Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Запомніўся прыезд зь Ленінграду інжынэра Вайцяхоў- скага, былога партызанскага камбрыга. Памятаю, тады было добрае надвор’е, мы ўзялі колькі бутэлек і паехалі на пры- роду ў Пышкі. Як выпілі, камбрыг і яго колішні паднача- лены, якога ён прызначыў камандзірам атраду, пачалі ўспа- мінаць шмат якія эпізоды свайго сумеснага партызанства.
Вайцяхоўскі тады вельмі добра выказваўся пра Карпюка- камандзіра, яны ўспаміналі шматлікіх агульных сяброў- партызан. Называлі імёны - тых, хто загінуў, хто і дзе жыве, якую кар’еру зрабіў па вайне. Вайцяхоўскі дакараў, але і хваліў Карпюка, што той не застаўся пасьля вызва- леньня ў 44-м мацаваць савецкую ўладу на Гродзеншчыне, як гэта рабілі ці ня ўсе партызанскія камандзіры, а падаў- ся на фронт, дзе яго скалечыла.
А. Карпюк, як распавядаў, трапіў на фронт праз той самы «вальтэр», якім абзавёўся перад вызваленьнем у 44[- м] г. Як і шмат якіх партызанскіх начальнікаў, яго на фронт ня бралі, пакідалі для аднаўленьня савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Але сказалі: пісталет трэба здаць. Перад разьвітаньнем са сваім «вальтэрам» Аляксей пай- шоў у гумно і прыцэліўся ў сучок у сьцяне. I якраз трапіў. Шкада яму стала такі дакладны пісталет, і ён не наважыў- ся разьвітацца зь ім. Лепш пайшоў на фронт.
А там яшчэ на фарміроўцы «вальтэр» яго адабралі на- чальнікі. Хутка чырвонаармеец Карпюк атрымаў кулю ў плячо, а затым асколак у лёгкія, тады ўжо стала не да пісталетаў.
Карпюк толькі ўсьміхаўся. Яны добра ведалі і паважалі адзін аднаго, і я міжволі зайздросьціў ім. У мяне не было жаднай магчымасьці для такіх сустрэчаў: мае сябры або ляжалі ў братніх магілах ад Дняпра да аўстрыйскіх Аль- паў, або былі раскіданыя па сьвеце. Мінула небагата часу, і я перастаў зайздросьціць. Давялося спачуваць...
Недзе з часоў хрушчоўскай адлігі ў савецкім друку пачалі паяўляцца кнігі славутых заходніх аўтараў, да таго ў нас невядомых. Можа, першым з гэтага шэрагу пачалі выда- ваць раманы Рэмарка215, які адразу знайшоў немалую па- пулярнасьць сярод чытацкай моладзі. (Парыж, жанчыны, кальвадос. Але і «На Заходнім фронце безь пераменаў».) Калі французскіх жанчын і свабоднае каханьне ўлады неяк трывалі, дык «Заходняга фронту безь пераменаў» стры- ваць не маглі. Як заўжды, апэратыўна было пушчана ў
абарот зьняважлівае ў нас азначэньне р э м а р к і з м216, які, бы бірку быку на рогі, вешалі на таго ці іншага аўтара. Першым такой «пашанай» быў ганараваны Булат Акуд- жава зь яго невялічкай, але ёмістай аповесьцю «Будзь здароў, шкаляр», выдадзенай у скандальных «Тарусскнх страннцах» у Калузе. To была добрая аповесьць. Але бо- лей пра вайну Акуджава, здаецца, не пісаў - аддаўся паэзіі і шансону, якія зрабілі яго знакамітым у сьвеце. Пасьля Рэмарка ў літаратурны савецкі ўжытак адразу ўвайшоў Хэмінгуэй, хоць яго самы значны раман «Па кім звоніць звон» ніяк не хацелі выдаваць у Маскве, а як выдалі, дык аказалася, што амаль траціна тэксту была страчана ў ку- пюрах. Мне далі ў Маскве надрукаваны на тонкай паперы рукапіс, які я ўважліва прачытаў дома і адчуў сябе дужа бедным. I дужа неадукаваным таксама. Тое, што мы намагаліся і ніяк не маглі зразумець у вайне, знакаміты Хэм зразумеў і напісаў яшчэ ў 30-я гады. 3 таго часу, a можа, і раней, сутнасьць вайны не зьмянілася. Ваенная сутнасьць наогул наўрад ці мяняецца праз стагодзьдзі. Толькі на першы погляд здаецца, што наша вайна не та- кая, як папярэдняя, у чымсь кожная наступная вайна інакшая, а ў выніку ўсе аднолькавыя. Мінае час, і ўсё зьліваецца ў адно ёмістае і ненавіснае людзям азначэньне - вайна. Хэмінгуэй адкрыта сказаў, што «вайна — гэта бар- дак» і што вайна ў 30 год здаецца зусім іншай, чым у 18— 20 гадоў, што даўнім уражаньням і пачуцьцям ня варта занадта верыць. I што найлепшая школа для пісьменьніка - нешчасьлівае дзяцінства (Твардоўскі, аднак, лічыў, што - юнацтва), і што проза — гэта «архітэктура, а не майстэр- ства дэкаратара». А мы столькі шчыравалі над стылем, прысмакам слова, забыўшыся пра выснову іншага знакамітага аўтара (Уільяма Фолкнэра), што калі надта клапаціцца над стылем, дык не застанецца нічога, апроч стылю. Хэм ня надта клапаціўся наконт узаконенага сты- лю, затое яго хутка прызналі заснавальнікам уласнага стылю. Але, можа, самае значнае, што знайшлося для мяне ў вялікага гуманіста Хэмінгуэя, была праставатая, але дужа ёмістая думка: «Добра, калі вырашыш ня быць дрэньню».
