Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Вось якая яна мая родная старэнькая хатка. Аддалі мяне сюды бабуля ды дзядуля, бо: „комусь жэ трэба няньчыты Оксэніны діеты...“.
ПАСЦЕЛЬ
Вярнуўшыся ў сваю родную хату, спаў я ўвесь час на лаве, што стаяла ля сцяны, ад панадворка. Маёй пасцелліо было радно і падушка. Навалочкі з падушкі ніхто ніколі не мыў і не выбіваў, і нагадвала яна сабою халяву чаравіка.. Кожнай раніцай выносіў я гэтуго пасцель у сенцы і клаў на мяшок, дзе ляжала яна аж да вечара. Часта грабліся ў ёй куры, a прытым неаднойчы і напаскудзілі. I толькі вечарам, калі ўжо мне дазволілі, зноў рассцілаў я сваю пасцель на лаве ды лягаў спаць. Часам браў да сябе свайго коціка, але ён, наогул, не хацеў. Звечара, калі яшчэ было цёпла ў хаце, і я не спаў, коцік ахвотна прытуляўся да мяне ды ціха мурлыкаў, але як толькі я засынаў — ён уцякаў на печ. Коцік любіў цяпло, a пад маім радном яго не хапала.
Але, нават, і ў такой пасцелі ніколі мне не даводзілася праспаць спакойна ноч. Усе мачашыны дзеці, якіх бьтло шасцёра, былі прывучаньтя да безупыннага калыхання. Як толькі калыска пераставала гойдацца — будзіліся і пачыналі плакаць. А калі дзіця плакала, дык, вядома. — мусіў уставаць я. Часам, калі я моцна засынаў і не чуў плачу, мачаха ўстава--ла з-за пячы і, падыйшоўшы да майго логава, частавала мя-
ке кулаком у бок або галаву. Я зрываўся на ногі і ішоў, плачучы, да калыскі. Нават бацька мне не спагадаў і не спыняў мачашыных здзекаў.
Найгоршае пачалося тады, калі Іван яшчэ ляжаў у калысцы, а на свет ужо прыйшла Ніна. Іван моцна хварэў і да трох год не мог хадзіць. I давялося мне калыхаць двое. I то стоячьг, бо калыскі былі падвешаныя да столі. Мачаха не мела ніякае спагады. Дзіця мусіла спаць столькі, колькі хацела яна. Калі дзіця пачынала варушыцца, браў я з печы цвёрдую, быццам бляха, пялёнку і прыкрываў яму вочы. I даставаў я тады не толькі за тое, што яно прачнулася, але і за тое, што нібыта хацеў яго задушыць. Дзеці, што праўда, вельмі мяне любілі, але гэтая любоў не раз была для мяне аграмаднай цяжкасцю. Часта прачыналіся яны ноччу і крычалі: „Я хочу, коб Васыль мэнэ поколыхав!" He заўсёды я мог пачуць гэтую просьбу. Тады мачаха крычала: „Ты баструку, нэ чуеш, шчо дытя плачэ і просыт тэбэ, коб поколыхав? Як хоч, то я тэбэ зараз пудыму!“. Часам, нават, і мачашына лупцаванне не дапамагала — так моцна хацелася спаць. Толькі праз сон я адчуваў, як баляць бокі.
Вось! А меў гаварыць пра пасцель. Ды што тут скажаш?.„ Спаў я на ёй, аж пакуль з дому не пайшоў. Радно стала звычайнай анучай, а падушка — дранікам з падгніўшае бульбы. Калісьці запытаў я ў мачахі, чаму яна не вымые мне пасцелі, так як робіць гэта сабе, то яна мне адказала: „Ныхай тобіе тёты полошчут. Воны забралі твою постіель, а нэ я. Я тобіе нэ об’язана анэ мыты, анэ даваты, бо я на твою постіель нэ прышла. Як умэрла твоя сука, то тёты всё ограбілі. To тэпэр ныхай дадут“.
КУДЗЕЛЬНІЦЫ
Кудзельніцы ў нашай хаце былі для мяне заўжды вялікай падзеяй. He меў я, што праўда, ад гэтага вялікае палёгкі, але цешыўся, што ёсць у нас нехта чужы. Найчасцей прыходзілі да нас: Шэшкава Аксеня, Дзямянкава Даміначка і Ціханава
Дамінка. Сядалі яны бліжэй стала, на якім курылася капцілка, і пачыналі прасці: хто лён, хто пакулле на мяшкі, хто воўну. Пры гэтым спявалі, расказвалі. Любіў я слухаць іхныя песні. Многіх і сам навучыўся. Да кудзельніц прыходзілі мужчыны — найчасцей Петрык са скрыпкаю і Кірыла „Гусак“ з-за гаю. Расказвалі яны розныя рсзнасці. Прытым часта праслаўлялі інтымныя часткі людскога цела. Іншы раз Петрык пачынаў іграць на скрьшцы: „Ліпа ліпавая ўсю ноч прашумела..." Апошнія адразу падхоплівалі словы песні і як лайгаласней падпявалі яму па-свойму: „...а я, маладая, на х... сядзела“. Петрыку не падабалася такое грубае слова, унесенае да прыгожай народнай песні, але што ён мог зрабіць, калі ўсе рагаталі. Далей іграў вядомыя яму куплёты, а астатнія, не ведаючы слоў, выгойквалі за ім. У час гэтых вечарынак мужчыны часта выводзілі жанчын „на двор“, але ніколі не ішлі далей як у сені. Адтуль даносіўся нейкі стукат і стогн і ў хаце гаварылі: „Вуон ійе задушыць“. Я вельмі баяўся. Чакаў, каб хутчэй вярнуліся. I калі ўваходзілі — цешыўся, што жывыя і цэлыя.
