Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
аднекуль голас суседкі Луцы даносіцца; „Васька, чого ты вчора так крычав, жэ аж в нас в хаты було чуты? Мусыт, тэбэ былі?“ Відаць, прыгледзелася да мяне, бо дадала: „Ой! Дытя! To ж ты цыэлы опухшы“. Але адразу заціхла, бо ў дзвярах паказалася мачаха. Убачыўшы мяне, вярэснула: „Ото, Сычу, другі раз будэш знаты, як пробываты мячыкі. А тэпэр жэны коруов, коб тэбэ спрутыло, баструку ты! А тая бздуныха ныхай нэ мышаетцця до когось. Свойіх бздынят ныхай пыльнуе“.	z
КАРУЗЭЛІК
Быў у нас конік, якога называлі Карузэлікам; як на мой погляд, вельмі разумны. Ён, бывала, п’янага бацьку з горада дахаты прывязе; і з фураю снапоў на панадворку сам завернецпа; і вароты пераскочыць, каб на выган уцячы, ды ўсё такое рабіў, што мне падабалася і я ім ганарыўся. Хаця раз здарылася, што каля калодзежа ён зубамі мяне за руку схапіў і моцна ўкусіў (дастаў за тое тычкаю ад бацькі). Ездзіў я на коніку ў поле, вазіў ім снапы і што толькі трэба, а таксама вадзіў яго на начлег на луг, або ў чужы авёс. Ён быў нізенькі, але і так мне быў завысокі; падводзіў я коніка да плоту або пянька і сядаў на яго вярхом.
Аднойчы, бацька гаворыць да мяне, каб з Шалешка прывёў я Карузэліка, бо трэба ехаць па снапы. Я пакінуў няньчыць дзяцей і з ахвотаю пабег па каня. Пасвячыся цэлую ноч, ён завандраваў аж пад Рутку. Без кантара, а толькі з путам, якім паганяў, прыімчаўся я на панадворак і аддаў каня бацьку. Бацька запрог Карузэліка ў воз ды паехаў ім у поле. Дзень быў жніўны, гарачы, і ўсе, мусіць, аслабелі ад спёкі, бо калі бацька вяртаўся з фурай, адразу спыніў каня перад сенямі і пайшоў напіцца вады. Ён доўга не выходзіў з хаты, але, напэўна, — напіўшыся — яму захацелася пакурыць. Тым часам конь — мухі яму дакучалі — пайшоў сабе пуд пуню і, з поўным возам, завярнуўся там ды ізноў прыйшоў пад хату, быццам з мэтай адвезці снапы назад. Бацьку гэ-
та надта ўгнявіла, і ён не забыў „крыўды", якую зрабіў яму Карузэлік. Выкінуўшы жыта, выпраг каня з аглобляў і, трымаючы за лейцы, падышоў да тарпы дроў, дзе выбраў палена, і давай біць ім жывёлу. Спачатку Карузэлік скакаў, вырываўся, а пасля толькі стагнаў і дрыжэў. Бацька зноў запрог каня ў воз і, шпарачы бічом, каб добра бег, паехаў ім у поле. Ён кульгаў і плакаў, не могучы нічога сказаць свайму гаспадару. Зрэшты, ці гаспадар яго зразумеў бы?
_ У тарговы панядзелак бацька павёў Карузэліка на рынак, каб прадаць, бо ведаў, што з яго нічога ўжо не будзе. Купцы давалі за каня два злоты... А мо людзі так толькі смяяліся?
Конік далей жыў у нас і цяжка працаваў.
Пачалі будаваць шашу ў Кляшчэлі. Аднагс разу выпала мне, па загадзе дарожніка, прывезці трыцпаць вазоў пяску. Пад гарою каля Грабаўца мужыкі насыпалі той пясок і я хутчэй вёз яго пад Дубічы, над рэчачку, дзе была даліна. Дарожнік з Сухавольцаў усё прыгаворваў: „Упраўляйся, бо не выканаеіп плану“.
