• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пожня  Васіль Петручук

    Пожня

    Васіль Петручук

    Памер: 239с.
    Беласток 1987
    95.46 МБ
    — Што, — гаварыў, — хочаш, каб нас тут п’яніцы адлупцавалі?
    — За што, за спяванне нашых песняў?
    — He, падумаюць, што калі спяваем, то ўжо папілі добра, а наш мундзір, на жаль, яшчэ не аднаму ў вочы коле.
    — Ну, добра: спяваць не будзем. Але, скажы мне, як тьг сябе адчуваеш у цывільнай вопратцы і ці не шкада табе ваеннай?
    — Браток, адчуваю я сябе вольным чалавекам, а цывільная вопратка нібы менш цісне і нейкая лягчэйшая, — пры гэтых словах сябра не забьіўся, каб яшчэ лішні раз дакараць мяне за тое, што дрэнна я абышоўся ,з ягонаю сястрою, калі паехаў на адпачынак.
    Мне было сорамна за гэта, але слоў апраўдання знайсці не мог. I нат не ведаў, ці з такое ганьбы можна апраўдацца.
    Аказваецца, што можна, бояжне ведаў, што яна аж з Сухавольцаў прыйдзе пытацца пра свайго брата і, нармальна, з калегамі недзе піў. А калі ўжо п’яны, як чалавек, вярнуўся да дзядзькі Трахіма дахаты, убачыў, што сядзіць нейкая дзяўчына. Мусіць павёў па ёй непрытомным позіркам і паваліўся на ложак. Яна нават сказала, хто яна і чаго прыйшла, але ў мяне язык адубеў, а вочьт плюшчыліся да сну. У пару словах, здаецца, прамармытаў, што ў Васі ўсё ў парадку, і — паляцеў у цемру. Дзяўчына ўбачыла, што нічога з ейнага візіту не будзе і з жалю, што непатрэбна пратупала шмат дарогі, напісала брату пісьмо са скаргаю на мяне. Нічога тады дзіўнага, што Вася за гэта пагневаўся на мяне, і таксама цяжка паверыць у тое, што нічога нікому ён на мяне дрэннага не сказаў у злосці, калі ў яго т.зв. „хтосьці“ запытаў.
    Што было і як было, — няважнае. Важнае, што ўсё добра скончылася. Мы з Васем адзін за другім не прападалі, але ў той момант было нам добра разам сядзець у рэстаране і гутарыць, хаця кожны з нас думаў пра што іншае, хоць думкі нашы напэўна крыжаваліся вакол знаных нам вёсак.
    Аднак, Вася не вытрымаў і падцягнуў за мною, калі я інтанаваў:
    На горйзонте зоря догоряет. Красйзый багровый закат, А у сестры на руках умйрает Красйвый балтййскйіі моряк...
    Вася падцягнуў:
    Доктор, спасайте, доктор, спасайте, Это едйнственйый брат.
    Голос услышав родной й знакомый Зашевелйлся моряк:
    „Тйхо, не плачте, плакать не надо.
    Тйхо, не надо рыдать.
    Мх там осталась целая рота
    М каждый готов умйрать...
    — Эх, Вася, ці ты піў ваду з капытніка?.. Такую іржавістую... .дзе, брат, густа ад рознае рабачні? А я піў у Пагарэльцы, іэта, брат, такі луг, дзе калісьці выводзіліся качкі і была процьма карасёў. Пасля той луг усё высыхаў і высыхаў...
    — To ж, наколькі я ведаю, у вас, у Грабаўцы, вады ўдосгаль, — перапыніў мяне Вася, думаючы, што я, падвыпіўшы, хлушу.	.
    — Вады ў нас дастаткова ў вёсцы і пад Рутку ці Дубічы. Там не толькі рэчка, але і крыніцы ёсць. А тут, у Пагарэльцы, няма ні табе ні каровам. I вось з таго лугу смакталі каровы і я... А цяпер, Вася, я буду атрымоўваць грошы і есці ў афіцэрскай сталоўцы. У афіцэрскай, ты сабе ўяві! Мы ўжо, праўда, елі пару тыдняў у такой, але тады нам плацілі толькі „жолд“, а цяпер абяцаюць тысячы, разумееш, тысячы! Пры тым, за нішто не буду плаціць! А ты едзь у свае Сухавольцы і капайся ў зямлі, бы той рабак. Едзь, чаго сядзіш і, вырачыўшы вочы, глядзіш на мяне?! Едзь, бо ўсе дзяўчаты павы-, ходзяць замуж і табе нічога не застанецца, а ты ж уцякаеш дадому, бо ж жаніцца пара. Едзь і зноў накладай хадакі, бо абрыдлі табе вайсковыя чаравікі!
