Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
У тым, што людзей напхалася ў залу, не былі вінаватыя салдаты. Кожньт селянін Дубіч, Грабаўца і Тафілаўцаў, які
ўжо прыйшоў у кіно, хацеў пабачыць яго. Тым больш, што задарма. „Салдаты нычога нэ моглі зробыты, як мы гурнулі на плябанію“, —• расказваў нехта, вяртаючыся дамоў.
А як было з грузавіком? Смех цяпер падумаць, які я быў дурны, але ж што ты зробіш, калі дурната пакрывала ўсё прыгожае.
Гэтым грузавіком з Дубіч да Грабаўца ехаў гайнаўскі Пецька, які ўжо паспеў дастаць працу шафёра. Мы яго ведалі, бо ён быў сваяком нашае вёскі — здаецца, меў за жонку Гарасімаву Тоньку, тую, што перад вайною ляжала ў ложку з Ляршчышыным Мяфодам, які даў мне ботам у грудзі.
3 Дубіч да Грабаўца, глыбокай восенню нават жалезняком было цяжка даехаць, а самаходам тым больш. Застраг ён каля крыжа, што быў на ростанях, нібы адзінокі вартаўнік, каб у вёску не дасталася халера, ці іншыя хваробы Стаяў ён на ўзгорку, так як і ў Пагарэльцы, ды і ў іншых кірунках кіламетар ад вёскі (мо крыху больш?). Другая лінія крыжоў-абаронцаў стаяла на дарогах ля самое вёскі. Усе яны былі ўжо надта старыя, бо халера ўжо даўно звялася. А як людзі перасталі баяцца хваробы, to j не апекаваліся крыжамі.
Пецька нешта ў кабіне рабіў, а матор гудзеў, аж мы баяліся ля самахода стаяць, каб нас не пабіла, калі разарвецца. Матор выў, калёсы коўзаліся, а цэлы самаход гойдаўся то ўперад, то назад. Ужо і мы зразумелі, чаму коўзаюцца, але пацяміць не маглі, што гэтакі шум не можа выцягнуць самахода з гліньт. Але зайздросціць Пецьку не пераставалі, што ён шафёр.
Пецька рэйдаў, рэйдаў тым грузавіком, але, усё-ж такі, не паехаў. Выйшаў ён з кабіны і спытаў: „Хто папільнуе самахода, бо я пайду да Грабаўца?"
Я першы падняў руку. I то не таму падняў руку першы, што быў найразумнейшы, — паводле свае думкі, а таму, што аказаўся найдурнейшым.
Залез я ў кабіну і сяджу, як сапраўдны шафёр, учапіўшыся рукамі за баранку. Калі Пецька адыйшоў далёка, я пачаў усё часцей націскаць на клаксон і з уцехай, але баяўшыся
трукаць. Хлопцы прасілі: „Васька, дай потрубыты", але я іх у кабіну не ўпускаў, згодна з Пецькавым загадам. Тут было цёпла і суха, нават ляжала пірожнае. Але пірожнага я і пальцам не крануў, толькі зайздросціў, што людзі ядуць такія прысмакі.
Клаксон трубіў, але ўсё цішэй. Я, гэта адчуўшы, з няёмкаю мінай вылез з кабіны і, разам з усімі, стаяў ля самахода. Каровы хадзілі па полі, а я баяўся, што Пецька вернецца з вёскі і адлупцуе мяне за тое, што папсаваў яму самаход. Пецька прыйшоў, сеў у кабіну і паварушыў стартэрам. Матор маўчаў. Хлопцы ўсе смела стаялі ля самахода, а я, нібы злачынца, стаяў ззаду і валасы мне на галаве раслі...
„Калі ж я даеду да свайго Грабаўца, калі ўжо еду столькі часу, а яшчэ да Любліна не даехаў, — падумаў я, і далей раздумваў: — Еду ў родную вёску, дзе жывуць мае цёткі і дзядзькі. Як яны мяне прымуць, калі я ім заўжды быў абыякавы? Як цяпер, пасля вызвалення, жывуць з сабою браты, мае дзядзькі, Ігнат і Тофель? Тофель жа ведае, што Ігнат данёс немцам, што ён закалоў парсюка, і Ігнат ведае, што Тофель ведае пра ягонае свінства, якое магло даканаць брата. Аднак да трагедыі не дайшло дзякуй Тофелрвай хітрасці! Менавіта Тофель, закалоўшы парсюка, даведаўся, што Ігнат паехаў у Кляшчэлі. Знаўшы Ігнатаў характар, Тофель ведаў, што ён данясе немцам на яго. А мо яшчэ ведаў што-небудзь большае? Так ці іначай, хуценька недзе схаваў ён надзейна заколатага і асмаленага парсюка, а на тое месца зарэзаў малое парасятка.