Прывалакліся мы дамоў пад вечар. Я накарміў свайго сябра: у 'цэбры насёк яму секачом сырое бульбы і, змяшаўшы з сечкаю, даў есці. Конь з вялікім апетытам выпаражніў торбу і... ахваціўся. Што мы з ім не рабілі.— і нафтаю націралі, і клікалі шаптуноў, якіх хто нам ні падказаў, і, нават, старая Дамінка выцірала яго сваёю спадніцай, аднак, нічога не памагала. Казалі мне, каб вадзіць яго без перапынку па садку ды вуліпы, дзень і ноч. Ён, ад болю, лягаў і стагнаў. Мая дурната давяла да таго, што на трэці дзень конь сканаў. Можна сабе ўявіць, што ў нас пасля таго выраблялася дома!
,	КАРОВА
Колькі я памятаю, увесь час была ў нас карова чырвонае пароды, нізенькая, худая, спакойная і бедная. Ейная доля ў такіх гаспадароў, як мы, нічым не адрознівалася ад беспрацоўных, якіх тады, у капіталістычнай Польшчы пакутвала
мноства, ходзячых ад вёскі да вёскі, каб паесці хлеба і пад страхой паспаць. Маё параўнанне можа і нятрапнае ў іншых адносінах, але і людзі ў багатай краіне і жывёла ў нас, беднякоў, галадалі аднолькава. Мне здаецца, што больш прыкра было б чытаць успаміны нашае кароўкі, чымсьці людзей, якія розумам наганяюць. Калі яшчэ і цяпер успамінаю я жыццё тае кароўкі, дык хочацца плакаць. Плакаць сорамна, а сэрца цісне з жалю, што чалавек можа так знуткавацца над жывёлай. Ёй бьтло нават горш, чым Карузэліку, бо Карузэлік час ад часу еў сечку з бульбай, жытам, а нават аўсом, а тая мусіла задавальняцца мешанкай ды мешанкай. ІПто такое мешанка? Гэта жытняя салома акрашаная балотнім сенам, якое звалі .,рызыхой“. Гэтую траву мы прывозілі з-пад малочкаўскае дрыгвы, дзе былі нашы сенажаці. Цяперашняя карова такой травы не хацела б і панюхаць, а тая бедная мусіла есці і пакорна даваць малако. Праў прыроды не ашукаеш. Ад галоднае каровы малака не надоіш. Летам, на пашы, давала вядзёрка, а зімою, на саломе, — квартачку. Гэта хапала ўсяго на тое, каб дзецям страву забяліць. Пасля запускалася яна зусім. Вясною прыводзіла цялятка, а сама не магла ўстаяць на нагах. Хадзіў бацька з іншымі мужчынамі, падымаў яе на ногі і прывязваў да балька, каб цялятка магло вымя ссаць. Часам даваў ёй нейкае пойла, каб мела з чаго даваць малако. Карова і цялятка жылі, але з ног валіліся, пакуль не выйіплі ў поле. lie такой ужо і незаўважальнай бядой для каровы было і тое, штс зімавала яна ў нібьтта хляве; былі чатыры сцяны і пад нагамі салома, але зверху нічога не было. Дах, усяго толькі захоўваў ад дажджу, а вецер гуляў, як хацеў, і снегу ў хлеў наносіў колькі мог. Бедная, не магла ўцячы, бо дзверы затыкаліся палкаю. Стаяла і дрыжэла.
Рана і пад вечар заўсёды яе паілася ля калодзежа. Выйдзе з хлява на растапыраных нагах, закляклых ад марозу, ды карабкаецца па вострых ухабінах змерзлага балота, або па галалёдзе, як на хадулях. Дарэчы, калодзеж меў драўляны зруб і да таго нізкі, шго кожны раз можна было разам з тычкаю, якою цягалася ваду, нырнуць туды галавой і ўтапіцца. Тым
болып, што зімою вада з марозам фармавалі горку вакол зруба. Аж дзіўна, што ніхто не ўтапіўся.
