Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Пасля вячэры прыйшлі мы ў закватараванне роты, дзе на зале збору была пастаўлена ёлка. А беларусы, хлопцы адважныя. Нехта крыкнуў: „Хлопцы, давайце заспяваем свае калядныя песні!“ Доўга прасіць не прыйшлося, тым больш, што католікі падтрымалі прапанову: „Но, но, засьпевайце". I грымелі адну за адной калядныя песні, з якімі ў дзяцінстве хадзілі з „гвяздаю“.
Служба рэкруцкая далей праходзіла памаленьку, бо надта ж нявыгадная. Даросламу чалавеку не хацелася слухаць, як яго празываюць і паніжаюць яфрэйтары, якія таксама былі на нізкім узроўні, але ўсё ж былі шэфамі дружынаў, значыць. аддзяленняў. Ворагі, якія ў выніку ваенных дзеянняў змаглі ўціснуцца ў польскае войска, не толькі знуткаваліся над намі, але і спрабавалі асмяшаць падафіцэраў у нашых вачах.
Я ўжо ўспамінаў, што наш шэф роты быў з вермахту. Ён выкідаў з трэцяга паверху нашы гаршчочкі і загадваў скакаць жабкамі за імі і з імі па ўсходах. Паспрабуйце жабкай ускочыць на трэці паверх, тады адчуеце, якая гэта кара. Мучыў салдатаў як толькі мог, а тыя яму дапамагалі ды і шчыравалі, каб шэф пахваліў. Аднойчы мы атрымалі новае абмундзіраванне. Ужо нібыта суконнае, ці не суконнае, але прыгожае і новае. Кожны быў задаволены і толькі пытаў адзін у другога, павярнуўшыся задам: „Ну, як?“
У суботу папрышывалі мы беленькія каўнерыкі да блузаў (зрэшты, паводле загаду), каб у нядзелю быць гатовымі ў касцёл і ў кіно. Прыйшлі з кіна, памыліся, і збор на абед. Вёў нас шэф. Увайшоў ён у сталоўку і крыкнуў: „Сядзь!“ Селі.
— Э, э, панове, датуль будзем сядаць. пакуль не навучыцеся сядаць разам, бы адзін. .
I зноў: „Сяд, повстань! Сядзь, устань..!“ Аж ногі ў каленях забалелі.
А тут на стале страва чакае і молатыя катлеты, якія я вель~мі любіў, а не меў да іх шчасця.
Урэшце, шэф прызнаў, што мы не ўмеем разам сядаць, або з яго жартуем. „Але зобачымы, кто з кого насмее се. Выходзіць!“
Выгнаў нас на пляц і, у новенькіх мундзірах, пачаў вучыць нас па-пластунску поўзаць на дзындравай дарозе. Лазілі мы, лазілі, і бегалі, аж папацелі і ў неграў ператварыліся. Ужо нельга было пазнаць нікога, а мундзіры дзе-ні-дзе празіралі зялёным колерам. Урэшце, пэўна і самому яму абрыдла... Затрымаў роту і аднаму загадаў, каб той паклікаў дзяжурнага. Калі прыйшоў дзяжурны, шэф распарадзіўся: „Прыгатовіць прылады (шуфлі, лапаты) і — вядзі роту выгружаць з вагонаў вугаль!“
Дзяжурны сказаў: „Так ест!“ і, узяўшы нас пад сваю каманду, павёў да вагонаў.
Да вечара мы з вугалем справіліся, але з мундзірамі ўжо ніколі не змаглі. ,
Той самы шэф аднойчы ноччу ўвайшоў у памяшканне роты і зрабіў трывогу, пра якую і самі камандзіры ўзводаў не ведалі.
Паставіў усіх у шэрагі і прачытаў „загад“ пра павышэнне рангу некаторых яфрэйтараў і капралаў. Пасля загадаў разыйсціся і лягаць спаць.
Рана выходзяць на збор учарашнія капралы ўжо ўзводнымі, а яфрэйтары капраламі. Камандзір роты глядзіць і думае: „Якая халера, ці я нешта тут празяваў, а ці што? Калі гэта яны атрымалі павышэнні?" Але да аднаго гаворыць: „Узводны К. выступі! Хто і калі авансаваў вас?“
— Обыватэлю паручніку, мэльдуе, жэ дзісяй в ноцы шэф комгіаніі пшэчытал розказ о авансах і я отшымалэм плютоновэго!
Камандзір роты пачырванеў са злосці і загадаў, каб праз пяць мінут сталі ўсе на збор са сваімі рангамі з учарашняга дня. Праз пяць мінут збянтэжана вяртаюцца „героі“ ў шэрагі роты, а войска хіхікае.
