Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Страляць буду!». I бабахнуў. Была цемра, а трапіў, пра- стрэліў сябру сьцягно. I ніякай адказнасьці, усё адпаведна статуту.
Такія статуты. Статут каравульнай службы патраба- ваў, каб у камандзіра, які правярае каравул (ці пост на прахадной), правяралі пасьведчаньне. Але што правяраць, калі гэтага камандзіра два гады ведалі ў твар, кожны дзень бачылі. Але ж трэба. Адзін такі кампалку па-садысцку зьдзекваўся зь дзяжурных на КПП48, кожны раз праходзя- чы праз вароты, цікаваў, ці будуць таксама кожны раз правяраць яго службовае пасьведчаньне. Звычайна пад вечар правяраць пераставалі, на тым і пападаліся. У леп- шым выпадку атрымлівалі вымову. Цікава, што ў кадра- вых афіцэраў тая бязглузьдзіца не выклікала сумневу. Так паложана, звычайна казалі, і далей паложанага не ішлі нават у думках. Здаровы сэнс? Але здаровы сэнс, як казаў адзін знаёмы камбат, у войску не начаваў ніколі.
Самай папулярнай камандзірскай якасьцю была стро- гасьць. Строгасьць і патрабавальнасьць - былі абавязко- выя для ўсіх камандзіраў, пачынаючы ад яфрэйтара і кан- чаючы палкоўнікам. Шмат якія толькі і трымаліся, a то і рабілі кар’еру дзякуючы дэманстратыўнай строгасьці, што межавала з жорсткасьцю. А калі і пераўзыходзіла яе.
У спэцыфічных умовах экзатычнай аддаленасьці ад краі- ны афіцэры жылі дужа ізалявана, бальшыню часу бавячы ў сваіх падразьдзяленьнях - ротах-батарэях, разам з сал- датамі. Як звычайна ў войску, узаемаадносіны ладзіліся адпаведна субардынацыі - таварышавалі з роўнымі сабе паводле пасадаў і званьняў. Якія-небудзь сяброўскія адно- сіны паміж начальнікам і падначаленым выклікалі падоз- раньні, і тады з сваёю ўвагай да іх падключаліся асабісты. У гэтым сэнсе найбольшы клопат несьлі маладыя афіцэ- ры, халасьцякі, якія і пілі, і скандалілі, бо бальшыня зь іх не хацела служыць на гэтым краі зямлі, мкнулася ў Эўро- пу, ва ўнутраныя вайсковыя акругі49.
Нешта ў майго камбата пахіснулася ў адносінах з на- чальствам (вядома ж, найперш з прычыны ягоных закідо-
наў), і ён, падобна, вырашыў паправіць рэпутацыю. Ад- нойчы прыйшоў у батарэю на ўзьбярэжжы пад градусам і аб’явіў збор у зямлянцы на НП. 3 разьлікаў папыталі: «А процігазы браць?». Як хочаце, адказаў камбат, хаця зноў жа паводле статуту салдат у баявой абстаноўцы павінны быў заўсёды хадзіць наўючаны, бы ішак. Але каму хочацца быць ішаком? Некаторыя прыбеглі з процігазамі, а некаторыя без, толькі зь вінтоўкамі. Камбат запёр усіх у зямлянцы і аб’явіў газавую атаку. Для таго падпаліў дымавую шашку.
Тая шашка, мабыць, і спляжыла ўсю яго вайсковую кар’- еРУ-
Шашка аказалася новай канструкцыі, удасканаленай высілкамі ВПК50, яна ня толькі давала дым, але і паража- ла дыханьне. Салдаты, што апынуліся ў зямлянцы без проці- газаў, страцілі прытомнасьць, ледзьве іх пасьля выцягнулі на паветра. Усчаўся скандал. Падняліся парторганы. I тут, як заўжды, напагатове апынуўся с ь м е р ш. Маёра выклікалі быццам бы на разборку ў палітаддзел, ды ад- туль ён у полк не вярнуўся.
Прыкладна ў той жа час, як я сядзеў на НП, сачыў за морам (ці пакажацца амэрыканскі дэсант), завітаў К., ма- лады лейтэнант, узводны, якога, на няшчасьце (як мяне калісьці), зрабілі камсоргам. На сваю бяду, камсорг нядаў- на ажаніўся з маладой дзяўчынай, бацьку якой за нешта рэпрэсавалі органы, і дачка не захацела ад яго адмовіцца. Ад камсорга запатрабавалі, каб ён разьвёўся або здаў парт- білет. Лейтэнант ня ведаў, як быць, і пачуваўся вельмі засмучаным. Ад мяне пайшоў у пасёлак, дзе купіў сыіірту, выпіў і, лёгшы на ложак у пакоі жонкі, застрэліўся. Хавалі яго ўначы, таемна, на старых японскіх могілках, дзе ўжо стаяла колькі пірамідкаў з зоркамі. To былі нашыя хлоп- цы, што леглі тут, у чужую зямлю.