Праўда, у нас аднаго рашэньня для таго было мала, пат- рабавалася яшчэ шмат чаго, што часам было вышэй за жыцьцё, вышэй за твой чалавечы лёс.
Задума з «Круглянскім мостам» высьпявала паволі, на гэты раз болей пад уплывам прачытанага, а ня ўспомнена- га, перажытага. У літаратуры і асабліва ў журналістыцы, а таксама ў т. зв. дакумэнтальнай літаратуры пра вайну тым часам падабралі ўсе і ўсялякія праявы сапраўднага і выдуманага гераізму, дайшла чарга да дзяцей. Ствараўся вобраз малога помсьлівага героя, які так ненавідзеў фашы- стаў, што толькі і імкнуўся аддаць супраць іх жыцьцё. Дарослыя дзядзькі, вядома ж, разумелі яго і ўсяляк садзей- нічалі яму. Хаця і было шкода малечу, але калі ён так просіць, дык адмовіць яму не маглі. I яны яго навучаюць, як тое зрабіць з найбольшым вынікам - узарваць мост, цягнік, ці хоць бы аўтамабіль са снарадамі. Вядома, ён гіне, але па-геройску, тое ўсё вытлумачвае і апраўдвае. Пра маральны бок справы таго акту звычайна не згадвалася - мараль там адсутнічала.
Мяне ж прыцягвала менавіта мараль, з таго і зьявіў- ся217.
60. «Круглянскі мост». АТК
«Круглянскі мост» выйшаў у часопісе «Полымя»218, які на той час рэдагаваў Павел Кавалёў - Павэлак, як яго трохі зьняважліва клікалі маладзейшыя. Паводле сваёй пры- роды то быў неблагі чалавек, не апантаны бальшавік, па- мяркоўны і абачлівы. Вялікай складанасьці з публікацыяй не было - дальнабачны рэдактар найперш заручыўся пад- трымкай ЦК. Сакратар гіа прапагандзе, былы партызан Пілатовіч аповесьць адобрыў. Як пасьля казаў рэдактар, Пілатовіч найбольш быў прываблены заключнай фразай пра камісара, якога, бы анёла-збавіцеля, чакае ў яме пад- летак-партызан Сьцёпка. Звычайна ў сваіх творах я прын- цыпова пазьбягаў вобразаў камуністаў-камісараў, але тут дапусьціў магчымасьць таго. Так сказаць - гіпатэтычнага камісара, якога няма, але які можа зьявіцца. Як паказаў
час, то быў выйгрышны ход, які ў беларускім выданьні ўвогуле апраўдаў сябе. Рэдактар «Літаратуры і мастацт- ва», сам былы палітрук-камісар Леанід Прокша надрука- ваў у сваёй газэце ўласнаручна напісаны артыкул, цалкам апалягетычны да аповесьці. Я пераклаў яе на расейскую мову і адвёз у «Новый мнр».
Вядома, я мог бы не друкаваць аповесьць па-расейску, тым болей, што пераклад не чыніў мне асалоды, якраз наадварот. На яго я папсаваў куды болей паперы і затраціў больш часу, чым на арыгінальны варыянт па-беларуску. Але навамірцы прасілі і ня раз напаміналі, як што-небудзь напі- шацца, адразу прысылаць ім. Твардоўскі прапаноўваў аванс (нават бязвыплатны - у выпадку, калі нічога не напішацца). Я жыў небагата, але авансаў стараўся ня браць. А тут якраз штось напісалася ды яшчэ адобрана на ўзроўні ЦК, як было ўстрымацца? Падумаў ужо, што, можа, гэтай аповесьцю ўла- годжу сваіх, а разам і наваміраўскіх ворагаў.
