Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
ГУЛЬНЯ У ІНТЭЛІГЕНЦЫЮ
Было гэта тады, калі я быў зусім малым хлопчыкам і, стоячы на табурэце, калыхаў чарговае мачашынае дзіцё. He памятаю, ці гэта быў яшчэ Іван або Ніна, ці можа ўжо Маня? У мачахі іх было ж шасцёра.
Калі не лічыць меншых дзяцей, вечарамі ў хаце быў толькі я з мачахаю. Бацька, падаваўшы жывіне нанач, адразу ішоў на вечарынкі, або ў краму да Барана, дзе збіраліся сяляне і рагаталі, „узяўшы каго-небудзь на зуб“. Бацька расказваў, што часам нават ішлі ў заклад, хто з’есць кілаграм салёных селядцоў, або папяровую мухалоўку з мухамі. Былі такія, што з’ядалі. Абы ано нешта выйграць. Барана неаднойчы гэта каштавала, бо мусіў мыць падлогу па тых, шта не вытрымалі. Адзін толькі Максім туды не хадзіў. Нанач ён заўсёды даваў, калі яшчэ свяціла сонца, і, падаваўшы, пёр адразу да нас. Убягаў у хату і пачынаў, на чым свет стаіць, клясці мароз. — „Коб ёго огонь спаліў з морозом! — пракліраў. — Усёму на свіэты халера тая докучае — і людём, і скотыны, і дэрэвам. Усё на свіэты ёго бойітця. Оно одны туолько сморкаліэ ныэ. Воны, сволочы, заміэст ховатыся, то вылазят.“ Гаворачы гэтак, прыціскаў пальцам то адну, то другую ноздру і голасна сморкаў на падлогу. Высмаркаўшыся, расціраў усё гэта лапцем, a hoc выціраў ручніком, які служыў нам усім да ранняга туалету. Затым выціраў ён ім рану, якая гнаілася пад ягоным правым вокам. Пры гэтым моцна кляў. Максім любіў праклінаць. Кляў ён усё і ўсіх. Ходзячы па хаце, што вельмі любіў рабіць, спыняўся каля мяне і пачынаў: „А ты, цыганэ чорноокі, добрэ колышы дытя, коб нэ плакало". Мачаха, па-
чуўшы гэта, адзывалася: „Коб ёго ліхорадка колыхала, як вуон йіх колышэ. Вуон оно ждэ, коб я дэ-нэбудь з хаты вышла. А потум хліэб спуд обруска крадэ. Жэрэ, гад, як корова“. I так завязвалася размова. — „То ты, Оксэня, бый гада, бо як нэ будэш быты, то вуон тобіэ цыэлу булку ўпрэ,“ — раіў Максім. Потым, на хвіліну, абое заціхалі. Але, памаўчаўшы, Максім адзываўся: „Давай, Оксэня, хто буольш на ёго пруозвіскув выдумае“. I пачыналася. Што „эпітэт“, то і рогат. „Сыч, Цыган чорноокі, Бэрко губаты, Бутэль смэрдячы, Цвэлько смэрдячы, Дурное бурыло, Куоньска голова, Баструк“, — сыпалася ў мой адрас характарыстыка. Яны рагаталі, а я плакаў. Насмяяўшыся даволі, выціралі слёзы і мачаха дадавала: „То ж нэ прывэдэ сова сокола, оно такого, як і сама. Мойе усыэ дыэті біеленькі, a то чорны, як цыган, і шчэ хочэ, коб ёго любыты. Дэж можна ёго любыты, як вуон до всыэх звыруов подобны". Але Максім ужо чамусьці яе не слухаў. Мармычучы нешта пад носам, пачаў распранацца. Зняў лапці і пінжак, і палез на печ начаваць. Ён ніколі ў нікога не пытаў, ці можна пераначаваць. Заўсёды, калі не хацелася ісці дамоў, а хацелася спаць, улазіў на печ і засынаў. A я, пакуль засну, вельмі баяўся, каб дзядзьха мяне не апляваў або не абсморкаў, бо ён жа дзеля такога ,.глупства“ з печы не злазіў.
ДЗЕД
Дзядоў з соку бацькі я не памятаю. Людзі гаварылі, што дзед Трахім быў вельмі працавітым, шчырым,. адважным, пачэсньтм і справядлівьтм чалавекам. Успамінаюць, што калісьці, вядучы з пашы каня, убачыў, як двое царскіх салдат у Кірыла Сапёравага мёд выбіраюць. Пад’ехаў, узяў кій, ды і „выгвоздыв“ па спінах, як смаркачоў нейкіх. А, бывала, як паедзе жаць жыта і настане час адпачынку, дык ён сядзе і ладзіць абутак, або вопратку. Вось, які быў ён працавіты.
