• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Адзін афіцэр-далёкаўсходнік распавёў, як там жыло войска ў гады вайны. Канешне, галадалі (але дзе не гала- далі?), абмундзіроўкі, абутку зусім не давалі. Салдаты дралі лыка і плялі лапці. Дысцыпліна, аднак, была зладавана жалезная, пра тое дбалі тылавікі-генэралы. Камандаваў войскам генэрал Апанасенка. Аднойчы таму афіцэру трэба было наведаць жонку, піто апынулася ў раддоме за 20 кілямэтраў у пасёлку. Во ён ідзе пехатой па гразі, восень, імжыць дожджык. Раптам яго даганяе «віліс» і ў ім генэ- рал. «Куды ідзяце?» - «У пасёлак». - «Па якой патрэбе?» - «Жонка раджае». - «А што, паехаць не было на чым?» - «Ня даў камандзір, гаручкі мала». - «Ну, сядай». Сеў. Але шафёр ня едзе, чакае. I тады генэрал паварочваецца і кажа: «Ты што, такі-сякі размазаны, ня можаш адмовіцца, калі цябе савецкі генэрал запрашае? Вон з машыны!». Выска- чыў, як апараны, а «віліс» газануў і пакаціў па дарозе. Такі савецка-генэральскі этыкет.
    Вучоба па артылерыі нават захапляла, у тым была не- малая заслуга падпалкоўніка Емяльянава, які ўмеў заціка- віць і захапіць. Гэты вайсковы матэматык спрабаваў нават даказаць трыста год не даказаную знакамітую тэарэму Фэрма (an + bn = сп). Але ж вучылі ня толькі артылерыі. Выкладалася процьма іншых прадіметаў, у тым ліку і (ці не другі паводле значэньня) - палітпадрыхтоўка. Жылі на казарменным становішчы - двух’ярусныя ложкі ў вялізнай стадоле-казарме з цьвёрдым распарадкам дня, за выкананьнем якога сачыў зноў жа зьвераваты старшына- маёр. Асабліва дапякалі ранішнія фіззарадкі, на якія выганялі ўсіх, не зважаючы на надвор’е - у дождж, сьнег, мароз. Ну і, вядома, — строй. На заняткі, з заняткаў, у сталовую, клюб. Са зласьлівасьцю напомнілі нам нашу вучылішчную маладосьць і неўміручыя традыцыі пруска- расейскай муштры.
    Адна падзея таго часу не магла не запомніцца мне на гады. Гэта калі ў адзін шэры сакавіцкі дзянёк у клясу ўвай- шоў наш кіраўнік падпалкоўнік Емяльянаў і яўна робле- ным трагічным голасам аб’явіў, што гадзіну назад памёр вялікі Сталін. Усе ўсталі, пастаялі са скамянелымі тварамі, а я сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Гасподзь! Можа, хоць цяпер што-небудзь зьменіцца да лепшага».
    На жаль, зьмянілася мала.
    Берыеўская амністыя, што была неўзабаве праведзеная, напоўніла далёкаўсходнія гарады масай бандытаў, забой- цаў, зладзеяў, якія былі выпушчаныя ў першую чаргу. Палі- тычных выпускалі зь вялікім разборам, а гэтыя, сацыяль- на-блізкія, займеўшы свабоду, дружна ўзяліся за звыклую справу. Да вясны ў горад немагчыма было паткнуцца — рабавалі і забівалі нават афіцэраў.
    Палітпадрыхтоўка ды й вайсковая палітыка наогул, як і раней, былі скіраваныя на супрацьстаяньне англа-амэ- рыканскаму імпэрыялізму. Працягвалася мацаваньне аба- роны Курылаў, на якія пёрлі ўсё болей войска, боепрыпа- саў. Уся берагавая лінія астравоў была ахоплена памеж- най службай, збудавалі складаную сыстэму радыёпэленгацыі і радыёглушэньня. Нічога ні з «Голасу Амэрыкі», ні зь Бі- Бі-Сі, ні са «Свабоды» ўчуць было немагчыма. Усё гэта пэўным чынам узьдзейнічала на настрой афіцэраў, які быў далёкі ад аптымізму. Спрэс надзеі... Такіх з маіх адна- курсьнікаў, якія б плакалі з нагоды сьмерці правадыра, я ня бачыў. Бальшыня зацята маўчала.
