Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Уваходзіць капрал і пытае:
— Петручук ту ест?
— He ма, — адказваю я сам.
Капрал пайшоў шукаць, дзе я.
— Пасля зноў ён прыходзіць, а я таксама адказваю, штс няма, што ўжо пайшоў...
Трэці раз уваходзіць ён і пытае:
— А вы як се называце?
Што ж мне было рабіць, прызнаўся, бо ўсе ж калегі мяне ведалі. .
Капрал, замест на варту, паслаў мяне на чатыры гадзіны ў арышт, дзе я добра праспаўся. Быў ён надта паблажлівы, бо дурнату маю мне дараваў і нават нікому нічога не сказаў. Гэта быў чалавек франтавы і, пэўна, усялякае бачыў. А я нават сёння саромеюся гэтага праступку. На шчасце, больш гэтае не паўтарылася. Дабрата невядомага мне капрала вылечыла мяне ад гэтых хітрыкаў.
Школу гэту закончыў я на дваццаць першым месцы, на дзевяноста сем чалавек. Меў ано адну тройку з плюсам са статутаў, бо не ведаў, што ў час салдацкіх паховінаў, салдат нясе хрыж. А гэтае пытанне якраз задаў мне камандзір аперацыйнага батальёна, які дастаўся ў польскае войска з СС. Пасля савецкая контрразведка выкрыла гзта і паведаміла адносныя ўлады Польшчы, і ён засеў у астрозе.
У суботу — канец школы. Прачыталі загад, урачыста ўручылі атэстаты. Многія з нас атрымалі ранг капрала, але і многія яфрзйтара. Камандзір Войскаў Унутранай Бяспекі, стройны, невысокага росту маёр Путэчны, якога мы ўсе вельмі шанавалі, уручыўшы мне атэстат, запытаў, ці цешуся я заканчэннем школы. Я адказаў, што вельмі, і што аж не верыцца, што я ўжо капрал!
Камандзір паціснуў мне руку і дадаў: — Бачыце, адна ано тройка, а вы баяліся, што з трыма класамі школы не зможаце тут вучыцца. Жадаю ўдач у далейшай службе.
У нядзелю далі нам усім пропуск у горад. Я лазіў па парку і не мог нацешыцца дзвюма „бэлькамі" на пагонах. Хадзіў і думаў, што я ж толькі хацеў служыць у войску, без ніякіх рангаў, а тут, бачыш, капрал я і, удадатак, буду ад заўтра камандзірам аддзялення. Цешыўся і прытым гараваў, што маю нячыстае сумленне, што я капрал, а Дзміцёр ляжыць у зямлі з мае прычьшы, — як жа мне далей жыць, як жыць?..
У гэты момант прыйіпло мне ў галаву, не ведаю чыё вы~
казванне, якое я чуў сярод салдат і яно мне па сённяшні дзень падабаецца:
Чаму дурны? Бо бедны.
А чаму бедны? Бо дурны.
Так яно і ёсць, — думаў пра сябе, жартуючы: каб быў не чапаў Лярчышынага Мяфода з Дубічаў, які ляжаў.у бабіньм ложку з Гарасімаваю Тонькаю, то не дастаў бы чобатам у грудзі і не апынуўся б аж у кухні ў гаршчках! Былі ў хаце дзядзіны, дзяцькі і бабуля мая і ніхто не аказаўся. Ляжаць, няхай ляжаць, — думалі яапэўна, — няхай іх халера возьме, бо зачапі гада, то яшчэ наб’е! Л я, па сваёй дурнаце, ішоўшы з Паўлам, сказаў: „О, бачыш, як Тоньку душыт?“
А калі ўпаў у гаршчкі, вельмі саромеўся перад Паўлам, што васьмігадовы кавалер не вытрымаў удару чобата дарослага чалавека. 3 дзедавае сям’і таксама ніхто не заступіўся, бо Мяфод быў слаўны сваім разбойніцтвам. Гэта раз, а падругое, каб быў разумны, то не аддаваў бы мачасе яек, якія знаходзіў у зеллі, а высмоктваў бы іх сам. A то аддаваў ды яшчэ ілгаў, што даставаў ад дзёда. Дзед мне не дзякаваў, што падымаю ягоны ранг у вачах мачахі, бо ён нічога пра гэта не ведаў. Мачаха забірала ад мяне яйкі і хавала ў камору, меўшы майго дзеда „дзесьці“, а я — ні славы, ні ежьт. Патрэцяе, каб я быў, як іншыя дзеці, то не хадзіў бы бакі склаўшы і не чакаў бы, аж хтосьці злітуецца нада мною і дасць паесіхі, а даіў бы каровы і піў свежае, цёплае, здаровае малако, свістаючы на ўсіх „дабрадзеяў" Або, як Полік, Іван, Лэвал, ці Сямён: „заглядалі" да бабулі і, нібы саранча, рвалі з гаршчкоў, што пападзе! Наеўшыся, яны ізноў беглі на вуліцу і гулялі з сябрамі. Яны не баяліся, што з іх будуць смяяцца Антонікавы сыны з таго, што ў чужога ядуць. А... Туман Туманавіч усяго ж баяўся і саромеўся. Нават, калі дзядзька Раман прьтрашаў да стала, то і то заўжды адмаўляўся, што не галодны (а сліна цякла да хлеба!). Па-чацвертае, разумны хлопец у пракляты дзень Пакровы не бараніў бы ГІетраградчынага Валодзі, бо ён жа мае „пісталет“ за халяваю, вяхай даставаў бы яго і, падняўшы ўверх, зароў: „Pa-
зайдзісь, страляць буду!“ Ён, „герой“, хваліўся ж, што мае пісталет, а меў... ключ ад ровара. А я, дурань, хацеў паказаць сваю салідарнасць з членамі партыі і сваё значэнне перад калегамі. А выйшла на тое, што Петраградчынага Валодзі ніколі больш не сустрэў, а кроў на руках засталася. Вось тут якраз і падыходзіць пагаворка, што дурны. бо бедны, а бедны, бо дурны.
