Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
I, наогул, мы ўжо надта пакультурнелі. Спярша, калі хлопцы ішлі ў прыбіральню — неслі з сабою цэлую газету. У выніку чаго, кожны дзень у прыбіральні было плываць у паскудзінах, а гідраўлікі, прапіхаючы газеты, пракліналі нас да дзесятых пакаленняў! А цяпер — мы ўжо і мыліся добра і брыліся кожны дзень (трэба, ці не трэба, бо борады яшчэ былі слабыя) і каўнерыкі да мундзіраў прышывалі заўжды беленькія, і г.д.
Між іншым, каб цяпер так некаторыя з нас трымаліся, то і вельмі добра было б, але, на жаль, вайсковая навука не прыжылася.
ЗЛАСЛІВАСЦЬ ЛЁСУ
Аднойчы, у час баявога практыкавання, у майго кулямётчыка зацяўся дыск. Я зноў сабе купіў ножык падобны да Ta­ro, якім раніў „сябра“. I вось тады, не маючы пад рукою адвёрткі, я хутчэй, каб памагчы салдату, выхапіў яго і хацеў адкруціць ім шрубку. Канец ножыка — трах і адламаўся! Паладзіў я ім дыск, бо ўжо можна было ім карыстацца, як адвёрткай, і схаваўшы ў кішэню паперлі мы абодва далей „ваяваць“.
Аднае нядзелі, пасля снедання, прыходзіць у нашу роту
дзяжурны з вартоўні і шукае мяне. Дзяжурны па роце знаходзіць мяне на аглядзе салдат перад выхадам у горад. Паведамленне, што ля вартоўні чакаюць мяне два салдаты. Хто гэта можа быць? — думаю. Mae ўсе сябры ў нашым жа палку, а гэта нехта чужы... Бягу я да варот і бачу — стаяць: Іван, у якога бацькоў малаціўшы памарозіў я рукі, і Коля, які кінуў каўбасу ў кусты, бо была салёная, калі мы разам пасвілі кароў.
Усцешыўся я не ў жарты, што хлопцьт зрабілі мне такую прыемнасць і прыехалі аж з Кажухова. Яны абодва служылі ў артылерыі. He ведаю, ці яны прыехалі мяне наведаць і пабачыць, ці сказаць навіну з леташняе восені? Яны напэўна думалі, што не было каму напісаць мне і я пра тую смерць нічога не ведаю. Аднак, пабачыўшы, што я ўжо капрал, выструніліся на смірна ні то жартам, ні то ўсур’ёз... Я сказаў ім. каб не выдурніваліся, прывітаўся з прыемнасцю і нейкім задавальненнем, што я так коратка ў войску, а ўжо — капрал! 3 другога боку баяўся, што аднавяскоўцы пачнуць гаварыць, выпытваць, як гэта было на Пакрову. Хаця яны болып ведалі за мяне, але самі ў тым не ўдзельнічалі, бо тады ўжо ў войску служылі. .
Прайшлі мы ў размяшчэнне роты, яны пачакалі, пакуль я ўправіўся з салдатамі, і павёў я іх у сталовы. He памятаю, як гэта было, але штосьці трэба было перарэзап^., а нажоў нам афіцыянтка не падала. Выняў я, міжвольна, свой ножык з кішэні, распрастаў яго і... толькі цяпер кроў мне бухнула ў твар, што яны ўбачылі гэты нож, які зламаўся ў Дзмітравай галаве. Апетыт і гумар адняло мне, як рукамі. Хлопцы ні словам пра гэта не згадвалі, аднак настрой у мяне спаганіўся зусім. Я ўжо не хацеў ні гаварыць, ні бачыць іх. Чакаў ано, каб хутчэй сказалі, што мусяць ужо ехаць. Я па сённяшні дзень перакананы, што яны ўбачылі гэты нож і ім было таксама нязручна. Хутка ад’ехалі — і мы, пры сустрэчы, ніколі пра гэта не гаварылі.
Хутка пасля тае сустрэчы вывезлі наш батальён змагацца з рэакцыйным падполлем. I вось там я цвёрда верыў, што за-
гіну і, урэшце, скончыцца маё шматпакутнае жыццё! Пахаваюць, як салдата, з вайсковым цырыманіялам, і ўсё. He дай Божа, — думаў, — вярнуцца па службе дамоў! Што я там буду рабіць, не маючы ні кала, ні двара?!