Вельмі любіў ён і сад і пчолы. Пчолы, відаць, па смерці дзеда пагінулі і я іх не памятаю, але затое сад ламятаю вель-
мі добра. Сапраўды, быў ён прыгожы. Былі там розныя гатункі груш, яблыняў, сліваў. Калі б мне трэба было падзякаваць некаму за тое, што жыву, дык падзякаваў бы гэтаму саду. Удосталь наесціся мне ніколі не давалі, і я тады ратаваўся' садавінаю. Еў яе аж да глыбокае восені, да часу, пакуль не паападалі з дрэў апошнія грушы, якіх ніхто, апрача мяне, не хацеў есці. А мне яны мёдам здаваліся. У садзе мне ніхто нічога не мог зрабіць. He павесяць жа на дрэвах замкоў. Але нямала я і перажыў праз гэты сад. Найгорш было тады, калі пачынала даспяваць садавіна. Пастушкі, прыгнаўшы каровы, так і наляталі цэлай чарадога ды валілі па дрэвах кіямі. Часта абрывалі яблыкі разам з галінамі. Я іх праганяў, празываў, страшыў бацькам. Але мяне і майго бацькі не ўсе баяліся. Замест уцякаць, то возьмуць наб’юць мяне ды яшчэ і прыкажуць, што, моў, „скажы оно туолькі, то і шча доложымо". Я баяўся і маўчаў. А вечарам бацькі, прыйшоўшы з поля, білі мяне за тое, штр не ўпільнаваў саду.
Другі мой дзед, Павал, быў чалавекам багатым. Яго памятаю вельмі добра. Любіў ён гадаваць быкоў і жарабцоў. I на гэтым многа зарабляў. Сяло вялікае, а часам яшчэ і з другіх вёсак „прыводзілі'1. Колькі ў дзеда было дзяцей — не ведаю, памятаю толькі двое сыноў і тры дачкі. А колькі ўнукаў, то дзед і сам не ведаў. Толькі ў аднаго Тофеля было дваццаць і ў Ігната шаснаццаць. Тофель і Ігнат са сваімі сем’ямі жылі пры бацьках. Нягледзячы на вялікую сям’ю, жылося ім добра. Зямля ў дзеда была добрая, а да таго і „свой“ лес. Лес, па-праўдзе, быў дзяржаўны, але паколькі Тофель быў ляснічым, знаходзіўся ён у дзедавых руках. Я, нават, там дзедавы (і сваю адну) каровы пасвіў, чаго іншым рабіць было нельга. Каровы былі тлустыя, таму што травы ў лесе было многа. I таму давалі многа малака, з якога дзядзіны рабілі сыры і масла. Але мне, наколькі я памятаю, то толькі адзін раз дзядзіна _Барбара хлеб маслам памазала. Па сённяшні дзень адчуваю смак таго хлеба.	•
Калісьці зайшоў я да дзеда. У хаце быў толькі Ігнат з жонкаю Лідай. Дзядзька Тгнат хіба здагадаўся, што хачу ес-
ці, бо сказаў жонцы, каб наліла мне малака. Але Ліда на яго~ ную праблему адказала: „Шчо ты?! Вуон того молока йесты нэ будэ“. Дзядзька больш просьбы не паўтарыў, а дзядзіна такім спосабам зберагла квартачку малака. У мяне ніхто л дзедавае сям’і ніколі не пьітаў, як я жыву. Іх толькі цікавіла, ці дббра напасеныя каровы. Але, якім коштам я гэта раблю, іх ужо не цікавіла.
Хадзіў я заўжды босы. Ногі ад бруду аж патрэскалі. Цэлай маёй вопраткай была адзіная льняная сарочка і такія ж нагавіцы. Калі падаў дождж, накладаў на галаву бульбяны мяшок. Пасвіўшы кароў, жывіўся, пераважна, чарніцамі і суніцамі. Ніхто ў мяне ніколі не пытаў — галодны я ці не. Бабуля ахвотна дала б, але баялася сваіх нявестак. А дзеда пры сустрэчы са мною цікавілі ано каровы — дзе пас, як пас, чаму так мала малака далі.
Аднойчы раніцай устаў я выганяць кароў і, ідучы па сваю худобіну, заснуў на дрэварубіску. Калі пралупіў вочы, сонца ўзыходзіла. I зрабілася мне сорамна, што праспаў. Схапіўся, быццам &ы апантаны, выгнаў з хлява сваю каровіну, і бягом да дзеда. Але дзед, відаць, злітаваўся над каровамі і выгнаў сам. Я сваю таксама пагнаў, але не ў лес, а на супольную пашу. На гэты раз быў разам з сябрамі.
