• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Празь нейкі час той жа Марцалеў і ягоны памочнік Гніламёдаў232 прыехалі ў Горадню наводзіць парадак у мяс- цовым аддзяленьні пісьменьнікаў. Пасьля грунтоўнай гутаркі ў абкаме пачалі па адным выклікаць нас у Дом Ажэшкі. Першай паклікалі Дануту233, якая няхутка выйш- ла адтуль з заплаканым тварам. Нават не схацела гава- рыць, што ў яе пыталіся. Наступным быў я. Размова была звычайная - пыталіся пра прычыны канфлікту зь мясцо- вымі ўладамі і чыталі мараль. Як я распавёў пра прошукі КДБ, Марцалеў аж спалохаўся: «А вы ўжо ўсім расказалі?». Ня ўсім, кажу, але некаторым расказаў. У тым ліку і ка- рэспандэнтам з Масквы і Варшавы. У Карпюка дапытваліся пра прычыны ягоных адносінаў з абкамам, на што Аляк- сей сказаў: «Як яны да нас, так і мы да іх. Юбілейным ленінскім мэдалём за штучнае асемяненьне кароў Ульяно- віча ўзнагародзілі, а нас з Быкавым за вайну — і не падумалі».
    У канцы школьнага навучальнага году здарыўся канф- ліктны выпадак з маім малодшым сынам. Патэлефанавала дырэктарка школы, дужа прынцыповая дама з адметным прозьвішчам Сукачова і тэрмінова запатрабавала мяне ў школу. Я не пайшоў, сьпярша папытаўся ў свайго Васіля, што ён натварыў? Ён, натуральна, аднекваўся, маўляў, нічога. Але спакваля стала вядома. На ленінскім уроку ў 4 клясе, калі гаворка ішла пра Ільліча, мой сын сам сабе буркнуў у рыфму: Ільіч - стары хрыч. Тое ўчула яго пільная суседка і тут жа падняла руку, каб абвясьціць тое настаў- ніцы. Настаўніца з жахам падняла сына, які, вядома, не прызнаўся. Справа дайшла да дырэктара, далажылі ў гар- кам і яшчэ куды. Разьдзьмулі палітычны скандал, у мяне запатрабавалі пісьмовага тлумачэньня. Шкадуючы сына, якому пагражала выключэньне, я нешта пісаў, апраўдваў- ся сам і апраўдваў яго. Увогуле тое было брыдка і ганебна.
    Сталася так, што я ўжо мала з кім таварышаваў у Горад- ні. Усе знаёмыя былі занятыя асабістымі справамі, а га- лоўнае - пабойваліся занадта кантактаваць з апальнымі пісьменьнікамі. Часам сустракаўся з Барысам Клейнам, калі той ня быў заняты ў інстытуце. Клейн меў даволі глыбокі аналітычны розум, быў дасьведчаны ў палітыцы. Ды і ў культуры таксама. (Распавядаў, як некалі вучыўся ў адной клясе з Раланам Быкавым234, цяпер лёс зьвёў яго з другім Быкавым.) Менш цікавіўся беларускай літаратурай, але гэта - як каму наканавана.
    Аднойчы ўвечары ён прыйшоў да мяне на кватэру, мы пасядзелі трохі, і я пайшоў яго праводзіць дадому. Самую важную частку размовы, вядома, прыпасалі да гэтага часу. Клейн жыў недалёка, у цэнтры гораду, каля турмы. Прайшлі ў адзін канец, затым у другі. Было ўжо цёмна, людзей на вуліцы трапляла няшмат. Ля самага яго пад’езду раптам перад намі выніклі трое, заступілі дарогу. Сьпярша мы нават не зразумелі, чаму яны перагарадзілі нам вузкі шлях, як тут жа атрымалі па удары ў твары - я і Барыс. У таго адразу ўпалі пад ногі акуляры, я здушана крыкнуў: «У чым справа?». I зноў атрымалі - другі раз. Тады мы закрычалі - на ўсю
    вуліцу. Адзін таропка перайшоў на другі бок, дзе ўжо стаяў трэці зь іх групы. Астатні раптам наблізіўся амаль ушчыль- ную, але замест таго, каб ударыць, ціха сказаў «Простнте, ребята!» і пайшоў да тых двух.
    Я памог Барысу адшукаць у цемры яго акуляры. Знэр- ваваныя, мы яшчэ пастаялі, гледзячы, як трое нетаропка пайшлі сабе ў бок турмы. Што было рабіць далей? Блізка было ўпраўленьне міліцыі, насупроць ад яго ўпраўленьне КДБ. Але мы туды не пайшлі. Мы наогул нікуды не пайшлі ні тады, ні назаўтра. Мы зразумелі, чыіх гэта рук справа і што скардзіцца — марна. Зноў жа ня так ужо яны нас і пабілі - сінякоў не засталося. Шкельцы ў акулярах Бары- са замянілі, а я наогул выйшаў бяз стратаў. Заставалася толькі дзякаваць Богу і чакаць новых прыгод.
