Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
. *
I вось, у гэтым аблегчаным становішчы, мне, як аднаму з найлепшых падафіцэраў роты, давялося паехаць на Познаньекі кірмаш, што было чымсьці накшалт узнагароды.
Па кірмашы мы хадзілі не заўжды арганізавана, толькі ведалі, а якой гадзіне маем прыходзіць есці і ўсё. Гэта быў сапраўдны адпачынак! Але ніхто з нас не блытаўся па горадзе і не ўваходзіў у рэстараны, бо і не меў за што. Так і я, нават не падумаў, каб дзесьці хадзіць апрача кірмашу. Нічога я там не разумеў, але ўсяму прыглядаўся ашаломлены. Нават, неяк, ішоў я ў адзін з павільёнаў, з якога выходзіў маршал Роля-Жымерскі. Пабачыць яго зблізку было мне вялікай нечаканасцю. Я пачуў сябе годным усіх людзей. Выструніўся перад ім, але ён са світаю хуткім крокам пайшоў да другога павільёну. У павільёне, да якога я ўвайшоў, прыбліжыўся да мяне нейкі цывіль і пачаў распытваць, — адкуль .я, дзе служу ў войску, і што раблю тут? Мне адразу стук-
нула ў галаву: шпіён! I пачаў я скупаваць размоваю, бо нае вучылі, што трэба сцерагчы ваенную тайну наогул, а асабліва нічога нельга гаварыць з незнаёмымі. Той мяне запрасіў у кабінет, паставіў піва і сказаў, што ён свой, няма чаго баяцца.
Пачуўшы мой акцэнт, „здагадаўся", што я з Віленшчыны, і пачаў мяне „шкадаваць" ды паддабрацца: — У войску трэба мець галаву на шыі, а тым больш у такім, у якім вы служыде. Але маўчаць з прыяцелямі гэта не абазначае вялікай галавы. Салдат Корпусу Унутранай Бяспекі павінен усё ведаць... Я ж вам не вораг, вось, бачыце, у мяне ў кабінеце арол вісіць, бо я сапраўдны паляк, а не як тыя там, што хочуць усё ўверх нагамі перавярнуць, а людзям гавораць жа іншае. Дарэчы, нап’емся гарэлкі?
— He, бо камандзір пачуе і будзе лаяць.
— А ты не слухай гэтых камандзіраў. Ты ж разумны хлапец і павінен ведаць, што ў вашым войску няма сапраўдных палякаў — немцы або ўкраінцы, якія хочуць Полыпчу разграбіць. Такіх, што найбольш крычаць пра дэмакратыю і камунізм, ты павінен ведаць і нам паказваць. Мы са шпіёнамі палічымся па-свойму, але мусіш гэта рабіць так скрытна, каб не ведаў пра тое твой найлепшы сябра, бо нават маці не можна аб гэтым гаварыць.
— Я не маю маці.
— Тым больш ты павінен быць цвёрдым і не падкупным. Такім чынам дапаможаш нам дабіцца сапраўднай дэмакратыі і, мо нават, будзеш афіцэрам...
— Дзе там я буду афіцэрам, калі не маю аніякае адукацыі, бо ўсяго дзве зімы хадзіў да савецкае школы.
— А чытаць умееш, і пісаць?
— Умею чытаць, але пішу, напэўна, з памылкамі і „уламкаў“ не ўмею.
— Нам хопіць, каб ты ведаў, як сказаць нам тое, пра што калісьці запытаем.
— He, я не магу вам нічога гаварыць, бо мне нельга, у нас
абавязвае ваенная таямніца і, калі я яе здраджу — пападу пад ваенны суд.
— Ідзі ты, дурны чубарык, з тваім судом! Падпадзеш пад яго, калі каму-колеч скажаш пра нашую размову!
Я толькі цяпер магу ўздагадвацца, што ён хацеў мяне завсрбаваць, але ўбачыў нізкі ўзровень мае інтэлігенцыі і адступіўся ад такога намеру.
Ад майго выезду з Баліграду да прыезду з Познані ў Санок прайшло трынаццаць дзён. Калі я далажыў у Саноку начальніку штаба батальёна, што вярнуўся, ён прывітаўся са мною : запытаў:
— Кеды ты, цюлю, поедзеш на урлёп? Інні добіяён се, a ты мільчыш.
— Я могэ і зараз ехаць.
— Но то беж картэ урлёпово і злецэне на білет і едзь!
— Так, але я мушэ се замэльдоваць у довудцы компаніі в Балігродзе, жэ вруцілэм.
— Позволіш, жэ зробе то я за цебе, а ты сунь на двожэц, бо поцёнг ці уцекне.