Майго дзеда баялася цэлая вёска. Хадзіў ён заўсёды з уваткнёнаю за пояс сякераю. Аднойчы яму прыдумалася, што можа заняць у навакольньіх суседзяў паплавы. Як задумаў, так і зрабіў. Нацягаў са „свайго" лесу дрэва, абгарадзіў усё высачэзным плотам і карыстаўся, як сваім. „Пуцяўкаю“ гэта яазывалася. Раслі там вялікія салодкія маліны. А тыя, чые паплавы дзед заняў, баяліся і словам адазвацца, бо так бы і дасталі. Вымушаныя былі пагадзіцца з дзедавай акупацыяй.
Каб пасвіў я іхныя каровы дарма, сказаць гэтага не магу. Плацілі. Як сёння памятаю, як атрымаў на заплату Паўлікаў пінжак і боты. Што праўда, старыя і завялікія, бо Паўлік быў на тры гады старэйшы, але ўсё ж такі заплата. Магчыма, што ўсё гэтае выцягнулі недзе з закуткаў, але на зіму мяне апранулі.
Беручы гэтую плату, мне зрабілася крыху сорамна. Прыпомнілася, як ашукаў я раз дзедавы, другі раз дзядзькавы надзеі. Як выйшла з дзедам, я ўжо ўспамінаў. А з дзядзькам Ігнатам было так. На панадворку ў іх было заўжды шмат балота. Толькі булькала пад нагамі. Некалі там дошкі ляжалі. Але дзе ў такой макрэчы нешта выляжыць. Згнілі. Раніца была вельмі халодная і мне, з патрэсканымі нагамі, так не хацелася туды лезці. На дзедаў панадворак прыйшоў я вельмі рана, але так замерзлі ногі, што прысеў пагрэцца. I крыху засядзеўся. Устаў, калі па спіне заскакалі мурашкі ад холаду. Давай выганяць кароў. Жану я гэтую заспаную жывёліну, на калені ў балоце, аж гляджу — адчыняюцца дзверы і на ганак выходзіць дзядзька Ігнат у адных сподніках і давай ліць на камекь аж брызгі разліваюцца. Калі я з ім зраўняўся, дык пачуў, накіраваныя ў мой адрас, дзядзькавы словы: „От твою мать з пастухом. Хутко сонце будэ сходыты, а вуон пічэ оно коровы выганяе.“ Сказаўшы гэта, кінуў сцаць і пайшоў далей спаць.
Як сёння памятаю той дзень, калі знайшоўся я ўпершыню ў Дубічах Царкоўных. Было гэта на Пятра і Паўла — царкоўны фэст. Народу — аж кішма кішыць. 3 суседніх вёсак — пехатою папрыходзілі, з далейшых — вазамі папрыязджалі. Усё гэта было для мяне надта цікавае. А найбольш захаплялі ларкі з цукеркамі, пранікамі і рознымі цацкамі. Мне вельмі хацелася мець пеўніка, які, калі падзьмухаць, свістаў. Сябры мае куплялі розныя цацкі. Яны свісталі, мычалі, стралялі. Пра пісталет мне і не думалася, а свістка-пеўніка так хацелася мець. Хадзіў я і заглядаў: то на ларкі, то дзецям у вочы, то натоўп мужыкоў, у якім стаяў мой дзядуля, разоў з дзесяць абышоў. Яны там пра гарэлку гаварылі, а мне толькі свістка жадалася. He ведаю, ці, можа, хто падказаў дзеду, ці мо ён сам убачьтў мяне і сціснулася яму сэрца, але памятаю, як дзед выняў дзесяць грошы і сказаў: „на, купы собіэ ядёр“. Я ад радасці аж падскочыў! Дзесяць грошы!.. Цяпер ужо і я мог купіць сабе свісток ды яшчэ палову чвэрці дынявых „ядёр“.
Памятаю і сваю бабусю Юлісю. Яна таксама дзеда баялаея, як агшо. Яна, бедная вельмі, цяжка працавала. I ў полі і дома. А да таго дзед часта яе біў. Памятаю, як спрацаваныя былі ейныя рукі і якія згорбленыя плечы. Бабуся ўжо была пры смерці, а яшчэ працавала. Памятаю — быў Вялікдзень. . Зайшоў я да іх, каб смачней паесці, чым дома. Уся сям’я сядзела кругом стала і з’ядала ўсё тое, што падавала бабуся. Я сядзеў на ложку і мі-іе па кавалку падавалі. Бабуся тады ўжо нічога не ела. Прынясе з кухні, што трэба, і сядзе ля мяне на ложак, павесіць галаву ды маўчыць. Вечарам таго ж дня і памерла. Усе гаварылі, што Макаціха святою будзе, бо памерла ў той дзень, калі рай адчынены.