• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пожня  Васіль Петручук

    Пожня

    Васіль Петручук

    Памер: 239с.
    Беласток 1987
    95.46 МБ
    — Шчо то такое, свычкі крутыты?
    — Свычкі крутят і пры туом молятся, коб когось покрутыло.
    — Ныхай крутыт, можэ накрутыт на сэбэ...
    — Але Буог всё бачыт і чуе і будэ віедаты, кого наказаты. Коб вона бьтла розумна, то нэ віедала б, як тэбэ шкодоваты. Ты ж годуеш еі дыэты. А Гусак шчо, прыходыт туолько спаты і то мусыт хутко втыкаты, бо за гаём друга ждэ — засмяялася Улляна.
    — А я знаю, шчо Васька дурны, бо нэ б’е, — адазваўся Фонька. — Коб раз добрэ вылупыв, то на другі раз бы знала, як хліэб ховаты.
    — Ныэ, я, хлопці, йе быты нэ буду. Ныхай йе судьба поб’е, але трэба будэ оддылітысь. Тогды ныхай погосподарыт сама.
    — Ну, сядайтэ, хлопці, до стсла, бо віэтэ заговорылісь, a колбаса стыгнэ, — сказала Манька, Улляніна дачка. — A віэтэ, мамо, горыэлку прынэсіэтэ.
    — Ныэ, тёто. У нас самогуонка своя йе, — спыніў Улляну Васілёў Іван і выняў з кішэні паўлітроўку.
    Улляна расставіла шклянкі. У хату заходзіла ўсё больш
    і больш нашых сяброў. Кожны з паўлітроўкаю. Разгарэлася сапраўдная п’янка. У час гэтага „піра“ нехта пра музыкі нагануў.
    —■ Але скуоль музыканта взяты?
    — Музыкант будэ, оно пувмэтра пшэныці хочэ.
    — Добрэ! Ныхай прыйіжджае, а мы зараз склічэмо хлопціў і пшэныця будэ.
    Дапілі тое, што было на стале, і разышліся пшаніцу збіраць. А Валодзя па музыканта ў Кляшчзлі паехаў. I хату пад музыкі знайшлі: Багроўскі Грыша згадзіўея ўпусціць. Усё, ■ значыць, будзе добра. Але не ўсім. Што мне з пшаніцаіо зрабіць. Як я яе прынясу, калі яна ў каморы, а камора замкнёная. Прыйшоў дамоў і пачаў чысціць чаравікі ды касцюм. На забаву рыхтуюся. Ніхто нічога не гаворыць. He адзываюся і я. Мачаха бачыць, шго падвыпіўшы я, дык ведае, што не трэба будзе есці даваць, бо калі піў, то і еў. Апрануўшыся і, нібы то да сябе гавару, што сёння, моў. забава, але трэба пшаніцаю плаціць і не ведаю, пі дастану ад мамы кілаграы, так як усе' хлопцы, ці не... Мачахай аж страсянула. „Шчо, ты. баструцька твоя морда, обыкрав мэнэ і шчэ хоч, коб тобіэ дала пшэныці?! О, ныэ! Згорыш ты огнём! Заб’ю, а нэ дам пшэньші на музыкантув! Бачытэ, баструк, Сычуга, коб ёго спрутыло, украв вэпрука, жупьтцю і шчэ пшэныці хочэ. Іды до Клішчэль, ныхай тые кацапы, шчо з тобою мойім добром дылілісь, тобіэ дадут. I той, сучы сын, мытіэжнік казав, шчо посадыт, а нэ посадыв, коб ёго грома забыла, коб вуон ныколі нычого добррго нэ дождався..."
    — Чого віэтэ ражытэ? — адазваўся ейны сын Іван. — Як трэба, то трэба, ныхай людэ нэ смыюцця.
    — От і нэ дам. А ты, бахуру, мовчы, бо дустанэш. Вжэ й ты за йім?
    — О ныэ! Пшзныці то я возьму. Нэ дастэ дзісь, то позычу і оддам. Нэ доволі, шчо йесты нэ даетэ, то шчэ і хлопціў одбываетэ?