Падыйдзе каровіна да вядра, панюхае (ёй есці, а не піць хочацца) і згорбленая, каб не раздзерціся, варочаецца назад, у хлеў, дзе лепш, бо не слізка. Часам піла яна з голаду, як і я.
Калі ўжо прыйдзе вясна, каровінка не можа вылезці з нары, з дзвюх прычын: па-першае, цяжка ўжо ўстаць ёй на ногі, а па-другое, за зіму ў хляве назбіраецца столькі гною, што дзверы робяцца дзіркаю, праз якія кават такая худзінка не вылезе. У такой сітуацыі нехта з нас віламі нару крыху пашырыць і выганяе Чырвоную. Але яна ж са скірды злезці не можа. Карабкаецца і падае на нас. Рассыпалася б, але скура трымае. Устае пад гоман хатніх, сваіх гаспадароў, якія ахвотна пілі б малачко; сіл няма ў яе падняцца. Ляжыць, ласкава на ўсіх паглядае і з сорамам памыквае: „падыміце і прабачце, што я такая няўклюда". 3 праклёнамі падымаем яе і — на траву ў Бусельнік. Божанькі, колькі я з ёю заўсёды мучыўся, X пакуль ад’елася. Нават у маленькім балоце застрагала і падала. Ляжа і мычыць, просіць паратунку, а я стаю над ёю і плачу, бо дзе ж мне яе выцягнуць на бераг. Цягаю: перавярну на бок і раз за хвост, раз за рогі гізую. Уцягаюся да Ta­ro, што сам падаю, і абое ляжым у балоце, пакуль нехта прыйдзе і паможа. Часам прыдзе пару мужчын, рагочупь, ім выцягнуць лёгка, бо яна хіба не важыла больш ста кілаграмаў. Іншы раз памагалі пастушкі, бывала, хвост падарвуць...
БОЖАЯ МАЦІ ПРЫЛЯЦЕЛА
У адзін сонечны дзень, яшчэ перад вайною, грабаўляне ўбачылі нейкі дзіўны пункцік на захадзе неба. Нашыя былі дома. Якраз на абед з поля прыйшлі. Пакуль яны елі, я, пасёрбаўшы „кулешу“ з малаком, выбег з хаты, каб дапоўніць жывот грушамі „вінуўкамі", якія раслі ля самага плоту, што пры вуліцьт. Толькі стаў я на плот, як бачу — прэ стачковаю дарогаю суседка Казімера на сваіх кароценькіх ножках, толь. кі ейны вялізны жывот трасецца. Спацела, змучаная ды яш-
чэ чагосьці страшна перапалоханая. Дабегла да нас і, угледзеўшы мяне на плоце, спынілася.
— Васечка! Злазь з плоту і быжы до хаты, скажы батькам, шчо будэ кунэць свіэта. Ун — дывысь, шчо на нас ідэ!
Я з плоту не злез, а саскочыў. Глянуў у той бок, куды яна рукою паказвала, і ўбачыў якісьці, вісячы, бліскучы прадмет. I адразу ў плач, што, моў, патоп ідзе. Бацькі, пачуўшы крык Казімеры і мой плач, выбеглі на панадворак. Павыбягалі і суседзі. Паверыўшы ў словы Казімеры, адны падалі на калені і білі паклоны, другія стаялі і плачучы маліліся, а яшчэ іншыя. здагадваліся, відапь, у чым справа, рагаталі аж заходзіліся. Паўстаў такі гармідар, што аж страх! Молячыяся крычалі на тых, што смяяліся, каб перасталі бязбожнічаць, бо гэтаг ж самая Божая Маці ляціць, каб абвясціць канец свету. A гэтая цудоўная з’ява ўсё нрыбліжалася ды прыбліжалася. Я таксама роў, седзячы зноў на варотах, але мяне ніхто не пацяшаў. He да мяне ім там было. Тады прыйшла мне ў галаву думка, каб уцячы. I даў я ходу за пуню ў каноплі, дзе расла вялікая ліпа. Калі вада патопам агарод зойме, дык я ўлезу на дрэва і чакацьму, калі Божая Маці канец свету абвесціць. Памру разам з усімі і, можа, у рай пападу. To нічога, што ніводнае цалітвы не знаю, але ж Божая Маці ведае, што маю на г5та ахвоту і напэўна памесціць мяне сярод анёлаў. Рознае мне там думалася. Ляжаў я ў тэтых каноплях, ляжаў і заснуў. Калі прачнуўся, вакол было ўсё нармальна — так, як бы нічога не здарылася. Пачалі ўсякія думкі ў галаву прыходзіць. Думаў, што можа Божая Маці ўсіх забрала і застаўся тут я адзін. Увайшоў у хату — усе жывыя, толькі злосныя, бо не мелі з кім пакінуць дзяцей, каб ісці ў поле.