Становішча разгорнутых на мясцовасьці баявых парад- каў мела нямала станоўчага ў параўнаньні з казармай. Найперш - адносная ізаляванасьць ад начальства. Па- другое, схоўнасьць, калі нікому не вядома, чым мы тут займаемся. Можна было нават кімарнуць часам, што і рабілі салдаты, выставіўшы пільную варту. А яшчэ - заўзята рыбачылі, асабліва ў час нерасту кеты ці гарбушы.
Пад восень і ўзімку востраў скаланалі землятрусы. Трэсь- ліся дамы (не бурыліся, бо былі змайстраваны з дошак), толькі скрыпелі ды сыпалася з бляшаных трубаў. Але было, што разбураліся трубы ў той час, калі палілася ў печцы, тады здараліся пажары. Неяк я бег па вуліцы ў пачатку землятрусу, і вуліца перада мной трэснула на ўсю шыры- ню. Ледзьве пасьпеў пераскочыць шчыліну шырынёй з далонь. А ўвосень 52-га здарылася немаведама што. Рэчка, што працякала цераз пасёлак і ўпадала ў затоку, пачала цячы назад. Вадой заліло лугавіну, падтапіла дамоўкі. Ужо праз колькі дзён дазналіся, што то - ад цунамі. Эпіцэнтр яго быў недзе каля паўночнага вострава Парамушыра, адкуль і прыйшла гэтая хваля. Празь дзень-два вада пай- шла назад, у мора.
Двойчы ў год, вясной і ўвосень, мы назіралі незабыўнае відовішча - як рыба касякамі, натоўпамі лезла па вадзе і камянях у прэсныя рачулкі на нераст. Мэтровыя рыбіны можна было хапаць рукамі, біць палкамі, лавіць драцянымі сілкамі. I лавілі, і білі. Варылі ў салдацкіх кацялках, елі. Але найболей палявалі за чырвонай ікрой, якую можна было назапасіць вёдрамі. Ды ніхто не запасіў, усё рабілася на адзін дзень. Выпатрашаныя рыбіны ўсё лета валяліся і гнілі ў траве ўздоўж астраўных рэчак. Гэткую сытуацыю я назіраў у першае лета майго знаходжаньня на Кунашыры. А як праз тры гады ад’яжджаў, рыбы ня стала. Зьніклі і кета, і гарбуша. Вылавілі, паелі, пакідалі.
Зімой рыбацкай насалодай была лоўля корушкі. Пад вясну, як лёд у затоцы браўся трэшчынамі, у тыя шчыліны лезьлі маленькія рыбкі, якіх ня трэба было нічым прынадж- ваць. Рыбакі проста рабілі кручкі з дроту і, устаўляючы іх у трэшчыны, тузалі рыбу на лёд. За гадзіну яе можна было нарыхтаваць вядро. Смажаная, яна была смачнейшая за ўсю марскую і акіянскую рыбу. Шкада, лавіць яе ў мяне не было часу, і я толькі назіраў за тым, седзячы ў сваім НП на абрыве.
Чытаў на Курылах мала, хіба газэты, якія прывозілі раз у месяц. А зімой, як сканчалася навігацыя, наогул нічо-
га не прывозілі. Нават алкаголю. Па радыё ніколі нічога не было чуваць. Заходнія радыёстанцыі спрэс глушылі. Непадалёк ад маёй батарэі ля пасёлку Галаўніно тырчэлі антэны радыёперахопу, дзе круглыя суткі дзяжурылі афі- цэры КДБ. 3 таго, што трапіла на востраў, добрае ўражань- не на мяне зрабіла аповесьць Э. Казакевіча51 «Двое в сте- пн». Гэта была новая старонка праўды пра нядаўнюю вайну, і дужа прыкра было чытаць, як неўзабаве яе пачалі граміць у літаратурнай і партыйнай прэсе. Таксама як і артыкул Памеранцава52 «Об нскренностн в лнтературе». Гэты ар- тыкул мне дужа спадабаўся, але прачытаўшы крытыку на яго, я зразумеў, што з праўдзівай літаратурай трэба пача- каць. Традыцыі літаратурнага пагрому, распачатыя пась- ля вайны з Ахматавай53 і Зошчанкі54, мабыць, ня хутка скончацца. Так думаў я тады, і, паслаўшы тры апавяданьні М. Лынькову, болей нічога не пісаў. He было ахвоты.
