьцьвярджалі, што ўцячы са Штут- гофу было немагчыма. Што Карпюка, можа, выпусьцілі. I ім верылі, ня ведаючы, што каму - немагчыма, а Карпюку стала магчыма. Бо Карпюк заўжды «тузаўся», такім ужо валодаў характарам.
Дагэтуль невядома, ці мелі члены бюро ЦК КПБ на руках тую ведамасьць, як вырашалі лёс Карпюка, бо Кар- пюк атрымаў яе значна пазьней. Але абмяркоўвалі ўсе пунк- ты абвінавачваньня доўга і старанна. Пасьля галасавалі. На галасаваньне было пастаўлена дзьве прапановы: вык-
лючыць або даць страгача. За выключэньне прагаласавалі два даўнія «сябры» Аляксея - генэрал Дэбалюк і Міцкевіч. За страгача - Кузьмін і Аксёнаў. Сам Машэраў устрымаў- ся. To быў паратунак. Урэшце спыніліся на страгачы, які Карпюк пранасіў год і стаў зусім чысты. Перад партыяй і савецкім народам. А вельмі проста маглі б і засадзіць - за супрацоўніцтва з гестапа ды іншае. А заадно і тых, хто супрацоўнічаў з супрацоўнікам. Ужо былі такія прыклады, і адзін зь іх — драматычная гісторыя слонімскага паэта Анатоля Іверса247. Застаўшыся на акупаванай тэрыторыі, ён змушаны быў па заданьні зь лесу пайсьці працаваць ў гарадзкую ўправу, ягонага таварыша ўкаранілі нават у СД. Дапрацаваліся яны там да таго, што ледзь выратаваліся ад арышту. Іверс дык выскачыў у вакно, а сям’я была арыш- тавана і жонка з дзецьмі загінула. Пасьля вызваленьня нейкі час усё было добра, іхнюю гісторыю ў Слоніме ведалі, іх не чапалі. Але зь цягам часу, калі партызанскія кіраўнікі, на якіх яны працавалі ў немцаў, памерлі або разьехаліся, абодвух «выкрылі». У Горадні быў суд, Іверсаў таварыш атрымаў 15 гадоў, сам Іверс быў звольнены з працы, вык- лючаны з СП і пятнаццаць гадоў прарабіў на смалакурні ў лясгасе.
Клейн у гэтую пару яшчэ рабіў на гародніннай базе, праўда, тады ўжо не цягаў скрынкі, - як чалавека пісьмен- нага, яго з алоўкам у руках паставілі іх падлічваць. Тое была паслабка. Няхутка яшчэ ён перайшоў на працу ў сацыялягічны аддзел хімкамбінату.
«I высакародны чалавек можа стаць нявольнікам абставі- наў, але той, хто робіцца лакеем абставінаў - не высака- родны чалавек», - зазначыў калісь Леў Мікалаевіч248.
71. АТК пайшоў
Пазваніў Твардоўскі і голасам, які я даўно (а можа, і ніколі) ня чуў, паведаміў, што ён сыходзіць з часопісу. Я разгубіўся і ня ведаў, што яму на тое сказаць, а ён адразу ж папытаўся, ці буду я ў такім разе друкаваць новую апо-
весьць у «Новом мнре»? Яшчэ болей зьбянтэжаны, я штось мармытаў, а затым папытаўся, як ён параіць? Аляксандр Трыфанавіч, як мне здалося, раздражнёна адказаў, што таго раіць ня будзе, - рашайце самі. Гэта была мая апош- няя размова з Твардоўскім. Болей гаварыць зь ім не давя- лося.
