Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Аднойчы выклікаў нас, капралаў, камандзір узвода і запрапанаваў, каб мы сярод сябе выбралі яго намесніка. Вася Сахарчук і Сцёпа Вілюк выбралі мяне. Пасля і яны былі намеснікамі камандзіраў узводаў. (Але няхай яны самі аб сабе пішуць).
Зараз, пасля таго авансу, здарылася вялікая непрыемнасць,. у якой я адыграў галоўную ролю. А было гэта так. У адну з нямногіх начэй, якія я праводзіў у палатках, хтосьці мяне
разбудзіў, каб падмяніць камандзіра кругавой абароны, бо той дастаў курынае слепаты. He ведаў я, і па сённяшні дзень не ведаю, ці капрал Млынарэк сапраўды быў аслёп, ці была гэта чыясь хітрасць, каб яго абараніць, а мяне ўкапаць. Факт-фактам, што ў нікога не пытаючы, як добры салдат (у гэтым выпадку дурань) устаў я і пайшоў на месца аслёпшага Млынарка. Толькі пераняў я камандаванне, разгледзеў, дзе якое аддзяленне, дзе якая зброя ўстаўленая, як адзін з падафіцэраў дакладвае мне, што „здарылася дэзерцыя".
— Кеды?!
— He вем, але нема в окопе еднэго жолнежа.
— Можэ пошэдл на стронэ? Почэкаймы.
Прачакалі мы адпаведны час, а яго няма. Давай я бегчы да дзяжурнага афіцэра і дакладваць яму пра сітуацыю. Той, доўга не думаўшы, загадаў, каб падняць увесь склад лежачых у акопах салдатаў і часаць лес (мо ўдасца злапаць). Часалі мы гэты лес аж да снедання, але дарэмна. Салдат з аўтаматам, амуніцыяй і гранатамі, нібы ў ваду кануў.
He прывяду тут ягонага прозвішча, бо не ведаю, ці ён дэ■зерціраваў, ці, такім спосабам, наша контрразведка паслала яго ў бандаўскія рады. Скажу ано, што гэта быў адзін з лепшых салдатаў і меў сярэднюю адукацыю.
Недзе ў поўдзень прыехалі з Падгрупы „С“ афіцэры Інфармацыі і пачалося дапытванне.
Вынік тае тэрмезіі быў такі, што камандзір аддзялення, у якім служыў дэзерцір, атрымаў тры дні арышту, стрыжку валос дагала, пад нуль, як мы гэта называлі. Валасы яму знялі, але ў арышце не сядзеў, бо не было часу на такія роскашы.
3 усяго відаць, што гэта не была дэзерцыя чыстая. Але што ж, розныя спосабы трэба было выкарыстоўваць, каб разграміць рэакцыю.
Шкада толькі, што некаторыя „хітрыя“ пачынанні іншы раз даводзілі да стратаў сваіх салдат, а банда свабодна адыходзіла. Напрыклад, па сённяшні дзень невядома, як загінуў аперацыйны афіцэр батальёна, паручнік Налівайка. 3 pas-
моваў афіцэраў, якія бралі ўдзел у засадзе, вынікала, што там было нешта на руку бандзе, але не мая справа дашукоўвацца праўды. Гэтым займаліся афіцэры Інфармацыі.
Пасля, увосень, наш узвод, як найлепшы, перавялі ахоўваць штаб Падгрупы „С“ у Саноку. Тут мы крыху адпачылі. На зіму штаб перабраўся ў Горліцы, і мы з ім, але ўжо доўга не прыйшлося нам адпачываць, бо аперацыйны абавязак казаў нам ісці ў вёску Ганьчова, недзе пад самай славацкай граніцай. Там адзін салдат, па прафесіі кравец, пачаў нам, падафіцэрам, дапасоўваць шынялі, каб выглядалі яны, як афіцэрскія. Раптам, уночы, трывога і марш назад, у Горліцы. He памятаю, хто з нас, але не я, нёс папораты шынель у руцэ.
Недзе ў вёсцы сабралася цэлая рота, якая была падзелена на, так званыя, пляцоўкі і наш камандзір роты паручнік Сабутка здаў сваё падраздзяленне іншаму каман^зіру, пра якога я ўжо крыху ўспамінаў і яшчэ пэўна ўспамінацьму.