Ваяваў стоячы, не лягаў перад свістам варожых куляў. Але смерць на тое самае не прыходзіла да мяне. Замест гэтага.. ужо пасля месяца стаў я намеснікам камандзіра ўзводу і камандаваў не дванаццаткаю, а паўсотняю салдатаў. Калі выходзіў узвод на аперацыю, дадавалі мне яшчэ радыётэлеграфіста і салдата з сабакаю. Цяжка было ваяваць супраць бандаў, якія дасканала ведалі сваю тэрыторыю, мелі добрую разведку, добрую зброю і неаднойчы нюхалі порах. Добра ўмелі маскавацца і мелі зямлянкітак пахаваныя, што, бывала, тапталіся мы па іх нічога не падазраючы. Мы былі пераважна з нізінаў і не мелі ніякае практыкі ў такой вайне,-асабліва ў горах. Яны ж, наадварот, дасканала ведалі горы і былі старымі, як гаворыцца, ваўкамі. Таму, іншы раз, здараліся прыкрыя выпадкі. Пра адзін коратка ўспомню. Хаця ён і даволі смешны.
Аднае раніцы, а мы гады ўжо стаялі ў Ціснай, выклікаў мяне камандзір роты і загадаў неадкладна падымаць узвод. j ісці на аперацыю (мы так называлі шуканне бандаў і сутычкі з імі). Дастаў ён карту і хутка паказаў, куды ўзвод павінен ісці, дзе рабіць засады, і г.д. Даў мне гэты план, загадаўіпы, каб на пяць дзён узяць сухі правіянт ды праз дзесяць хвілінаў выйсці. Калі ўзвод выходзіў, акардэаніст, здаецца Левандоўскі, зайграў нам марш на дарогу, а тыя, што заставаліся, махалі нам рукамі на развітанне. Сонца свяціла так прыгожа і птушкі спявалі весела, што ідзем, здавалася, быццам на гульню або ў сваты, а не ваяваць. Толькі прайшлі мы раку, калі ад маіх чаравікаў адляцелі абцасы. Вядома, абутак ніколі не сушыўся і, відаць, быў згніўшы. Убачылі гэта салдаты ды пачалі прадказваць нешта дрэннае. Ішоў я як у лапцях. Пад поўдзень пагода раптам змянілася і неба зацяг-* нула хмарамі, пачаў ліць дождж. Нічога, аднак, па маршруце наіпага маршу не здарылася і накіраваліся мы ў вёску,
дзе ўначы арганізуем засаду. Вопратка на нас змокла да сухое ніткі і ўжо думалі мы толькі, каб хутчэй да вёскі, каб як прасушыцца. Выходзім з лесу, які зусім не быў нам прыхільны ў дажджлівую пагоду, бо ўдадатак цвікаў нас па тварах мокрымі галінкамі, і я бачу на гарызонце царкву. Ну, вось і ёсць вёска, да якой мы павінны незадоўга дабрацца. Трэба ж пранюхаць, ці не чакаюць нас якіясьці неспадзяванкі, бо калі бесцырымонна ўвайсці, можна напароцца на кулямётную чаргу. Але толькі выйшлі мы з лесу на польную дарогу, што змяілася па-пад лесам да „нашае“ вёскі, калі па нашым пярэднім забеспячэнні застракатаў кулямёт. Салдаты заляглі, a я падбег да іх, каб пабачыць, што здарылася. Бачу, што бандыты на ўзгорку таксама заляглі і па адным падбягаюць у нашым кірунку. He чакаючы, што яны зробяць, загадаў я разгарнуць узвод у абаронны ланцуг і страляць па праціўніку. Янка дакладвае мне, што ягоны ручны кулямёт засекся. Можа хлопец знерваваўся, двойчы пацягнуў за ручку і ўвагнаў кулю на кулю, — не ведаю, але я ўзяў ад яго кулямёт, выняў стаяўшую ўпоперак кулю, ды паставіўшы машыну на ягоных плячах шпарнуў па праціўніку. Потым аддаў яму яго і загадаў весці агонь кароткімі чэргамі, каб не дазволіць ворагам адарвацца ад зямлі, а сам пабег з аўтаматам ад левага боку, каб адрэзаць ім дарогу да ракі. У гэты момант капрал Антоні Блашчык з часткай узводу, вёўшы агонь з аўтаматаў. забягаў ім дарогу ад лесу. Калі я бег да ракі — не чуў стральбы і не бачыў бягучых за мною салдатаў. Азарт бою апанаваў мяне цалкам! Думаў толькі пра адно: каб не раніла, а адразу забіла! Ёсць яшчэ чатырох капралаў, яны разаб’юць банду, а мяне, свайго камандзіра, пахаваюць на вайсковых магілках у Баліградзе, дзе стаіць савецкі танк.