Барацьба супраць Твардоўскага і «Нового мнра» вяла- ся даўно - галоўнага рэдактара выжывалі з часопісу ўсяля- кімі спосабамі. Хоць маглі, канешне, зьняць «з трэскам», але, мабыць, у ЦК хацелі зрабіць тое далікатна, рукамі кіраўніцтва Саюза пісьменьнікаў на чале з Федзіным — Варанковым. Тыя, аднак, марудзілі. Начальства наладзіла рэгулярны прэсінг на самога Аляксандра Трыфанавіча, часткова празь некаторых членаў рэдкалегіі часопісу. Га- лоўнага рэдактара самааддана падтрымлівала рэдакцыя, ці ня ўсе намесьнікі і аддзелы. Тады з ЦК распаўсюдзілі чутку, паводле якой у выпадку добраахвотнага зыходу га- лоўнага ўся рэдакцыя застаецца ў ранейшым складзе, Аляк- сандр Трыфанавіч атрымлівае добрую ўрадавую пэнсію, крамлёўскі паёк і да 60-годзьдзя, якое неўзабаве набліжалася, - званьне Героя. Мусіць, гэта нарэшце і паўплывала на аканчальнае рашэньне Твардоўскага, які і напісаў заяву. (Забягаючы наперад, зазначу, што ніводзін пункт з абяца- нага ня быў выкананы, рэдакцыю па адным разагналі, a адстаўны рэдактар, страціўшы любімую працу, хутка не- вылечна захварэў.)
Якраз у апошнія дні старога «Нового мнра» я прыехаў у Маскву і дазнаўся, што мая аповесьць ідзе ў чарговым нумары. Паводле свайго рэдактарскага звычаю - не «драж- ніць гусей» загалоўкам - Твардоўскі назваў яе «Сотніка- вым», што ўвогуле мне не спадабалася. (Чаму - Сотнікаў? Ужо з увагі на двух герояў трэба - Рыбак і Сотнікаў.) Але мне патлумачылі, што так лепш - паводле прозьвішча станоўчага героя. Галоўны, маўляў, меў на яго адмысловыя спадзяванкі, — мусіць, гэткія, як і аўтар.
Сазваніўшыся з Адамовічам, які той час таксама быў у Маскве, сабраліся ў рэстаране «Арагві». Прыйшлі Лак- шын, Сац, Вінаградаў, Міша Хітроў. Добра пасядзелі, сум-
на, аднак, гамонячы. Радавацца не было чаму — «Новый мнр» канаў. Ззаду заставалася яркая і самабытная старон- ка расейскай літаратуры, якая наўрад ці калі адновіцца. Тое, што зрабіў гэты гнаны часопіс, калісь будзе належна ацэнена. Таксама як і роля ў ім Аляксандра Твардоўскага. Але калі? Нехта выказаў сумненьне ў тым, бо літаратура - не авангарднае мастацтва, якое звычайна ацэньваецца заў- тра. Літаратура важная для сёньня. Калі сёньня яна не спатрэбілася, дык наўрад ці калі спатрэбіцца ў будучым. У будучым будзе свая літаратура, свае аўтары і свае героі. Таксама як і ў палітыцы. Я сказаў пра маю апошнюю размову з Твардоўскім і яго яўнае нежаданьне, каб мая аповесьць была надрукавана пры новым рэдактары. На гэта амаль усе запярэчылі: аповесьць паявілася ў час і на сваім месцы. Вядома, лепш, калі б на месяц раней, пры Твардоўскім. Але ж хто ведаў...
Лакшын сказаў, што пры новым рэдактары доўга не папрацуе - сыдзе ў іншае месца. Сац ужо быў на пэнсіі. Іншыя таксама хутка разышліся хто куды. Даўжэй за іншых заставаўся ў «Новом мнре» ягоны сакратар Міша Хітроў. Мне яшчэ наканавана было надрукаваць там невялічкую аповесьць «Абеліск», а пасьля і я сышоў з часопісу надоўга.
72. Сьмерць АТК
Вялікая група беларускіх пісьменьнікаў была ў Маскве на чарговым пленуме СП, як прыйшла вестка, што памёр Твардоўскі. Мы ўсе засталіся на пахаваньне.
