Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
— Стуй, кто ідзе?
— Войска Аховы Граніцы, а там хто?	•
—• Корпус Унутранай Бяспекі. Збліжыць се едэн до роспознання!
Група затрымалася, а да мяне падыйшоў афіцэр.
— Сам естэсь, чы венцэй вас?
— Венцэй, там з тылу компанія, а я шпіца.
— Бо ежэлі сам, то уважай, досталісьмы сыгнал, жэ гдзесь ту банда грасуе.
He ведаю, ці ён гаварыў праўду, ці хацеў мяне налякаць, але напэўна дагадаўся, што я адзін, бо паляпаў мяне рукою па плячах і сказаў: „Эх ты, Корпус Унутранай Бяспекі".
За ягоным прыкладам і іншыя з мяне пасмяяліся і таксама па-сяброўску паляпалі мяне па спіне, і так мы пайшлі кожны ў свой бок.
Да Баліграду дабраўся я позна вечарам, Адразу з дарогі зайшоў да дзяўчыны. Але яе ўжо ў хаце не было. He чакала мяне, пайшла на забаву з цывільным, які х'ацеў з ёю жаніцца. Ейная маці хутчэй наліла ў мядніцу вады і сказала мне сесці на ложак ды памыць ногі з дарогі. Але памятаю толькі тое, што апусціў я ногі ў ваду. Больш не ведаю нічога, заснуў адразу. Пасля даведаўся, што яна мне памыла ногі і ўкладавіла ў ложак, бы сноп.
Трэцяе здарэнне ў маім шэфстве над табарам было больш складанае і выступіла тут больш людзей. Менавіта, той жа зімою ехаў да нас самаход з кашаю і рыбаю з Жэшава і недзе на дзесятым — дванаццатым кіламетры, напала на яго банда. У выніку бою пашкоджана матор і далей ехаць было немагчыма. Салдат з канвоіо забег у Баліград і далажыў камандзіру нашае роты пра ўсё і папрасіў, каб ежу давезлі сваім транспартам. Камандзір роты выклікаў мяне і загадаў арганізаваць транспарт. Абодва мы ведалі, што нашы фурманкі ў раз’ездзе. Што рабіць?
—• Пане поручніісу, можэ бы пуйсць по радэ до солтыса, можэ он зорганізуе кілька фурманэк?
— О, кугва, не дагмо цебе вызначылэм на шэфа табогув, але маш гловэ тпэсць на дзевенць. Магш до солтыса і з нім п8 хлопах!
Зайшоў я да солтыса і гавару яму ў чым справа, ды прашу .дапамогі.
Ідзем з солтысам з хаты ў хату, у каго ёсць коні, і просім. Але кожны гаспадар выкручваецца нейкімі сваімі „важнымі" справамі. Вяда, ніхто не хоча ехаць! Тады я пайшоў на дзядзькаву хітрасць. Усім абяцаў заплату, ды не грашыма. а натурай. Каму абяцаў сала, а каму мёду, і мужыкі паехалі з салдатамі, ды ўсё прывезлі на месда. Калі яны заехалі на панадворак, я схаваўся, бо ведаў, што ў нас саміх няма сала, а пра мёд і не кажы. Выгрузілі мужыкі тое, што прывезлі, і чакаюць платы, бо ім „якісь капраль обецал“. Салдаты шукаюць мяне і „знайсці не могуць“, бо я ім сказаў, каб перадалі мужыкам, што мяне няма, але калі знойдуць мяне, тады і палічымся. Але мужыкі заўпарціліся. Свае крыўды не хацелі дараваць. Пайшлі яны да камандзіра роты дамагацца. Той, нічога не ведаўшы, вырачыў вочы і пытае, якое хочуць платы і хто ім яе абяцаў?
— Як то кто? Паньскі капраль обецал, жэ заплаці нам слоніно люб мёдэм, цо кто зэхцэ.
— Добга, едзыіе до дому( а я его змушэ жэбы з вамі се розлічыл. Мужыкі пачухаліся за вуіпамі, памармыталі і паехалі,
здагадаўшыся, што нічога з той платаю не будзе, а камандзір роты паклікаў мяне ў кабінет.
— Чэгось ты ім напепшыл? Сконд вэзьмеш хлопом слоніны і мёду, ктурэго наобецывалэсь?!
— А цо мялэм робіць, кеды бэз заплаты не хцелі ехаць? Мусялэм обецаць, і поехалі.
— А ежэлі напішо до довудзтва, жэ ошукалісьмы іх то кого повешо, цебе чы мне? Пукі мне то зробё, то я цебе хыба забіе.
— А як оні мого на нас напісаць скаргэ, жэ помоглі пшывезць жывносць войску? ІІо то, наша віна, жэ банда самохуд розбіла?
—• Но, добга. Ідзь, кугва, до своіх заенць, але паментай, жэ бэндзеш за вшьтстко одповядал, бо я ці не казалэм хлопув ошуківаць.
