Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Выданне Галоўкага праўленая Беларускага грамадска-кулыурнага таварыства Бе ласток !987 г.
Рэдактар
ЯРАСЛАЎ ЯНОВІЧ
Карэктар
ВАЛЯНЦІНА ЖЭШКА
Wydawca: Zarz^d Glowny Bialoruskiego Towarzystwa Spoleczno-Kulturalnego. Ark. druk. 15, ark. wyd. 13,2. Przyjqto do skladania 28.IX.1984 r. Druk ukonczono w sierpniu 1987 r.
Zam1748/84 r. R-4.
Слова аб запгсаным жыццг
— Перш адбылося маё знаёмства з салгм Васілём Петручуком.
Гэты, на выгляд спакойны, чалавек нічым асаблівым не занепакоіў мяне. У мітусні рэдакйыйнай работы, за якую быў я тады, гадоў тры-чатыры назад, на коратка ўзяўся ў „Ніве“, еідаць забыў бы гэтую сустрэчу, калг б не... Васглёвы ўспаміны, пастушыныя, з якгмі ён зайшоў да мяпе. Звярчула маю ўвагу мова, відазочнае мастацтва слова, апавядальнасць запісанага ім.
3 часам я намовіў яго напгсаць кніжку. Наглядаў час аб часу за яе нарадзінамі і, потым, цешыўся, крыху пышлгвай заоаволенасцю, ёю і тым, што не памылгўся ў сваіх добрых прадчуваннях...
Свег Петручука сардэчна блізкі майму, заварожанаму чарадзейным шкельцам на лугах сялянскага дзяцінства ды юначасцг. Але, на гэтым і канчаюцца падабенствы нашых лёсаў. Ён гадаваўся сіратою: у палешуцкай сям’г, у грабавецкай старонцы, сярод людзей старажытных, некранутых сучаснай цывілгзацыяй, мяккасцю.
Памятаю я тую халодную ашаломленасць, з якой учытваўся ў гэты непадроблены запіс цвёрдага побыту малога, што вырас на сённяшняга аўтара. Трэба, яенавгта, учытвацца ў пісанае Петручуком. У ім усенька сапраўдкае, з дакументальнай дакладнасцю кажнюткага здарэння... Я веру Васілю, з
той балючай упэўненасцю, з якой веру жахлівым словам дзяцей, жанчын і мужчын з таго свету ў агульнавядомай беларускай кнізе „Я з вогнепнай вёскі“. I думаю сабе не раз: „Як гэта добра, што тыя часы прамгнулі ўжо беззваротнаВ У іх не знаходзіць Петручук нгчога, што выклгкала б пачуццг шкадавання, хоць бы экзгстэнцыянальнага. Няўжо гэта было магчымае такое дзяцінсгва, такгя гады, якія пакідалг па сабе толькг крыўдавапне? Аказваецца, так!
Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў г пеіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кнгжцы чымсьцг ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль баводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайна ўспаміны, але і мастацка паглыблены аналгз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі.
Я ўдзячны яму за гзта!
• Сакрат Яновіч
Увесну 1978 г. .
пожня
Нарадзіўся я ў 1926 годзе, але ніхто не ведаў, у якім месяцы; і мяне таксама гэта не цікавіла. Дзядзіна гаварыла, што ,,дзесьці летам...“ Ведаіо, што калі жыву, значыць, нарадзіўся я, — і тое, што было мне ўсяго паўтара года, калі памерла мая маці. Пасля смерці маёй маці, мой лёс цікавіў сваякоў столькі, колькі леташні снег.
Аднак усё пачынаецца — і я хачу свой расказ ад нейкага пачатку. Зімою 1976 года быў я ў сваёй вёсцы і гутарыў пра сваё жыццё з цёткай Усцініяй. Яна мне сказала, што мой бацька, Валодзя, застаўся адзін. бо ягоны бацька і брат паўміралі заўчасна. Тады мусіў ён хутчэй жаніцца, каб было каму працаваЦь на гаспадарцы. Гаспадарка была прыгожая: восем гектараў добрэй зямлі, добрая сядзіба, а толькі хатка старая. Бацька быў даволі-гожы, але меў ён якісьці такі характар. што дзяўчаты не прападалі за ім.
„Наш бацька пабачылі, што ў яго такая добрая гаспадарка і сам жыве, давай яму сватаць сваю дачку, Ганну. Яна не хацела за яго выходзіць замуж, але, што мела рабіць, калі бацька так вырашыу“, ■—■ расказвала мне цётка.
Валодзі і ў галаву не прыйшло тое, што ён не павінен быў браць дзяўчыну, якая не хацела яго. Вяселле адбылося; мая маці так і ніколі не згадзілася з тым, што засталася жонкаю чалавека, якога яна не любіла. Пастанавіла памерці; хадзіла яна дрзнна апранутай і басіком па марозе.
У лістападзе памыла ля калодзежа бялізну, будучы ў адіюй сарочцы і спадніцы; захварэла на запаленне лёгкіх і на
сухоты. Даведалася, што зацяжарыла і тады забаялася. Хацела яна ўжо ратавацца, але не меў хто памагаць ёй у гэтым: муж быў „не вашым і не нашым“, а бацька за гарэлкаю свету не бачыў. Іншыя таксама не дбалі. Ведала, што памрэ, але горача малілася, каб хоць сын выжыў. У гэтым месцы хачу ад сябе сказаць, што каб мама ведала аб тым, як я буду жыць паміж сваякоў, дык яна малілася б за тое, каб я памёр перш. Яна нават не падумала мусіць ніколі, што я — у нармальных умовах. без вайны і канцлагераў, прайду пекла. Адкуль ма~ ма магла ведаць тое, што я буду паранены нажом за бульбіну, якую хацеў з’есці на снеданне, што тварог, якім карміла сваё дзіцё мачаха, будзе растоптаны яе нагою, калі я нагнуся, каб яго падняць з падлогі і з’есці...!
Застаўся я з бацькам. He ведаіо — доўга мы так жылі, ці не? Аказваецца. што да чатырох гадоў гадавалі мяне маміныя бацькі. Найболып гора са мною мела цётка Матрона; быў я зусім сляпы. Увесь час ляжаў у калысцы абвешанай плахтамі, каб не даходзіла сонца. Твар у мяне быў пакрыты вялізным струпам і ўсе даўно забыліся, якога колеру былі мае вочьт. У мяне была „залатуха“. He ведаю, якая гэта хвароба, але яшчэ і цяпер цётка так называла яе. Людзі гаварылі: „Васька застаўся, каб яшчэ памучыцца і вас памучыць, але ён доўга не пацягне і пойдзе туды, дзе маці“ — успамінае цётка.
Знайшоўся хтосьці, хто нараіў, каб мне. гніляку, даваць рыбін тлушч. Пастараліся дастаць той тлушч і я хутка стаў бачыць. Я ўжо хадзіў, але хто ж будзе вадзіць сляпога? Няхай ляжыць у калысцы і: хоча — жыве, а не, то не.
Бацька тым часам ажаніўся з Аксенькаю, якую ён не хацеў браць, але: „нашы ўпярлі яе яму, бо думалі, што яна будзе глядзець цябе, як свайго, яна ж таксама была сіратою".
Зрэшты, вось што цётка сказала ў канцы нашай гутаркі: „Было табе чатыры гады, калі нашы аддалі цябе бацькаві. Ты ўжо быў там патрэбны, бо Аксенька „прывяла" Івана і трэба ж камусьці яго няньчыць. Вы ўсе думалі, што яна будзе найлепшаю мачахаю, бо то і сама была сіратою, і вельмі ж блізкая сваячка, а яна. бачыш, якою аказалася..."
Мне ўжо пяцьдзесят год і я ўсё думаю, як можна было вьгжыць у такіх умовах? Задумоўваюся над лікам 13; такі быў нумар майго роднага дома, у якім я нарадзіўся і патраціў шмат свайго жыцця. Пад гэтым нумарам я быў усім, але не дзіцём. Ніхто ніколі не ўзяў мяне на калена і не пагладзіў па галаве (чужыя гладзілі), ніколі не называлі мяне Васяй. Я называў бацьку татам, а мачаху мамай, а яны, калі былі ў добрым гумары, называлі мяне як старога — Васыль, але і то рэдка. Я не мог хацець есці і не мсг хацець спаць. Мне нельга было вучыцца чытаць і думаць пра школу. Мне нельга было марыць пра боты або гуляць з сябрамі. Я меў права толькі, стоячы на нагах, ,,рызаваць“, гэта значыць калыхаць дзяцей без розніцы на тое. спалі яны ці не! Удзень і ўначы.
ВЯРТАННЕ
Дык вось, ва ўзросце чатырох год, я вярнуўся — лепш будзе сказаць — мяне вярнулі дзядуля і бабуля ў маю родную хату і роднаму бацьку. У дзеда была вялікая сям’я і я замінаў ёй. А бацька жыў толькі з жонкаю і дзіцём.