    — Бачтэ? Вуон за мою пшэныцю вэсэлітыся хочэ. Ты баструку! Вышывныку ты! Коб ты був в ... зогньтв! Дэ тобіэ Ba-
    сэлітыся, як ты до всіэх звыруов подобны. Ты чорны ціганэ, тэбэ ніяка діэвчына нэ схочэ! Але дэ ж вуон будэ хорошы?! Нэ прывэдэ ж сова сокола. Якая маты, такі і сын.
    Я бразнуў дзвярыма і выйшаў з хаты. I забавы адхацелася. Але трэба быць каменем, каб не падпарадкавацца такой вясёлай атмасферы, якая панавала на вуліцы. Усе весяліліся. Пайшоў я да Сямёна, дваюраднага брата, пазычыў у яго пшаніцы ды занёс і ўплаціў ёю на музыканта. Вечар быў сапраўды вясёлы. Танцавалі, спявалі. Некаторыя выходзілі выпіваць. У адным з чарговых перапынкаў між танцамі я таксама спяваў. А калі зноў пачаліся танцы, я першы аддзяліўся ад групы і хацеў папрасіць танцаваць Верку, якая хадзіла з Фонькам, а мне вельмі падабалася. Але толькі выйшаў на сярэдзіну хаты, як ад аднаго з маіх, нядаўна купленых ботаў, адляцеў абцас. Дзяўчаты гэта заўважылі і пачалі смяяцца. Мне зрабілася сорамна і я ўцёк пад сцяну, і пачаў прыбіваць, Неяк сабе там прыбіў. Забава прадаўжалася далей. Нават з Веркаю патанцаваў. Толькі на баптыста Агафона быў злосны, што прадаў мне старыя боты. Значыць, і ён мяне ашукаў.
    Але я ўжо пераскочьтў аж у пасляваенны час. Мне, проста, хацелася расказаць аб усіх маіх „зладзейскіх" учынках. Пра „зладзейства", якое пачалося ў дзяцінстве, а кончылася... Ды дзе там! У мачашыных вачах я па сённяшні дзень злодзей, хаця добра ведае яна, хто ў яе краў авечкі. Я бьтў тады такі дурань, што як знайшоў у крапіве яйка, то і тое нёс хутчэй дахаты. каб мама пахваліла. Але мяне яна ніколі не хваліла. Быў я ёй толькі перашкодаю.
    НАСТАЎНІК
    3 малых год, калі пачаў адрозніваць прадметы і крышку разумець, я вельмі палюбіў коней. Браў кій, сядаў на яго і ўяўляў, што еду на кані. Каб выглядала гэта больш сапраўдна, паганяў другім кіёчкам ды крычаў — но, Сівы, но! I так пёр, колькі ў нагах сілы было, аж да Зборшчыкавае хаты. Гулялі гэтак і ілшыя. Калі нас назбіралася чатырох, мы гу-
    лялі ў „рускую тройку“. Адзін з нас нібыта запрагаў рэшту ў сані і гнаў так, як сам паспяваў бегчы. Бывала так, што „ko­hl" былі слабейшыя ад паганяючага і тады было з імі дрэнна, бо ён шпарыў іх сапраўднаю. лазою ды моцна цягаў за лейцу-шнурок, якую тыя трьтмалі ў роце. Такая гульня часта канчалася плачам, а нават даходзіла да бойкі паміж бацькамі. Нягледзячы на ўсё гэта, я пры кожнай гульні стараўся быць канём. Уяўляў я сябе прыгожым, здаровым жарабцом, які бяжыць па вёсцы з паднятаю галавою і іржыць. Бывала, так забегаешся, што ног не чуеш. He тое, што замучышся, але і пальцы аб брук пазбіваеш. Але ўсё гэта глупства, што баляць ногі і губы ад шнурка папухлі. Цешьтшся тым, што ты пабыў гожа выраслым жарабцом.
    Аднойчы маёй гульні прыглядаўся Зборшчыкаў ІІавал, які сядзеў на прызьбе дя свае хаты. Ён што нейкі час мяне падхвальваў, а тады я яшчэ больш задзіраў галаву, гроб нагамі ды іржаў на ўсё горла. Урэшце, відаць, абрыдла яму гэта і ён паклікаў мяне да сябе.
    — Васька, ходы, я тэбэ спываты научу. Але з тэбэ і огерыско, такі як у Мікіты, ну, але вжэ пэрэстань. Ты чув, як куе зазуля?