Увечары прыехалі жандары і ў Тофеля знайшлі... чатыры маленькія ножкі парасячыя.
— Гэта той парсюк, што нам далажылі? —• спытаў жандар.
— Так, я зарэзаў пад свята маленькае парасятка, але не парсюка, —■ адказаў. Жандары падзіваваліся, пакруцілі галовамі над прадажнасцю нейкіх людзей, выпілі самагонку са знаёмым гаёвым і паехалі назад.
Як яны цяпер жывуць, ці Тофель, як сувязны партызанскага атрада дакарае Ігната, ці пусціў усё ў няпамяць? А шго
ён яму зробіць, калі мае іншы ад яго характар — добры. Тофель лагодньт, а Ігнат быў бязлітасны і свінаваты... але, абодва яны мяне выкарыстоўвалі. Ён, Ігнат, мог усё зрабіць з чалавекам, бо нікога не шкадаваў. Сябраваў з нашым солтысам у Грабаўцы і з Янам, у якога я служыў. Яны былі прыхільнікамі немцаў“.
Прыйшла мне ізноў у галаву думка пра Яна, і прыпомніўся мне наступны эпізод з самагонкаю.
Калісьці, вясною, Ян гнаў самагонку пад Грэцюшчынаю ў лесе і я з ім. Пасля ён кажа: „Едзь па рэшту брагі і вазьмі з сабою авёс, то пасееш каля лесу“. Прыехаў я, узяў бочку з брагаю, мяшок аўсу, барану, — і ў лес. Там ужо пачаў цурчаць пяршак. Мы яго паспрабавалі з алюмініевай квартачкі. У выніку тае спробы, я пралупіў вочы і не ведаю, што са мною і дзе я?! Вакол лес, цёмна, а я — на возе. Углядаюся, — перада мною конь у аглоблях. Што за халера, дзе я?! Урэшце, усё ясна, як на далоні. я ўпіўся, і не пад’еўшы зразу — мяне даканала. Заснуў я на возе, яшчэ не выехаўшы з лесу. Конь зачаггіў колам за сасну і, вядома, далей ісці не мог — стаяў. Тут мяне абліло халодным потам — хутчэй адкінуў я задок воза і гайда дадому! Янава жонка пытае мяне, а дзе гаспадар, а я ў сваю чаргу:
— О, шчэ нэма?
—■ Нэма, коб вас халера подушыла, п’яныці! А дэ ж ты був до сеі поры, а овэс хоч посыэяў?
Я, нічога не адзываючыся, заварочваю каня і назад у лес.
Запёрся ў лес, як той шалёны, і бачу, што агонь пад бакам пагас, бочка з брагаю халодная, літроўка ў ямачцы стаіць перапоўненая, а Ян, выцягнуўшыся на кажусе, храпе, бы ў жонкі пад пярынаю.
Нічога мне не заставалася, як рызыкнуць разбудзіць яго. Схапіўся ён, бы апараны, калі я, са злосці, яго страпянуў, і сеўшы запытаў, што здарылася. „Што здарылася, то пабачыш дома, а цяпер распальвайма агонь і даганяйма самагонку", — гавару я — баючыся, што дастану „матаў“ за непасеяны авёс.
— А овэс ты посыэяў?
— Посыэяў, посыэяў... Дэ ж там посыэяў, я Ж таксама ў ліесы заснуў. Кобыла, холера, зачэпыла колесом за хвуойку і стояла почті до сеі поры, замяст трыматысь дорогі і іты до дому, — прызнаўся я, — але віну спрабаваў скінуць на кабылу.
Гаспадар пабурматаў. але многа не абвінавачваў мяне, бо і сам быў яшчэ большым віноўнікам, — чорт ведае, колькі самагонкі ўцякло па-за літар?! Раз-два мы распалілі агонь, дагналі рэшту самагонкі і павалакліся дамоў з мяшком аўсу, бараною і самагонкаю ў кельні...
Людзі на станцыях і паўстанках сядалі ў цягнік і высядалі, а я то драмаў, то раздумваў пра розныя глўпоты, ды чакаў, калі давалакуся хоць да Любліна. Раптам цягнік востра затармазіў і затрымаўся. Людзі кінуліся ў вокны, пабачыць, што сталася. Я таксама высадзіў сваю „кабэвяцкую“ шапку і бачў, што цягнік акружаны нейкімі людзьмі ў ваеннай і цывільнай вопратцы са зброяй у руках. Адзін з іх звочыў мяне і крыкнуў:
— Сховай тэ мордэ ты, сталіновскі пахолку, бо ці ёў пшэстшэле!