    Празь дзень я патэлефанаваў у Менск Матукоўскаму, распавёў, што ў нас адбываецца. Мікалай Ягоравіч паўзды- хаў у трубку і сказаў, што трэба мне перабірацца ў Менск. У Горадні цябе зьядуць. Ці заб’юць, што таксама ня лепей...
    Аднак у Менску, куды я неўзабаве зьезьдзіў, было ня ле.пш. Кісьлік з Тарасам распавялі, як у Акадэміі [Навук] грамілі групу нацыяналіста Прашковіча235, за палітыку выключылі з партыі і выгналі з газэты Вінаградава, мужа пісьменьніцы Вакулоўскай. У Саюзе пісьменьнікаў, куды я забягаў, можна было перакінуцца словам хіба з прыветлівым Толем Вярцінскім236, які здаўна прыязна да мяне ставіўся. Адамовіч жыў у Маскве, дзе вучыўся на сцэнарных курсах. (Патрэбны яму былі гэтыя курсы. Хіба каб уцячы зь Мен- ску.) Ня шкодзіла б зайсьці ў «Маладосьць», але тую рэдак- цыю зь нейкага часу схавалі ў будынак ЦК ЛКСМБ зь яго строгім прапускным рэжымам, якога я не трываў. Патэле- фанаваў Нілу Гілевічу. Гэтага чалавека і паэта я паважаў даўно найперш за яго цьвёрдую нацыянальную пазыцыю, якая, аднак, давалася яму ўсё трудней. Асабліва пакуль ён нарэшце не ўступіў у партыю. Зь ім за чаркай на яго ўтульнай кухні можна было адвесьці душу, нагаварыцца на роднай мове. Што я і рабіў апошнім часам, бываючы ў Менску.
    65.	Барадулін. Другі АТК
    Неяк напрадвесьні ў Горадню завітаў мой ушацкі зям- ляк Рыгор Барадулін. Прыехаў з маладой жоначкай, усь- мешыстай разумніцай Валяй. У Горадні жыла яго цешча, але з прычыны кватэрнай цеснаты ён спыніўся ў гатэлі «Нёман». Гатэль гэты і рэстаран пры ім здаўна быў для нас «нешанцоўны», не пашанцавала там і Рыгору, які, вячэраючы, вядома ж, атруціўся. Дзеля паратунку пазваніў мне. Адмысловых лекаў у мяне не аказалася, давялося лека- ваць земляка прымітыўнаю марганцоўкай. Калі з добрых рук, дык паможа, жартаваў Рыгорка, глытаючы чырвоную дрэнь. I праўда - памагло. Мы зь ім добра пагутарылі, a пасьля авансам і замачылі ягоную папраўку. Рыгор быў мастак наконт тае справы, і ягоны востры ад прыроды розум рабіўся тады і яшчэ вастрэйшы. Увогуле чуйны да людзей, ён у пэўныя моманты дасягаў у свае чуйнасці нейкай падсьвядомай глыбіні і пранікнёнасьці, бачыў кожнага сапраўды наскрозь. Ён даў вычарпальную характарысты- ку шмат каму з маіх сяброў і ворагаў, і, слухаючы яго, я толькі зьдзіўляўся, як раней не заўважаў таго. Усё ж, ма- быць, з тае прычыны, што жыў наводдаль, у правінцыі, літаратурнае асяродзьдзе ведаў мала. А яно было, тое ася- родзьдзе, і функцыянавала паводле ўласных, невідочных для іншых правілаў, не засвоіўшы якія, немагчыма было дасягнуць нічога. А я наіўна думаў, што справа толькі ў літаратуры, у вартасьці таго ці іншага твору. Аказалася, яшчэ і ў асобе таго, хто гэты твор напісаў, у ягоных сяб- рах-сабутэльніках і асабліва — у адносінах з начальствам.
    Аднойчы на схіле рабочага дня ў рэдакцыі раздаўся тэлефонны званок, загадчык аддзелу Леанід Дзянісаў пе- радаў трубку мне. Хто? - Ня ведаю. Я назваў сябе, і пачуў глухаваты, разважлівы голас: «Гаворыць Аляксандр Трыфанавіч». (Я аж спалохаўся, падумаўшы, што гэта Твар- доўскі, але чаму ён у Горадні?) Ды не, аказалася, то другі Аляксандр Трыфанавіч - новы сакратар ЦК КПБ па ідэалёгіі Кузьмін [АТК]. Ён хоча спаткацца са мной, але
    неафіцыйна, можа б, мы пагулялі ўвечары па вуліцах, пагутарылі? Было лета, надвор’е стаяла добрае. Дамовіліся спаткацца.