Прайшлі мы 38 кіламетраў, у Горліцы. Я вёў роту і ўсю дарогу ідучы, спалі. Я таксама спаў, але ніводнага разу не ўпаў у прыдарожны роў, а толькі носам стукаўся ў кагосьці з шарэнгаў і прачынаўся. У Горлідах даў па нас густы дождж, і трошкі ажывіў. Пасля снедання падставілі нам цягнік з цялячымі вагонамі і павезлі ў кірунку Леска. У вагонах хлопцы спалі, хто як: хто дзе сеў, а хто абапёршыся аб сцяну стаяў і махаў галавою. Я спаў стоячы, галава аб галаву з Васем Сахарчуком, але ўжо ногі не хацелі трымаць цяжару цела — проста гнуліся. Тады я сеў, звычайна на падлозе вагона, а ногі звесіў за вагон і дыцаў носам. Здзіўляюся і цяпер, як я тады не вываліўся з вагона. Даехалі мы да Загужа і адтуль ізноў марш ноччу ў Баліград. He хачу гаварыць, колькі кіламетраў ад Загужа да Баліграду, але салдаты ўжо былі так знямоглыя, што пачалі мармытаць, каб даць ім адпачыць. Час, аднак, не дазваляў на гэта і камандзір роты не згадзіўся. Калі ўжо стала аж надта ясна, што салдаты не хочуць далей рухацца, камандзір роты паклікаў усіх падафіцэраў і загадаў зрабіць парадак у сваіх узводах, угаварыць
салдатаў, што за ўсякую цану павінны ноччу дабрацца да Баліграду. Гэта было паміж Загужам і Лескам, а да Баліграду ад Леска яшчэ 24 кіламетры, еось і паспрабуй угавары тут каго, калі ўжо і нам самім ногі павялі. Але яксьці ўдалося нам дабіцца парадку, і пад раніцу дапягнуцца да Бал;граду. Калі толькі ўвайшлі мы ў будынак, які быў нам прызначаны, салдаты адразу пападалі і спалі, хто як, не зважаючы на холад.
Пралупіў я вочы і гляджу, што здарылася? Нада мною стаяць нейкія невядомыя падафіцэры, і нешта „аруць*‘!
— Цо се стало, чэго одэ мне хцэце?!
— Цо до холеры, іле можна цебе будзіць!
— Цёнгамы за ногі. Як трупа, а ты ніц. Ты се называш Петручук?	’
— Я, або цо?
— 3 розказу довудцы компаніі маш пшыёнць од нас табо-« ры.
— Яке таборы, я ніц о нічым не вем.
— Вставай, то зобачыш. Мы тэж ніц не вемы. Твуй довудца казал, жэ маш пшыёнць.
Расчмухаўся я крыху і кляў, што пасля двух ночаў і цяжкіх доўгіх маршаў не дадуць паспаць! Паглядзеў я па зале: усе спяць, як пабітыя, ано пагорбіліся ад холаду, а я павінен ісці ды прымаць нейкі табар. Але што ж ты зробіш, калі той халерны загад камандзіра роты?! „Адкуль, — думаю, — ён мяне ведае, і за якія грахі карае мяне якімсьці табарам, а галоўнае, не дасць паспаць?!"
Аказалася, што мы падмянілі кялецкую часць, якая была перав.едзена з Баліграду ў другое месца, а коні, вазы, і ўсё з тым звязанае пакінута нам. I вось я ўсё гэта прыняў пратаколам, які пасля даў мне нават крыху задавальнення, бо гэта ж быў першы важны дакумент, які я падпісаў. Дык, вось, паралельна да свае папярэдняе пасады, застаўся я яшчэ і шэфам табару. Зараз навыбіраў хлопцаў. якія нават хацелі ездзіць коньмі і імі апекавацца. А мне прыбыў новы клопат
пра забеспячэнне корму і ўсяго, што патрэбнае, каб табар мог выконваць сваё заданне.
Нічога асаблівага ў тым няма, калі не ўлічыш процьму падвойнае работы, але пару эпізодаў раскажу, якія здарыліся мне, як шэфу табару.
Аднойчы салдаты паехалі ў лес па дровы. Ну, то і мне ніхто не забараніў-з імі ехаць. Паеду, — думаю, — прыпомню сабе вясковае, нядаўняе жыццё і крыху папілую ды парубаю соснаў. ■
У час, калі я пілаваў сасну з салдатам, аўтамат паклаў на пянёк, бо ж з аўтаматам пілаваць не буду. Сасна не хацела падаць туды, дзе мы думалі, а ўпала паводле свае задумы... і проста на мой аўтамат! Выгнула яго дугою, ано кулі, бы сабачыя зубы вышчарыліся з дыска. Паморак ліхі, — злякаўся я, — што цяпер будзе?! На добры лад, не было чаго баяцца, бо гэтага ж не зрабілася наўмысна, а проста — выпадак. Але дзе там, я баяўся, што зараз прыедуць і пасадзяць мяне. Што рабіць? Ажно сівею! А салдаты пацяшаюць, гавораць мне, каб я не пераймаўся, яны ж усё ведаюць і будуць сведкамі, што ніхто гэтага зрабіць не хацеў. А я найгорш баяўся камандзіра ротьт. Але — што рабіць? Едзем назад, мой аўтамат схавалі vbt ў дровы, каб ніхто яго не бачыў, а мне яны ўсё паўтаралі, што няма чаго бедаваць...
