• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    I сапраўды, працяг не замарудзіў зьявіцца — праз ты- дзень Карпюка выклікалі на бюро гаркаму і выключылі аднагалосна.
    На вуліцы ў абедзенны перапынак я спаткаў першага сакратара гаркаму Магільніцкага, якога трохі ведаў, і спы- таў: за што так строга? Хіба Карпюк - злачынца? А ён мне адказвае: «Горш чым злачынца». I пайшоў, не разьві- таўшыся. Разгублены, я пайшоў у другі бок і думаў. Колькі іх, гэткіх сакратароў, валадароў нашых лёсаў, прайшло па- над намі? Над кожным пэўны час зьзяў валадарны німб сілы і сьвятасьці, здавалася, яны маглі ўсё. I яны рабілі
    тое, чаго ад іх вымагалі іншыя, вышэйшыя, яшчэ з боль- шым німбам. У тым яны бачылі ці не адзіны сэнс сваёй працы і чакалі, калі будуць аддзячаны кар’ерай і вышэй- шасьцю. Але здаралася, што і згаралі - ад празьмерных высілак, п’янкі ці амаралкі і сыходзілі ў нябыт на другі ж дзень, як вытрасаліся з сваіх кабінэтаў. Бы іх і не было ніколі. Тады на іх месца прыходзілі іншыя - таксама зь нязьменным німбам партыйнасьці, і ўсё пачыналася спа- чатку. Што да Магільніцкага, дык менавіта на справе Карпюка ён узьнёсься высока - аж да пракурора рэспублікі, каб у свой час гэтак жа нізка гэпнуцца і згарэць. Цяпер яго ў Горадні няма чым і прыпомніць. Хіба ў зьвязку з ганеб- най расправай над пісьменьнікам Карпюком.
    Але Карпюк быў ня з тых, хто мог бязвольна скарыцца ўладзе, ці ворагу, ці звычайнай жыцьцёвай бязглузьдзіцы. Усё жыцьцё гэты чалавек імкнуўся асядлаць свой лёс, хаця тое і каштавала яму аграмадных высілкаў і далёка не заў- жды ўдавалася. Але ўдавалася нават у вайну, як ён уцякаў з канцлягеру, пасьля выбавіўся ад расстрэлу ў партызан- скай брыгадзе. Ды й на фронце ўвогуле яму шэнціла, бо пазбыцца пагібелі зь яго цяжкой ранай ня кожнаму ўдало- ся б. Карпюк выжыў. Зь ягонай прагай да жыцьця ён жыў бы і болей, калі б тое жыцьцё не ўкарацілі зламысьнікі.
    Для Карпюка пачалася доўгая паласа душэўных паку- таў, хаджэньняў па інстанцыях, па ўсіх гэтых парткамісіях зь іх драпежным партыйна-партызанскім актывам. Ужо тыя, пра каго Карпюк гаварыў і пісаў, што яны за вайну ні разу ня стрэлілі ў жывога немца, паказалі сваю прын- цыповасьць - аднагалосна адвяргалі Карпюковы апэляцыі. Сінхронна спрацавалі і ягоныя калегі ў Саюзе пісьменьнікаў - зьнялі Карпюка з працы сакратара абласнога аддзя- леньня. 3 тым загадам у Горадню прыехаў сакратар СП Грачанікаў237, які, аднак, паслаў сваё менскае начальства на тры літары і да адыходу цягніка зашыўся ў рэстаране, чым выклікаў нашае да яго шанаваньне.
    Канешне, бяда ня ходзіць адна. У той час беды кружлялі карагодамі. Захварэла Карпюкова жонка, настаўніца Іна Анатольеўна, Аляксей змушаны быў адвезьці яе ў Бараўля-
    ны. На руках у беспрацоўнага пісьменьніка засталося трое дзяцей. Кніжкі, што меліся неўзабаве выйсьці, апэратыўна павыкідвалі з выдавецкіх плянаў. Грошай ня стала, як ня стала і ніякіх спадзяванак на іх. Карпюк пазычаў у мяне, але я таксама ня быў багаты і пісаў у літфонд заявы аб аднаразо- вай дапамозе - для сябра. Яму дапамогі ўжо не давалі. Часам, у шэрую гадзіну мы дзе-небудзь спатыкаліся ўтрох — Кар- пюк, Клейн і я - меркавалі, як быць? Клейн раіў не пагад- жацца - змагацца, пісаць - праўда на тваім баку. Але каму патрэбна была Карпюкова праўда?
