• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    ні Твардоўскага не засталося ў «Новом мнре», ні Пілатовіча ў ЦК. Нядоўга пабыў на чале «ЛіМу» і непрадбачлівы Прокша. Ды і ў «Полымі» абачлівы Кавалёў таксама.
    Узаемаадносіны пісьменьнікаў (ды іншых творцаў) заў- сёды былі складаныя, чым, зрэшты, карысталіся ў сваіх інтарэсах улады. Што ж да нашых вялікіх папярэднікаў, дык дужа хацелася думаць, што тыя стаялі вышэй за аса- бістыя звады, вышэй за інтарэсы ўладаў. Для мяне, на- прыклад, гаючай дувіэўнай музыкай гучыць даўні Кола- саўскі радок «Мой мілы Янка, мой Купала...». У тым радку надта шмат засяродзілася - як асабістага паміж двума гені- ямі, так і агульнанацыянальнага. Значыць, насуперак уся- му такое было магчыма, прынамсі ў мінулым.221
    Неяк завітаў да Міколы Матукоўскага, які адразу павёў мяне ў свой габінэт на новай кватэры па Бранявым завул- ку ў Менску. Там ужо быў Генадзь Бураўкін, зь якім яны вычытвалі гранкі набору, што атрымалі з «Нзвестнй». Гэта быў артыкул Матука222 пра Быкава - ці ня першы ў цэн- тральным друку, які меў на мэце даказаць грамадзтву, што Быкаў - наш, савецкі пісьменьнік, не які там паліцай ці ўласавец. I што ягоныя пэрсанажы — патрэбныя і карыс- ныя, бо на вайне былі ня толькі героі, але і баязьліўцы і здраднікі. Што ж, я быў удзячны маім сябрам, якія памагалі мне і раней (і яшчэ будуць памагаць пасьля) у маім літара- турным лёсе. Мабыць, і праўда, артыкул у цэнтральнай газэце недзе штось зрушыў, наступныя падзеі паказалі ягоны несумненны плён.
    61.	Танкі ў Празе. Карпюк
    У мяне быў транзістарны прымач223 з кароткімі хвалямі - японскі «Панасонік», які я ці ня кожную ноч настройваў — лавіў «Свабоду», Бі-Бі-Сі, «Голас Амэрыкі». 3 усіх, ад- нак, аддаваў перавагу «Свабодзе». Добра пачуць яе рэдка ўдавалася - глушылі заўжды і шчыльна. Некаторыя раілі
    шукаць здатнае месца ў кватэры, каля водаправодных трубаў, паспрабаваць настройваць за горадам. Я спраба- ваў і так, і гэтак - часьцей за ўсё нічога не атрымлівалася. Перадатчыкі былі за тысячы кілямэтраў, а глушылкі - во яны, побач, на ўскраіне горада. Няўдалымі былі ўсе мае спробы і ў тую ноч. А менавіта тады хацелася дазнацца пра падзеі, што высьпявалі ў адносінах да Чэхаславаччы- ны, на якую нацэліўся «крыважэрны блок НАТА». «Міралюбны» Варшаўскі блок рыхтаваўся яе ратаваць.
    Раніцай, як заўжды, скіраваў у рэдакцыю і на пешаход- ным мастку цераз чыгунку спаткаў Клейна. Барыс здаўся нязвыкла маўклівы, на чымсь засяроджаны і толькі бурк- нуў: «Ну, чуў? Яны ўвялі. Танкі ў Празе...»
    Тое, вядома, ашаламляла. Я тады зразумеў вэрхал, што ноччу не даваў спаць - на вуліцах штось адбывалася, ішлі калёны машынаў, даносіліся чыесь галасы, у пад’ездах грука- лі дзьверы і бегалі нейкія людзі. Аказваецца, ішла мабіліза- цыя, як на вайну. У дапамогу перадавым часьцям, што ўвайшлі ў Чэхаславаччыну, на базе Гарадзеншчыны раз- гортвалася рэзэрвовая армія. Хапалі запасьнікоў, мабілізоў- валі транспарт, на ўскраінах у вайсковых гарадках фармава- лі каманды. Як пасьля выявілася, тэлефоны гарадзкой сеткі ў тую ноч былі адключаны. Мы з Клейнам выправіліся да Карпюка.