Наступнага дня знайшоў я свой аўтамат такім, якім ён быў пазаўчора. Вось якія былі салдаты Корпуса Унутранай Бяспекі! Я і па сённяшні дзень не ведаю, дзе і хто яго выпрастаў. Толькі магу здагадвацца, што мае салдаты зрабілі гэта супольна са сваімі сябрамі з Войскаў Аховы Граніцы. Бо ў нас не было ні збройніка, ні прыладаў для гэтых справаў.
2.	Частка роты стаяла аж у вёсцы Ветліна, дзе калісьці была афіцэрская школа УПА (Украінская Паўстанская Армія). Гэта ад Баліграду ў 35 кіламетрах. 30 снежня давялося мне паехаць туды з правіянтам, і заадным праверыць, як там справы. Салдаты пагрузілі ўсё, што было прызначана нашым сябрам пад Новы Год, і трое з нас возам паехала раненька, каб паспець на час. Было многа снегу, але іншага выхаду не
было, трэ было ехаць тым, што маем. Да Ціснае мы яксьці з бядою дабраліся. Коні добрыя, але пасля сямнаццаці кіламетраў па снезе, у якім хаваліся калёсы, з’явілася на іх пена. Далей, браткі, возам не паедзеш, хоць ты плач! Пачалі мы па Ціснай шукаць санак. Знайшлі іх у нейкага рэпатрыянта з Англіі (прынамсі, так гаварыў), але ён не хоча даць. Мы гаворым, што ўзамен пакінем яму воз, а ён сваё — не дам і ўсё! Варочацца ж не будзем, бо раз, што людзі будуць галоднымі, а па-другое, невыкананне загаду пагражала суровай карай. Тады я перастаў яго слухаць, а салдатам сказаў, каб запраглі коні ў санкі — забіраем без дазволу.
Пералажылі мы тавар на санкі, пад акампаніямент пагрозаў мужыковых, і паехалі. Снегу было столькі, што коні жыватамі шаравалі па ім, а ў гурбах проста скакалі, каб выбрацца. Мы баяліся, што ў чарговай гурбе парвуць вупраж. А гэта была б хана! Каб не збіцца з дарогі, мы прытрымліваліся тэлефоннае лініі. Коні былі запеніліся, але ехаць трэба было. Недзе каля гадзіны другой уночы, у адной з незлічоных гурбаў снегу санкі паламаліся ўшчэнт, усе палазы трэснулі. Ну, — думаю, — тут нам хана! Але, салдатаў не палохаю, бо вучылі нас, каб... без панікі. Яшчэ не хапае толькі таго, каб банда нас адкрыла. Аднак і далей не ведаем, што рабіць. Але ж стаяць і наракаць таксама нічога не дасць. Давай мы разгружаць санкі, мо іх як паладзім... Дзе там, не толькі палазы паламаліся але і ўдоўбіны пакалоліся.
— Метэк, сядай на каня і едзь шукаць плютону, можэ там co яке сане. Паментай тылько, абысь се не дал заскочыць бандзе! Гды зобачыш, жэ ктось се збліжа — скач з коня в снег і жывым не дай се взёнсьць.
— Так ест, пане капралю.
Адрапартаваў Метэк Таргоньскі і паехаў, а я з Сыкутам, Юзкам застаўся ахоўваць дабро. Гэта былі хлбпцы, з якімі можна — і ў агонь і ў ваду! Для таго я і іх выбраў з сабою ў дарогу. Ведаў, што ні Юзэк ні Метэк не падвядуць.
Пасля доўгіх трох гадзінаў прыехаў Метэк яшчэ з двума салдатамі на санках, зложаных „на хуткую руку“. Ну, і апош-
нія восем кіламетраў праехалі мы ўжо па слядах Меткавага каня, без большых перашкодаў. Дабраліся да ўзводу на снеданне. Хлопцы дагледзелі коней, а я тым часам даведаўся, як жывецца ўзводу, і яны ляглі спаць, а я з аўтаматам, без шынеля, каб лягчэй было, пастанавіў ісці назад пехатокк Сказаў ім ано, каб у Ціснай аддалі санкі, якія ёсць, і абавязкова забралі свой воз. „Але перш за ўсё добра выспіцеся, каб едучы не пазасыналі“. Я „мусіў“ ісці, бо дамовіўся з дзяўчынаю на навагоднюю забаву (таму дату так добра памятаю).. Бормаў па снезе цэлы дзень і аж вечарам наткнуўся на нейкую групу людзей. Ну, думаю, калі гэта банда, урэшце прыйшоў мой канец, але ўцякаць няма куды. Здымаю аўтамат з пляча і, падыйшоўшы бліжэй, крычу: