Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Яксьці так складвалася, што адны мяне мо баяліся, а другія чакалі падтрымкі. На забаве ніхто мяне не крануў, бо чуў за мною сілу, а вось дзядзька Ігнат у свайго брата ў хаце пачаў ггра штосьці спрачацца з Паўлюськом. У час тае сваркі Ігнат раптам схапіў нож і хацеў ударыць ім Паўлюська ў грудзі. Але я, яшчэ хутчэй. схапіў яго адною рукою за каўнер, а другою з-заду за нагавіцы і так шпарка выкінуў за дзверы, што ён і сам не ведаў, у чым справа! Ігнат, па-мойму, пры мне не баяўся схапіць нажа, бо быў перакананы, што я, як панажоўшчык, не буду супраць. Але я пачуўся пакрыўджаны тым, што ён пры мне, падафіцэры КБВ, хапае за нож і япічэ мо спадзяваецца падтрымкі?! Дык, вось, за гэта я яго і вышпурнуў, не зважаючы на тое, хто з іх меў рацыю.
Дзядзька, апамятаўшыся за дзвярыма, напэўна пакляўся ў душы адплаціць мне за знявагу, не падумаўшы, што мяне зняважаў ён і дагэтуль. А Паўлюсёк нават не здагадаўся, што гэта яму пагражала і не падзякваў мне. Адзін і другі былі людзьмі з душою без вачэй і без уражлівасці. Адзін — за самагонку ўсё аддаў бы, каму хочаш, а другі — у абароне свайго „гонару“, кожнага набіў бы!
Дарогі ад Вітава да Баліграда не памятаю, мусіць тады я адаспаў свой адпачынак... Дык, вось, я ізноў сярод сваіх сяброў па зброі. Зноў змаганне з бандамі за народную ўладу. Але гэта ўжо трывала нядоўга, бо многіх з нас накіравалі ў Чуд-
ца з мэтай, каб абвучаць навабранцаў. Там нічога асаблівага не здарылася, калі не лічыць мае асабістай няўдачы. Менавіта, аднаго разу камандзір батальена, капітан Біскуп, вырашыў правесці практыкаванні з камандзфамі ўзводаў і аддзяленняў. Пабачыць, якяны падрыхтаваныя, ці могуць адпаведна школіць маладых рэкрутаў. Практыкаванне адбывалася так спраўна, што капітан не мог мець аніякіх заўвагаў, бо кожны з нас стараўся паказаць перад камандзірам, што патрапіць. Гэта працягвалася пару гадзінаў. Урэшце, камандзір загадаў, каб мы ляглі ў шарэнзе і... хто першы да яго дапаўзе па-пластунску. Я дапоўз першы, але ўстаць першым не здо~ 'леў. Поўз хутка і згодна з правіламі, бо ён загадаў і глядзеў. Аднак, яшчэ некалькі метраў ад камандзіра, нешта хруснула мне ў спіне і так ногі абамлелі, што я ледзь мог іх за сабою валачы. Давалокся, а ўстаць не магу. Камандзір пачакаў, аж дапаўзуць іншыя. Дапаўзлі і паўставалі, а я ўсё ляжу. Ён здагадаўся, што са мною нешта не так, загадаў перапынак. Хлопцы ўзяліся за папяросы, а я, тым часам, падняўся на ногі.
Пасля капітан сабраў нас у дзве шарэнгі, ды пачаў абмяркоўваць ход практыкаванняў. Спачатку запытаў у мяне, ці быў я на фронце. Я адказаў, што не. Гэта яму яшчэ больш спадабалася, што я не быў на фронце, а так умела акопваўся і маскіраваўся. Вось ён і завёў гутарку, ставячы мяне ў прыклад.
Гэты эшзод не меў бы месца ў маіх успамінах, каб не тое, што са спіной у мяне клопат і па сённяшні дзень. Мо, каб быў я тады паказаўся лекару, — вылечылі б, а так...
Недзе ў канцы верасня або на пачатку кастрычніка сорак восьмага году закончыліся абучэнні маладых салдатаў. Палаткі і ўсё патрэбнае для жыцця і навукі пагрузілі мы на самаходы, якія ўсё гэта павезлі да Жэшава, а войска ішло пехатою і са спевамі. Жыхары маршрутных вёсак сустракалі нас з кветкамі. Я гэтага ніколі не бачыў. Ганарыста вёў я сваё падраздзяленне, але не ведаў, як паводзіць сябе ў такім выпадку. Салдаты лапалі ў паветры кветкі, якія кідалі ім дзяўчаты, і затыкалі іх у прыцэлы вінтовак ці аўтаматаў, а я
крочыў, бы індык дурны, і баяўся, каб хаця ніхто да мяне не падбег і не даў мне кветак, бо што я з імі зраблю? Але якой жа дзяўчыне хочацца даць кветку нейкаму надзьмутаму малакасосу ў жаўнерскім мундзіры? Так сапраўды, то я ніколі не ўмеў пучыцца, але саромеўся часта і не любіў, калі пра мяне хтосьці нешта дрэннае гаварыў. Тут таксама баяўся пасмешак сяброў.
