• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Сапраўды, няшчасная краіна, якая мае патрэбу ў repo- ax, як пісаў Бэртольд Брэхт257.
    Мяне цікавілі подзьвігі іншага кшталту - подзьвігі духу.
    3 часоў Ісуса Хрыста і першых хрысьціянаў дух стаў немалаважным фактарам у барацьбе за выжываньне на- цый ці этнасаў, - ня меней важным за фізычную сілу, якая ў старажытнасьці вырашала ўсё. Ды і ў самой літаратуры
    ўсё большую прыцягальнасьць набывалі, так бы мовіць, подзьвігі інтэлігенцкія, а ня толькі салдацкія. Апошнія былі як бы трывіяльнай справай, тым больш на вайне. Калі ж подзьвіг зьдзяйсьняе той, хто прызначаны зусім для іншае, мірнай справы, тое ўжо ёсьць штось выключнае і набывае асаблівае значэньне. Хаця практычны вынік таго часта бывае нулявы. Як нулявы быў у прагматычных адносінах подзьвіг Януша Корчака ці настаўнікаў зь югаслаўскага гораду Крагуевацу, што разам са сваімі выхаванцамі пайшлі на пагібель. Вядома ж, на вайне сьмерць ёсьць зьява заў- радная.
    У Беларусі таксама былі такія настаўнікі, хоць пра іх мала ведалі, прапаганда пра іх маўчала. Бальшавікі не прызнавалі высілкаў нацыянальнага настаўніцтва ў спра- ве школьніцтва на акупаванай тэрыторыі. Настаўнікі, якія на той час вучылі дзяцей, не давалі зьдзічэць цэламу па- каленьню, лічыліся калябарантамі, і пасьля вайны нярэд- ка з вучнямі апыналіся ў Пячорлагу. Беларускі настаўнік Барыс Кіт258 за сваё самаадданае школьніцтва сядзеў у Лу- кішках пры польскіх уладах, у Вілейскім цэнтрале СД - пры немцах. Каб не апынуцца ў савецкім лягеры пасьля вайны, змушаны быў эміграваць на Захад. I ўсё таму, што ў гады юнацтва прыняў поклік вучыць дзяцей дабру і спра- вядлівасьці і не адцураўся ад беларушчыны. Вельмі гэта важная і небясьпечная справа - беларускае настаўніцтва. Калі, канешне, быць ёй верным, не ператварыцца ў «пры- вадны рамень» бальшавіцкай палітыкі, як гэта мы назіралі ўсе гады савецкай улады.
    «Абеліск»259 напісаўся лёгка, як прынята казаць - на адным дыханьні. Надрукаваўся ў Менску260 таксама безь вялікіх стратаў. Можна было перакладаць на расейскую мову, з чым, аднак, я марудзіў. Самому дужа не хацелася, думаў знайсьці лепшага за сябе перакладчыка.
    Неяк пад той час давялося пазнаёміцца з расейскім па- этам, пяхотным разьведчыкам Рыгорам Куранёвым, які надрукаваў цікавую паэму «Рака Палата» - пра баі на Полаччыне. Ён быў прыязны, кампанейскі хлопец, меў доб-
    рую жонку Галю і сынка Сашку, і я, калі бываў у Маскве, здаралася, бавіў час у яго гасьціннай сямейцы. Галя, буду- чы выдавецкім работнікам, узялася перакласьці гэтую невя- лічкую аповесьць. «Новый мнр» хутка яе надрукаваў261, - праўда, ужо пры новым рэдактары.