Апрача Ніначкі — разведзенай, і Петрыка — удаўца ўсе мелі свае сем’і. Петрык быў ужо старым, але вельмі здаровым мужчынам. Быў гэта разумны, ветлівы і заўсёды вясёлы чалавек. Кірыла „Гусак“ прыходзіў з-за гаю. „На двор’’ выводзіў Ніначку і маю мачаху. А ў тым часе ягонаю жонкаю, там за гаем, апекаваўся Тофель. Мой бацька нічога не ведаў і нічым не цікавіўся, Праседжваў увесь час з мужчынамі на вечарынках і толькі знаў курыць махорку. Дамоў прыходзіў познай ноччу, калі ўжо ў хаце былі толькі адны жанчыньт.
Бацька ішоў да пуні, браў акалот саломы і, прынёсшы ў хату, распальваў у пліце. ды пачынаў варыць вячэру. Вячэра ў нас была амаль заўжды аднолькавая: бульба ды бульба. Розніца толькі такая, што раз з квасам, іншы раз з вадою, у якой яна варылася і якую ў нас „картахлянкай“ называюць. А ўжо вельмі добра было, калі мачаха прыносіла з каморы галоўку квашанае капусты, або пасыпала бульбу тоўчаным
ільняным семем. Пасля такой бульбяной вячэры ўсе маглі яшчэ есці хлеб, але я даставаў толькі сімвалічна — каб закусіць. Найгорш было, калі бульба прымерзла. Рабілася яна тады салодкай і нясмачнай. Хто як хто, але я, хаця і вельмі не любіў, есці яе мусіў. Калі мачаха. заўважала, што выкідаю сапсаваную бульбу, дык адразу выганяла мяне з-за стала і біла за тое, што я быццам бы так і прывык адзін толькі хлеб есці. Называла мяне панскім сабачкаю і ўсім расказвала, што я толькі і еў бы адны прысмакі.
Вялікім ужо святам здаваўся той вечар, калі бацька, прыйшоўшы з вечарынак, пачынаў дзерці бульбу. Відаць было, што тата ў добрым настроі і хоча зрабіць сям’і застольную бяседу. Надраўшы бульбы, распальваў у пліце і чакаў, пакуль яна нагрэецца аж да чырвані. Потым лыжкаю кідаў на яе бульбяное цеста і пёк дранікі. Так папраўдзе то найбольшую ахвоту меў на іх бацька, які прагаладаўся на вечарынках, ну і я. Я, проста, дачакацца не мог. Дзеці, напіўшыся малака, спалі, а мачаха пра каго-каго, але пра сябе то дбала. Вячэрала яна з намі толькі для людскога вока.
Кудзельніцы праседжвалі ў нас цэлую ноч. Разыходзіліся толькі тады, калі праспявалі трзція або і пятыя пеўні. Жанчынам можа і хутка праходзіў час — яны пралі, жартавалі, спявалі, але мне гэтая ноч была сапраўднай катоўняй. Я мусіў увесь час стаяць і калыхаць дзяцей. He адзін раз я чакаў, калі прыдзе бацька з вечарынак і, можа, мяне выручыць. Але яму і ў галаву гэта не прыходзіла. Наадварот, каб паказаць прысутньтм сваю дасціпнасць і рассмяшыць іх, вельмі нетактоўна з мяне паджартоўваў. Калі агартаў мяне сон і я абсоўваўся на абамлелых нагах ці, проста, сядаў на столак і спаў, бацька вымаў з пліты галавеньку, або куль запаленай саломы і тыкаў мне пад нос, выкрыкваючы: — „Гу!“ Я схопліваўся і, плачучы ад крыўды, далей калыхаў. Апошяія рагаталі. Найболын было смёху тады, калі бацька, замест агню браў у рот вады і шпаваў мне ў твар. Я тады, відаць, не толькі ехопліваўся, але і пырхаў, бо прысутныя рагаталі аж да слёз. Мяне распіраў, перамешаны са злосцга
жаль, але адзывацца баяўся. Маўчаў. Абы толькі не білі. Хаця пры чужых людзях мяне, наогул, не білі.
