Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Доўга ляцелі праз ноч. Зямля ўнізе, за аблокамі ні чар- та не відаць. Нарэшце каманда: шпрынген! Пайшлі - чорт ведае куды. На злом галавы. Прызямліліся ў полі, блізка лясок. 3 другога боку вёска.
Раней мы з напарнікам нават не пагутарылі - неяк было. Што ён думае — невядома. Але можна здагадацца. I я кажу: «Капут, Лёха! Айда ў вёску, папытаемся, дзе сель- савет і — хэндэ хох!»
Пайшлі ў вёску. Усё начыньне з сабой, толькі парашу- ты кінулі. Бо занадта на горбе набралася. У вёсцы спыталі ў цёткі, дзе сельсавет? He сказала. Толькі паглядзела па-
дазрона, спалохана. Папыталіся ў падлетка. Той кажа, што тут сельсавету няма, у другой вёсцы, кілямэтраў празь пяць. Што ж, пайшлі ў тую вёску. Па дарозе-прасёлку. А ўжо добра разьвіднела. Ідзём, на душы трывожна. Але трывож- на цяпер заўсёды...
I тут ззаду фурманка. Думаем, ну падвязуць. Трое му- жыкоў, адзін у вайсковым. I да нас: хто такія, вашы даку- мэнты? Мы кажам: ідзём у сельсавет, там пакажам даку- мэнты. Э, не — рукі ўгору! Што было рабіць? Паднялі рукі. Тыя абшукалі і аж задрыжэлі ад страху ці радасьці, - дывэрсанты! Так, дывэрсанты, кажам. Ідзём здавацца.
Прывезьлі ў раённы НКВД ужо са зьвязанымі рукамі. Дакладваюць: злавілі на дарозе. Лухта, канешне, але ім вераць, а нам не.
Ну а далей пайшло, паехала. У раён, у Горкі, адтуль у Маскву. Камэры, допыты, чэкісты. Зь Лёшкам нас разлучылі, ня хутка я яго ўбачыў. Шылі, вядома ж, адно і тое: здача ў палон, здрада радзіме, шпіянаж і дывэрсіі. Я кажу: які ж шпіянаж, мы ішлі здавацца. Ды на тое - нуль увагі. Але адчуваю, у іх там нязгода паміж сабой. Найперш - хто затрымаў? Пра тых мужыкоў на дарозе ўжо няма і гутаркі - у пратаколах фігуруюць два - маёр і падпалкоўнік. У тое, што мы ішлі здавацца, ня вераць. Затрыманы ў зоне аб’екту. Якога аб’екту, мы і ня ведалі. Кажуць: няведаньне закону не вызваляе ад адказнасьці. Такія законьнікі. Я ўжо прашуся: пашліце на фронт. Сваю віну іскуплю крывёю. Нават жыцьцём гатовы іскупіць. Ого, чаго захацеў, ка- жуць. Тваю віну іскупіць ня хопіць усёй крыві. Каб вы апруцянелі, думаю.
Аднойчы раптам - на машыну і ноччу ў нейкі гарадок. Высокі забор, драцяная агароджа. Але не турма быццам. Побач нейкія казармы. Тут нас зноў злучылі з Лёшкам. Прывезьлі ўсё нашае снараджэньне. Аказваецца, рыхтуец- ца так званая радыёгульня. Мы павінны выйсьці на сувязь зь нямецкім цэнтрам А-3. Ну, пачалі... I праўда, выйшлі на сувязь. Але здарылася няўпраўка - я забыўся адзін па- роль. Прыпынілі сувязь, мяне хацелі расстраляць тут жа. За сабатаж. А я і праўда забыўся. Што, я дужа трымаў яго
ў памяці ці зьбіраўся ім карыстацца? Але во дзіва: як прыпякло - успомніў. Ну, пачалі зноў... Думаў, немцы здага- даліся. He, быццам. Увогуле яны нездагадлівы народ. На тым і гарэлі...
Трэці заход пачаўся лепш, ды і маёр Трацякоў пачаў нешта цяміць. Здагадлівы аказаўся. Пачалі перадаваць ней- кую зашыфраваную лухту, быццам па выпуску танкаў, таўшчыні брані - лабавой і бакавой асобна. Немцы прымалі, нават дзякавалі за каштоўныя зьвесткі. Так доўжылася зь месяц. А пасьля загад з А-3: вярнуцца назад спосабам пераходу фронту. Ну, думаю, правал! Штось западозрылі. Значыць, канчай баль, тушы сьвечкі. Можа, цяпер паш- люць на фронт або расстраляюць. Аж не. Да нашага Тра- цякова падключыліся яшчэ два падпалкоўнікі і кажуць: «Трэба пайсьці. Так патрабуюць правілы гульні. Тым болей, што ўказана месца пераходу, пароль. (Памятаю, пароль - Вільлі.) Чаго трусіш? Усё гут!»