    Яшчэ на падыходзе да Дому Ажэшкі, дзе звычайна пра- цаваў Карпюк, пачулі, як на ўсю вуліцу гучэла перадача Б-Бі-Сі, распавядала, што савецкія войскі акупуюць Пра- гу. На вуліцы было нямала прахожых, некаторыя спыняліся, слухалі, а бальшыня хуценька кудысьці бегла. Мы тузанулі дзьверы Карпюковага офісу, тыя былі не замкнёныя, а ў пакоі на канапе ляжаў Карпюк. Ён быў у поўнай вайско- вай форме, побач на стале ляжала яго партупея і кірзовая палявая сумка. Карпюк хутка ўскочыў, працёр вочы. Мы выключылі транзыстар. «Во, халера, праспаў», - мовіў змабілізаваны ваяка. Аказалася, што ён усю ноч прабыў у Фолюшы на фармоўцы, раніцай прыехаў сюды і заснуў. Цяпер хутка адпраўка на вызвольны паход у Чэхаславач-
    чыну. «I ты пойдзеш?» - папытаўся Клейн. — «Абавязко- ва. Ужо я там напішу», - быў яго выразны адказ.
    Карпюк хутка паехаў на зборны пункт, і што зь ім было далей, стала вядома празь некалькі дзён.
    Вялізную мэхкалёну з мабілізаванымі выцягнулі на ша- шы ў напрамку польскай мяжы. Прыехала начальства з акругі, пачалі правяраць. Хадзілі адны, другія, трэція. Кар- пюк цярпліва сядзеў у кузаве МАЗа. I раптам паявіўся начальнік палітаддзелу акругі генэрал Дэбалюк. «А гэты нашто? - кіўнуў ён на Карпюка. Нейкі палкоўнік пачаў штосьці тлумачыць, але генэрал не даслухаў: «Зьняць! Ён не паедзе». Давялося Аляксею злазіць з высокага кузава, на спадарожных машынах дабірацца да Горадні. Калёна пайшла да Чэхаславаччыны без Карпюка.
    Карпюк, безумоўна, быў чалавек сумленны і, магчыма, нават хацеў быць сумленным камуністам. Але ня ведаў, як ім можна быць. I наогул, што гэта такое - сумленны савецкі чалавек? Што пэўна, ён не любіў хлусьні і не цярпеў не- парадку - хоць у літаратуры, хоць у войску таксама. Таму, здаўшы ў Фолюшы сваю амуніцыю, пайшоў уздоўж калю- чага дроту агароджы паглядзець, ці не засталося што за- бытае ягонымі папярэднікамі. I - во дзіва! Убачыў у траве тры пакінутыя карабіны. Адчуваючы з вайны каштоўнасьць зброі, ён узваліў карабіны на плечы і панёс да капцёркі. Але тая аказалася ўжо зачыненай — усе пайшлі на фронт. Каб ня кідаць карабіны ў лесе, давялося іх везьці ў горад, у штаб арміі. Там, аднак, карабіны ўзяць адмовіліся - ня нашай часьці. А ўжо настала ноч, і ён змушаны быў несьці карабіны дамоў. Адтуль патэлефанаваў мне: во халера, што мне рабіць? Кажу: там за тваім домам цячэ Ванючка, бухні туды твае карабіны, і справе капец. Ён мяне аблаяў: ты быццам у войску не служыў, ня ведаеш, што такое аружжа. Я, кажу, ведаю. Гэтым аружжам загаўняны ўвесь сьвет. Тваіх трох там не хапае... He паразумеліся тады мы з Карпю- ком, ледзь не пасварыліся. Назаўтра ён пачаў хадзіць з тымі карабінамі зноў, аж покуль у яго не запатрабавалі пісьмовага тлумачэньня: дзе і зь якой мэтай узяў і г. д. Ледзьве ён выбавіўся з таго канфлікту, які сам сабе і стварыў.
    Цікава, што мяне ў тую мабілізацыю не ўзялі. Можа, прычынай таму - мой стрыечны брат, што паводле анке- ты «пражываў у Заходняй Нямеччыне». А можа, і яшчэ што. Зрэшты, ня ў прыклад Карпюку, я туды і ня рваўся і думаў: можа, і лепш, што Карпюка вярнулі. Тыя, што туды паехалі, распавядалі пасьля, як іх у якасьці рэзэрву пратрымалі на чэхаславацка-польскай мяжы, чакалі рэакцыі блёку НАТА, які так і не праявіў ніякай рэакцыі. Тое выклікала захапленьне сярод пэўнай часткі гродзенцаў - ага, спалохаліся нашай магутнай Савецкай арміі! Пра чэхаў казалі: свабоды ім захацелася! Мы ж во жывём без свабо- ды, але не бунтуем. А ім - свабоды! Яшчэ чаго! I так гаварылі ня горшыя і ня самыя дурныя з нашых знаёмых. А можа, яны так толькі гаварылі, а думалі інакш? Але што карысьці з правільных думак, калі іх трэба выказваць ня- правільна, перакручана, наадварот. Мабыць, каб выказаць сумленную думку і ня выклікаць падазрэньня, трэба было мець дужа адмысловы розум, якім мала хто з нас валодаў. Мы былі надта прастадушныя ў думках і просталінейныя ў дзеяньнях, за што і цярпелі.