    Тым часам падышла пара выпуску. Па ўсіх прадметах у мяне былі пяцёркі. Апошнюю на палігоне экзамэнацыйную задачу - стральбу на рыкашэтах - выканаў на выдатна і атрымаў чырвоны дыплём. Толькі якая з таго карысьць? На што ў жыцьці трацяцца час і сілы, калі тое - пустэча, якую нельга зрэалізаваць. Або і ня трэба рэалізаваць? Хіба на вайну? Але вайна для нас скончылася, ужо наваяваліся. Ці не па- добна тое, чаму мы вучыліся, на маханьне кулакамі пасьля жорсткай бойкі? А галоўнае, што гэтак і добра: лепш махаць кулакамі, чым праліваць кроў. Але ж навошта тады ўсё тое, чым мы займаемся? I чым рыхтуемся займацца? I пры чым
    тут я, які зусім не зьбіраецца рабіць вайсковай кар’еры, a толькі і думае, як бы з гэтай далечы вырвацца на радзіму. Я і на Сахалін паехаў з тою ж мэтай, думаў: адтуль бліжэй да дому. Аказалася, не бліжэй, a то яшчэ далей. Так думаў я, плывучы морам зноў на свой востраў. Іншыя афіцэры пась- ля вучобы атрымалі новыя прызначэньні, некаторыя з пад- вышэньнем. Я ж не атрымаў ніякага і вяртаўся на раней- шае месца службы.
    37.	Зноў Курылы, Уладзівасток
    На Кунашыры пачуў навіну: полк расфармоўваецца. Шмат якія афіцэры ад’яжджаюць на мацярык, іншыя ча- каюць свае чаргі і пакуюць чамаданы. Куды ехаць мне, пакуль невядома. Але замест палку на ўзьбярэжжы ў глыбіні вострава пачалі будаваць аэрадром для рэактыўнай авіяцыі. Гэта, канешне, быў вельмі глыбакадумны плян Генштабу: зьнішчальны аэрадром у тыле непрыяцеля, за востравам Хакайда. А як яго збудаваць, калі тут не знайсьці і ста мэтраў роўнай плошчы? Значыць, зрабіць такую плошчу. I вось загад: скапаць вяршыні дзьвюх сопак, засыпаць сед- лавіну, каб атрымаць роўнядзь. Але сьпярша трэба высечы лес, пракласьці дарогу. Тэхнікі ніякай. Затое ёсьць салдацкія рукі - безадмоўныя і бясплатныя. Яны ўсё могуць. Галоў- нае для генэралаў - загадаць! А як вядома, загад начальніка - закон для падначаленых.
    На другі дзень пасьля прыезду ў Галаўніно я ўжо быў на тых сопках, дзе афіцэры-будаўнікі тлумачылі, як усё трэба рабіць. Яны заўтра зьяжджаюць дадому. Пад маім кіраўніцтвам застаецца два дзясяткі салдатаў, з выгляду валацугаў, у абадраных сьпяцоўках. Гэтыя пытаюцца, калі іх дэмабілізуюць? Бо пайшоў ужо шосты год іхняй служ- бы, а пра дэмабілізацыю Масква, падобна, забылася. Але як ім, так і яны. Назаўтра да абеду ўсе сьпяць, на работу ніхто ня выйшаў. Зьнішчальнікі, кажуць, хай пачакаюць. Ім і каля Уладзівастока няблага.
    А праз два дні прыяжджае камісія з акругі, мне прый- дзецца ёй усё паказаць. А што я пакажу? Накапаную зям- лю ды штабэлі мэталічных палос, якімі належыць выслаць пляцоўку. Зрэшты, хай глядзяць што хочуць...
    Камісія прыехала, паглядзела, запісала і паехала. А я зноў застаўся з маімі раззлаванымі будаўнікамі, начаў іх угаворваць працаваць. Куды там! Прыехаў камандзір пал- ку, сказаў, што ён дэмабілізуецца, на палку застаецца на- чальнік штабу. Празь нейкі час начштабу пазваніў сам, аказваецца, у палку ЧП: нехта абакраў касу начфіна. Шу- каюць, хто. Але падазрэньне падае на аднаго з маіх будаўнікоў. Таму мне патрэбна прыехаць у гарнізон.
    У гарнізоне ідзе вялікі шмон, шукаюць злодзея. Інакш зробяць налік на камандзіра палку ды камандзіра батарэі, г. зн. мяне. Знайшлі багацея. Я сказаў, што ў такім разе на аэрадром не паеду.
    Пакуль шукалі злодзея, афіцэры разьяжджаліся на но- выя месцы службы. На мяне ж ніякага загаду ўсё не было. Я цярпліва чакаў. I вось дачакаўся, што заўтра адыходзіць апошні параход на мацярык, навігацыя зачыняецца. Паў- года ніякіх зносінаў нікуды не будзе. Але што мне рабіць? Начштабу кажа: рашайце самі. Тут заставацца нельга, бо палку болей няма. Пасёлак апусьцеў. Але і ехаць куды без загаду - самаволка. Дык што рабіць?