Паслалі аднаго, Лёшка застаўся. Прывезьлі на фронт пад Дзямянскам. Ноччу падпоўз да перадку. Сьнег, калю- чы дрот і - ракеты смаляць у неба. Ля ўскраіны пабура- най вёскі, дзе дзьве вербіны, папоўз. У полі поўна трупаў - нашых і немцаў, а між іх - пацукі. Тыя пацукі - да мяне. Ведама ж, жывы, цёплы... Адбіваюся рукамі і нагамі. Пад- поўз блізка да нямецкай траншэі, бачу, быццам каска над брустверам вытыркаецца. Ня ведаю, як быць: ці паўзьці проста туды, ці крыкнуць пароль. Усё ж крыкнуў так ціха: Вільлі! А той у мяне - гранатай. Граната ўдарылася, адско- чыла і - выбух. Засыпала сьнегам, але не зачапіла. А я ў той момант - бухнуўся ў траншэю і ўсё лепячу: Вільлі, Вільлі... А немец да мяне: «Які д’ябал (дэр тойфель) Вільлі? Іх бін - Рудзі!». Усё пераблыталі, немаведама хто — ці нашы, ці немцы. Хаця тут ужо і ў мяне ў галаве пераблы- талася - хто нашы, хто ня нашы. Але не застрэлілі на нэўтралцы, і то добра.
Ну павезьлі ў тыл. Пароль «Вільлі» ўсё ж падзейнічаў, ня тут, дык у гестапа. Прывезьлі ў каманду А-3, абвэршу- ле, значыць. Там сходу - допыты. Ды такія, што куды там нашым! Ня ведаю, як мне пашэнціла выкруціцца, не засы-
пацца. Чаму доўга маўчалі, не выходзілі на сувязь? - Дык жа ня вырвацца, кажу, з вытворчасьці танкаў. За прагул жа ў бальшавікоў - турма, пастанова Вярхоўнага Савету, самога Калініна. - О, яволь, гэта яны ведаюць. А чаму раптам прыпыніўся першы сэанс сувязі? - Кажу: - за горадам у парку было. Толькі раскінулі антэну, а тут ад- некуль жанчына, прэ на мяне. Дык я, ведаеце, спусьціў штаны, быццам патрэба прысьпічыла. Ну, яна ў другі бок... — О, гут, правільна, спрытны агент!
Пасьля яшчэ розныя іспыты-допыты. Падаслалі права- катара з нашых жа. Усё прайшоў, далі тыдзень адпачынку ў суседнім гарадку. А празь месяц узнагародзілі, - мэдаль за заслугі. Нейкі час у шуле бы інструктарам быў, распа- вядаў новенькім, як трэба здабываць у бальшавікоў танка- выя сакрэты. Памятаю, глядзелі на мяне гэтак хітравата, мабыць, слаба верылі. Але я стараўся - заліваў кулі.
Улетку сорак чацьвёртага, як пачаўся наступ, зноў - парашут, рэчмяшок з толам і на аэрадром. Гэты раз трох, я - старшы. Задача -- дывэрсіі на магістралях. Выкінулі ноччу, якраз на пазыцыі цяжкой артылерыі. He пасьпелі прызямліцца, як - хэндэ хох! Аднаго забілі. Мы двое - у пляну. Але тады ўжо ў мяне быў свой (наш) пароль. - Кажу: давайце ў с ь м е р ш! Зразумелі, адправілі ў Маскву. Болей да немцаў ужо не пасылалі, радыёгульню спынілі. Але і ад сваіх меў мала радасьці. Паўгоду сядзеў, дапытвалі, выясьнялі, ці не двайнік. Дык двайнік, кажу, хіба ж я хаваю. У Маскве той самы Трацякоў, палкоўнік ужо, з двума ордэнамі. Два падпалкоўнікі таксама ўзнага- роджаныя баявым Чырвоным сьцягам - за пасьпяховую радыёгульню. А мне толькі пасьля перамогі кіданулі Ай- чынную другой ступені. Але і тады я ўсё працаваў на іх - езьдзіў па чыгунках і на вакзалах, у вагонах - адсочваў агентаў. I, ведаеш, аднойчы ў Менску спаткаў свайго Аляк- сея. Сядзіць у кутку на вакзале, дрэмле. Падышоў, сеў поруч і ня ведаю, што рабіць? Галоўнае — з кім ён цяпер, Лёха? Можа, раскрыты, законны, а можа, туляецца. Калі так, трэба арыштаваць. Але як? Крануў яго за плячо, прачнуў- ся, пазнаў. Але няшмат радасьці ад спатканьня, гляджу,
быццам баіцца. Кажу, можа, пройдзем у горад, абмыем спат- каньне? Пайшлі. Я ўсё паварочваю бліжэй да НКВД, гляд- жу - ён быццам ня збочвае, не туляецца. Паганае адчу- ваньне, ды што зробіш? Я й думаю: можа, чалавек жыцьцё наладзіў, ажаніўся, працаваць пачаў, а я яго — на здачу. Але ж як інакш? Ну прывёў у аддзел, такі тайны пункт на першым паверсе, там дзяжурны. Кажу: во прывёў. А Ляк- сей да мяне: гэта я прывёў, бо ты — агент абвэра. Аказва- ецца, і ён у гэткай жа самай ролі. Во паразумеліся! Аж брыдка стала адзін ад аднаго.
