Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
вам не здаеода, што лыжка гэта нейкі апалонік, не, гэта такая лыжка, якою ёлі, і нам як найменш стараліся ёю захапіць тае бульбы. Адным словам, другое складалася з аднаго глытка. Гэта амаль гэтулькі, як сабацы муха. Давай хлопцы пісаць дадому. Пачалі прыходзіць пачкі, стала лягчэй. Сцяпану бацька нават самагонкі прыслаў. Ён яас пачаставаў, але пасля сказаў заплаціць яму за яе. Мы ахвоча плацілі, бо гэта такое айчыннае, свойскае, кожнаму з нас прыбліжала родную вёску і напамінала месцы, дзе яе гналася.
Напісаў і я пісьмо Мані, дваюраднай сястры, і пахваліўся, якую я зброю займеў. He напісаў, што ручны кулямёт Дзехцярова, бо нельга, толькі даў зразумець, што не страляе па адным, а страчыць тра-та-та! Ведаў, што яна зразумее, а вайсковая цэнзура нічога не пойме. Бо ўжо ведаў пра вайсковую цэнзуру, што правярае нашы пісьмы. Толькі і праз галавз^ мне не прайшло, піто ў войску ручны кулямёт не з’яўляецца тайнаю зброяй, і, — як цэнзары з гэтага пісьма маглі рагатаць!... .
Маня адказала, што жыццё ідзе па-старому, моладзь гуляе, хто застаўся дома, і ўсё. А дома засталося шмат моладзі. бо вярнуліся з Нямеччыны і вярталіся з войска. Хаця многа і загінула. У тым часе ў войску нас было ўсяго чатырох. Іван і Коля ад сорак пятага года, а мы цяпер.
Наступнае пісьмо „пасмеў“ я напісаць дзядзьку, якому пакінуў жыта і пшаніцу, бульбу і сена, каб прыслаў мне пачку. Пасля нейкага часу прыйшла, а як жа, пасьтлка на маё прозвішча. Пайшоў я на пошту і з радасцю яе атрымаў. Калі развязаў мяшок, убачыў у ім з пуд хлебных сухароў і дзядзькаў, знаёмы мне, світар з дзіркаю на жываце, з дзіравымі локцямі і абцёпаньтм сподам, быццам сабакі яго парвалі. Кроў гарачая мяне заліла, каб хоць калегі не звочылі мае пачкі! Світар выцягнуў і пад шынель, а мяшок з хлебам і адрасам занёс за кухнто і па-зладзейску пакінуў. Вайсковыя свінкі хрумсцелі сухары і хвалілі дзядзьку за пасылку...
Заняткі ішлі інтэнсіўна, бо ж трэба нас хутчэй падрыхтаваць да змагання з варожым падполлем. Незалежна ад што-
дзённых практыкаванняў ды начных трывогаў, камусыр прыйшло ў галаву, каб тых, хто не мае пачатковае адукацыі, паслаць у вечаровую школу. Сярод іх, вядома, знайшоўся і я. У школе мне ішло добра. Пасля нейкага часу настаўнік казаў мне падвучваць свайго сябра, Івана, геаграфіі. Аднак доўга вучыцца не прыйшлося, бо войска і, перад усім, трэба было вучыцца вайсковага рамяства. А вучыцца было нялёгка, хаця ахвоты шмат, бо холадка, а вопратка ліхая. Цэлым „ нашым 'адзеннем была звычайная сарочка, мундзір з ціку і шынель з нейкае крапівы. Нават так ззаны галоўны пояс быў парчовы ды яшчэ я меў адмарожаныя пальцы ног і рук.