— Дэ ты, сучы сынэ, лазіш? — запытала ў мяне мачаха. — Вжэ, мусыт думав, пічо на нас погыбэль прышла? О, ныэ, цвэльку смэрдячы, хучыэй ты сам згынэш. А тэпэр пыльнуй дыэты!
Астаўся я пільнаваць меншых, але ніяк уцяміць не мог, што гэта было. Што гэта такое на Грабавец наляцела? Толькі вечарам прынёс бацька ў хату тлумачэнне. Аказалася, што
.,Ядьміэр“ (так называлі Уладзіміра Трафімюка) збагацеў. Завёз у Кляшчэлі на вакзал двух афіцэраў, якія ляцелі балонам і селі на грабавецкім полі. А мы думалі, што Божая Ma­ui наведала Грабавец.
„ПЧОЛЫ ПАКУСАЛІ“
Аднаго разу не хапіла ў хаце вады. Бацькі ў полі, а дзень такі спякотны — піць хочацца, а выцягнуць самі не дамо рады. Па-першае — не. падолеем, а па-другое — баяўся, каб вядра не згубіць. Тады ж ужо, вядома, лупцаванне... А вядро згубіць было вельмі проста. Тычкаю ў нас ваду цягалася. A смага — горш голаду! Узяў я кубачак, павесіў на тычцы і — думаю — пакрысе нацягаю. Толькі ано кубачак дакрануўся да гладзі вады, як вуха — файт і зляцела з цвіка. Набраўся вады і пайшоў на дно. Што я не рабіў у гэтым калодзежы, a кубачка злапаць ніяк не мог. Мне і піць адхацелася са страху. Лупцаванне ж будзе, як бацькі з поля прыйдуць. А тут і меншых шкада, піто без вады сядзяць. Што я там не выплакаў, як не хітраваў, каб яго вылавіць, але так і не змог. Рэшта дня была мне чыстаю пакутаю. Лупцаванне! I, як толькі ўбачыў, што бацькі вяртаюцца з поля, са страху я да бабулі ўцёк. Бабуля, падаіўшы каровы, дала мне паесці „кулешу‘* з малаком. Паеў і сяджу. Дамоў ісці баюся. Бабулі, таксама, нічога не гавару. Але, відаць, гэтым сваім доўгім прабываннем надакучыў ёй, бо сказала: „Іды до дому, бо полягают спаты і тэбэ нэ пустят. А й мы, тожэ, будэм вжэ лягаты“. Іншага мне выхаду не было. Толькі ано ступіў я на панадворак, як » мачаха і давай пытаць пра кубачак. „Мамочко, — гавару, — я хотыэв вытягнуты з колодэця водьт, бо Іван з Нінкаго барзо пыты хотіэлі". Думаў, што за маю дабрату для ейных дзяцей, мачаха злітуецца нада мною і ўсё выбачыць. Я ж не хацеў утапіць гэтага кубачка. Але яна адразу хапіла за тычку, якою я хацеў выцягнуць вады, і да мяне! Я драпануў у сенцы. Мачаха за мною. Схапіла кій, што стаяў у кутку, і мяне ім па галаве. Зваліўся я на ток, а яна мяне лупцуе, дзе папала, бы