He паспеў я памыцца і пераапрануцца ў свежую бялізну, але ўсё апошняе для туалету ўзяў з сабою, ды адправіўся ў далёкую дарогу з Санока ў Грабавец на адпачынак.
He вельмі так хацелася мне ехаць у гэтую вёску, туды, дзе марнавалася маё дзяцінства і ранняя маладосць, ды і не меў да каго, а хацеў дзядзькам паказаць, што я капрал, што не галодны і не абарваны, і тое, што ў кішэні ў мяне пасведчання падафіцэрскай школы з адною толькі тройкаю, з „няважнага“ прадмету.
Сеўшы ў цягнік, адчуў я сябе неяк далёка ад справаў, якія яіпчэ вырашаліся са зброяй у руках у некаторых раёнах Польшчы. Добра, што еду дамоў! Пабачу дзяўчат, хлопцаў, і пакажуся ім капралам, але там, у горах, засталіся хлопцы, з якімі не адно трэба было перажыць. Паклаў на калені рапартоўку, „здабычную", з тым пасведчаннем і іншымі дробязямі. ды, абапершыся аб сценку купэ і, заплюшчыўшы вочы, пачаў раздумваць аб усім, пад грукат калёсаў. Прыпомніў, як
калісьці быў я дзяжурным у Падгрупе „С“ у Саноку, як, нават, перадаваў шыфрам даклад у штаб у Жэпіаве, і як вельмі хацелася, каб у тым палкоўнікавым кабінеце, сярод тэлефон ных апаратаў, пісьмовых сталоў на ўзорыстым дыване, пабачыла мяне цётка Матрона! Ой, сорамна мне крыху ехаць такім часам на адпачынак, але ж я не енчыў, мяне проста выгнаў паручнік Юхімэк, — апраўдваўся я ў думках. Але яксьці да мяне гэта не даходзіла, усё здавалася, што раблю нешта дрэннае — нязгоднае з сумленнем: там, у Познані, трынацпаць дзён прабаламуціў, і тут зноў дастаў сем? Але ж не, тэта ўсё паводле права, ніхто не супраць!
Недзе побач праляцеў „кукурузнік", ягоны гул напомніў мне, што і ў нас, у Саноку, быў такі самалёт. Пілот гэтага самалёта не раз заахвочваў салдат, каб з ім ляцелі на аблёт. Аднойчы ўзяў ён з сабою кватэрмайстра Падгрупы, афіцэра. Паляцеў з ім па-над горад, над Сан, і вярнуўся. Пасля прызямлення, кватэрмайстар чамусьці не хоча выйсці з кабіны? Пасля аказалася, што самалёт не з’яўляецца ягоным полем дзейнасці, ён проста па-чалавечаму злякаўся і меў мокрыя нагавіцы...
Якія яны — гэтыя афіцэры? — раздумваў я крытычна: адзін баіцца смерці ад бандытаў, бо ў час акцыі, на кожны трэск галінкі падаў носам у зямлю, а другі, са страху ў самалёце, змачыў нагавіцы. Ці ж афіцэру можна баяцца чагосьці? Я яшчэ з дзяцінства звыкся з тым, што дарослы чалавек пра ўсё ведае — яго трэба слухаць, і ён нічога не баіцца. He хацеў я думаць крытычна пра сябе, калі баяўся „даказваць“ на шугаўцы, як гэта іншыя хлопцы-пастушкі. Мы з Уладзікам пабудавалі высокую шугаўку на Купе ля рэчкі Арлянкі, што не кожны асмеліўся на яе сесці. Я мог гойдацца на якіх 60-70 градусаў ад гарызантальнага ўзроўню, а былі такія, што гойдаліся б кружка, каб не тая дошка, якая спалучала слупы. Мяне пры тым нудзіла і калола мне ў жываце.
У час абыходу палёў з працэсіяй, пэўна на Юрыя, святар назваў „вісельніцай" наіп твор, якім мы ганарыліся перад ка~ легамі не толькі са свае вёскі. Ну, а вядома, калі святар ска-
заў, што гэта „вісельніца", значыць, ёй засталося жыць нядоўга і мы мусілі зрэзаць свае „качэлі“. Ніхто і не падумаў, што мы гэтыя слупы рэчкаю гналі аж з Масткоў, а пасля з рэчкі на ўзгорак валаклі, аж хрыбты нам трашчалі. Уладзік быў хлопец майстраваты і так гэту гушкалку адрабіў, што пікада было раскідаць, але сіла вышэйшая...