I таму, як толькі трохі халадней, яны ўжо баляць! Але гэта мяне не бянтэжыла. Я ж ад калыскі марыў пра войска і panep ведаў, што яно суровае. He падабаліся мне адносіны некаторых яфрэйтараў. Гэта былі людзі найніжэйшага рангу, a найбольш здольныя зневажаць салдатаў. У іх гэта кожны „дзед кальварыйскі", „цюль“, „разявака" і г.д.. Я, асабіста, вылучаўся сярод усіх, бо мяне „мой“ Эдак (прозвішча не падам, каб не ганарыўся, а калі прачытае, то і так будзе ведаць, што пра яго гаворка) называў „Асам“. А ўпершыню „падпаў“ я ў яго за тое, што падчас ранняе гімнастыкі, замест бегаць, я адлучыўся ад узводу і пабег трэніраваць на жэрдцы. Я яшчэ ў саракавым годзе бачыў, як у Гайнаўцы практыкавалі савецкія салдаты, Мне гэта вельмі спадабалася, а ніколі нас на такія практыкаванні не пускалі, толькі ганялі, як каму захацелася. Ну, вось, я крыху папрактыкаваў, але „зняважыў“ свайго камандзіра на ўсё жыццё, чым вельмі пашкодзіў сабе. Ад таго часу стаў я „Асам“ і гэта цягнулася доўга. I горка я адчуў гэта на сваёй скуры. Калі хто-небудзь у шэрагу загаворыць, або што, дык Эдак адразу: „Ас выступ!" I тады кажа мне лазіць па лужынах, або „сядзь-устань“. Прытым не камандаваў голасам, а пальцам: палец уніз — сядзь, палец уверх — устань. Зрэшты, ён усіх гнаіў. Калісьці зрабіў збор і на каманду: „За мной зборка“, адзін дасціпны варшавянін, па прозвішчы Клос, дабег да яго першы і стаў за плячыма ў паўкроку, а не на тры, як кажа правіла. Той агледзеўся і
ўбачыў, што Клос не так стаяў, як трэба, заверашчаў, залаяўся і вечарам мусіў нагаварыць на яго, бо небараку пакаралі. He было б у тым нічога дрэннага, каб не тое, што Клос удзельнічаў у варшаўскім паўстанні, а той „старшы пісталет“, як мы яго называлі, нідзе не быў і так хлопца зняважыў. Ох, як мы яго сардэчна ненавідзелі! Нават аднаго разу, у час стральбы з халастых патронаў, нехта гукнуў з вострага, але, відаць, не папаў. „Старшы пісталет“ злякаўся, перапыніў заняткі, і нейкі час быў лепшы, але пасля зноў паказаў свой характар. Спачатку было так дрэнна, што салдаты не вытрымоўвалі: чуем, што нехта бомкае аб дэзерцыі, і праўда, двое дэзарціравала, але знайшлі іх, прывезлі ды паўтара года прысудзілі.
Справа ў тым, што ў польскае войска напхалася, куды магчыма, усякага элементу, які рабіў усё, каб згідзіць нам жыццё. Камандзірам нашае роты быў афіцэр, які да вайны служыў у войску. Ён быў добрым, ветлівым чалавекам, сур’ёзным і справядлівым, ды вельмі любіў войска. Ягоным намеснікам для спраў палітычна-выхаваўчых быў старшы сяржант падхарунжы, варшавянін, які браў удзел у паўстанні. Я чуў, як ён пра гэта гаварыў са сваімі сябрамі, радавымі Стшалецкім і Крулякам. Камандзіры ўзводаў усе былі падхарунжымі афіцэрскае школы і ў нас праходзілі практыку. А вось шэфам роты быў стары чалавек у званні старшага сяржанта. Ён, як мала хто, не любіў людзей. Яму вельмі хацелася здзеквацца над намі і дзе мог, там і паказваў сваю волю. Камандзіры аддзяленняў бралі з яго прыклад, бо хацелі яму дагадзіць, чакаючы за гэта ад яго пахвалы. Вышэйшае камандаванне пра гэта не ведала, бо на штодзень яно з намі не было, а з нас ніхто не пасмеў пайсці ды паскардзіцца, і так жыццё ішло.
У мяне, каб не той Эдак, то ўсё ішло б вельмі добра. За " кожнае стралянне з вострай амуніцыі ў мішэні, вечарам пахвалы чыталі ў эагадзе перад усёй ротай, а іншыя заняткі таксама ішлі добра. А што мне бегаць цяжка, ці па-пластунску поўзаць — думаў — я ж яшчэ радавы рэкрут, а ўжо на-
месніка маю. Я кулямётчык, а ён за мною носіць дыскі з кулямі! Ох, дзіўны гэта быў салдат. Калі толькі на занятках у яго хто-небудзь пра штосьці запытаў, ён адразу даставаў такога кашлю, што зала дрыжэла. He чапалі яго, бо ён і так нічога не ведаў.