    Зь вялікім боем, без дакумэнтаў, па ўласнай ініцыятыве ўскараскаўся з жонкай і сынам на апошні параход. Зноў, як і папярэдні раз - гюзьняя восень, штармавое мора. Усе пасажыры ляжаць покатам - марская хвароба. Адзін толькі мой двухгадовы сынок не баіцца гайданкі, швэндаецца па калідоры судна і просіць каўбасы. Дужа любіў каўбасу...
    Ва Уладзівастоку - зноў знакамітая Другая рэчка, ка- зармы з двух’яруснымі ложкамі, дзе ўсе - мужчыны і жанчы- ны, дзеці. Тысячы, а мо і дзясяткі тысячаў афіцэраў, зру- шаныя з ранейшых месцаў службы, чакаюць, калі вызна- чыцца, каго - куды. Чакалі, мабыць, зь месяц. За гэты час мой Сярожка пабываў у больніцы з ангінай, думалі, дыф- тэрыт. Неяк выкараскаўся. А як дайшла чарга да Быкава, кадравікі дужа зьдзівіліся: чаму Быкаў не на Сахаліне?
    Яшчэ вясной яго прызначылі туды ў гаўбічны артполк, чаму ён тады не паехаў? «А хто мне пра тое паведаміў?» - думаў я, ледзьве стрымліваючы нямое абурэньне. Выка- заць абурэньне голасна было немагчыма.
    Зноў — амаль ужо зімовае мора, шторм, шквальны ве- цер і жахлівая ноч да Карсакаўскага порту.
    Гаўбічны полк стаяў у лесе за Долінскам. Неяк дабраў- ся. Далі кватэру - на падсяленьне да нампаліта. Агульная кухня, цесны пакойчык і, канешне, сьцюдзёны. He пасьпеў прыняць справы ў батарэі, як новы загад: паехаць з каман- дай маіх жа батарэйцаў на ахову і адгрузку драўніны. Адзін інтэндант, сустрэты па дарозе са штабу, сказаў: глядзі, стар- шы лейтэнант, там справа нячыстая. Дровы прапілі, рас- кралі, а як замяло сьнегам, хочуць палічыць, што ўсё цэ- лае. Як бы не давялося плаціць...
    Зноў - плаціць! Як заўжды, у 12,5-кратным памеры. He пасьпеў прыехаць, і ўжо падстаўляюць. Але каго ж і пад- стаўляць, калі не чужога. Новенькага. I я назаўтра сказаў: не паеду. Як не паедзеш? Дзіва, афіцэр адмаўляецца выка- наць загад камандаваньня! Тады - гаўптвахта. Добра, пайду на гаўптвахту. 10 сутак ад камандзіра дывізіі.
    Узяў тоўстую кнігу («Угрюм-река» Шышкова55), пай- шоў у Долінск, сеў на гаўптвахту. Успомніў, як колісь сядзеў у Мікалаеве. He, тут трохі іначай. Тут лібэралізм. Сядзі, ляжы, чытай... Увечары прыйдзе хто са знаёмых старых сядзельнікаў, прынясе бутэлечку і рыбца на закусь. Частуемся. Ды яшчэ начальніка каравулу пачастуем. He, армія наша яўна рэфар- муецца. Такога яшчэ нядаўна не здаралася.
    Адседзеў усе 10 сутак, позна ўвечары зімовага дня вый- шаў. Памятаю, на вуліцы гэтага пасёлку падаў мяккі сьня- жок, а радыё на клюбе гучна вяшчала пра тое, што адбыў- ся суд над здраднікам радзімы, агентам розных замежных разьведак, подлым змоўшчыкам і правакатарам Берыем, які прысуджаны да вышэйшай меры сацпакараньня, і пры- гавор ужо прыведзены ў выкананьне. Тая вестка была бы ўзнагарода, бы бальзам на сэрца. Хоць адным зь іх ды стала меней...
    Вярнуўся ў полк зь некаторай упэўненасьцю, што ўжо цяпер не пашлюць «на дровы». Наіўны чалавек, ня ведаў, як начальства ўмее свайго дамагацца. Вучылася таму ўсю сваю службу, і ня толькі ў акадэміях. Праз пару дзён мусіў паехаць за гару шахцёрскага пасёлка, што меў чамусьці мой назоў - Быкаў, дзе былі тыя дравяныя нарыхтоўкі. Увечары сядзеў з новым памочнікам старшыной Гузам у горача напаленай падсобцы, і той мяне заспакойваў. Нічога тут не прапіта, усё на месцы.