    — Браце, я лепей хадзіцьму ўдома ў хадаках, чым дзесьці ў чаравіках, — агрызаўся Вася, і дадаў, што прамінуў ужо час хадакоў.
    — А памятаеш, Вася, як старшы „пісталет касавокі" вучыў нас, як завіваць на ногі анучы? Ён нас меўся вучыць, як ногі анучамі акручваць. Гэта ж смех! Нас было ў роце 65 чалавекаў і я не памятаю, каб хтосьці абцёр пяту ў час доўгіх маршаў, а ён, гэты Эдак, які „асамі" нас называў, заўждьі хадзіў кульгаючы. Добра яму так, гэтаму сабаку! Я б яму морду пабіў за таго варшаўскага паўстанца, якому абстрыглі валасы! Памятаеш, як на пляцы практыкаванняў касы Эдак рабіў збор і Клос, значыць, гэты хлопец з паўстання, гумарыст, замест стаяць у трох кроках ад ягонае спіны, стаў зараз жа за яго плячыма? Той адвярнуўся і гаворыць: „А, асе, хцэіп зэ мно жартоваць?! To дрого бэндзе цебе коштовало".
    I вечарам хлопцу абстрыглі галаву „пад нуль“. Плакаў ён ад жалю, што такая бэтка пасмяялася з яго.
    — Чым горшая халера, тым горш надакучыць! — згадзіўся са мною Вася і запытаў, ці памятаю я харунжага ў аперацыйным батальёне, які сам быў падобны на чорт ведае каго а ўсіх „афэрмамі" і „лайзамі“ празываў?
    — Я памятаю, бо неаднойчы гэта чуў і бачыў, як салдаты з ягонае дурнаты смяяліся.
    — Яны ўсе былі адзін да аднаго падобныя, і ўсё рабілі, каб авансаваць, ісці ўверх нават па трупах.
    — Мы ж таксама падафіцэры, а нікога ге мучым ды не празываем.
    — Бо мы, то мы. А што з войскам чоўп Рыгорка?
    — О, даваў! Яго, бачыш, і на банды не павязлі, бо мог бы загінуць не з таго боку... Бач, у Эдка хтосьці выстраліў з вострага, у час практыкаванняў з халастых. He папаў, а шкада: аднаго хама было б менш на зямлі. Яго таксама пакінулі ў казарме абучаць новых рэкрутаў. Бо, калі б ён выехаў з намі на аперацыю, то ўсе, хто хутчэй, стараліся б, каб заперці яму кулю ў лоб! Яго ніхто н,е любіў, ні салдаты, ні падафіцэры.
    Размову нашу перапыніла група цыганоў, якая ўвайшла ў гэтую „канчальню“ з музычнымі інструментамі, каб зарабіць крыху грошай. Ігралі, ходзячы ад століка да століка. Грошай ім ніхто не спяшаўся даваць, але гарэлку прапаноўвалі. Падыйшлі яны і да нашага століка і сказалі, што панам падафіцэрам зайграюць дарма, і зайгралі нам „Очы чорные", ды „Хрызантэмы злацістэ“, модную тады сентыментальную песню. Зайгралі дзве, бо, відавочна, не хацелі аднае дзяліць між нас дваіх. Скланіліся, пажадалі нам добрае службы і адыйшлі.
    — Бачыш, Вася, удома чалавек прагнуў лусты хлеба і сінеў ад холаду, а тут яму цыганы іграюць „хрызантэмы“. А, так, шчыра прызнайся, ці табе рукі сінелі і дзеравянелі пальцы ў хаце?
    — He, змерз то я не раз, але пальцы драўлянымі не былі.