Таксама, як незалежна ад сябе, знайшоўся я ў Корпусе Унутранай Бяспекі, так і цяпер капралам еду дадому адпачываць. Людзі пабачаць, што я ў жаўнерскім мундзіры і з двума лычкамі на пагонах. Гэта ж нешта небывалае: учарашні пастух і парабак, сёння падафіцэр у прыгожай ваеннай форме. I так, колы цягніка стукалі па рэйках, а ўва мне клубаваліся розныя думкі пра мінулае. Зноў успомніў я, як у трыццаць дзевятым годзе не маглі мы дачакацца Савецкае Арміі. У вёсцы пабудавалі прывітальную браму з заклікам на чырвоным палотнішчы. Мы ўжо, не ведаю адкуль, зналі, што немцы выведуць свае войскі з Беласточчыны і беларусы дьг ўкраінцы застануцпа пад савецкай уладаю. У вёсцы людзі нават варту трымалі ля трыумфальньлх варот, каб не празяваць нагодьт прывітання. Як толькі нехта ўбачыць які-небудзь самаход, адразу б’е ў гонг і сяляне бягуць да вёскі. Я пасвіў кароў і, адначасова, памагаў капаць бульбу ў Пагарэльцы. Памятаю, што — толькі пра гэта людзі і гаварылі, а я, пачуўшы гул машынаў, падскокваў, каб выглянуць за ўзгорак, ці не едуць саветы Бахматаваю дарогай. Так. ездзілі, але немцы. Гэта яны аглядалі, як мы, беларусы, чакаем Чырвонай Арміі. Аднак, з намі яны не цешыліся, а глядзелі на нас ні то сумна, ні то злосна. Савецкая Армія прьтехала да нас з Кляшчэляў, на адной машыне і ў колькасці двух салдатаў. He ведаю нават, ці прадстаўнікі Чырвонай Арміі звярнулі ўвагу на трыумфальныя вароты, якія былі накіраваны заклікам на ўсход, бо яны ж прыехалі з паўднёвага захаду. Абыйшлося без прывітанняў і ўрачыстых прамоваў. Дзятва акружыла першая сваіх доўгачаканых гасцей, а затым і дарослыя пасходзіліся. А салдаты, нібы даўно з намі азнаёмленыя, запрашалі ў кіно. Людзям, вядома, кіно было нейкай нечаканай дзіко-
вінкай. Ніхто яго, дарэчы, не бачыў. Калісьці, нейкі аматар у Саламеі паказваў фільм. як паліцыя коньмі тратавала бастуючых, але ж хацеў ён за гэта грошы. Старзйшыя і багацейшыя заплацілі яму і ўвайшлі, а мы, дзеці, адкуль мелі ўзяць грошы? Выхад знайшла сама гаспадыня Саламея. Яна адчыніла нам дзверы ад агароду і мы рынуліся ў кухню. Саламея параспіхала нас: каго на печ, каго за дзверы і ўсе мы, цераз дзірачкі ды шчылінкі, глядзелі кавалкі фільму, бо трэба ж было пры гэтых дзірачках нам змяняцца. Шум быў такі, што ўладальнік „кіна“ мусіў нас супакоіць, а пасля выгнаў за ўваход „на гапэ“. А цяпер нас запрашаюць у Дубічы, дзе „высвятляць11 будуць фільм. Мы не ведалі: верыць гэтаму, ці не, але як пачалі ісці старэйшыя, то пабеглі і дзеці. Я, нават, баяўся прызнацца, што хачу ў кіно, калі яшчэ быў дзень. Але, калі пацямнела, пабег і я. Узяў з сабою дваццаць пяць грошы, якія хтосьці мне даў, як бескарысны кружок металу. Падыйшоў я да салдата, стаяўшага пры самаходзе, і запытаў, ці магу ісці ў кіію. Салдат адказаў: „Конечно можеш, только почему так поздно? Уже скоро фнльм кончнтся“.
— А платыты трэба?
— Да нет, что ты. Мы прнехаля показать вам кнно бесплатно.
— А ў мэнэ есць дваццаць пяць грошы і я могу вам даты.
— Ну, еслн у тебя есть лншнне деньгм м хочешь мне дать, я мх возьму, как нумнзмат, а не как заплату за кнно.
Даў я яму гэтыя грошы не шкадуючы, а нават з радасцю, толькі не мог прабачыць яму за названне сябе „нумізматам". Мне выдалася, што гэта брыдкае слова і я нават, пасля, так празываў кароў, калі непаслухмяна кудысьці ішлі.
Салдат упусціў мяне ў залу, дзе стаялі людзі, як у бочцы селядцы. Мне давялося аперціся барадою аб экран і я нічога не бачыў, ано чуў, як на сцэне гаварылі, і запамятаў пару слоў старога чалавека. Ён сказаў: „Я уже стар, но еіце впнтовку держать могу...“