    Гэтую аповесьць я прысьвяціў памяці маладога настаў- ніка зь Мядзельшчыны Міколы Пашкевіча262. To быў вы- датны настаўнік - энтузіяст беларушчыны, бясконца захоплены літаратурай. Неяк мы ехалі на Нарач у госьці да старога Міхася Лынькова, прозу якога Мікола дужа любіў. Месца ў машыне для яго не было, дык Мікола папрасіўся ў багажнік, дзе, скорчыўшыся, ехаў добрых паў- сотню кілямэтраў і казаў: «Як жа я яго не пабачу, ён жа такі старэнькі...». Тады ён пабачыў Міхася Ціханавіча, a праз паўгоду нечакана і памёр - раней за свайго куміра.
    Памятаю, вычытваў наваміраўскую вёрстку ў скверыку бліз Путнікаўскага завулку і адначасна чытаў машынапісны тэкст «В круге первом» Аляксандра Салжаніцына, які мне да вечара далі ў «Новом мнре». Салжаніцын тады быў адкрыцьцём для літаратуры, але пасьля «Аднаго дня Івана Дзянісавіча» яго не друкавалі. Твардоўскі прабіваў гэты раман у ЦК, аднак бяз посьпеху. У маёй валізцы ляжала і яшчэ адна кніжка таго ж аўтара «Ленін у Цюрыху», якую мне даў Куранёў. Гэтую я вёз дадому - у Менск і Горадню, дзе яе прачыталі дзясяткі маіх сяброў ды іхніх знаёмых.
    На «Абеліск», як ён быў надрукаваны, добрую рэцэнзію зьмясьціў у «Комсомольской правде» Рыгор Бакланаў263, ацэнка якога для мяне заўжды была важная. Таксама як і нашага агульнага сябра Лазара Лазарава.
    76.	«Дажыць да сьвітаньня»
    Як заўсёды ўлетку, узяўся пісаць «зімовую» аповесьць «Дажыць да сьвітаньня»264. Тэма яе, здавалася, гучала даволі экзыстэнцыяльна, то быў матыў тупіку і расчараваньня - на той раз у пэўным канкрэтным сэнсе. А можна было разумець і ў болей шырокім, гэта ўжо як каму падавалася.
    Такі адыход ад ідэёвай канкрэтыкі даваў пэўны прастор для ўяўленьня, але і абавязваў. Як і раней, абавязваў да праўды і пэўных жыцьцёвых рэаліяў, што няпроста было ўвасобіць на матэрыяле вайны. Затое кожны чытач (ці група чытачоў) разумеў пэўныя моманты адпаведна ўлас- ным схільнасьцям і жаданьням. Аўтар мала што сьцьвяр- джаў - болей выяўляў і распавядаў. Так здавалася аўтару, хаця на справе ўсё магло быць інакш - так ці інакш, горш або лепш. Паколькі ў «Новом мнре» я той год ужо надру- каваўся, паслаў аповесьць у Ленінград, у часопіс «Нева». Як звычайна, пачаў чакаць выкліку на абмеркаваньне, рэда- гаваньне. Выклік, аднак, зацягваўся. I раптам атрымліваю з «Невы» нумар з ужо надрукаванай аповесьцю і ліст, падпісаны галоўным рэдактарам Нікольскім, які віншуе і запрашае да супрацоўніцтва. To было штось нёзвычайнае, да такіх выдавецкіх правілаў я не прывык. (Забягаючы наперад, зазначу, што «Нева» ня толькі надрукавала апо- весьць, але і вылучыла яе на дзяржаўную прэмію.)
    Тым часам у выдавецтве «Молодая гвардня» насьпела выданьне маёй кніжкі, і я паехаў у Маскву. 3 загадчыцай аддзелу мастацкай літаратуры Зояй Мікалаеўнай Яханта- вай быў знаёмы яшчэ з часу выхаду «Трэцяй ракеты», адносіны мае з гэтай мілай жанчынай былі як найлепшыя. Хаця ўвогуле гэта камсамольскае выда[вецтва] ставілася да аўтараў і іх твораў зь яўна забольшанымі патраба- ваньнямі, і на гэты раз мяне змусілі дапісаць да кніжкі «паплавок» - артыкул пра Хатынь. Хатынь тады шмат што выручала ў не заўсёды ляяльнай нашай публіцыстыцы, хаця ў пэўных адносінах і апыналася блефам. (Пра тое, аднак, пасьля.)