He ведаю чаму, але да прысягі назначалі мяне двойчы дзяжурным па роце, ці то была кара, ці заслуга, цяжка здагадацца. Але ведаю, што чамусьці мною цікавіліся. Аднойчы дзяжурны саказаў мне, што маю зайсці ў кабінет камандзіра роты. Я зайшоў, а там сядзела двое афш.эраў. Далажыў я, як навучылі, а ён пытае сёе-тое пра маё жыццё. Але відавочна сарыентаваўся, што я нават па-псльску не ўмею гаварыць, спытаў, у якога я Бога веру: у каталіцкага, ці ў праваслаўнага? Я, каб быць лаяльным, адказаў, што Бог адзін, і яны на гэтым размову са мною перапынілі. Я не хачу сказаць, што ўжо тады не верыў у Бога, можа і верыў, але, пачуўшы гэтае пытанне, падумаў, што яны мяне дапытваюць. Баяўся, што могуць пакараць за гэта, што сталася ў першую нядзелю. Калі рота збіралася ў касцёл, дзяжурны закамандаваў: „Хто не хоча ісці ў касцёл, выступі!" Як пачалі выступаць, то мала хто ў шарэнзе застаўся. I зноў выступалі не дзеля таго, што не верылі. Проста беларусы выступілі, бо вялі ў касцёл, а не ў царкву. А нас у гэтай роце было 65 чалавек. Калі столькі народу дало тры крокі наперад, то і не адзін католік выступіў, думаючы, што выступіць цэлая рота! He скажу, больш мы ўжо не выетупалі, бо лепш было ісці ў касцёл і паўзірацца, бы баран, на святых, ды пасля ісці ў кіно, чым застацца ў казарме і чысціць калідоры. Нават да споведзі, аднойчы, нас завялі. Ой, Божа, мой Божа! Пытае ў мяне ксёндз, ці многа я награшыў, маючы на думцы канкрэтную справу, a я адказаў, што: вельмі многа, нават не палічыў бы! Святар са здзіўленнем глядзіць на мяне і павучае, што так нельга, маўляў, ты яшчэ малады, а калі пачнеіп так марнаваць сваё здароўе з дзяўчатамі, то хутка пастарэеш, а і хваробы можна набрацца, якое ніхто не вылечыць...
Здагадаўся я, пра што ён гаворыць, бо ўжо нас лекар па-
пярэдзіў, што ў горадзе 80 працэнтаў жанчын хворых на „тыпра“ і кілу. Так нас успалохалі, што хлопцы баяліся і глядзець на дзяўчат, не толькі яшчэ чагосьці хацець.
Аднойчы, было гэта ўжо па прысязе, калі я вяртаўся ля брамы ад гарадское вуліцы, здарылася, што ўвайшла мне ў будку дзяўчына і пачала намякаць, каб дамовіцца на вечар у кіно. А я і слухаць не хацеў! Сказаў ёй, што нам пропускаў не даюць, і каб хутчэй адыйшла, бо зараз прыйдзе кантроля і мяне пакарае. Яна пайшла, бо нехта з гаража прывітаў яе брыдкім словам, а я доўга яшчэ цешыўся, што не дамовіўся з ёю і не... заразіўся.
I ЗНОЎ „ПАДКАЧАЎ"
Прыйшлі каталіцкія Каляды. На Куццю сабралі нас усіх у агромністай зале на супольную вячэру. Аж сліна цякла, калі чалавек пабачыў на стале столькі смачйае ежы! Там былі і селядцы, і капуста, і молатыя катлеты, якія еў я толькі раз у жыцці ў Мілейчыцах,. калі, за савецкае ўлады, як адзін з лепшых вучняў, паехаў на экскурсію, а... да гэтага ўсяго яшчэ штосьці такое ляжала, чаго я і ў вочы ніколі не бачыў. Што гэта такое? — зацікавіўся я, і ўжо думка мая ад таго не адрываецца. Але на зале шум, пакуль увайшлі ўзводы, давай, думаю, паспрабую, як гэта смакуе, бо калі ляжыць яно на стале, значыць, для яды. Мала гэтага, то мала, але, мусіць, вельмі смачнае, — падумаў і, узяўшы ў рукі, пачаў хрумстаць. Убачыў гэта намеснік камандзіра роты для спраў палітычнага выхавання і гаворыць: „Пачакай ты, заморнік, гэта ж не для яды! Ці ж ты ніколі „аплаткі“ не бачыў, э-э“, — і махнуў рукою. Я з сораму амаль пад стол не схаваўся, a „аплатку“, якая мне зусім не смакавала, паклаў. Усе хадзілі ля сталоў, ламалі гэты „аплатак" і жадалі сабе ўсяго добрага, пасля прамовы камандзіра роты, а я ўсё саромеўся. Калі падыходзілі да мяне, я ім даваў адламаць свайго і браў ад іх, бо ўжо ўбачыў, але — не ведаў. што пры тым гаварыць. I каб не тая „аплатка“, то і надта было б добра, бо вячэра, як трэба,
і ўсё. Але што ж ты пачнеш з вароняю цікавасцю? Ух, злосны быў я на сябе, хаця той, што звярнуў увагу, мо ўжо даўно пра гэта забыў.