Я бьтў найстарэйшым. Калі нарадзіўся Іван, мне было чатыры гады. Ён сядзеў у калысцы, а я быў ягонаю нянькаю. Але можаце сабе ўявіць, што гэта за апякун з чатырохгадо вага дзецюка. I сам мучыўся і яго мучыў. Усё было добра, калі дзеці — Іван і Ніна, спалі. Найгорш як трэба было іх падпіраць. Іван, хаця і вялікі каніска, рабіў пад сябе. He ведаю, ці таму, што не мог хадзіць, ці праз сон. Калі я яго пачну „халучыць", дык так абое ўпэцкаемся, што адзін толькі смурод ад нас ідзе. Ніна была прыгожаю дзяўчынай, падобнай да бацькі. Пачала хадзіць, як і ўсе здаровыя дзеці, і мне з ёю было лягчэй. А Іван меў тонкія, з паморшчанай скурай, ногі, вялізны жывот ды такую ж галаву. Калі яшчэ не хадзіў, дык вельмі смешна поўзаў, так як людзі гаварылі — сракаю па зямлі.Летам, бывала, бегаем па панадворку, а ён за намі суне і верашчыць, каб спьшіліся. Спачатку чужыя дзеці з гэтага смяяліся, але хутка прывыклі іг ўсё стала нармальным. Найгорш мне было выцягаць яго з калыскі і выносіць на панадворак.
Апрача пільнавання дзяцей, — да маіх абавязкаў прыналежала кармленне курэй, свінней і цяляці. Летам цяля і свінней кармілі зеллем, па якое трэба было хадзіць аж пад Рутку, бо мачаха казала, што там найлепшы малачай. Рутка — гэта вёска, да якой ад нас два кіламетры. Там было нашае по~ ле. Туды з пустым мяшком ісці было лёгка, але1 назад — ледзь ногі цягнуў. Аднак, лепш мне было хадзіць па тое зелле чым „шчупаты” курэй. Гэтая праца, што праўда, не патрабавала ніякіх намаганняў, але я, проста, не мог; па-першае, саромеўся хлопцаў, якія крычалі: — „О, Васька склікае куры і зараз будэ іх мацаты!“, а па-другое — рвала мяне на самую думку. што трэба курцы пхаць свой палец і мацаць, ці яна з яйцоак Хаця гэта і было маім штодзённым абавязкам, то выконваў я яго абыякава. Такая непаслухмянасць заўсёды мяне каштавала, але што ж я меў рабіць, калі не любіў мацаць курэй. А па-другое. то яны не надта трымаліся седала і
шчупай ці не шчупай, то і так уцячэ ды знясецца, дзе захоча: то ў зелле пойдзе, то ў хлеў зашыецца. Ніяк не хацелі сядзець пад печаю, куды я іх сілаю запіхаў. Такія „зладзейкі“ не збягаліся на крьтк: тю-тю-тю. Яны хадзілі „облудом“ і трэба было „даводзіць“, гэта значыць дагледзець, дзе такая нясецца. He заўсёды такія „даводзіны" ўдаваліся і часам было так, што гэтакая „зладзейка“ выводзіла ў свой час куранят і, з квактушынаю гордасцю, вадзіла сваго грамадку па садзе.
СМЕРЦЬ БУРКА
Я вельмі любіў сабак. Свайго ў нас не было і я мусіў задавальняцца чужымі. Познім вечарам, калі ўсе лягалі спаць, выходзіў я ў сад і клікаў: — „Бурык! На-на-на!“ На гэты, знаёмы ўжо кліч, прыбягаў да мяне Хведаркаў сабака. Але ўбачыўшы, што нічога не маю яму з ежы, бег праз агароды назад, да свае хаты. Я зноў заставаўся адзін і з цяжкім су~ мам вяртаўся пад свой дашсж ды лягаў спаць. Аднак, як гаварыў Іванок -— „Гасподзь не без міласці, а казак не без долі“. Нажыў і я свайго сабаку. He памятаю ўжо, ад каго, але прынёс, аднойчы, дахаты рыжанькага шчанюка. Колькі гэта радасці было! Усе дзеці цешыліся. Назвалі мы яго Буркам. Сабачка быў вясёлы і вельмі смешна цягаў усіх за нагавіцы. Цяжкае, аднак, жыццё было яму ў мяне. Мачаха моцна мяне не любіла, а праз гэта цярпеў і ён. Карміў я яго дрэнна — памыямі ды вадою „забеленаю“ малаком, якое мусіў пакрысе падкрадваць. Калі гэта не ўдавалася мне, падгаворваў мачашыных дзяцей. Але, калі зладзейства выходзіла наверх, мачаха моцна мяне біла — раз за гое, што краў, другі — што вучыў меншых. Бурак падрастаў, але быў вельмі худы. 3 голаду ён не раз з’ядаў гаўно. Ад ягонага жаласнага скавытання мне аж сэрца сціскалася ў грудзях. А дапамагчы яму мог толькі тым, што спускМў яго з ланцуга, каб сам сабе пашукаў ежыва.