Зімой, якраз на дзень Савецкай арміі, у мяне нарадзіўся сынок Сярожка. Быць яму генэралам, жартавалі сябры, маючы на ўвазе знакамітую дату нараджэньня. Генэралам ня стаў, але добра, што выжыў у тае халадэчы, каля жалез- най печкі, да якой ніколі не хапала дроў. Відаць, змалку загартаваўся ў японскім клімаце. Жонка рабіла ў школе, a ён, падросшы, выхоўваўся ў кампаніі ката — вялізнага пух- натага стварэньня, прыязнасьць якога да малога стала выклікаць непакой. Кот ратаваў яго ад сьцюжы, але мог незнарок і прыдушыць, такі быў вялікі. Я спрабаваў ад яго пазбавіцца, ды марна.
У канцы восені прыйшоў загад: адправіцца на Сахалін для вучобы. Жонка і сын з катом заставаліся на Кунашыры.
36. Сахалін
Гэта было жахлівае марское падарожжа некалькіх суха- путных афіцэраў на невялічкім вайсковым судне цераз штар- мавое Ахоцкае мора. Марская хвароба выварочвала з нас
вантробы, пакуль мы бяз ног валяліся ў сьмярдзючым адсеку, з усяе сілы трымаючыся рукамі і нагамі за нейкія трубы. Кідала бязьлітасна ва ўсе бакі. Усю ноч зьверху чулася лаянка, крыкі каманды, якая змагалася за жывучасьць судна. Як прыйшлі ў Карсакаў, аказалася, што маракі мелі ра- цыю: мы маглі патануць - столькі лёду намерзла на вер- хняй палубе, на снасьцях і мачтах. Як не перакуліліся ўгору дном, аднаму Богу вядома.
Да пачатку вучобы я, вядома ж, спазьніўся, ужо месяц, як афіцэры займаліся ў вайсковым гарадку Паўднёвага Саха- лінску. У клясе мяне пасадзілі за апошні стол, і наш кіраўнік падпалкоўнік Емяльянаў доўга называў мяне Баранавым. Гэта таму, што ў папярэднім выпуску там сядзеў хтось з прозьвішчам Баранаў. Між тым і другім відам жывёлін невялікая розьніца.
Тут мне грунтоўна давялося заняцца матэматыкай, якую я, пэўна ж, недабраў у школе. А без матэматыкі ў артылерыі, як вядома, рабіць няма чаго. Пайшлі тыдні і месяцы працы з падручнікамі, над лагарыфмічнымі вылічэньнямі, па тэорыі верагоднасьцяў. Артстралковая падрыхтоўка ў поўным аб’- ёме — вылічэньне дадзеных і стральба па наземных і марскіх цэлях. Спачатку, вядома, на імітацыйных сродках, а пад вясну і на палігоне. Неяк памалу тая навука мяне нават захапіла, а калі што захоплівае, дык я таму аддаюся цал- кам. Афіцэры тут сабраліся розныя, з розных часткаў - ад Чукоткі да Сахаліну. Пераважная бальшыня зь іх - нядаўнія франтавікі з эўрапейскіх акруг. Шмат якія служыць не хацелі, ды мусілі, бо вырвацца з войска па-добраму было немагчыма. Некаторыя, праўда, шчыравалі, у тым ліку і мой зямляк Іваноў. Разумны быў, адукаваны афіцэр, доб- ры матэматык, ды меў перабольшаную схільнасьць да справядлівасьці. А гэта ўжо нават не недахоп, а поўны цэйтнот, і ня толькі для афіцэра. Там жа стала вядома пра трагедыю Парамушыра, што ў нас, на Кунашыры, адгук- нулася хіба ўздымам вады. Цунамі на Парамушыры за два ўдары з мора змыла пасёлак і зь ім танкасамаходны полк. Самаходкі раскідала па ўсім беразе, а сотні людзей апынуліся ў сьцюдзёнай акіянскай вадзе, дзе і гінулі ад
холаду, калі за што трымаліся. ІІа дапамогу прыйшлі вай- сковыя амэрыканскія баржы, але з Масквы паступіла ра- дыёграма: гінуць, але дапамогу амэрыканцаў не прымаць. Я ня памятаю, каб хто з афіцэраў нашай групы адобрыў той вар’яцкі загад. Хаця ніхто і не сказаў слова супраць.