    62.	Карпюк і генэрал Гарбатаў
    Седзячы ў Доме Ажэшкі, Карпюк прачытаў у «Новом мнре» ўспаміны генэрала Гарбатава, дзе ягоную ўвагу пры- цягнуў не расповед генэрала пра сваю кар’еру і франта- выя подзьвігі, а скупое паведамленьне пра тое, што генэ- рал ня п’е. I ніколі ня піў. Уражаны такім дзівам, Карпюк сунуў часопіс у кішэню і пабег на вакзал. Там, не пасьпеў- шы сказаць нават жонцы, сеў у маскоўскі цягнік і ранкам быў ужо ў Маскве. Пасьля працяглых перамоваў з палкоў- нікамі Генэральнага штабу раздабыў адрас Гарбатава, які жыў каля Нікіцкіх варот. Карпюк пазваніў у дзьверы, і папярэджаны з генштабу генэрал яго ўпусьціў. Карпюк ветліва прадставіўся - беларускі пісьменьнік, ветэран вай- ны. Генэрал пасадзіў госьця за маленькі столік, дастаў з шафы гранёны графінчык. Карпюк хацеў абразіцца і заў-
    важыў, што ў часопісе генэрал напісаў, быццам ня п’е. Аказалася, сапраўды ня п’е, а графінчык - для госьця. Тады Карпюк горача паціснуў генэральскую руку, радасна паведаміўшы, што таксама ня п’е. I выклаў яму патрэбу, зь якой прыехаў у Маскву. Ва ўсіх краінах сьвету ёсць тава- рыствы цьвярозых, а ў нас няма. А між тым шкода ад п’янства... I г. д. Таму трэба зьвярнуцца да грамадзкасьці зь лістом, падпісаным аўтарытэтнымі людзьмі, вось як вы і я, і стварыць таварыства. Тэкст ліста ўжо гатовы, вось пачытайце...
    Трохі зьбянтэжаны генэрал прачытаў тэкст і цяжка ўз- дыхнуў. Справа добрая, сказаў ён. Але хто падпіша? Сярод яго знаёмых цьвярозага генэрала яму не знайсьці. Можа, сярод пісьменьнікаў?..
    Карпюк задумаўся. Канешне, ён разумеў, што двух под- пісаў было замала для такога ліста, патрэбны быў трэці. Ды знайсьці яго сярод пісьменьнікаў таксама праблема. I раптам ён успомніў пра Адамовіча, які тады быў у Маскве на нейкіх курсах. (Стаўшы ўжо доктарам навук, той усё вучыўся.) Карпюк пабег па Маскве шукаць Адамовіча.
    Ен шукаў яго цэлы дзень да вечару, аб’ехаў усе вядомыя рэдакцыі, абзваніў знаёмых. I высьветліў, што Адамовіч сёньня едзе ў Менск. Тады Карпюк купіў білет на вечаро- вы цягнік і, як той рушыў з Беларускага вакзалу, пачаў абход вагонаў. Ён іх абышоў усе, зазіраў у кожнае купэ і каля Смаленску сапраўды знайшоў соннага Адамовіча. Той выслухаў яго прапанову і сказаў: «Я гатовы ўступіць. Але толькі з умовай разваліць яго знутры». I лёг спаць. Кар- пюк аблаяў Алеся і выйшаў з цягніка. Раніцай прыехаў да Нікіцкіх варот і аб’явіў генэралу, піто трэцяга цьвярозага чалавека ў Расеі не знайшоў. Так высакароднае тавары- ства не было створана. Hi тады і ніколі болей.
    Карпюк, як ён пасьля распавядаў, дарма зьвязаўся з вайскоўцамі, хоць бы і з генэраламі. У сваім жыцьці ён пераканаўся, што з гэтым народам лепей справы ня мець. У вайну Карпюк камандаваў партызанскім атрадам, пась- ля ваяваў на фронце, быў двойчы цяжка паранены, а афіцэр- скага званьня так і ня выслужыў. У той жа час хлопчыкі,
    што прыходзілі з унівэрсытэту, так бы мовіць, авансам былі лейтэнанты. А некаторыя і пры ўзнагародах, заслу- жаных і ня надта. Карпюку ж не далі сабраць нават зас- лужаныя ім на вайне медалі.
    Займеўшы аднойчы вольны час, ён узяўся напісаць лісты. Адзін быў міністру абароны наконт таго, каб яму выдалі заслужаны ім медаль за ўзяцьце Бэрліну, другі - дзядзьку на Урал. Дзядзька пісаў даўно ўжо, што жыве кепска, з прадуктамі трудна, прасіў дапамогі. Дык пляменьнік яму напісаў: кінь ты гэта расейскае жыцьцё, прыяжджай у Бе- ларусь, тут бульбачкі хопіць. Той жа дзень аднёс лісты на пошту.