    To была мая першая сустрэча з гэтым чалавекам, які парушыў у маёй сьвядомасьці раней засвоеныя ўяўленьні пра партыйных функцыянэраў усіх без выключэньня ран- гаў. Мы хадзілі па ціхіх гарадзенскіх вулічках паблізу ад двух гістарычных замкаў, і Аляксандр Трыфанавіч ціхім голасам распавядаў пра сваю вайну, як быў на фроньце лётчыкам-штурманам бамбардзіроўшчыка, як даводзілася лётаць, быць зьбітым. Распавёў пра выпадкі з асабістамі, якія, як і ўсюды, шчыравалі і ў авіяцыі. Уцалеў ён з гэтай вайны толькі праз тое, што быў цяжка паранены і сьпісаны. Інвалідам пачынаў цывільнае жыцьцё, памалу пайшоў па партыйнай лініі і вось дабрыў да ЦК. Цяпер ён кіруе ідэалёгіяй, у якой, аднак, нічога не вырашае, бо ўсё ў ёй вырашана - даўно і назаўжды. Наконт асьвятленьня вай- ны ў маіх творах ён цалкам на маім баку, але як партыйны функцыянэр, на жаль, ня можа агучыць тое публічна. Я толькі паціскаў плячыма - што ж, дзякуй і за такое прыз- наньне. Мне ніхто ніколі, нават сакратар рэдакцыйнай партарганізацыі, не сказаў, што ён на маім баку. Хоць таксама быў ветэран вайны, былы франтавік. Некаторыя часам гаварылі ў вочы, што яны супраць маіх «пісаньняў», бальшыня, праўда, мудра маўчала.
    3 тае сустрэчы ў мяне з АТК, як яго клікалі за вочы, склаліся прыязныя, амаль таварыскія адносіны. Чым мог, ён імкнуўся памагчы мне, таксама як і Алесю Адамовічу, што неўзабаве апынуўся бяз працы, выгнаны з Маскоўска- га ўнівэрсытэту. Ды і шмат каму зь іншых.
    66.	Выключэньне Карпюка
    Над намі ў Горадні штосьці зьбіралася, згушчалася, на- брыняла чаканьнем. Мы пэўна ня ведалі, што, але адчувалі - будзе нядобрае. Неяк на вуліцы я спаткаў трохі знаёмую настаўніцу з Зэльвы. Як звычайна, папыталіся адно ў ад-
    наго пра жыцьцё, я сказаў, што хваліцца няма чым. I яна суцешыла: вясной стане лепей. Што лепей? Настаўніца пасьмяялася: а можа, і горай. Хто сказаў? Mae карты га- вораць...
    Я хутка забыўся на тую размову, як аднойчы ў рэдакцыі пачуў: пасьля абеду — закрыты партсход. Закрытыя парт- сходы здараліся нячаста, звычайна праводзілі адкрытыя, на якія я, канешне, не хадзіў. Карпюк змушаны быў хадзіць, ён быў на партуліку ў рэдакцыі. Прыйшоў і цяпер, зазірнуў да мяне ў аддзел саўработы, дзе я сядзеў. Твар яго быў змрочны, і ён адразу сказаў: «Будуць выключаць». - «Каго?» - «Мяне...». Во гэта навіна, падумаў я. Завошта? Чаму? Што здарылася?
    Але што здарылася, пра тое неўзабаве стала вядома.
    Прыйшоў прадстаўнік з гаркаму, абвясьціў цэлы стос палітычных грахоў члена КПСС Аляксея Карпюка і вынес на абмеркаваньне прапанову гаркаму — выключыць. Кар- пюка ў рэдакцыі ведалі гадоў, можа, пятнаццаць, старэй- шыя работнікі некалі працавалі зь ім, і мала хто з разу- меньнем паставіўся да тае прапановы гаркаму. Праўда, ведалі ягоны няўрымсьлівы характар, але тіаважалі яго як героя вайны, вядомага на Гарадзеншчыне партызанскага камандзіра. Як пачалі галасаваць, толькі тры ці чатыры камуністы (пераважна адстаўнікі-вайскоўцы) прагаласавалі за выключэньне, астатнія — за вымову. Прадстаўнік гарка- му сваё заданьне ня выканаў і пайшоў незадаволены. Трэ- ба было чакаць працягу.