Хавалі яго з ЦДЛ на Вароўскага. Перад тым была нейкая незразумелая валтузьня і трывога - штось не маглі ўзгад- ніць з кіраўніцтвам Масквы ці краіны. Казалі, найперш было клопату, дзе пахаваць, могілкі на Нова-Дзевічым не хацела даваць начальства. Публіку ў жалобную залю пушчалі па прапусках, людзей было дужа многа. Стоячы ля труны ў варце, я глядзеў і не пазнаваў колішняга паэта і рэдактара. Хвароба дарэшты зьела некалі магутнага ча- лавека, і перада мной ляжаў зьмізарнелы, з рэдкім пушком
на галаве нябожчык. У час паніхіды казаліся пранікнёныя словы пра яго заслугі перад літаратурай і наогул расейс- кай культурай, - словы, якія непапраўна спазьніліся. Запом- ніўся выступ Канстанціна Сіманава, які, гаворачы перад поўнай заляй, не саромячыся, душыўся сьлязьмі. Шмат хто плакаў і ў залі. Там жа многія ўпершыню ўбачылі Аляк- сандра Салжаніцына, што сядзеў поруч з удавой Марыяй Іларыёнаўнай і перахрысьціў нябожчыка249. Але слова на разьвітаньне яму не далі. Пасьля стала вядома, што ледзь- ве пусьцілі ў залю, - на той час Салжаніцын ужо быў выключаны з саюзу пісьменьнікаў.
Як скончылася паніхіда, многія паехалі на могілкі.
Быў змрочны, непагодны дзень зазімку, падаў рэдкі сьня- жок. На пад’ездах да могілак пахавальны картэж сустрэў ланцуг войску МУС - уздоўж чыгункі, аж да брамы могілак. На могілках тое ж самае. Усе змушаныя былі прабірацца празь цесныя шэрагі войску бясьпекі да месца магілы. Нас з Валяй Шчадрыной250, калі мы выпнуліся з шэрагу, зло- сна аблаяў афіцэр бясыіекі, нават крыкнуў: «Страляць буду!». На што гэтая непалахлівая беларуска ціха, але рашуча мовіла: «Давай, страляй, ну!». I той, здалося, аж схамянуўся ад яе рашучасьці.
Перад тым, як труну засыпаць зямлёй, яе перахрысьціў Салжаніцын. Тое было нязвыкла ў атэістычным пісьмень- ніцкім асяродку, пра што доўга пасьля гаварылі і пісалі сьведкі. Арганізатары пахаваньня змушаны былі апраўд- вацца - маўляў, вінаваты, не дагледзелі. Пасьля паховін усе, сябры і ворагі нядаўняга рэдактара адыёзнага часопісу, разышліся па кабаках - абмываць нябожчыка. Беларусы таксама абмылі ягоныя костачкі, асабліва Аркадзь Куля- шоў, які ўвесь час плакаў. Твардоўскі быў ягоны даўні і найлепшы сябра. Я дык адчуў сябе сіратой...
Неўзабаве па вяртаньні дамоў пасьля той сумнай наго- ды, як ужо выйшаў «Новый мнр» з маёй аповесьцю, «По- лымя» запрасіла прыехаць. Сабраліся нарэшце друкаваць, наладжвалася абмеркаваньне. Сыйшлася ці не самая прад- стаўнічая рэдкалегія, - усе, апроч Барадуліна, які быў дзесь
у ад’езьдзе. Я меркаваў, што будуць дробязныя заўвагі па мове і стылі, аказалася, — усчалі абмеркаваньне па поўнай праграме. На маё слабое пярэчаньне, што ў Маскве ўжо абмяркоўвалі і маскоўскі Галоўліт прапусьціў, палымянскі галоўны Павел Кавалёў адказаў, што Масква нам ня ўказ. Масква друкавала і Еўтушэнку, чаго ў Беларусі ніколі ня здарылася б, бо беларуская літаратура ідэйна здаровая, бяз шкодных ухілаў. На абмеркаваньні асабліва стараўся Анатоль Вялюгін251, які, мяркуючы па ўсім, быў загадзя да таго падрыхтаваны. Ён праводзіў паралелі паміж прозай Быкава і тымі заганнымі ідэямі, што нам навязваюць зь Мюнхену, то бок з радыё «Свабода». Іншыя палымянцы выказваліся болей памяркоўна, але ўсе сышліся на тым, што аповесьць друкаваць рана, трэба дапрацаваць. Дапа- могу аўтару ў дапрацоўцы было вырашана даручыць Ба- рысу Сачанку252. Сказалі, каб з тым не цягнуць.