Так мяне ўсё гэта расшматала, што кінуў я шпацыраваць па парку ў прыгожым, вясняным сонцы, вярнуўся ў казарму і лёг у ложак. Праспаў да' вячэры, Пасля вячэры ізноў.думаў пра тое, але выхаду ніякага пакуль што не бачыў.
У панядзелак, зараз пасля снедання, сабралі ўсю школьную роту і раздзялілі па асобных часцях. Першым ,,купцом“ быў паручнік Слабаш, намеснік камандзіра аперацыйнага батальё4 на. Гэта быў стары, яіпчэ даваенны афіцэр. Хадзіў ён перад шарэнгамі і, паказваючы пальцам, гаварыў: „Вы, выстомп". Выбіраў найвысокіх падафіцэраў. Але, калі такіх не хапіла, пачаў тыцкаць пальцам у меншых. Я саромеўся Сцёпы і Васі, што ён іх выбраў, а мяне не. Па-другое, я вельмі хацеў ісці ў гэты батальён, бо ён жа аперацыйны, значыць, будзе ваяваць з бандамі, — а, не дай Бог, накіруюць кудысьці ў іншую часць, і вечна хадзі тады з тымі рэкрутамі. Ды не, паручнік Слабаш тыцнуў і ў мяне.
У батальёпе адразу адбылася нарада „новаспечаных" падафіцэраў з камандзірам, які прыйшоў у кампаніі іншых афіцэраў. Нічога добрага ён нам не абяцаў. Наадварот. Перш за ўсё абвясціў, што ніколі не атрымаем пропускаў у горад, што за найменшую правіннасць будзе караць і ўсё паўтараў: „Іле мам, тыле дам“. Гэта абазначала, што нікому не пашкадуе найвышэйшае кары, якую можа даць камандзір батальёна.
Хлопцы вушамі стрыглі, а ў душу запаў страх перад такой перспектывай. Тым больш, што паабяцаў нас караць не толькі за нашыя правіннасці, але і за рэкрутаў, якіх „сёння атрымаем пад сваю апеку“.
Пасля такое споведзі пашкадавалі мы, што дасталіся ў аперацыйны. Нашы сябры пайшлі, напрыклад, у батальён аховы.
Там ведай ахоўваць давераныя аб’екты, і ўсё, а тут і падпасці лёгка, бо камандзір не выглядаў на такога, што кідае словы на вецер. Ды нічога, што будзе, то будзе.
Выйшлі мы на пляц, дзе ў калонах стаялі новабранцы. Некаторым з нас, прыкладна мне, яны былі равеснікамі. Крыху баяўся я, шчыра кажучы, прымаць аддзяленне, бо войска войскам, а гаварыць па-польску не надта патраплю, і я гэта браў пад увагу. Іншыя хлопцы не пераймаліся моваю, абы ано дачакацца рэкрутаў і залезці ім так пад скуру, як залазілі нам.