Жзшаў сустрэў нас дажджом.
Вось так многія з нас упершыню знайшліся ў вялікім горадзе, пасля двух гадоў жыцця ў бяшчадскіх лясах.
РАЗВІТАННЕ
Калі брыгада вярнулася з практыкаванняў і баёў з рэакцыйнымі бандамі, прыйшоў час развітацца з тымі, што адслужылі двухгадовы вайсковы абавязак. Трэба сказаць, што банды яшчэ хадзілі і выконвалі загадьт сваіх лонданскіх і іншых шэфаў, але гэта не палохала польскага ўраду і не замінала яму зрабіць дэмабілізацыю тых, хто два гады „адбубніў“ у войску і хоча вярнуцца ў родную вёску ці горад і заняцца мірнай працай. Яшчэ да дэмабілізацыі некаторых вучылі бухгалтэрыі, шафёрства ці рамяства, каб даць народнай гаспадарцы крыху кваліфікаванае сілы, а былым салдатам, адразу па выхадзе з войска, хлеб. He мелі гэтакіх праблемаў хлопцы вясковыя, якія ведалі, што вернуцца дамоў і будуць працаваць на зямлі. Аднак планы кожнага з нас гэта адно, а жыццё бяжыць паводле сваіх правілаў. Усе з нас, папаўшы ў войска, думалі. што неяк адслужаць сваю павіннасць і вернуцца дамоў. Трэба без фальшу сказаць, што вайсковую, цяжкую павіннасць не кожны добра пераносіць. Большасць у тадышнія гады службу несла нармальна, хаця неаднойчы трэба было заціснуць зубы, нават заплакаць, але слабыя адзінкі не маглі вытрымаць нагрузкі псіхічнай і фізічнай. А хітруны ў сваю чаргу выдумвалі розныя спосабы; абы іх з войска выгналі, як непрыгодных, калі ўжо неяк не ўдалося ім выкруціцца ад войска. Але лекары ці іншыя спецыялісты такіх асобеняў хутка „раскусвалі“ і заклікалі да
парадку. Ім не заставалася нічога, апрача падпарадкавання загадам камандзіраў і служэння згодна з Законам. Разумеецца, што такіх было нямнога і не варта было б іх успамінаць, каб не тое, што ў змаганні за ўмацаванне народнай улады гінулі не толькі верныя сыны бацькаўшчыны, але даводзілася гэта і хітрунам. I вось жыццё пакіравала нашымі лёсамі па-рознаму, але не зусім так, як хацеў бы кожйы з нас. Многія назаўжды засталіся на Жэшаўшчыне або Кракаўшчыне, ці Любліншчыне, і толькі адзінокія крыжы значаць іхны след, або зборныя магілы сведчаць пра не так яшчэ далёкую мінуўшчыну. Хто застаўся ў жывых, падпадаў пад дэмабілізацыю, але не заўсёды варочаўся туды, куды думаў раней. Трэба было абвучанымі ■'Салдатамі ўзмоцніць органы службы бяспекі і міліцыі. I вось у час дэмабілізацыі ў брыгаду прыязджалі афіцэры гэтых органаў і падбіралі адпаведных кандыдатаў ды падгаворвалі іх, каб згадзіліся ісці туды на працу. Хлопцы да гэтых прапаноў адносіліся па-рознаму, так, як у кожнага свой характар і меркаванні: адны ішлі, бо ведалі, што дастануць хлеб і вопратку, — у горад, усё роўна які, калі многія былі адзінокімі, бо бацькоў патрацілі ў час вайны. Іншыя сумавалі па сваіх вёсках і родных — варочаліся туды, а пасля ішлі ў міліцыю ці УБ. Яшчэ іншыя проста ехалі дамоў і гаспадараць на вёсках па сённяшні дзень. Але былі і такія, да іх належыў і я, што ішлі найлягчэйшым шляхам, гэта знача: заставаліся ў войску на прафесіянальнуіо службу. Я баязліва падпісаў абавязанне служыць яшчэ ано адзін год, што называлася службай „надтэрміновай".