    Як пасьля стала вядома, у абласным КДБ вылучылі адмысловага афіцэра, маёра Хаміна, які засеў «хімічыць» на Карпюка крымінальную справу. Выключэньне з партыі было толькі пачаткам - чалавека належала пасадзіць. Паколькі Карпюк меў геройскую рэпутацыю з вайны, выра- шылі падлавіць яго менавіта з гэтага боку. Маёр зьезьдзіў у Польшчу, па вайсковых сьлядох Карпюка, наведаў Штут- гоф, дзе той сядзеў і адкуль уцёк, шукаў кампрамат і даку- мэнты. Ну і, вядома, пакарыстаўся ўласнай фантазіяй, - сачыніў, чаго не хапала. Сачыняць яны ўжо ўмелі, былі адукаваныя. Гэта колішнія чэкісты былі з абмежаваным уяўленьнем і змушалі зэкаў саміх прыдумваць сабе зла- чынствы. Гэтыя сачынялі самі.
    Мінула трохі часу, і, як пасьля стала вядома, старшыня тадышняга Камітэту дзяржбясьпекі СССР Ю. Андропаў238 дакладваў у ЦК КПСС: «Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Бела- русі мае зьвесткі аб нездаровых настроях беларускіх пісь- меньнікаў - члена КПСС Карпюка і Быкава... Карпюк нелегальна распаўсюджвае сярод сваіх знаёмых усялякія пасквілі ў выглядзе кнігі Гінзбург-Аксёнавай “Круты мар- шрут” і іншыя. Адмоўна ўзьдзейнічае на моладзь. Пад яго ўплывам студэнт Гродзенскага педінстытуту Малашэнка піша вершы, прасякнутыя пэсімізмам і ўпадніцтвам, нека- торыя зь іх утрымліваюць шкодны палітычны сэнс... По- гляды Карпюка ў пэўнай ступені падзяляе Быкаў, аўтар тэндэнцыйнай аповесьці “Мёртвым не баліць”... У цяпе- рашні час да Быкава выказваюць інтарэс ідэалягічныя
    цэнтры ворага. Гэта відно, прынамсі, зь перапіскі зь ім супрацоўніка закрытага сектара “Народна-працоўнага са- юзу” (НПС), якая вядзе яго антысавецкую апрацоўку. 3 Быкавым устанавіў кантакт італьянец Поджы, які падаз- раецца ў прыналежнасьці да спэцорганаў ворага... Камітэт дзяржаўнай бясыіекі Беларусі з санкцыі ЦК кампартыі рэспублікі рыхтуе мерапрыемствы, накіраваныя на прадухі- леньне магчымых варожых акцый з боку названых асо- баў»239.
    67.	Ягоная Галгофа
    Карпюк распавёў нам з Клейнам, што абвінавачваньні яму прад’явілі такія, што без суду можна было яго расстра- ляць. Здаецца, іх было сем, і сярод іх такія: платнае супра- цоўніцтва з фашыстамі ў канцлягеры Штутгоф; дэзэртыр- ства з партызанскай брыгады; укараненьне ў савецкую разьведгрупу агента гестапа; сувязь з агентам паліцыі; самазванае прызначэньне камандзірам атраду і яшчэ не- шта драбнейшае. Вядома, Карпюк адразу кінуўся іх абвяр- гаць. Першым чынам паехаў у Менск, у архіў партызанс- кага руху, дзе, аднак, не знайшоў ніводнага дакументу з свайго атраду. He было нават і той справаздачы, якую ён уласнаручна пісаў улетку 44-га пасьля вызваленьня Беларусі. Тады ён напісаў усім сваім знаёмым партыза- нам, каб тыя засьведчылі яго камандзірства. I не атрымаў ніводнага адказу. Затое празь нейкі час яму паказалі ў гаркаме каля 20 іхніх сьведчаньняў, і ўсе супраць яго, бы- лога іх камандзіра. Там жа, у справе, быў падшыты і ар- куш былога камбрыга Вайцяхоўскага, які пісаў, што камандзірам грамадзяніна Карпюка ніколі не прызначаў і наогул такога атраду ня ведае. Тое ўжо магло зьбянтэ- жыць каго заўгодна. Карнюк кінуўся ў Ленінград, дзе на пэнсіі жыў камбрыг. Той ласкава прыняў яго і кажа: «Лёша, чаго ты хочаш? Я напісаў тое, што мне сказалі. Mary табе напісаць іншае, па-праўдзе». I напісаў іншае, па-праўдзе, зь якім Карпюк прымчаў дадому і пабег у гаркам. Магіль- ніцкі прачытаў паперу і заявіў: «У нас ёсьць іншы даку-
    мэнт Вайцяхоўскага, завераны пячаткай, а гэта - пустая пісулька». I кінуў «пісульку» Карпюку.