— Поцалуй мне в д.„, ты бандыто — адказаў я і са злосцю сеў на сваё месца. Насупраць мяне сядзеў нейкі мужчына, які запытаў, ці я маю пісталет, або нейкія тайныя дакументы.
— Нічога такога не маю, апрача атэстату заканчэння падафіцэрскае школы.
— To нех пан мі то да, бо мого вэйсьць до вагону і з панэм росправіць се за образэ. Длячэго пан назвал го бандыто? Он не выбачы!
Я спалохаўся не ў жарты, але падзецца мне няма куды — сяджу і чакаю. што будзе. Доўта не давялося мне чакаць, зараз увайшлі некалькі бандытаў і паказалі, як „лясныя“ б’юць.
Было гэта ў Майдане, што я паспеў убачыць, калі высунуў галаву. Яны затрымалі цягнік і забралі касу. Такая была іхная мэта. 3 людзьмі нічога не рабілі, бо баяліся, што ад Любліна можа надьійсці войска.
У Любліне зайшоў я на станцыю і вайсковаму патрулю да-
лажыў, што здарылася. Зараз, невядома адкуль. прыехала вайсковая хуткая дапамога і мяне ачысцілі ад крыві, ды панаклейвалі пляйстраў, і сказаўшы, што да вяселля загоіцца, ад’ехалі.
Пасля перасадкі ў Любліне, прыматкабожыўся я ў цягніку, які бадай ехаў у Беласток, і ў сіняках, нібы з п’янай бойкі, сядзеў сярод цывіляў. Быў я нявыспаны і змораны так, што, не зважаючы на эмацыянальныя перажыванні ў Майдане, заснуў, як малакасос, лёгшы на полку.
У Грабаўцы ніхто мяне не чакаў і вялікае здзіўленне малявалася на тварах дзядзькавае сям’і, калі „адкрылі11 яны мяне ў ложку, у горбе падушак.
А здзіўляцца не было чаму, бо да Грабаўца дабраўся я на другі дзень ноччу. He хацеў рабіць шуму вакол свае асобы, паціху зайшоў пад Ігнатавы дзверы, націснуў на клямку, бо не былі засованы на засаўку. Ну, вось я і ў знаёмай хаце, у пакоі, дзе ніхто якраз не спаў. Ложак быў прыгожа пасланы і ля шчыткоў ляжалі па дзве агромныя падушкі з „ясікамі“. Лёг я паміж іх і спаў да раніцы.
Адпачынак правёў я, наліваючы горла з сябрамі ды дзядзькамі, але не быў ён вясёлы і не мог, зрэшты, быць. Я ж усё думаў пра тое, што здарылася два гады таму, хаця ніхто мне пра гэта не ўспамінаў. He ўспаміналі ні дзядзькі ні сябры, але ў паветры чулася, што ўсе пра гэта думаюць. Справа выявілася тадьт, калі да групы выпіваючых далучыўся Ярык, Дзмітраў брат. Ён быў падпіўшы і схапіў нож, каб увагнаць яго ў маю галаву. Паўлік, мой дваюрадны брат, і Васька, які пад Кэнігсбергам пакінуў нагу, схапілі яго за рукі і не дапусцілі да мяне. Але на тым не скончылася. У нядзелю, на забаве, чую, што вакол мяне снуе група хлопцаў, у якой верхаводзіць другі брат нябожчыка, Косця, і гаёвы Драбік. Аднак за мною стаяла такая сіла, што ніхто не змог мяне і пальцам крануць. У такой атмасферы я адчуваў сябе дрэнна і весяліцца не мог, хаця, каб не паказаць, што баюся, на забаве застаўся да канца. Тут хлопцы частавалі мяне самагонкай і салам ды гаварылі: „Васька, нычого нэ буойся! Ныхай
“оно хто на тэбэ пуднымэ руку, то душа з ёго вон, а кішкі на тэлефон!“ ,
Відавочна, аж надта было відаць, што вісіць нада мною бура, але крывавага дажджу не было. Найбольш незадаволены з гэтага быў п’яніца Драбік, бо яму вельмі хацелася пабіць мяне, каб 'такім чынам заплаціць за пачастунак Кастусю, як гэта вьгпадае добраму кампаньёну. Бо не было тут іншае прьгчыны. Я нават не ведаю, адкуль ён, і, бадай, і ён мяне не ведаў. Але, вось, пэўна яму расказалі, хто я і чаго ад мяне трэба, а ён пабачыў, што я капрал у мундзіры Корпусу Унутранай Бяспекі, то і ахвотна за гарэлку забіў бы „сталіноўскага халуя“.