А цяпер? Цяпер ў лясгасе раблю. Дзёгаць гонім для нужд хімічнай прамысловасьці. Зарплата малая, не ўкра- дзеш - не пражывеш. Але мне ўкрасці — ого! Усё пад наглядам, ненадзейны тып. А вы што - пісаць будзеце? Няўжо дазволілі?»
Так, я хацеў напісаць. Лёс гэтага чалавека мяне крануў. Толькі, вядома, пісаць усё, як было. Дакумэнтальны нарыс. Сказаў пра тое Дубавінкіну, той паведаміў у Менск. Ад- туль паступіў адказ: справа пакуль не рассакрэчаная, дазва- ляецца скарыстаць яе толькі ўскосна. Мінімум праўдзівасьці. Пішыце літаратурную аповесьць з акцэнтам на дзейнасьць контрразьведчыкаў. Я сказаў, што для аповесьці там мала зьместу, аповесьць усё ж іншы жанр. He чэкісцкі, a літаратурны.
На тым «чэкісцкі праэкт» і скончыўся. Дубавінкін пась- ля сказаў, што я яго падвёў. Можа, і падвёў, але ня надта. Бо неўзабаве ён атрымаў падвышэньне і перабраўся слу- жыць у Падмаскоўе. У Горадні аб ім, аднак, не бедавалі.
75. «Абеліск»
Мы здаўна прывыклі чуць, што ў жыцьці заўсёды ёсьць месца подзьвігу. Насамрэч, подзьвіг патрэбны ўсім і заўж- ды. Асабліва там, дзе няма міру, ідзе барацьба за волю ці справядлівасьць. Але прырода подзьвігу можа быць роз- ная. У тым ліку і на вайне.
Літаратура сацрэалізму замусоліла подзьвіг у імя радзі- мы, партыі і Сталіна, абыходзячы ўсю складаную разнас- тайнасьць тае зьявы. Подзьвігі бессаромна і рэгулярна сачыняліся ў мэтах прапаганды, як у час вайны, так і міру. Хто ня чуў пра подзьвіг камсамолкі, што павесілі немцы за няўдалы падпал канюшні з коньмі. Прытым націск рабіўся на тое, што яна мовіла перад пакараньнем. Спярша гэта былі словы: Сталін прыйдзе, затым - партыя прыйдзе, - адпаведна прапагандоваму аспэкту часу; у тым і была сут- насьць яе подзьвігу. Грымела шмат год слава байцоў- панфілаўцаў, якія быццам бы загінулі, не пусьціўшы нем- цаў у Маскву. I няважна было, што гэтыя героі пасьля вайны жывыя і здаровыя павярталіся з палону, - важна было, што іхні міф сваю прапагандовую функцыю выка- наў. Мне запомніўся аповед знаёмага вайскоўца ў генэраль- скім чыне пра славуты подзьвіг Аляксандра Матросава. Генэрал у той час ваяваў камандзірам батальёну ў брыгад- зе, дзе служыў баец Матросаў, і ўся тая гісторыя раскруч- валася на ягоных вачах. Яе сачынілі палітрукі дзеля ап- раўданьня няўдалай атакі, каб знайсьці ў ёй хоць які па- зытыў. I знайшлі забітага на полі байца, які, можа, бліжэй за іншых падпоўз да бліндажу. Вось і ўсё. Астатняе было прыдумана. Прыдумка апынулася важней за звычайную салдацкую сьмерць у бясслаўным баі.
У савецкай палітыцы і прапагандзе адбывалася звы- чайная для іх зьява п а д м е н ы256, калі ахвяры і героі памяняліся месцамі — ахвяраў зрабілі героямі, а герояў ператварылі ў ахвяры. Першых ганаравалі зоркамі, а другіх звозілі на Калыму, Варкуту, Курапаты. To была палітыка і лёгіка бальшавізму, зразуметая, аднак, праз шмат гадоў пасьля.