    — А ў мяне былі, і то часта! Я, мусіць, ад пальцаў паміраў, але ніхто гэтага не бачыў, бо я іх і не паказваў; не баяўся, бо не ведаў, ці трэба баяцца. Пасля адыходзілі — і зноў было ўсё нармальна, калі гэта можна назваць нармальным. Ведаеш, як у нас было холадна? А так, што ў вядры ва~ да замярзала да дна ў вялікія марозы. А я на той самай лаўцы, што вядро, спаў пад радном і, бачыш, не замерз, жыву, ды і яшчэ капралам стаў. Тут, брат, як ні як, а чалавека так цэняць, што іншы раз ажно сорамна! Лепш было б, каб тут таксама білі і празывалі, то выглядала б усё па-хатняму. A то: „абыватэлю капралю“, або „пане капралю1'! I так чалавека тут-ка навучылі, што нават і сам думае часамі пра сваю важнасць і ўжо аж да жывога кранае, калі хто назаве цябе толькі капралам, без „пане“, або „абыватэлю“.
    —■ Я не хачу, каб мяне называлі панам ці абыватэлем. Я радьт, што верабей вырваўся з курыных кіпцюроў.1) Цяперака хутчэй бы дамоў, а там, брат, зноў будзем спяваць!
    I тут Вася паўголасам „зацёг“ песню:
    Бывалй днй весёлые, Гулял я молодец.
    He знал TocKU-Kpyw/янушкй, Как вольный удалец...
    Я яму дапамог і нават весела выйшла, але, калі задумаўся н4д ейным сэнсам, аказалася, шго не было ў мяне вясёлых дзён і не гуляў я, як вольны „удалец“, не ведаўшы ніякага суму.
    I ў сваю чаргу я пачаў:
    У саду зэлэнэнькім зазуля ковала, Гэй, гэй! A то нэ зазуля, но родная маты. Посылала сына до войска страдаты.
    Я думала, сыну, тэбэ ожэныты,
    *) Аб сказе: „Я рады, што верабей вырваўся з курычых кiпцюpoў...'• ведае толькі Вася і я, у чым справв.
    А ты гдэш, сыну, do войска служыты.
    Я думала, сыну, нзвестоньку ўзяты, А ты ідэш, сыну, до войска страдаты...
    Тут у нас горлы неяк паглухлі і ў вачах зрабілася нейкая сетка, у якой заблішчэлі ўсе барвы спэктру электрычнай лямпачкі. Але ні адзін з нас не хацеў паказаць па сабе, што расклейваецца. '
    Сябра мусіў крыху высіліцца, каб сказаць, што пара нам развітацца.
    На гэтым закончу я частку свйіх успамінаў. Усім яны крыўдныя. Але за пачыны трзба браць плату. Мне і самому прыямней было б пісаць добра пра мачаху і ўсіх апошніх, Ka­ro тут „пакрыўдзіў", але ў маім узросце ілгаць не выпадае.
    Можна было б толькі не сказаць нічога.
    Ну, што ж: пакуль яшчэ хаджу, буду пісаць і далей пра сваё жыццё, але ўжо інакш, хаця таксама прыкра. Давялося перажыць не адну бяду, але:
    Чом ты, жыце хутко так імчышся, Чом быжыш ты стрымголоў уперэд?
    Нэ спышай, пожды, нэ торов.ыся, Всё руомно ўмру, як прыдэ муой чэрэд.
    Я шчэ ж вовсі добрэ нэ нажыўся,
    Людём мало доброго зробыў!
    Як умру, то ўсыэ мэчэ забудут, Будто вцале хтось такг й нэ жыў.
    Так што ты подумай г згодыся,
    3 тым жэ я шчэ летьмы молоды,
    I нэ пхай мэнэ смэртіе пуд косу, Глянь, якг наш сёй свіет голубы!
    А ты прэш і прэш бэз пэрэдышкі, Нэ дывывшысь, куолько хто жывэ! Пробыжыш, кульгаючы, no бэздорожжах, Врэштг спотыкнэшся і зо мною ўмрэш.
    Кажны дэнь, годына і мінута Пролетят, як куля із руж’я!
    Добрэ, шчо нэ разом всыэ родылісь
    I нэ умрут, колг умру вжэ я.
    — 11 лістапада 1979 года
    ВАСІЛЬ ПЕТРУЧУК
    .. *