I вось прыйшоў час развітацца з калегамі, з якімі два гады разам елі мамалыгу, часам доршу і амерыканскія кансервы з конскага мяса, пра што я зусім не ведаў, бо ніколі не чуў, што каня можна есці і дзіваваўся. чаму салдаты заўжды, калі мелі гэтыя кансервы ўскрываць для ежы — іржалі (як коні!). Ехалі дамоў тьтя, з якімі не раз прыйшлося лаяцца ў пагонях за бандамі і марыць у засадах, пад палаткаю. Раз’язджаліся хлопцы ва ўсе канцы краіны, а мне так не хацелася
аднаму заставацца і служыць далей сярод незнаёмых. У апошні вечар пайшлі мы з Васем Сахарчуком у нейкі другарадны рэстаран, дзе п’яны нарэд жужчэў, як пчолы ў вулліг і сядзеўшы над чаркаю гарэлкі сумна цадзілі мы рэдкімі словамі свае думкі. Маёй мэтай было падгаварыць Васю, каб застаўся ў войску са мною, бо ніхто з Беласточчыны не застаецца, са знаёмых. Думаў, што ён лёгка на гэта пойдзе, бо ўдома мае таксама мачаху. Але Вася сказаў, што ягоная мачаха добрая, і не адрознівае яго з сястрою ад сваіх дзяцей, a жыве прытым яшчэ і бацька.
„Так, але тут ходзіш у прыгожай афіцэрскай вопратцы і бярэш заплату, а там у зямлі будзеш капацца, бы рабак“, — спрабаваў я яго нагаварыць, без пераканання. Але Вася мне адказаў, што ён за ніякія грошы не хоча стаяць на „бачнасць" ды слухаць, як на яго „арэ“ нейкі шэф з роўнай адукацыяй, або такі ,,зупак“, якім і быў шэф роты, дзе нам, на жаль, давялося служыць. „Удома, брат, — працягваў Вася, — устанеш рана, выйдзеш у поле, а там, як у раі: птушкі спяваюць і шчабечуць, усё зеляніцца і ніхто на цябе не крычыць, ды не гоніць“. Гэтыя ягоныя словы цяжка заляглі ў маім сэрцы, бо і я адчуваў гэтакую прыгажосць вясковага жыцця, але маё, як жа ж рознае было ад ягонага! На мяне менавіта ў войску менш крычалі, чым дома. Наадварот, дома мяне білі, а тут абяцалі, што буду атрымоўваць афіцэрскую вопратку і зарплату, прытым я ж ужо падпісаў згоду і, нават, уласнаручна напісаў просьбу, каб пакінулі мяне ў войску.
У такіх абставінах развіталіся мы, я з Васем, і ён паехаў у свае Сухавольцы, а я пару дзён не мог сабе месца знайсці ад суму за роднымі сцежкамі, якія цяпер здаваліся не такімі ўжо цяжкімі, як тады, у маладосці. Шкада мне было дзяўчат і хлопцаў з мае і суседніх вёсак. I ўсё сталася мне такое блізкае і роднае, што цяперака так далёка! Нават Шэшкаў Іван, які заўжды мяне лупцаваў, цяпер здаваўся быць добрым... Баяўся аднае толькі мачахі і ейных спагадальнікаў, якім я сам даў у рукі аргументы супраць сябе, ударыўшы нажом Міцю.
Пад акампаніямент п’янага гоману, сам меўшы лёгкі шаламок у галаве, пачаў я заводзіць песню, якую калісьці заспяваў мне сябра дзядулі, Баніфац: „Ой, Божэ муой, Божэ, шчо чужая маты, головонька боліт, вона кажэ встаты“. Думаў, што Васіль падтрымае мяне спачуваннем і „раскісне", ды застанецца ў войску. Але ён, змерыў мяне сваёй меркай. Замест спачування, сказаў, што хацеўшы, то і на вёсцы можна жыць добра, а мачахі не ўсе яны дрэнныя. Даў мне зразумець, што не верыць маёй прычыне прадаўжання вайсковае службы. Я, крыху збянтэжаны толькі што праспяванаю ціхім голасам строфкаю „недарослае“ песні, пачаў апраўдвацца, што я яе ніколі не спяваў, а толькі сёння чамусьці прыпомніў. Я можа і зразумеў, што ў маю балючую праўду рэдка хто верыць, і лешп пра тое не гаварыць, бо людзі плаксай або і дурнем назавуць. А я ж, як бы яно не бьтло, капрал, ды і дваццацідвухгадовы хлопец! „Давай, Васька, — гавару, — заспяваем якую песню нашай маладосці, значыць: савецкую або народную?" Але Васіль рады, што заўтра або паслязаўтра найпазней, знойдзецца дома, дзе кожную нядзелю і свята, напіўшыся самагонкі, будзе магчы спяваць удоваль, — адмовіўся.