    А тады ў рэдакцыі Зоі Мікалаеўны пазнаёміўся са змроч- ным чалавекам, што мовіў разважна-басавітым голасам, які аказаўся аўтарам ужо вядомых у літаратуры «Івана» і «Зосі» - Уладзімерам Багамолавым265. Ён запрашаў захо- дзіць і даў адрас. У наступны мой прыезд у Маскву я і зайшоў. Валодзя жыў на Вялікай Грузінскай, у самым паддашшы старога дому. Сям’і ў яго, здаецца, не было,
    маці нядаўна памерла, і сын распавядаў, як сам абмываў яе і хаваў. Жыў бедна, меў патрэбу ў грашах, але натуру меў ганаровую і заўжды частаваў. Да яго славутага «Івана», паводле якога быў зьняты фільм, я адносіўся ўвогуле спа- койна, затое любіў яго «Зосю» (Я це кохам, а ты сьпіш). Валодзя тады працаваў над вялікім раманам, але не казаў, пра што той раман. Неяк у яго на кватэры сабраліся Юры Бондараў, Сяргей Сьмірноў266, Наіль Бікенін267, яшчэ нехта - усе вядомыя і славутыя сябры па літаратуры і вайне. Багамолаў папрасіў Бондарава дастаць у «крамлёўцы», дзе ён лячыўся, лякарства для мяне-астматыка, замежны «бе- ратэк», які мне дужа памог. С. С. Сьмірноў рабіў на тэлевізіі сэрыю перадачаў пра герояў Брэсцкай крэпасьці, быў дужа змораны і пачуваўся кепска. Ён дужа добра гаварыў пра мае і багамолаўскія аповесьці, якія, апроч таго, падтрымліваў у друку. Неўзабаве, аднак, ён захварэў і хутка памёр. Бон- дараў радыкальным чынам разышоўся з Багамолавым - мне дагэтуль невядома, чаму, - а я, наадварот, сышоўся. Гадоў дзесяць мы сябравалі, ён прыжзджаў у Беларусь, з маладой жонкай адпачываў на Нарачы і ў Друскеніках. Я пазнаёміў яго з маімі сябрамі Матукоўскім і Бураўкіным, зь якімі ён пасябраваў. Але, як і ўсё на сьвеце, мужчынскае сяброўства таксама мае канец. Скончылася яно і ў мяне з Багамолавым.
    77.	Хатынь. Суд
    Шмат якія навіны ў наш час прыходзілі праз тэлефон (цяпер прыходзяць праз інтэрнэт і факс), прыйшла і та- кая: у Горадні судзяць катаў Хатыні. Выязная калегія зь Менску, пяць падсудных - былых паліцаяў. Адамовіч, які тады пісаў сваіх «Карнікаў», вядома, ня мог прамінуць такой падзеі і прыехаў у Горадню. Карпюк ужо быў на першым паседжаньні суда, на другое прыйшоў і я. Зьнеш- не то быў суд, мабыць, як і ўсе такога кшталту - судзьдзі, адвакаты. На лаве падсудных сядзела пяцёра пажылых, нямала пакамячаных жыцьцём мужыкоў. Іх сабралі дзе
    каго - з Украіны, Расеі, аднаго прывезьлі з Казахстану. Але чаму судзяць у Горадні? Чаму хоць бы ня ў Менску?