Пайшоў я ад камандзіра і, здавалася, што на гэтьтм усё закончыцца. Я, па-праўдзе, баяўся і саромеўся выходзіць на вуліцу праз нейкі час, але пасля прывык і жыццё ішло сваім парадкам.
Раптам, аднаго вечара дзяжурны па роце гаворыць мне, што маю ісці да камандзіра роты. Я хуценька апрануўся, бо ўжо ўсе спалі, і я таксама. Зайшоў у кабінет і далажыў, што прыйшоў я паводле загаду.
А той, як не зараве:
— Заволайце мі тэго х..!
— Якего х.., пане поручніку?
— Тэго з вонсамі, кугва!
Тут я ўжо і баюся і смех бярэ, бо не ведаю, чаго ён хоча, але пытаю далей:
— Якего з вонсамі?
— Цо, не веш, кому мюд обецалэсь?! Магш, і загаз мі ту го сцёнгній, я му дам мёду!
Што мне засталося рабіць, каб ухіліцца ад яшчэ горшых прыкрасцяў? Пайшоў я і прывёў упартага мужыка, які дзесьці дабіваўся свайго. Толькі цяпер я ўбачыў, што ў яго сапраўды вялізньтя чорныя вусы.
Камандзір роты ў маёй прысутнасці з ім так пагаварыўг што пасля не я саромеўся, а ён, што захацеў таго мёду ад салдатаў, якія самі ядуць рыбу ды кашу з кукурузы, званую мамалыгаю.
I чацверты, апошні выпадак, здарыўся ўжо пры канцы мае функцыі шэфа табару.
На вясну сорак восьмага года атрымалі з брыгады загад, каб здаць табар. Камандзір роты клікнуў мяне і загадаў: паеду з цэлым дабром у Жэшаў і здам яго ў брыгаду. Павучыў ён мяне, як гэта аформіць з начальнікам станцыі ў Лукавіцы, каб усё адбылося згодна з правам. Казаў мне запоўніць якісьці фармуляр і я мучыўся з ім, не могучы разабрацца ў ягоных рубрыках.
Узяў я адпаведную колькасць салдатаў і паехалі мы фурамі ў Лукавіцу. Калі заехалі, ужо вагоны чакалі ля рампы. Салдаты пагрузілі коней, вазы і ўсё патрэбнае, ды непатрэбнае ў вагоны, а я аформіў справы папяровыя з начальнікам. Пасля пытаю ў яго, ці доўга будзем чакаць ад’езду. Начальнік станцыі адказаў, што напэўна не ведае, але гэтую ноч прыйдзецца чакаць. Мы вагоны пазамыкалі і, як добрыя дурні, пайшлі па вёсцы шукаць, дзе б гарачага паесці. Аказалася, што ў клубе моладзь арганізавала танцы.
Э,	хлопцы, жывем! Паелі, а цяпер пойдзем пагуляць. I пайшлі, але перад тым пастанавілі, што па чарзе трэба нам хадзіць на станцыю і наглядаць за той маёмасцю. Ведалі, што ніхто яе не ўкрадзе, бо на станцыі людзі працуюць і дзяжурны ёсць, але паводле вайсксвага парадку, што гадзіну трэба наглянуць.
Іншая справа, што, як усё на свеце, заўжды ля вагонаў з ваеннай маёмасцю павінен стаяць вартаўнік. Але, вось у тым і заключалася мая лёгкадумнасць, што абмежаваўся я толькі да нагляду раз у гадзіну.
У час забавы ўсе мы, каб не адставаць ад агулу, паздымалі шапкі, як „культурныя“ людзі. Раптам чарговы салдат прыбягае і выклікае мяне ў сені. Пакідаю я дзяўчыну і выходжу
спалоханы, што, напэўна, нешта здарылася, але нават у галаву мне ніколі не прыйшло б тое, што пачуў:
— Пане капралю, не ма вагонув!
— Як то не ма, а гдзе се подзелі?
— He вем, гдзе се подзялы, але на станцыі не ма.
— Зберай хлопцув.
Хлопцы сабраліся, а я шапкі не маю. Аказалася, нехта мне яе ўхапіў.
— Пане капралю, чапка то не беда, беда, жэ не ма вагонув.
—■ Як то чапка не беда? А цо бэндэ ходзіл з голо глово?
— Зараз бэндзе чапка, ормовцы ту co і відзялэм, жэ маё .ладнейшэ рогатывкі од нашых.
Праз пару мінутаў, нікуды не выходзячы, атрымаў я рагатыўку якраз на маю галаву, і новую.
Цяпер ідзем мы на станцыю даведаода, дзе вагоны з нашымі коньмі і вазамі. Дзяжурны на станцыі вырачае на нас вочы і пытае, адкуль мы ўзяліся? Ён, прыняўшы службу, думаў, што мы ў вагонах спімо і, калі прыехаў адкульсь дадатковы цягнік, ён сказаў, каб дачапіць нашыя вагоны і везці ў Жэшава.
— А кеды бэндзе поцёнг настэмпны, жэбы нам се забраць до Жэшова?