He ведаю, калі салдаты майго ўзводу апынуліся на ўзгорку, дзе толькі што залягалі салдаты варожага падполля. Я праклінаў лёс, што кінута пад мяне варожая граната не аказалася смяротнай, а толькі паабдзірала мне жывот, ногі і адзін асколак ушпіліўся ў палец правае рукі. Атрахнуўшыся ад уражання я скамандаваў, каб бегчы ўдагон за бдндай і, аба-
вязкова, узяць палоннага. Усё дажджылася і пацямнела ўжо. Дабеглі мы да кустоў, а банды ні следу. Падыходжу я да правадніка і загадваю, каб пусціў сабаку, а ён пакажа нам, дзе сляды. Салдат не хоча выканаць майго загаду, апраўдваючыся, што калі сабаку заб’юць, яму прыйдзецца плаціць 60 тысяч злотых за яго. Я „аргументую“ салдату рукою ў твар і ён са злосці ды страху, што магу самога яго застрэліць, пускае свайго любімца вольна. Сабака ва ўсе ногі пусціўся ў кусты, а мы за ім. Дабег да рзчкі і, нюхаючы сляды, таптаўся па траве то сюды, то туды. Стала ясна, што банда перайшла рэчку і падалася ў лес, пакідаючы прытым, на маю бяду, сляды вайсковага абутку, хоць падчас бою мы бачылі іх апранутых па-цыв ільнаму.
На карце віднела вёска, а сап^аўды быў гэта адзін друз і царква. Загадаў я, каб узвод увесці ў царкву, а сам паклікаў Антона, каб дапамог мне паперавязваць жывот, бо бялізна трэ, і пячэ ды крывавіць. Пры перавязцы я сказаў яму, каб маўчаў пра мае раны. У царкве салдаты пачалі распальваць вогнішчы і сушыць вопратку ды гатаваць каву, а я загадаў радыётэлеграфісгу, каб перадаў ён камандзіру роты даклад. Гэты мой даклад гучэў болып-менш так: „У такой та вёсцы ўзвод разбіў банду ў ліку дваццаці пяці чалавек. Банда ў цывільнай вопратцы і вайсковым абутку...“
Такі мой недарэчны даклад давёў да гэтага. што ў наступньт дзень, раненька, камандзір роты прыпёрся з цэлым асабовым складам па палонных. Прыбег — і з радасцю да мяне:
— Дзе іх маеш?
— Каго?	.
— Но, тых еньцув?
— Я не мам жадпых еньцув.
— Як то не маш, холега ясна, (ён „р“ не вымаўляў) то ж подалэсь, жэ co в цывільных цюхах і в войсковых бутах?!
— Так, але то зостало ствердзонэ по сьлядах.
— Ох, кугва, чэго ж ты нагобіл? Я мусялэм в ноцы гобіць аляігм, жэбы пшыйсць му з помоцо, а он собе в найлепшэ
пшэсядуе в цэгкві, задоволёны, жэ впговадзіл в блонд довудцэ компапіі!
Паглядзеў на мяне коса і, з усмешкаю, спытаў:
— А цо то, в вальцэ обцасы погубілэсь, холега ясна?
— He, онэ мі поодпадалы, гДы тылько вырушылісьмы з; Ціснэй, по пшэйсцю жэкі.
— I так лазіш? Кавалег, холега ясна! За кагэ, жэ не злапалэсь бандзёга, бэндзеш ходзіць ешчэ пенць дні згодне з заданем, а так юж бысь вгуціл з плютонэм до кошаг.
Камандзір з ротаю пайшоў у байракі, якія шумна назваў казармаю, а мы далей аперавалі. Пасля пяці дзён вярнуліся без нічога. Палец мне доўга гніў, пакуль асколачак выплыў.
Каб даць пасведчанне праўдзе, вярнуся крыху назад, і ў пару словах скажу, як я авансаваў на намесніка камандзіра Ўзводу.
Калі я заехаў у Дуклю, увайшлі мы ў склад вылучанага аперацыйнага батальёна. Лета было ў поўным разгары, а заняткаў шмат. Умовы франтавыя. Апрача няспынных трывогаў і маршаў у пагоні за бандамі, трэба было таксама нясггынна практыкаваць з маладымі салдатамі. Яны па-праўдзе аднагодкі са мною, але ж я ўжо лічыўся старым салдатам, а, удадатак, лагер напі размяшчаўся на „жывой“. незагаспадаранай гары, з лесам, травою, узгоркамі і далінамі. Трэба было яе зраўнаць так, каб можна было роўна пастаўляць там палаткі, парабіць дарожкі, пляц для збораў, розныя лозунгі,. выкладзеныя з каменю і жвіру, і гэта ўсё адпаведна пабяліць. (або пакрэсліць, залежна ад патрэбы).