    Наконт укараненьня нямецкага агента ў нашу разьвед- групу я ўжо штось ведаў — зноў жа з гутарак Карпюка з Вайцяхоўскім. Справа выглядала так. Улетку 44-га пасьля вызваленьня Карпюк у ліку іншых партызанскіх каман- дзіраў быў пакліканы ў Менск, каб напісаць справаздачу пра дзеяньні атраду. Аднойчы ён зь сябрам, таксама партызанскім камандзірам Андрэевым, ішоў уздоўж драця- ной загародкі, за якой тоўпіліся нямецкія ваеннапалонныя. I раптам Карпюк убачыў там знаёмага немца, зь якім колісь сядзеў у канцлягеры. Немец таксама пазнаў яго. To быў неблагі немец, добра адносіўся да савецкіх, частаваў іх курывам. На тое зьвярнуў увагу Андрэеў, і Карпюк рас- павёў, адкуль у яго гэткае знаёмства. Тады Андрэеў кажа: «Трэба сказаць ахове, хай яны яго вызваляць». Так і зрабілі. Зайшлі да аховы, і Карпюк распавёў пра аднаго з ваенна- палонных. Болей ён таго немца ня бачыў. Толькі пасьля стала вядома, што немца перавербавалі, уключылі ў якасьці перакладчыка ў нашу разьведгрупу, якую закінулі ў чэшскія Татры. Але там група загінула, і віна за тое легла на перакладчыка. А цяпер яшчэ і на Карпюка. Так усё спрыт- на зьвязалі.
    Тое, што маёр Хамін фармуляваў як дэзэртырства Кар- пюка з партызанскай брыгады, было, па сутнасьці, ягонымі ўцёкамі з адной брыгады ў другую. Сталася так, што ў той першай брыгадзе, у якую Карпюк прыбег зь лягеру, яму не паверылі, западозрылі і меліся расстраляць. Уцёкшы з канц- лягеру, Карпюк легка ўцёк з саплівай зямляначкі і прыбіўся да іншай брыгады, якой камандаваў Вайцяхоўскі. Той па- верыў хлопцу, выпрабаваў яго ў баях і затым прызначыў камандзірам атраду сваёй брыгады. (Тады паверыў, а ця- пер памагае зацягнуць пятлю на шыі колішняга свайго падначаленага.) Прыкладна такімі ж прыцягнутымі за вушы былі і абвінавачваньні ў сувязі з агентам паліцыі. Тым агентам быў мясцовы лясьнік, які адразу ж, як яго завер- бавала паліцыя, прыбег у брыгаду і сказаў: «Вазьміце мяне ў атрад, бо мне там нельга». А той жа камбрыг яму кажа:
    «Чаго ты баішся? Працуй, інфармуй нас». Ён так і рабіў - працаваў на два фронты, а сувязь з брыгадай трымаў праз атрад Карпюка. Праўда, як заўжды, двайная гульня кепска скончылася, — пасьля вайны таго двайніка ўзялі. А цяпер за яго ж хочуць узяць і камандзіра атраду.
    Мы з Клейнам меркавалі, што калі як сьлед намагчыся, дык гэтыя абвінавачаньні магчыма абвергнуць. Заставала- ся, аднак, галоўнае: платнае супрацоўніцтва Карпюка з фашыстамі ў Штутгофе. Хамін для доказу таго падрыхта- ваў дакумэнт - старонку зь фінансавай ведамасьці, дзе значыўся подпіс Карпюка. Карпюк сам нам аб тым рас- павёў і сказаў: «Не магу даўмецца, адкуль тэты подпіс. Але подпіс мой». Тое ўжо было горш. Аднойчы ў Менску, улу- чыўшы зручны момант на нейкай нарадзе, я распавёў Кузь- міну аб фальсыфікацыях супраць Карпюка. Той моўчкі выслухаў і кажа: «Галоўнае - там росьпіс за маркі. А ўжо немцы задарма грошай ня плоцяць».
    3 тым цяжка было не пагадзіцца.
    68.	«Сотнікаў»
    Аповесьць «Сотнікаў»240 (у першым варыянце «Ліквіда- цыя») нарадзілася ня так «з галавы», як з пачуцьцяў, што былі натхнёныя хутчэй не вайной, а нашай сучаснасьцю. Вядома, можна сказаць, што сюжэт біблейскай прыпавесьці пра Авэля і яго брата Каіна жыве ў чалавецтве даўно і праяўляецца рэгулярна, у вайну тым болей. Але калі ў іншы час брат забіваў брата дзеля карысьці - спадчыны ці багацьця, дык у вайну - дзеля элемэнтарнае, біялягічнае мэты выжыць. Тое быццам апраўдвала або, прынамсі, да- вала штось зразумець у шэрагу тагачасных матываў і наступстваў.