    — Чув.
    — А чуом вона куе?
    — Нэ знаю.
    — Зазуля куе, бо в йіе потка е.
    — А я нэ знаю, шчо то потка, але знаю, шчо віэтэ лжэтэ, бо... мают туолько людэ. Я чув, як Шэшкув Іван, сэдячы на загоны, всё прбсьтв: „Оксэня, дай поткі, бо мніэ барзо хочэцпя“. Але вона ёму нэ дала і говорыла, шчо вуон дурны, бо пры дытятовы брэшэ, як собака. Тогды Іван мэнэ прогнав і назвав сучым сыном.
    — Бачыш, халера, нымчура, пры дыэтюх у бабы поткі проеыт. I шчэ сучым сыном называе. А в зазулі, ты дурню, тахая самая потка, як і в бабы, оно в зазулі пуд хвоетом, а в ба5ы пуд спудныцеіо,
    __ ?
    — А знаеш, чуом соловіей свышчэ?
    — Бо ёму Буог послав свысточок.
    — Ныэ, ты нэ понімаеш. Соловіей свышчэ, бо в ёго та~ кое х..., — паказаў Павал, сагнуўшы руку. — А тэпэр, колі тьг понятлівы, то я тэбэ навучу однэйі піесні. Оно добрэ слухай::
    Поза кузьнею ходыла і пудсвыстывала, Жопу козыром носыла, сікню выставыла.
    — Ну як, хороша?
    — Хоропіа, оно я шчэ нэ навучывся.
    — To повторай за мною.	_
    I так, слова па слове, я навучыўся. Калі Зборшчык пераканаўся, што ўжо ўмею, Дык сказаў: „А тэпэр іды до дому і жды,. покуоль батько з поля нэ прыдэ. Як прыдэ, то ёму засьпывай“.
    Бацька вазіў жыта і, пакуль я не ўмеў песні, мяне зусім не цікавіла: ёсць бацька дома ці не. Але, калі навучыўся —дачакацца яго не мог! Прыбег я дамоў і чакаю. Ужо і парабіў усё, як трэба. Толькі па зелле яшчэ не схадзіў. I калі вяртаўся з мяшком з-за клуні, дык бацька ўжо жыта выкідаў. Кінуў мяшок я і да яго, што, моў, песню прыгожую знаю. I хадзіў каля яго датуль, пакуль той не згадзіўся паслухаць. Праспяваў я і бачу, што бацька не смяецца, а злазіць з воза. Злез, узяў пугу і давай мне спевы з галавы выбіваць. Я аж прасіцца пачаў. Выхвастаў мяне бацька, сеў на воз і паехаў у поле. Больш ужо я ніколі не хваліўся, што песню ўмею. Аж да 1941 года. Пасвячы ў Тафілаўцах авечак, я аднойчы пачаў гутарыць з Назаруковым Іванам пра дрэннае жыццё бедных людзей і оірот. He ведаю, ці Іван падтрымоўваў мяне, бо ён; Зыў вельмі багаты, але засняваў мне вось такую песню:
    Вырыта заступом яма глубокая, Жйзнь невесёлая, жнзнь одйнокая, Жйзнь беспрйютная, жйзнь тернелйвая, Жйзнь, как осенняя ночь молчалйвая.
    Горько она, моя бедная шла, Раннее, как огонькй, замерла.
    Что же, уснй моя доля суровая:
    Крепко закроется крышка соснозая.
    Іілотно сырою землёю прйдасчтся, Только однйм человеком убавчтся. Убыль его нчкому че больна, Память о нём нчкому ненужна...
    He ведаю, ці бацька слухаў мае песні, калі я яму потым спяваў. Ляжаў і маўчаў. У Тафілаўцах я і жыў. Толькі час ад часу прыходзіў дамоў. Асабліва тады, калі яек назбіралася. бо апрача таго, што кармілі, то яшчэ і гасцінца давалі. Асабліва тыя, чыя авечка ягнятка прывяла. Я ведаў, што каб я паміраў у тых Тафілаўцах і ад смерці магло мяне ўратаваць лйка, то бацькі напэўна б не прынеслі. А мне яйкі былі непатрэбныя, мяне ж там кармілі. А з Тафілаўцаў у Грабавец усяго толькі тры кіламетры. Што мне значыла прабегчыся.