ЗНОЎ АБУХАМ ПА ГАЛАВЕ I НАЖОМ ПА СЭРЦЫ!
Усе хлопцы атрымліваюць пісьмы, а я дастаў ано ад Мані, дваюраднае сястры, і ўсё. Ужо прайшло столькі часу, а яна не піша. Аднойчы вечарам на пераклічцы камандзір роты загадаў пісару, каб ён прачытаў загад, як заўсёды гэта рабілася вечарам. Але сёння быў сам камандзір роты. Пэўна будзе нешта важнае?
У загадзе пісар вычытаў маё прозвішча першым у ліку ўзкагароджаных пахваламі за меткае стралянне. Я вельмі ўсцешыўся, і ганарыўся гэтым. Калі ротны пісар кончыў сваю справу, узяў голас сам кайандзір. У прамове ён падкрэсліў, што самым добрым салдатам з’яўляецца той, хто добра выконвае загады сваіх начальнікаў і камандзіраў і метка страляе. У краіне становішча такое, што, на жаль, яшчэ трэба страляць. I вы, як салдаты Унутранае бяспекі, таксама хутка выедзеце ваяваць з варожым падполлем. I, вось, сярод вас ёсць радавы (тут прывёў маё прозвішча), які ні аднае кулі дарма не змарнаваў. — Ужо больш двух месяцаў служыце ў войску, за той час правялі мы многа вострых стралянняў і вось не здарылася, каб ён не трапіў.
Я рос ад радасці і прыемна мне было ад пахвалы на вачах усяе роты ды і сяброў сваіх.
Камандзір скончыў сваё і сказаў пісару ды дзяжурнаму, каб яны далей вялі пераклічку. Пісар нічога ўжо да нас не меў, апрача пісьмаў. Сярод тых, што атрымалі пісьмы, быў і я. 3 вялікаю радасцю ды зацікаўленнем адчыніў канверт і... прачытаў, піто паранены мною Дзміцер не жыве! Можаце сабе ўявіць, як я адчуваў сябе тады (і адчуваю па сённяшні дзень). Свет закруціўся ўваччу і нііпто мяне ўжо не цешыла. Цяпер ано чакаў, калі па мяне прыедуць і забяруць у астрог. На заняткі і з заняткаў узводы ішлі і спявалі, а мне плакаць хацелася. Зноў да мяне чапляліся, чаму я не спяваю, і каралі за непаслухмянасць, а я нічога не гаварыў. Так даслужыў да першага лютага. Бо, менавіта, у той дзень, рана, па пераклічцы камандзір роты сказаў, што сёння пачынаецца
падафіцэрская школа і загадаў: „Хто мае сярэднюю адукацыю — выступі тры крокі наперад!"
Крыху салдатаў выступіла.
— Хто мае сем класаў, выступі! Больш выступіла.
— Хто мае шэсць класаў, выступі! — Яшчэ больш выступіла.
-Да правага далучай! — закамандаваў камандзір. — PamTa — на заняткі!
Нас павялі ў поле на вучэнне, а тых, што выступілі — як з адпаведнай адукацыяй, павялі пад распараджэнне каменданта падафіцэрскае школы.
Другога лютага, вечарам, была мая чарга наводзіць парадкі. Мыю я анучаю калідор, аж на гэта ўваходзіць намеснік камандзіра роты, старшы сяржант, падхарунжы Копка, які вучыў нас палітьткі і, убачыўшы мяне, запытаў: „А вы цо ту робіце?
— Спшонтам.
— Длячэго не на школе подофіцэрскей!?
— Бо я не мам выкшталцэня.
— Я вем, але я вас сам на нё вызначылэм, бо вем, жэ естэсыі.е добрым жолнежэм. Ор’ентуеце се в політьтцэ і добжз стшэляпе.
— Але я мам тылько тшы клясы школы радзецкей.
— Добжэ. Поведзьце мі, цо сен в Польсцэ выдажыло дзевентнастэго стычня?
— Дзевентнастэго стычня одбылі се выборы до Сейму Уставодавчэго (нічагуткі я не ведаў, што гэта значыць, але „выкуваў“ на памяць).
— А можэ повеце, кеды повстала ППР і які был ей програм? Тылько цалым зданем.
—■ Польска Партыя Роботніча повстала пёнтэго стычня 1942 року, а програмэм ей было організоване народу до валькі з окупантэм о народовэ і сполэчнэ вызволене (таго таксама не ведаў, што гэта „народовэ і сполэчнэ", але навучыўся, бы папугай, і, не заікваючыся, адказаў на ягоныя пытанні)
— А можэ повеце, цо то ест ПСЛь і кто стоі на чэле тэй оргашзацыі?