I праўда, аповесьць спадабалася і ў «Новом мнре».
Як я прыехаў, Твардоўскі быў у добрым гуморы, сказаў, што гэтая аповесьць, можа, найлепшае з усяго, што я над- рукаваў у расейскіх часопісах. Сьвежая тэма і высакарод- ная ідэя. Мабыць, даўно б трэба прыгледзецца беларускім літаратарам да свае партызанкі, у якой далёка ня ўсё бе- лае, а нямала і чорнага. Але хто іх спадзьвігне на тое? Гэты ваш Броўка, у якога даўно «зьліпліся вейкі», ці Грышка- сьвінапас Шамякін? Я сказаў, што Шамякін - ня Грышка, а Іван. «Адна парода, - сказаў Твардоўскі, — я яе ведаю. У самога продкі адтуль, зь Беларусі. Ці ёсьць у вас там, у Са- юзе219, які мудры яўрэй? Вам вельмі не хапае мудрага ста- рога яўрэя». Яшчэ ён сказаў, што трэба вучыцца і браць прыклад ня толькі з расейскай літаратуры, якая даўно заду- шана ідэалёгіяй, а і з заходняй літаратуры, дзе моцнага уплыву дасягла літаратура экзістэнцыялізму, Камю, напрыклад. Яго- ны раман «Чума» - гэта ж эвангельле дваццатага стагодзь- дзя. Канешне, мы - не французы, у нас свой боль, ды ўсё ж... Ён, Твардоўскі, вядома, паважае Пушкіна, але аддае пе- равагу Някрасаву. Хаця ўвогуле вершаў ня любіць і нават
хацеў кінуць іх пісаць. Такая была размова перад публікацыяй «Круглянскага мосту» ў «Новом мнре».
Бедны Аляксандр Трыфанавіч, ён не казаў, але, падоб- на, трошкі спадзяваўся, што мая адобраная беларускім ЦК аповесьць, можа, паправіць і рэпутацыю ягонага часопісу, якая тады дайшла да мяжы магчымага. Можа, ён разьлічваў на падтрымку беларускага партыйнага кіраўніцтва ў яго- ным двубоі з бандай Сафронава, Кочатава, Палікарпава? Як спакваля выявілася, тыя яго спадзяванкі былі марныя. Наступныя падзеі не пакінулі ад іх нічога і ў рэшце рэшт давялі да адстаўкі наваміраўскага рэдактара.
Тады на Беларускім вакзале мяне праводзіў Алесь Адамо- віч. Часу трохі было, і мы, седзячы ў зале чаканьня, добра пра ўсё пагутарылі. Адамовіч на той час выдаў дзьве аповесьці пра каханьне, якія, аднак, не зрабілі патрэбнага ўражаньня на маскоўскую крытыку. I ён захацеў пагля- дзець на мой вопыт - прачытаў рукапіс «Круглянскага мосту», які я яму даў напярэдадні. Быўшы партызанам, якім ня быў я, ён, мабыць, меў свае прэтэнзіі да аповесьці, але і сам штосьці згледзеў карыснае для сябе. Пра тое мы гаварылі. Ведама, для мастацтва патрэбны жыцьцёвы во- пыт і культура, але што напачатку? Бо тое ды іншае разам рэдка здараюцца ў жыцьці, штосьці ідзе наперадзе. Пры- намсі ў нашых літаратурах. На Захадзе там інакш. Але нам далёка да Захаду, у нас свой вопыт і свае крытэрыі. Пасьля выхаду з друку «Круглянскага мосту» першым з рэцэнзіяй выскачыў штотыднёвы «Огонёк», які шмат год рэдагаваў асабісты непрыяцель Твардоўскага Анатоль Сафронаў. Выхадзец зь Беларусі, ён меў у ёй некаторых сяброў - ведама ж, з ліку чэкістаў, партызанскіх генэра- лаў, партфункцыянэраў. Мабыць, тыя ў час прасыгналілі ў Маскву, і вось у «Огоньке» паяўляецца разварот за подпі- сам цэлай групы партызанскіх сакратароў і генэралаў. Самы першы стаіць подпіс двойчы Героя Савецкага Саюза партызанскага генэрала Фёдарава, за ім шэраг інпіых. У артыкуле - плач і гнеў, гнеў і плач - на аўтара і часопіс, ягонага рэдактара таксама220. Пасьля «Огонька» пайшло- паехала, ад Масквы да самых да ўскраін. Празь нейкі час