    МЯЧ
    Калі я быў завялікі, каб толькі няньчыць дзяцей, а замалы, каб хадзіць за плугам, да маіх абавязкаў дапісалі пасвенне каровы. Выганяў я сваю чырвоную сухотніцу раніцаю, a прьіганяў вечарам. Яна мне зрабілася нейкаю блізкаю. Хаця б таму, што мы абое жывіліся на лузе. Толькі яна ела траву, а я шчаўе. Час праходзіў весела. Карова пасвілася, а я лазіў па кустах ды балоце, шукаючы птушыных гнёздаў. He, я іх не нішчыў. Мяне толькі цікавіла, як яны выглядаюць, дзе знаходзяцца. А і сябрам было мне чым пахваліцца.
    Гэтая вясна была для мяне неблагой. Мяне не так білі. Але не значыць гэта, што не білі зусім. Аднойчы, у панядзелак, добра памятаю, што ў панядзелак, бо торгі ў Кляшчэлях толькі ў панядзелкі бываюць, — бацька мусіў нешта гладка лрадаць, таму, што купіў мне ножык-складанчык, а меншым цзецям мячык. Што за радасць была! Сапраўдны ножык! Аўторку дачакаць не мог. Хутчэй бы кароў пагнаць. Кіёчка сабе
    выкарбую, свісточкаў ды бэкавак нараблю. Але аўторак не быў для мяне шчаслівы. Загнаў я сваю каровіну ў Круцькі груд і гайда ў кустарнік — кія да карбавання шукаць. Шукаў, шукаў, аж лап за кішэнь — ножыка няма. Думаў, што ад жалю здурэю! Колькі я там слёз выліў... Лажу па тым меспы, дзе згубіць мог бы, і плачу. Але, у канцы канцоў, знайшоў.
    Бэкаўкі мне неяк не выходзілі, а свісточкаў нарабіў. Нават Івану і Ніне па адным прынёс. Вельмі ўсцешыліся яны, а і мне было прыемна, што тата з мамаю пахваляць мяне. Толькі даў я ім гэтыя свісточкі, як тут і нашыя з поля ідуць. Нінка з Іванам адразу насустрач кінуліся, хваліцца пабеглі. Мачаха, відаць, здагадалася, што гэта ад мяне і нічога не сказала. ішла ў кірунку хаты, каб матыку ля парога паставіць. Але, не даходзячы да дзвярэй, убачыла мячык, які ёй нейкім падазроным выдаўся. Падняла і пытае: „Хто прабіў?“ Я нічога не ведаў, а дзеці не прызнаваліся, бо баяліся, каб не дастаць. Аднак, мачаха настойвала на сваім. Вадзіла па нас, поўнымі злосці, вачыма. I, урэшце, Нінка, каб самой не дастаць, сказала, што гэта я. Мачасе яічога больш не трэба было. Як трымала ў руках матыку, так і пачала мяне ёю акладаць. Я кляўся, што гэта не я, але яна і слухаць не хацела. Біла мяне, пакуль аж не ўпаў я і не страціў прытомнасці. Што далей было, не памятаю. Прачнуўся я толькі над раніцай. Расплюшчваю вочы, але нічога не бачу. Што здарылася? Паспрабаваў устаць, але востры боль зноў паваліў мяне на ток. I тады прыпомніў я ўчарашні вечар. Плачучы ад крыўды, болю і голаду палез да цялятка ў стойла, дзе заўсёды знаходзіў прытулак, калі не меў выгэднейшага месца. Крыху заснуў, але калі прачнуўся другі раз — балела яшчэ мацней. Баяўся, каб не здурэць, бо чуў, што гэта магчымае, калі б’юць па галаве. Людзі тады б смяяліся. Ляжу і чую — куры ўжо кудакаюць, карова мьтчыць. Позна ўжо мусіць, а вочы ніяк не расплюшчваюцца. Нічога не бачу. Перапалохаўся! Схапіўся рукамі за галаву — мяккая. Апухла, значыць. Устаў неяк і, прытрымоўваючыся рукамі сцяны, пайшоў у сені. Аж чую,