— ПСЛь ест то Польске Стронніцтво Людовэ, ктурэ донжы до обаленя Жонду Едносці Народовэй. На чэле ПСЛь стоі Міколайчык, слугус жонду лёндынскего. .
— Но, мувілэм, холера ясна, жэ естэсьце добрым політыкем, — зажартаваў Копка і загадаў мне далажыць камандзіру ўзводу,. што заўтра іду ў падафіцэрскую школу. Рана я .далажыў камандзіру, якога, між ініпым, я вельмі любіў. Узводны падхарунжы Пшыбышэўскі нічога не меў супраць і я пачаў збірацца да адыходу.
Усё было дббра: зброю здаў, пасцель таксама, але цяжка было знайсці спосаб, каб выцягнуць з сянніка дзядзькаў світар, які я там хаваў ад яфрайтара. С.права ў тым, што ён таксама ішоў са мною ў гэтую школу на камандзіра аддзялення і таксама прыгатаўляўся.
■ Кружыў я, кружыў вакол ложка і ўсё прыбіраўся, як тут схітрыць, бо світар, хаця і парваны, а ўсё ж такі ў плечы ад яго цяплей. Бачу, яфрэйтар нахіліўся над сваім ложкам і звівае плед. (Я спаў над ім). Тады я падыйшоў да сянніка, выцягнуў світар і ў — адзежавы мяшок! Удалося.
Зайшоў да каменданта школы, адрапартаваў мэту свайго прыбыцця. Камендант школы, паручнік Градоўскі накіраваў мяне ва ўзвод, якім камандаваў падпаручнік Дудзінскі, і так я стаў выхаванцам падафіцэрскае школы.
Тут, апрача таго, што добра вучыўся, пачала праяўляцца ўва мне дзядзькава хітрасць і нейкая звярыная чутнасць. Калісьці, у час выкладу пра кулямёт, я слухаў і задрамаў. Пакуль спаў ціха, выкладчык не звяртаў на тое ўвагі і выклікаў, паводле свае думкі, салдатаў, каб паўтаралі тое, што ён сказаў пра зброю. Але, калі я захроп, ён сказаў: „Далей апісвае Петручук“. Я рвануў з лаўкі і, падыйшоўшы да стала, пачаў: „Цэлёвнік склада се з подставы цэлёвніка, подзялкі цэлёвніка, шчэрбінкі,..“
—Поведзьце мі, Петручук, як вы то робіце: сьпіце і веце, о чь м мова7 Сядайце, але не спійце.
I
Я сеў і сам не ведаў, чаму я пачаў апісваць, якраз з Taro месіта, дзе папярэдні скончыў. Відавочна, спаў і чуў.
Другі раз быў выклад з тапаграфіі. Бёў яго мой камандзір уззоду. На другой гадзіне — паўтарэыне матэрыялу. He ведаю, што яму лрыйшло ў голаву, каб задаць пытанне: „Што ть-іое рэльеф“. I пачаў ад першага раду. Тыкаў пальцам і гаварыў: „Вы поведзьце, цо то ест рэльеф?“
Салдат уетаваў і шчыра прызнаваўся, што не ведае. Даставаў двойку і сядаў. Дайшло да мяне. Я таксама не ведаў, але схапіўся на смірна і гавару: „рэльеф ест то...“
— Сядайце, пёнтка!
Пасля мяне — прапытаў ён яшчэ пару і ўсім уляпіў па двойцы, I запытаў: кто, опруч Петручука, ве, цо то есг рэльеф?
Многа рук паднялося ўверх. Але больш ужо ў нікога ён не пытаў, толькі сам растлумачыў, што такое той рэльеф. Мяне пахваліў і падаў да ўзнагароды, але ўзнагароду атрымаў... іншы Васіль, Нічога я і не ведаў бы пра тое, але сам камандзір мне сказаў, што ўжо другі раз падае мяне, а атрымлівае другі. Пры тым мацюгаў ён пісара, што блытае прозвішчы!
Трэцяя хітрасць, якой я дапусціўся ў шкрле, гэта жывое нахабства.
У час варты, якая нашай школе выпала з суботы на нядзелю (памятаю таму, што школа вартавала толькі ў святочныя дні, бо ў будзённыя трэба было вучьіцца) нейкі капрал, вызначаны з іншае часці на камандзіра варты, будзіў нашую змену, каб ішлі на „пастарункі“. Усе ўсталі, а я не. Думаю: яшчэ крыху паляжу, бо надта спаць хочацца! Ну і ляжу.