Ну і пачалося, хай Бог бароніць: дастаў я дванаццаць чалавекаў, сваіх аднагодкаў, і ні адзін з іх не меў меншай адукацыі, чым сем класаў. Былі гэта людзі з Варшавы, яе ваколіцаў, з Любліншчыны і курпі з Астралэнкі. Былі спакойныя і цванікі, якія прадалі б мяне і грошы палічылі б, але вайсковая дысцыпліна давала мне перавагу, а іх, наадварот, утаймавала. Спісаў я іхныя прозвішчы і ўсё, што трэба, у сшытак і ііачаліся заняткі. Вайсковасць ішла мне добра, бо тэрміналогіі крыху навучыўся, але гутарка на іншыя тэмы была — Госпадзі абарані! Яны гаварылі кожны сваім дьтялектам, а я сваім, на палавіну з грабавецкаю беларушчынаю. Аказалася, што не толькі я так гаварыў і ведаў польскую мову. Сярод нас быў капрал з Любліншчыны, Аляксандр Гогач, які гаварыў добра, але мы з яго смяяліся і празывалі „Кобеты млуцілы". Ён нешта расказваў і сказаў гэта, а мы падхапілі і рагаталі, бо для нас яно гучэла: кобеты млуцілі. Пасля і ён пачаў гаварыць на ,,-лі“. Аднаго з нас камандзір узводу назваў „Посуда“, бо ён не гаварыў „начыне“, толькі пасуда, хаця называўся Пякарскі. Адным словам, тут усё перамяшалася, што толькі існавала ў граніцах Польшчы. Навабранцы думалі, што іх прывучаюць савецкія падафіцэры ў польскіх мундзірах. I вось так я пачаў вучыцца польскае мовы, але з рознымі дыялектамі, не ведаючы граматыкі.
Пачаліся вучэнні на ўсю нагу. Трэба было пісаць канспекты на кожны дзень навукі. Але, як іх пісаць, мы не ведалі, з часам, аднак, навучыліся і то хутка, бо патрэба гнала.
Сцяпан, Васіль і я, капралы, ды Рыгорка — яфрэйтар папалі ў адну роту. Мы, капралы, не мучылі салдатаў так, як нядаўна нас, а той „даваў па ўсіх правілах*'. Бывала — мы ўжо і спімо. Давай заглянем і пабачым, што ён там чаўпе? Калі мы ўвайшлі ў залу, пабачылі чорт ведае што: ложкі стаяць дыбам, сяннікі памешаны з вопраткамі, боты раскіданы, а салдаты скачуць, бы чэрці, атакуючы стаячую пад сцяною жалезную печку. А ён — стаіць у кашулі і камандуе: „Пад ложак бягом, марш!“
Салдатьт, спацелыя як трэ, улазяць пад ложак. He паепелі яны ўлезці, а той крычыць: ,,Смірна!“
Салдаты ўстаюць пад ложкамі, а тыя становяцца дубаса і з агромністым ляскатам ляцяпь на падлогу, бо яны ж павярховыя (на адной зале спалі па два-тры аддзяленні). Ложкі ламянулі, тады Рыгорка камандуе: „На печ бягом, марш!“ I вось, калі салдаты атакавалі печ, увайшлі мы. Ён толькі з-пад вока на нас глянуў і далей сваё робіць. На печы памерамі 60x60 сантыметраў змясцілася сем чалавек, а апошнія скакалі, каб давесці, што яны таксама ахвотна ўлезлі б, але ўжо немагчыма. He маглі мы надзівавацца, прыйшоўшы ў сваю залу, як на такой малой печцы магло змясціцца сем чалавек, і рагаталі!
Другі раз чуем нейкія выбухі ў ягонай зале. Ужо па адбоі, нельга нічога рабіць, а там бух-— каманда — бух! Які чорт, ідзем ізноў пабачыць! Выйшлі мы ў калідор і, праз адчыненыя' дзверы, глядзімо. А ў яго адбываеода мыццё залы. Стаіць кацёл вады, а салдаты вакол яго. Па камандзе салдаты хапаюць кацёл за берагі і — уверх! А ён крычыць, каб падымалі на вышыню выцягнутых рук. Тыя, з чырвоньгмі тварамі і страхам у вачах, хапаюць кацёл на далоні і як мага выцягваюць рукі.
— Нізка! — крычыць камандзір. — Бярыце на пальцы’
Салдаты змяняюць рукі, каб узяць кацёл на пальцы, а той ляціць на падлогу, вада распырскваецца і лужа расплываецца па зале. Салдаты адскокваюць, каб не дастаць па нагах.
Ну і працягвалася гэта так доўга, пакуль Рыгорка сам не
змучыўся сваім крыкам. Пасля — рабілі парадак і ўсё супакойвалася.
Мы, іншы раз таксама павыдурняліся, але гэта было толькі ў выпадку няроўнага складвання вопраткі ў „костку“, або ботаў у шэраг, ці не дакладнага пратання. Мы цешыліся, што мы, учарашнія мужыкі, пастухі і парабкі сталі панамі. Бо і сапраўды распанелі! Елі ў афіцэрскай сталоўцы, чаравікі чысцілі нам салдаты. Так, намеснік камандзіра батальёна сабраў нас і сказаў, што, калі ўбачыць каго-небудзь з падафіцэраў як чысціць сам свой абутак, будзе караць арыштам. Ну то навошта нам быць каранымі, няхай салдаты чысцяць. Мы палягаем і глядзімо, як дзяжурны па зале глянцуе нашыя чаравікі. Нават прывыклі да такога віду. .