— Рано.
— Hex пан подзвоні по лініі і дове се, гдзе тэн поцёнг тэраз <ест.
Дзяжурны, са спачуваннем хутчэй, просьбу маю выканаў і даведаўся, што цягнік ужо мінуў Новы Загуж. Тады я яго папрасіў, каб звязаўся ён з Яслам і, калі даедзе туды цягнік, хай правераць, ці ёсць там такія вагоны з коньмі. Дзяжурны і гэту просьбу выканаў. Чакаем. Уначы тэлефон з Ясла, што — ёсць такія вагоны і коні, але ўжо паехалі ў Жэшава.
Халера мяне бярэ, але што рабіць, сядзімо і чакаем цягніка, што мае быць рана. Перад вачыма сорам і... астрог! Плакаць хочацца за дурную галаву і за распусту, але ўжо нічога не вернеш'.
Раніцай прыехаў пасажырскі цягнік і мы ўсе паехалі ім у Жэшава. Заехалі, і хутчэй да дзяжурнага:
—■ Дзе co вагоны товаровэ з коньмі з Луковіцы?
—■ To вашэ? О, там, на бочніцы.
Мы з уцехаю да вагонаў, а там усё, як трэба, толькі коні іржуць, бо піць хочуць.
Салдаты зараз узяліся за работу, а я пайшоў званіць кватэрмайстру, што мы прыбылі.
Праз пару хвілінаў прыехаў з кватэрмайстрам нейкі Васілеўскі са сваімі салдатамі і прыняў ад мяне ўсё, што я прывёз. Запрасіў ён нас на абед, і на гэтым усё скончылася. Вярнуліся мы ў Баліград, як бы ніколі нічога не было. Ажно дзіўна, што інфармацыя гэтым не занялася. Дурны мае шчасце!
Прыйшла вясна сорак восьмага года. Банды яшчэ лютавалі, але ўжо не так, як раней. Цяпер яны былі болып абмежаваны нашымі войскамі. Калісьці, у выпадку нявытрымкі, уцякалі яны ў Чэхаславакію — хаваліся, а цяпер чэхаславацкія ўлады паднялі супраць іх акпыю ў супрацоўніцтве з намі. Тут ганялі іх мы, а там славакі. На тэрыторыю Украіны яны рэдка пераходзілі, бо баяліся. Савецкія ўлады не чакалі, аж ворагі кагосьці заб’юць, або засабатажаць. Калі толькі адкрылі іхную прысутнасць на сваёй тэрыторыі, адразу арганізавалі аблаву і грамілі іх агнём. У іх, відавочна, не трэба бьтло піеаць рапарту на кожную выстраленую кулю, як у нас.
У такой сітуацыі аблягчыліся ўмовы нашым войскам Корпуса Унутранай Бяспекі. Цяперачы ўжо камандаванне брыгады магло запрапанаваць капітану Прышкульнікаву, камандзіру роты цяжкага ўзбраення, лячыць свае сухоты, бо дагэтуль не было часу. Але ён і так не згадзіўся. Сказаў, што пойдзе лячыцца, калі ўжо не будзе ў Полыпчы ні аднаго. бандыта. I гэтак зрабіў.
Гэтага слаўнага камандзіра роты добра ведала ўся брыгада і я ведаў, хаця ён з намі супрацоўнічаў пасрэдна. Таму хачу расказаць пра адно смешнае здарэнне, якое гэтага мужнага і цвёрдага чалавека амаль не прывяло да інфаркту.
Менавіта, аднойчы арганізавана засаду каля чэшскае граніцы. Паводле дадзеных разведкі аказалася, што на тэрыторыі ЧССР паявілася банда ўкраінскіх нацыяналістаў у ліку роты, або і больш. У такім выпадку, каб яе разбіць, нашы дамовіліся з чэхамі на супольную акцыю: мы будзем сядзець у засадзе, а яны зробяць аблаву. Калі банда пяройдзе на наш бок, разбіць яе! — гучэў загад. Салдатам вызначана месцы і ўсё апошняе зроблена паводле ўсіх правілаў сучаснае вайны. Калі ўжо было ясна, што на лініі ёсць парадак, а салдаты, занепакоеныя набліжаючымся боем, сочаць за сітуацыяй на перадполлі, камандзіры ж аддзяленняў і ўзводаў на сваіх пастах, то і камандзіры рот маглі прытаіцца ў шалашы з галля ды закурыць, адпачыць. Выпала ім якраз быць у маім шалашьт. Капітан Прышкульнікаў выкурыў папяросу і пасля мусіць крыху драмнуў, бо змоўк. Раптам схапіўся ён і верашчыць ды лаецца! Мы не ведаем, у чым справа, бо цёмна, і таксама схапіліся з аўтаматамі. А той нічога, толькі лаецца. Урэшце, нешта кінуў ад сябе і сеў. Аказалася, што, калі ён абапёрся аб локаць і задрамаў, у рукаў яму ўпоўз вуж.