    I тут выяўляецца незвычайны факт. Аказваецца, спалілі Хатынь і пазабівалі ўсіх яе жыхароў зусім ня немцы, a вось гэтыя паліцаі з так званага 118-га ўкраінскага паліцэй- скага батальёну, як ён афіцыйна зваўся. To быў, вядома, ня надта прыемны для ўладаў факт, які парушаў вядомы пастулят пра нязрушную дружбу савецкіх народаў. Таму гэты працэс і адсунулі з цэнтру да самай польскай мяжы. Хоць таксама наўрад ці ўдала: сугучнасьць Хатыні і Катыні268 выклікала і ў Польшчы пэўныя нэгатыўныя асацыяцыі.
    Суд адбываўся ў маленькім пакойчыку, публіку з вуліцы туды не пушчалі. Судзьдзі дапытвалі, падсудныя вяла ва ўсім прызнаваліся: было загадана, палілі, стралялі, што ж мы маглі зрабіць? Сярод паліцаяў сядзеў камандзір роты Лапуста, які пасьля вайны зрабіў у Казахстане кар’еру - быў ня раз узнагароджаны, стаў дэпутатам мясцовага са- вету. Некаторыя з паліцаяў пасьля вызваленьня пабылі яшчэ і на фроньце, дзе няблага ваявалі і былі ўзнагарод- жаны - да нямецкіх медалёў далучылі савецкія. Адзін меў прозьвішча Сахно (як у маёй аповесьці «Мёртвым не баліць»), што нямала пацешыла нас. Адамовіч нават па- жартаваў з гэтага поваду: дрэнна чыталі сьледчыя Быкава, а то б даўно выкрылі Сахно. Ці, можа, шкода было - карпаратыўная салідарнасьць... Так, менавіта, думаў я, усё ў нас зь Нямеччынай перамяшалася - хто свой, хто чужы? Здаецца, двух прысудзілі да сьмяротнай кары, і Карпюк прасіў у пракурора дазволу пасядзець зь імі апошнюю ноч — паназіраць за сьмяротнікамі. Пракурор не дазволіў, a Адамовіч папікнуў: «Тое я павінны быў прасіць, ды не наважыўся». Карпюк быў задаволены, што аказаўся болей адважны. Хаця хто з нас у тым сумняваўся?
    78.	Прэмія. Мова
    Мы жылі ў ненатуральным, звыродлівым сьвеце, калі былі адпрэчаны ня толькі хрысьціянскія запаветы, але і
    элемэнтарныя меркаваньні здаровага сэнсу. Сэнс зрабіўся клясавым, партыйвым, пралетарскім. Нас заклікалі пісаць праўду, але далёка ня кожная праўда дазвалялася ў літара- туры, хіба тая, якая служыла ўладзе. Над рэглямэнтацыяй праўды шчыравалі партыйныя органы, ім дапамагалі пісьменьніцкія начальнікі, цэнзары, рэдактары, «закрытыя» рэцэнзэнты, якія за верную службу надзяляліся кватэрамі, пасадамі, навуковымі званьнямі, прэміямі. На дзяржаўную прэмію Беларусі былі вылучаны разам Уладзімер Караткевіч і Барыс Сачанка, дзе слынны клясык беларус- кай культуры быў толькі фонам, бо прэмію, вядома ж, далі Сачанку269. Для таго не абышлося без энэргічнага ўмяшаньня ЦК у асобе Івана Антановіча. Усё тое, натуралыіа, вяло да выраджэньня літаратуры. I калі ў ёй паяўлялася ня надта гіакорнае імя ды яшчэ надзеленае пэўнымі здольнасьцямі, наверсе вырашалі, што зь ім рабіць. Выпрабаваны спосаб 30-х гадоў, мабыць, ужо апрыкрыў, запатрабаваліся гнуткія спосабы - бізуна ў спалучэньні зь пернікам. Глядзелі, які станецца болып выніковым. Пасьля шматгадовай лупцоўкі бізуном да Быкава было вырашана прымяніць пернік. Я, канешне, пра тое ня ведаў: літаратурныя начальнікі ўмелі хаваць партыйныя таямніцы. Нават тыя зь іх, што ўвогуле дабражадана ставіліся да мяне.