Вярнуўшыся ў родную хату, знайшоўся я на сваім, але як жа чужым і невядомым! Хата з нумарам 13 патанала ў зелені ліп, вязаў і іншых дрэў, груш, яблыняў, сліў, вішань. Сад прасціраўся да пуні. Сядзіба была абсаджана арэшнікам і слівамі, якіх называлі любашкамі; апрача таго, быў высокі плот. Дзед любіў прыгажосць 1 парадак. Ненавідзеў ён тых, хто без пьттання браў чужое. Я не памятаю дзеда; людзі гаварылі: Трахімаў сад мог абысціся без усякай агароджы — ніхто не палез бы туды. Калісьці знайшоўся адзін адважны, які на~ хапаў за пазуху яблыкаў, але потым шкадаваў гэтага цэлае жыццё.
He забуду птушак, якія выводзіліся ў садочку, спявалі. Вялікім кантрастам тут была мая рсдная хацінка, згорбленая, прытуленая да дрэў, бы ад страху перад бураю. Стаяла ў ёй печ; паміж печай і франтовай сцяною ўбудаваны быў, так званы, „запык“. Гэта былі дошкі ўкладзеныя. на „стаякох"; на
іх спалі бацькі і большыя дзеці, апрача, зразумела, мяне. Уздоўж ды ў нагах запечка былі прымацаваныя дзве жэрд~ кі, да столі. На гэтых жэрдках віселі калыскі, у якіх калыхаліся трохгадовы Іван і маленькая Нінка. Каля бакавое сцяны стаяла лава, на якой я спаў; ля стала, у кутку, знаходзіўся кульгавенькі столачак, бы маленькае, заморанае жарабятка. на якім мы „ездзілі". У канцы лавы стаяла вядро з вадбю, пад лаваю — гаршкі, шаплік ды смецце, якое згарталася венікам у куток. Каля лечы, з другога боку дзвярэй, вісеў ручнік, які быў падобны да шлакавае стужкі; Ціхан выціраў ім таксама нос ды рану, якая нарывалася яму пад правым вокам. Мела гэта хатка яшчэ тры аконцы з гнілымі падваконнікамі, якія не адчыняліся; ад бэлькі да задняе сцяны. пад столлю, вісела паліца, на якую маці ставіла масла, каўбасу і тварог, калі ёй не хацелася выносіць таго ў камору, ляжалі лыжкі і гліняная міска. На с£>рантавой сцяне вісела шэсць, амо і сем, святых абразоў: карычневы крыж стаяў на прыбітай падстаўцы. Пад запечкам, для выгодьт, ляжала бульба. на якую паскудзіў кот, а мы, набіраючы яе, пэцкалі рукі. Бедны быў тады кот, калі ўпэцкала рукі мачаха. Яна біла яго, выцірала рукі аб спадніцу і далей рабіла сваё. Усе мы ніколі не мылі рук. Раніцай, калі хто хацеў памыцца, рабіў гзта так: квартачкай набіраў вады з вядра, а з квартачкі ў рот і паліваў сабе на рукі, якімі мыў твар. Мыццё адбывалася без мыла.
Нельга забыць і пра такі прыбытак у хаце, якім з’яўляецца падпечак. Там, таксама захоўвалася бульбу, а калі ўжо яна .,выходзіла“ — несліся куры.
Падлога ў нашай хаціне бьтла гнілая, на голым пяску, заўсёды мокрым, бо будынак стаяў на нізкім месцы. Дошкі падлогі ляжалі проста на зямлі і моцна цягнула ад іх холадам. На здароўе гэта не выходзіла, а найгорш было мне, бо я заўсёды хадзіў басанож. Цэлым упрыгожаннем хаціны былі прусакі, акружаючыя капцілку, і размазіны па клапах, якіх мачаха раздушвала на сценах. У хаце пахла раздушанымі клапамі і безупынна быў чад, ад якога моцна балела галава.
•
Былі яшчэ сенцы і камора, у якіх памяшчалася ўсё, што толькі магло быць прыдатным у гаспадарцы. Хавалі тут: і жыта, і сечку, і цэбрыкі, і бульбу; кармілі тут курэй і рыхтавалі жывёліне ежу. Падлогі не было зусім. Замяняў яе ток, але і той быў паломаны ды перамешаны з пяском, у якім купаліся курьт. У гэтых сенцах я трымаў сваю пасцель. У каморы стаялі куфр^і на вопратку, засекі на збожжа, розныя кошыкі ды каробкі. Было тут заўсёды цёмна і халаднавата. Каб я не дабраўся да мяса ці хлеба, што таксама тут хавалі, камора заўсёды была замкнёная на ключ.